sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
👍Кірмаш RADA Market у #Вільнюс, #Літва

🫥RADA Market – кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў/_ніц, дзе можна атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення!

📆 10 жніўня 12:00 - 21:00
📍 Vytenio g. 6, teatras “Vilniaus klasika”.

Ты зможаш пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў/_ніц і набыць іх прадукцыю, прыняць удзел у майстар-класах і вялікай колькасці іншых актыўнасцяў!

➡️ Асноўная пляцоўка

12:00 - 17:00 – Кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў_ніц
17:00 - 18:00 – Лекцыя-стэндап «Яна жартуе?!» ад Фем-стэндап клуба ім. Зоські Верас
18:00 - 18:30 – Дабрачынны аўкцыён з Мікітам Бялевічам
19:00 – Stand up Ірыны Прыходзька
21:00 – After-party клубе Red Cat (Vytenio g. 50d)

➡️ Пляцоўка майстар-класаў

12:00 – 13:00 – Лепім з гліны
13:00 – 14:00 – Сабіраем калаж на тэму “Аўтапартрэт”
14:00 – 15:00 – Шыем ляльку ўласнымі рукамі / Ствараем сваё ўласнае ўпрыгожанне
15:00 – 16:00 – Варкшоп па DIY-друку (do it yourself) на цішотках / Майстар-клас па макіяжу “Ззяй”
16:00 – 17:00 – Майстар-клас па Vogue dance
13:00-17:00 – Майстар-клас з Левонам Халатранам па стварэнні чокераў.

❤️ RADA забяспечвае ўсімі неабходнымі матэрыяламі — нічога браць з сабой не трэба.

🤝Удзел у майстар-класах бясплатны, але трэба зарэгістравацца!

👉Падрабязней пра RADA Market.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇱🇹📣Міжнародная арганізацыя па міграцыі ў Літве (IOM Lithuania) запрашае падаваць заяўкі на арганізацыю мерапрыемстваў у Цэнтры інтэграцыі і інфармацыі аб міграцыі - MiCenter

ℹ️ Мэта прадастаўлення малых грантаў мігрантам у Літве — заахвочванне да арганізацыі мерапрыемстваў, семінараў і трэнінгаў, накіраваных на дэманстрацыю іх талентаў.

Конкурс скіраваны на мігрантаў і мігрантак, якія:
⁃ атрымалі рэгістрацыйную картку або часовы від на жыхарства ў Літве
⁃ маюць/ могуць мець сертыфікат самазанятага або кампанію.

Можна падавацца ад імя як фізічнай, так і юрыдычнай асобы.

💵Прадастаўляюцца:
⁃ гранты ў памеры да 500 еўра на кожнага бенефіцыяра для адабраных праектаў.
⁃ памяшканні, гукавое і відэаабсталяванне, інфападтрымка.

👉Падаць заяўку.  Заяўкі прымаюцца на LT, EN ці RU мовах.

#Вільнюс #Літва #НДА #грамадскія_праекты #конкурс_грантаў #актывісты #творцы #культменеджары
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌿 GreenHouse for Social Innovators - міжнародная акселерацыйная #праграма

▫️Запрашаюць сацыяльных прадпрымальнікаў ці кампаніі, створаныя беларусамі (кампанія працуе > за год, узрост фаундэра (кіраўніка) да 36 гадоў, абавязковы ўдзел 2 супрацоўнікаў вашай каманды).

У выніку ўдзелу ў праграме вы зможаце распрацаваць і аптымізаваць уласную бізнес-стратэгію, якая дазволіць зрабіць вашу кампанію больш эфектыўнай.

Напаўненне праграмы:

▪️Праграма пачнецца з тыднёвага Bootcamp у #Варшава, які адбудзецца ў кастрычніку. Там разам з вопытнымі настаўнікамі-бізнесменамі ўдзельнікі прадыягнастуюць свае бізнес-мадэлі.

▪️Ментарынг 6 месяцаў. Пасля Bootcamp вы будзеце працаваць з дасведчанымі ментарамі-бізнесменамі. Вас чакаюць кансультацыі ў сферы маркетынгу, інтэрнэт-продажаў, юрысдыкцыі і г.д.

▪️Фінальны мітап ў #Вільнюс вясной 2025.

▪️Адукацыйныя візіты ў #Нідэрланды і #Германія ў 2025.

🔸Арганізатары пакрыюць усе выдаткі.

🔥Ддл: 20 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#грамадскія_праекты #адукацыя #сацыяльная_праца
💡📚PRADMOVA 2024 абвяшчае прыём заявак

📣Запрашаюцца #аўтары, інтэлектуалы, рэдактары, #выдаўцы, #музыкі, #дызайнеры і ўсе, хто захапляецца літаратурай і інтэлектуальнай дзейнасцю!

🖋Тэма фестывалю ў 2024 — “Між берагамі

📍Сёлета фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA адбудзецца ў кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама анлайн.

Гарады і даты:

▫️ #Вільнюс: 5-6 кастрычніка.
Ддл: 5 верасня.

▫️#Берлін: 19-20 кастрычніка.
Ддл: 19 верасня.

▫️Анлайн: 2-3 лістапада.
Ддл: 3 кастрычніка.

▫️#Варшава: 16-17 лістапада.
Ддл: 17 кастрычніка.

▫️#Познань: 30 лістапада - 1 снежня.
Ддл: 31 кастрычніка.

🔗Для ўдзелу падайце заяўку на pradmova.eu

☎️ Пытанні? Пішыце на pradmova@gmail.com

#літаратура #кнігавыданне #Польшча #Літва #Германія #пісьменнікі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔈«Якіх кампетэнцый не хапае #НДА і медыям, каб эфектыўна камунікаваць і ствараць новыя сэнсы» - #нэтворкінг напярэдадні курсу па камунікацыях у #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: прадстаўнікі #медыя і #НДА, журналісты, актывісты, блогеры і ўсе, каму цікавая тэма.
▫️Калі: 12 верасня.

БАЖ многія гады дапамагае будаваць масты паміж медыямі і НДА. Абедзве гэтыя сферы – сектары, якія заўсёды з’яўляюцца драйверамі пазітыўных зменаў. У новай, вымушана эмігранцкай сітуацыі праблема актуальная, як ніколі: многія былыя сувязі разбураныя ў выніку пераезду, у арганізацыі і ў медыі прыйшлі новыя людзі. Для аднаўлення эфектыўных стасункаў БАЖ неўзабаве распачне адукацыйны #курс па камунікацыях. Але перад курсам запрашаюць на нэтворкінг, каб абмеркаваць, якіх кампетэнцый не хапае НДА і медыям для эфектыўнай камунікацыі, усталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыямі і абмеркаваць прафесійныя пытанні.

👉Зарэгістравацца.

🔗Рэкамендацыі па бяспецы.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты
⚡️Правы чалавека – Гэта База.

Афлайн-школа па правах чалавека ад моладзевай асьветніцкай ініцыятывы "Гэта База"

Instagram | Telegram

▫️Для каго: #актывісты/_кі, #студэнты/_кі альбо прадстаўнікі/_цы #НДА, зацікаўленыя асобы, якія не мелі досьведу нефармальнай/дадатковай адукацыі па правах чалавека.

▫️Калі: 9-13 кастрычніка.
▫️Дзе: #Вільнюс, #Літва.

Арганізатары_кі забясьпечваюць візавую падтрымку, пражываньне і харчаваньне!

Напрыканцы праграмы вы атрымаеце сэртыфікат і распрацуеце ўласныя ідэі актыўных дзеяньняў, якія могуць быць рэалізаваныя з нашай мэнтарскай падтрымкай.

Праграма рэалізуецца ў партнэрстве з беларускай моладзевай арганізацыяй "ІншыЯ" сайт | Instagram

Па ўсіх пытаньнях сьмела пішыце на hetaposta@gmail.com, ці ў прыватныя паведамленьні Instagram

🔥Ддл: 8 верасня.
👉Падрабязьней пра праграму і падаць заяўку

#актывізм #грамадскія_праекты
🫥Хочаце стаць часткай CreateCulture Group у #Вільнюс, #Літва? Каманда акурат пашыраецца і мае цікавыя вакансіі

Outreach & Partnerships Specialist

Што трэба рабіць:
– Складаць і кіраваць грантавымі прапановамі для праграм ЕС і ЗША.
– Камунікаваць з міжнароднымі арганізацыямі і кіраваць патрабаваннямі справаздачнасці.
– Кіраваць некалькімі праектамі і тэрмінамі.

Графічны ілюстратар (праектная праца)

Што трэба рабіць:

– Дызайніць плакаты, наборы стыкераў і ілюстрацыі.
– Распрацоўваць візуальныя элементы для прэзентацый.
– Забяспечваць адпаведнасць дызайнаў стандартам брэнда.

Вэб-дызайнер (праектная праца)

Што трэба рабіць:
– Дызайніць і развіваць вэб-сайты і лэндзінгі.
– Працаваць з платформамі, такімі як Webflow, WordPress для рэалізацыі дызайнаў.
– Ствараць макеты, прататыпы і дэманстрацыйныя макеты.
– Забяспечваць адаптыўнасць дызайнаў для ўсіх прылад.
– Супрацоўнічаць з камандамі для суаднясення дызайнаў з мэтамі праектаў.
– Абнаўляць і падтрымліваць вэб-праекты.

Падрабязнасці аб аплаце працы будуць абмеркаваны на інтэрв'ю.

🔗Падаць заяўку.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💻 Серыя воркшопаў для трэнер_ак, актывіст_ак і лічбавых амбасадар_ак ад Digital Skills Coalition

▫️Для каго: для ўсіх, хто актыўна працуе з тэмамі лічбавай бяспекі, супрацьдзеяння дэзінфармацыі і стварэння кантэнту ў сваіх арганізацыях.
▫️Дзе: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, #Вільнюс #Літва

🔸13 верасня (з 11:00 да 17:00)
Тэма: Супрацьдзеянне дэзінфармацыі і контрпрапаганда
Вядучы: Міхаіл Дарашэвіч, сузаснавальнік Digital Skills Coalition Belarus

🔹14 верасня (з 11:00 да 17:00)
Тэма: Лічбавая бяспека
Вядучы: Мікалай Кванталіані, сузаснавальнік Digital Skills Coalition Belarus

🔸15 верасня (з 11:00 да 17:00)
Тэма: Стварэнне і прасоўванне кантэнту
Вядучы: Арцём Прыпісноў, эксперт па стварэнні і прасоўванні медыя-праектаў, трэнер і ментар.

🔥Ддл: 11 верасня да 19.00.
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты
🎉 Cultivating creativity in your everyday life - другі нэтворкінг-бранч CreateTech MeetUp у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 14 верасня ў 11:30.
▫️Дзе: CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5).

Каманда беларускіх творчых энтузіястаў, глыбока ўцягнутых у культуру, акселерацыю стартапаў і IT-карпарацый у Вільні, ладзіць CreateTech MeetUp. Гэта серыя бранчаў для IT/tech-прафесіяналаў, якія шукаюць новыя магчымасці для знаёмстваў. Асноўная мэта такіх сустрэч – паглыбіцца ў міждысцыплінарныя тэмы і ўсталяваць значныя сувязі паміж удзельні_цамі.

🔸Cпецыяльны госцьГрэта Саткаўскайтэ, крэатыўная спецыялістка ў галіне лічбавага маркетынгу, якая працуе з рознымі брэндамі як фрылансер. Яна захапляецца добрым сторытэлінгам, пісьмом і дызайнам. Вы атрымаеце практычныя парады па культывацыі крэатыўнасці і паразважаеце аб самапазнанні.

🔹Мерапрыемства адбудзецца на англійскай мове.

🔸Уваход – 15 EUR.

👉Зарэгістравацца.

#грамадскія_праекты #міждысцыплінарныя_праекты #адукацыя
🌈 Медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў_ак, звязаных з #медыя ў #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: прадстаўнікі #медыя і кантэнт-крэатары, якія працуюць з тэмамі гендэрнай роўнасці і правамі ЛГБТКІ+.
▫️Калі: 18 - 20 кастрычніка.

Медыятон – гэта інтэнсіўнае 3-дзённае мерапрыемства, дзе вы зможаце стварыць медыяпрадукт (відэа, падкаст, фотапраект і інш.) у камандзе з іншымі ўдзельні_цамі і эксперт_амі. Мэта – асвятленне гендэрнай роўнасці і правоў ЛГБТКІ+. Праграма ўключае варкшопы, нэтворкінг, ментарскія сесіі і групавую працу.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 18 верасня.
👉Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #квір #адукацыя #фемінізм