sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🌲Літаратурная #рэзідэнцыя у Белавежскай пушчы, #Польшча

▫️Для каго:
#пісьменнікі і #перакладчыкі.
▫️Калі: 10-24 сакавіка.

Запрашаюць пяць чалавек ва ўрочышча «Грушкі». Адразу за межамі сядзібы пачынаецца Белавежскі нацыянальны парк. Ад рэзідэнтаў патрабуецца кароткая справаздача і ўдзел у аўтарскім вечары ў «Chata Kulturalna» на «Dworku Rousseau».

Рэзідэнтам прапануюць:
- пражыванне
- праезд ад Ганаўкі.

❗️Выдаткі на праезд і харчаванне ўдзельнікі бяруць на сябе.

Ддл: 31 студзеня.
👉Падаць заяўку.

#драматургі #аўтары #літаратура
📝Tartu City of Literature - літаратурная #рэзідэнцыя, #Эстонія

▫️Для каго:
#пісьменнікі, #драматургі і #перакладчыкі (з эстонскага).
▫️Калі: красавік-травень.

Праграма рэзідэнтуры накіравана на пашырэнне міжнароднага абмену, мабільнасці пісьменнікаў і перакладчыкаў, стварэнню творчага і натхняльнага асяроддзя, прадстаўлення прац пісьменнікаў эстонскім чытачам.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю 600 EUR / месяц
- праезд да 350 EUR
- магчымасць удзелу ў Тартускім Міжнародным Літаратурным фестывалі Prima Vista і інш. культурных мерапрыемствах.

Ддл: 15 лютага.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #даследванні #літаратары
📚Leeuwarden UNESCO City of Literature – літаратурная #рэзідэнцыя, #Нідэрланды

▫️Для каго:
#пісьменнікі #перакладчыкі, якія жывуць і працуюць у літаратурным горадзе ЮНЭСКА (Вільнюс, Кракаў, Вроцлаў, Прага і г.д.)
▫️Калі: 20 сакавіка-15 красавіка.

Запрашаюць працаваць над літаратурным праектам, пазнаёміцца з галандскімі і фрызскімі калегамі. Чакаецца, што запрошаны пісьменнік за час рэзідэнцыі прэзентуе невялікі тэкст для публікацыі. Умова рэзідэнцыі: у кандыдата павінна быць літаратурная публікацыя ў вядомым выдавецтве ці хаця б адзін з тэкстаў павінен быць публічна прэзентаваны.

Рэзідэнцыя прапануе:
- 2000 EUR
- суткавыя 35 EUR/дзень
- пражыванне.

Ддл: 20 лютага.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #кнігавыданне #літаратары
📝Літаратурная #рэзідэнцыя ў Грацэ, #Аўстрыя

▫️Для каго:
#пісьменнікі, #літаратары, #драматургі.
▫️Калі: 1 верасня 2023 - 31 жніўня 2024.

Запрошаным пісьменнікам даецца магчымасць займацца літаратурнай дзейнасцю без фінансавага ціску, пагрузіцца ў атмасферу і культурнае жыццё горада.

Прапануюць:
- пражыванне
- 1300 EUR / месяц.

Ддл: 31 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #даследванні #перакладчыкі
🎶BELEM – #конкурс_грантаў на адаптацыю і пераклад песень

▫️Для каго:
#музыкі і #кампазітары, #перакладчыкі і #пісьменнікі.
▫️Калі: 2023.

BELEM – гэта ініцыятыва, накіраваная на пашырэнне магчымасцей музычных выдаўцоў, аўтараў песень, платформ і лэйблаў. Кааліцыя імкнецца разбурыць культурныя бар'еры, зрабіўшы тэксты даступнымі для ўсіх слухачоў. Музычным выдаўцам, аўтарам песень і перакладчыкам прапануецца падаць заяўку на стварэнне перакладу/адаптацый новых ці існуючых песень.

BELEM прапануе:
- бюджэт на праект да 5000 EUR
- ганарар аўтарам
- студыю
- праезд і пражыванне
- суткавыя.

Ддл: 28 лютага.
👉Падаць заяўку.

#музыка #літаратура #саўнд_арт
📝Літаратурная #рэзідэнцыя ў Кракаве для беларусак і ўкраінцак, #Польшча

▫️Для каго: жанчыны - #літаратары, #пісьменнікі, #перакладчыкі.
▫️Калі: травень - чэрвень.

Запрашаюць да ўдзелу пісьменніц, якія былі вымушаны пакінуць свае краіны. Матрона рэзідэнцыі – польская пісьменніца Яніна Кац (1939-2013), якая ў 1969 годзе выехала з Польшчы з-за антысемітызму.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю 2500 PLN/месяц (brutto)
- удзел у літаратурным жыцці Польшчы.

Ддл: 6 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#фемінізм #жанчыны_творцы #літаратура #даследчыкі #драматургі
🌿Міжнародная арт-#рэзідэнцыя Саары ў г. Мюнямякі на 2024 год, #Фінляндыя

▫️Для каго: прафесійныя #мастакі / #творцы, #пісьменнікі, #паэты, #празаікі, #перакладчыкі, #куратары і #крытыкі з любых дысцыплін, ад пачаткоўцаў да добра вядомых. Можна падацца сем’ямі. Можна падацца калектывам ад 3 чалавек на лета 2024.

▫️Тэрмін пражывання: два месяцы цягам 2024, групай - на 2-4 тыдні з траўня па жнівень.

Рэзідэнцыя Saari прапануе найперш магчымасць вызваліцца ад штодзённай руціны на час пражывання, паглыбіцца ў сваю творчасць і разам з іншымі рэзідэнтамі развіваць для яе патэнцыйныя новыя кірункі. У канцы перыяду знаходжання не патрабуецца творчая справаздача.

Доўгатэрміновая дзейнасць і мысленне рэзідэнцыі абапіраюцца на экалагічны падыход, які таксама ахоплівае сацыяльную і псіхалагічную ўстойлівасць. Ключавыя словы - павольнасць, праніклівасць і змены.

Прапануецца:
- пакрыццё выдаткаў на транспарт
- пражыванне і студыі
⁃ творчы гранты

Ддл: 31 сакавіка 16:00 (GMT +3).
🔗Даведацца больш.
📝Адкрыты другі набор - літаратурная #рэзідэнцыя ў Варшаве, #Польшча

▫️Для каго:
#пісьменнікі, #драматургі і #перакладчыкі.
▫️Калі: 2-6 тыдняў у 2023.

Пры падтрымцы Старамейскага Дома Культуры запрашаюць літаратараў_к з Беларусі і Украіны.

🔸Пісьменнікі павінны адпавядаць наступным крытэрыям:
- мець 1+ кнігу, зборнік вершаў ці пераклад, апублікаваных у друку (альбо не менш за адну п'есу, пастаўленую ў тэатры)
- навыкі зносін на англійскай ці польскай мове
- зараз працуюць над літаратурным праектам.

Рэзідэнты_к і атрымаюць:
- працоўнае месца
- жыллё ў цэнтры горада
- #стыпендыя - 120 PLN у дзень (brutto)
- тэхнічную і лагістычную падтрымку.

Ддл: 26 траўня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #кнігавыданне #аўтары
📝Літаратурная #рэзідэнцыя Фонду Яна Міхальскі каля гор Юра, #Швейцарыя

▫️Для каго:
#літаратары, #аўтары і #перакладчыкі.
▫️Калі: 2 тыдні - 3 месяцы ў 2024.

Арганізатары аддаюць перавагу пісьменнікам і перакладчыкам, але іншыя творцы, якія займаюцца словам, таксама могуць падаваць заяўкі. Запрашаюць як дасведчаных, так і маладых аўтараў. Рэзідэнцыя знаходзіцца ў 30 хвілінах ад Лазаны, а ўдзельнікам прапануецца жыць у сучасных архітэктурных дамах-падвесах.

Фонд прапануе:
- праезд
- 400 EUR / тыдзень
- сняданкі і абеды
- ровары
- доступ да бібліятэкі.

Ддл: 14 верасня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #літаратура
📚🔥2 магчымасці для творцаў, звязаных з літаратурай

▫️Для каго:
#аўтары, #дызайнеры, #рэдактары #выдаўцы, #перакладчыкі і г.д.

1️⃣PRADMOVA - #фестываль інтэлектуальнай кнігі

Запрашаюць пісьменнікаў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў, дызайнераў. Фэст пройдзе ў верасні і кастрычніку ў #Батумі, #Варшава, #Вільнюс, #Беласток і ў фармаце анлайн.

Ддл: 21 жніўня.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Дэбют - #прэмія імя Максіма Багдановіча

Удзельнічаць у конкурсе могуць #аўтары дэбютных кніг паэзіі ці прозы, перакладчыкі кніг, выдадзеных у 2021-2022 гг. у папяровым ці электронным фарматах, пры ўмове, што на момант публікацыі ім не было 35 гадоў. Лаўрэатаў вызначаць у намінацыях «Паэзія», «Проза», «Мастацкі пераклад».

Ддл: 16 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #кнігавыданне #самвыдат
📨⚡️«Белсат» шукае перакладчыка_цу з майстэрскім валоданнем беларускай мовы - #вакансія

▫️Для каго:
#перакладчыкі.

Шукаюць перакладчыка з беларускай на рускую мову і з рускай на беларускую ў склад беларускамоўнай старонкі «Белсату».

🔸Цікавяць кандыдаты, якія:
- маюць выдатную беларускую мову
- разумеюць працу адмінкі, а калі не, то маюць вялікае жаданне навучыцца
- гатовыя супрацаваць з экстрэмісцкім фармаваннем і разумеюць наступствы такога рашэння для сябе і родных
- жывуць не ў Беларусі і не ў Расіі.

Кандыдату прапануюць:
- афіцыйны канкурэнты заробак
- страхоўку
- дапамогу ў легалізацыі
- працу ў прафесійным і творчым калектыве.

👉CV кандадатаў і пытанні прымаюць на cv@belsat.eu

Ддл:
29 кастрычніка.

#медыя #стажыроўка #грамадскія_праекты
📝🎉Літаратурная #рэзідэнцыя ад SDK з 🔥🔥🔥 ддл у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #пісьменнікі, #драматургі і #перакладчыкі.
▫️Калі: 2 - 6 тыдняў у інтэрвале студзень - чэрвень 2024.

Пры падтрымцы Старамейскага Дома Культуры запрашаюць літаратараў_к з Беларусі і Украіны.

🔸Літаратары павінны адпавядаць наступным крытэрыям:
- мець 1+ кнігу, зборнік вершаў ці пераклад, апублікаваных у друку (альбо не менш за адну п'есу, пастаўленую ў тэатры)
- навыкі зносін на англійскай ці польскай мове
- зараз працуюць над літаратурным праектам.

Рэзідэнты_к і атрымаюць:
- працоўнае месца
- жыллё ў цэнтры горада
- #стыпендыя - 120 PLN у дзень (brutto)
- тэхнічную і лагістычную падтрымку.

🔥Ддл: 26 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #кнігавыданне #аўтары
📝 Перакладчыцкая #стыпендыя Поля Цэлана з 🔥 дэдлайнам у #Вена #Аўстрыя

▫️Для каго: #перакладчыкі.
▫️Калі: 3 месяцы ў інтэрвале верасень 2024 - чэрвень 2025.

Мэта праграмы – пераадоленне дэфіцыту і асіметрыі ў абмене ідэямі навуковай літаратуры, якія ўзніклі ў выніку падзелу Еўропы ў XX стагоддзі. Праграма падтрымлівае пераклады кананічных тэкстаў і сучасных ключавых прац па гуманітарных, сацыяльных навуках і культуралогіі з усходніх моваў на заходнія, з заходніх на ўсходнія ці паміж дзвюма ўсходнееўрапейскімі мовамі.

🔸Адмысловая ўвага надаецца перакладам адпаведных прац, напісаных усходнееўрапейскімі аўтарамі і/ці навукоўцамі-жанчынамі. Таксама вітаецца тэматычная сувязь з адной з абласцей даследаванняў Institute for Human Sciences (IWM).

❗️Мастацкая літаратура і паэзія не прымаюцца.

Праграма ўключае:
- стыпендыю 3000 EUR
- офіс ад IWM
- доступ да інтэрнэту
- даследчыя і адміністрацыйныя памяшканні.

🔥Ддл: 4 лютага.
👉 Падаць заяўку.

#пераклад #даследванні #крытыка #літаратура #фемінізм
📝 Rezydencja im. Janiny Katz - літаратурная #рэзідэнцыя для пісьменніц і перакладчыц з Беларусі і Украіны ў #Кракаў, #Польшча

▫️Для каго: жанчыны-#аўтары, #літаратары, #перакладчыкі і г.д.
▫️Калі: травень-чэрвень (дакладныя даты ўзгадняюцца з рэзідэнткай).

Запрашаюць літаратарак папрацаваць у Кракаве. Неабходна веданне польскай ці англійскай мовы,
хаця б адна апублікаваная кніга (мастацкая літаратура ці нон-фікшн), сцэнарый (#кіно ці #тэатр) або перакладзены твор.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 2500 PLN (brutto) / месяц
- праезд
- пражыванне
- магчымасць удзелу ў літаратурным жыцці горада і падтрымку ў папулярызацыі творчасці ў Польшчы.

Ддл: 25 лютага.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #фемінізм
🎭 Multilingualism on Stage - тэатральная #лабараторыя ад InexKult для беларусаў і не толькі ў #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: беларускія, польскія, украінскія і літоўскія #акторы, #драматургі, #рэжысёры, #перакладчыкі, #перформеры і інш. тэатральныя творцы розных нацыянальнасцяў.
▫️Калі: 15 - 18 траўня.

Запрашаюць тэатральных дзеячаў далучыцца да лабараторыі, якую правядзе рэжысёрка Моніка Дабраўлянская (DE/PL). Падчас майстар-класаў адбудуцца акцёрскія імправізацыйныя і пісьмовыя практыкаванні, групавыя імправізацыі, акцёрскія #даследванні і сцэнічныя замалёўкі з выкарыстоўваннем абраных літаратурных матэрыялаў. Агульная мэта – мастацкае вывучэнне мультылінгвістычных формаў выказвання для тэатральных дзеячаў, якія жывуць у эміграцыі, каб стварыць новы набор інструментаў для ўласнай мастацкай практыкі.

🔸Мова: польская, беларуская, украінская, англійская, а таксама мова жэстаў.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне.

Ддл: 30 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#тэатр #перформанс #адукацыя
📝Літаратурныя рэзідэнцыі ў Гданьску, #Польшча

▫️Для каго: #аўтары, #літаратары, #перакладчыкі з Беларусь, Украіны і Польшчы.
▫️Калі: 2 - 6 тыдняў, з канца траўня па канец 2024.

Інстытут культуры горада Гданьска ў супрацоўніцтве з Кракаўскім Фестывальным Бюро і Staromiejski Dom Kultury у Варшаве, а таксама Літаратурным саюзам і Асацыяцыяй літаратурных перакладчыкаў абвесцілі набор на 2 праграмы:

1️⃣ #рэзідэнцыя для аўтараў, якія:
– апублікавалі хаця б адну кнігу або том паэзіі,
– зараз працуюць над літаратурным праектам.

2️⃣#рэзідэнцыя для перакладчыц/_каў (з замежнай мовы на польскую), якія:
– маюць хаця б адзін апублікаваны ці пастаўлены на тэатральнай сцэне пераклад,
– зараз працуюць над перакладчыцкім праектам.

Арганізатары прапануюць:
- кватэру ў Гданьску,
- матэрыяльна-тэхнічную падтрымку,
- стыпендыю 4400 PLN (brutto) / месяц.

Ддл: 5 траўня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #міждысцыплінарныя_праекты
📝 AIR Literature Västra Götaland - літаратурная #рэзідэнцыя ў #Швецыя

▫️Для каго: #аўтары, #літаратары, #перакладчыкі.
▫️Калі: лістапад.

Запрашаюць папрацаваць у 11 населеных пунктах рэгіёну Вестра-Геталанд. Чакаецца, што рэзідэнты паўдзельнічаюць у публічным мерапрыемстве і выступяць перад публікай. Асабліва цікавяць заяўкі ад аўтараў і перакладчыкаў, якія працуюць з шведскімі нацыянальнымі меншасцямі і іх мовамі. Аднак заяўкі ад літаратараў, якія займаюцца іншымі тэмамі, таксама вітаюцца.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- суткавыя 20 000 SEK
- ганарар за выступленне 8500 SEK.

Ддл: 23 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #кнігавыданне
📝🎉Літаратурная #рэзідэнцыя ад SDK у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #пісьменнікі, #драматургі і #перакладчыкі.
▫️Калі: 2 - 6 тыдняў у інтэрвале студзень - чэрвень 2024.

Пры падтрымцы Старамейскага Дома Культуры запрашаюць літаратараў_к з Беларусі і Украіны.

🔸Літаратары павінны адпавядаць наступным крытэрыям:
- мець 1+ кнігу, зборнік вершаў ці пераклад, апублікаваных у друку (альбо не менш за адну п'есу, пастаўленую ў тэатры)
- навыкі зносін на англійскай ці польскай мове
- зараз працуюць над літаратурным праектам.

Рэзідэнты_к і атрымаюць:
- працоўнае месца
- жыллё ў цэнтры горада
- #стыпендыя - 120 PLN у дзень (brutto)
- тэхнічную і лагістычную падтрымку.

Ддл: 19 траўня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #кнігавыданне #аўтары
📝 Vilnius UNESCO City of Literature - літаратурная #рэзідэнцыя ў #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: #літаратары, #аўтары, #ілюстратары і #перакладчыкі.
▫️Калі: 15 верасня - 13 кастрычніка і 15 кастрычніка - 13 лістапада.

Запрашаюць на літаратурную рэзідэнцыю ў сэрцы Ужупіса – культавага раёна творчых людзей. Мэта праграмы – даць магчымасць творцам засяродзіцца на працы.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- стыпендыю 500 EUR.

Ддл: 1 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #самвыдат #кнігавыданне
📝 Prague UNESCO City of Literature - #рэзідэнцыя для пісьменнікаў і перакладчыкаў у #Прага, #Чэхія

▫️Для каго: #аўтары, #літаратары і #перакладчыкі.
▫️Калі: 2 месяцы у 2025.

Запрашаюць папрацаваць у гістарычным цэнтры Прагі. У кандыдатаў павінен быць як мінімум 1 апублікаваны літаратурны твор (не прыватнае выданне) ці пастаноўка (калі аўтар займаецца драматургіяй). У перакладчыкаў павінен быць як мінімум 1 пераклад твора чэшскага аўтара.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- стыпендыю 600 EUR / месяц

Ддл: 20 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #кнігавыданне #самвыдат
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM