sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
💥 Аўстрыйскі анлайн-часопіс Tint шукае літаратурныя і выяўленчыя творы мастацтва для публікацыі ў 8 нумары

Для каго: 1) #пісьменнікі і #літаратары; 2) #мастакі і #ілюстратары.

Падзяліцеся сваімі гісторыямі, эсэ, вершамі, а таксама малюнкамі і ілюстрацыямі!

Прымаюць заяўкі ад аўтараў, якія вывучалі/засвоілі англ. мову як замежную (non-native).

Можна дасылаць мастацкія і навукова-папулярныя творы на любую тэму.

Гэта павінна быць раней не апублікаваная праца, пераклады не прымаюцца, але ў тэксце можа быць урывак на вашай роднай мове.

Акрамя таго, прапануюць дасылаць творы #мастацтва, якія будуць сураваджаць літаратурныя творы.

Ддл: 31 траўня.
Падрабязней

#літаратура #ілюстрацыя #Аўстрыя #Грац
🔥Нядзельная падборачка для мастакоў-візуалаў🔥

🌟 Выстава лічбавага мастацтва ў
#VR Mozilla Hubs
Для каго: самаідэнтыфікафаныя жанчыны і небінарныя #digital #мастакі(-чкі).
Што прымаюць:
любы новы медыя-фармат мастацтва з сюррэалістычным адценнем
Ддл: 31 ліпеня
Падаць заяўку

🌟 Too Tired прымае заяўкі на выставу «Нясі маё сэрца». Блізкасць і сям'я могуць азначаць многае. Неабходна даслаць да 5 файлаў без абмежаванняў на інтэрпрэтацыю тэмы. Арганізатары не супраць дадатковых ахвяраванняў разам з вашымі запісамі.
Ддл: 31 траўня.
Падаць заяўку


🌟
Выстава ў межах фестываля кароткаметражных фільмаў IPFF. На фестывалі былі абраныя #фота-пераможцы, якія зараз прапанануюць інтэрпрэтаваць у вольнай форме: #тэкст, #ілюстрацыя, #відэа.
У гэтым сезоне перамагла праца «Жыць або памерці», таму вашыя прапановы павінны суадносіцца з ёй.
Ддл:
30 чэрвеня
Падрабязней
💥 Дрэздэнская летняя акадэмія і FAD JEPU прапануюць стыпендыі для маладых і натхнёных талентаў

У 2022 годзе Акадэмія адзначыць сваё 25-годдзе 🎂

Каго шукаюць:
#мастакі 20-35 год, якія працуюць/вучацца ў сферы сучаснага #мастацтва / #дызайн і валодаюць англійскай або нямецкай мовамі.

Курсы, на якія можна патрапіць:
-
#фатаграфія,
- #малюнак / #ілюстрацыя,
- #відэа,
- #скульптура / #інсталяцыя

💎 #стыпендыя дазваляе мастакам працаваць разам у майстэрнях riesa efau, а таксама ў суседнім праектным пакоі "Rösslstube eV".

Умовы:
- пакрыццё выдаткаў на транспарт,
- аплата за ўдзел у адным з курсаў на працягу тыдня,
- пражыванне ў Чэхіі або Польшчы

Неабходня даслаць:
- CV,
- партфоліа,
- назваць абраны курс

🗓 Калі: 24 ліпеня - 6 жніўня
Ддл: 12 чэрвеня
Падрабязней

#Германія
🌍Тры конкурсы візуальных мастацтваў, прысвечаныя экалогіі


1️⃣Збіраюцца мастацкія працы анлайн-выставу H2O ад галерэі J. Mane.
У пошуку - мастацкія інтэрпрэтацыі вады: мора, ручай, дождж. Кірункі: #мастацтва і #фатаграфія, жанры - любыя. Для творцаў 18+, незалежна ад месца і вопыту. Ёсць ўнёсак - 20 USD за 5 выяваў. Пераможцам - грашовыя ўзнагароды і прамоцыя сярод прафесіяналаў мастацтва, галерэй, калекцыянераў і пакупнікоў.
Ддл: 23 ліпеня.


2️⃣Фотаконкурс на тэму з'яваў надвор'я і клімату AMS Weather Band Photo Contest ад American Meteorological Society. Высылаць не больш за 3 працы ад удзельніка. Узнагароды да 500 USD.
Ддл: 15 жніўня.


3️⃣"Art on Climate" - адкрыты міжнародны #конкурс па жанры #ілюстрацыя пра змену клімату. Удзел бясплатны. Чакаюць мастакоў усіх краін, 18+. Не больш за 3 ілюстрацый ад удзельніка. Узнагароды да 2 000 EUR.
Ддл: 19 жніўня.

#візуальныя_мастацтвы
«Бел-чырвона-белы»: #конкурс плаката ад Польскага Нацыянальнага Цэнтра культуры

Конкурс мае на мэце прыцягненне ўвагі да "беспрэцэдэнтнай мабілізацыі беларускага грамадства ў 2020-2022 для дэмакратычных, ліберальных пераменаў і ўшанаванне яго герояў".

Прыняць удзел у конкурсе на старонцы Цэнтра Культуры запрасіла Святлана Ціханоўская, якая падкрэсліла, што зараз вельмі важна, каб свет памятаў пра Беларусь.

Ддл: 28 ліпеня.
👉Даведацца больш
@polskastudent

#графічны_дызайн #дызайн #ілюстрацыя
Збіраюцца арыгінальныя лічбавыя творы #мастацтва на INSTINC D:Art Fest 2022, #Сінгапур/анлайн

Тэма фестывалю - «Ignite the Future» («Запалі будучыню») уяўляе эпоху, калі метасусвет становіцца неаддзельным ад нашага жыцця. Ідэя - пасунуць творчыя і тэхналагічныя межы творчасці, досведу і ацэнкі, як віртуальна, так і фізічна.
⁃ Як #metaverse зменіць наш погляд на свет?
⁃ Ці ляжыць будучыня чалавецтва ў #VR?
⁃ Як мы будзем калектыўна вызначаць і прымаць сваё існаванне ў метасусвеце?

Запрашаюцца міжнародныя  #мастакі ў працэсе знаёмства з метасусветам. Вітаюцца лічбавыя творы ў безлічы кірункаў: #фатаграфія, #ілюстрацыя#digital карціны, #відэа, #анімацыя і г.д. Можна падаць да 3 прац.

🌟Short-listed творы пройдуць праз публічнае галасаванне і прафесійны разгляд суддзяў і будуць уключаны ў куратарскую фізічную і віртуальную выставу на spatial.io. Трое фіналістаў/-к далучацца да месячнай рэзідэнцыі, дзе яны створаць серыю новых прац, у тым ліку супольных.

Ддл: 12 жніўня, 23:59 (SGT)
👉Даведацца больш.
Тры міжнародныя конкурсы для мастакоў і мастачак


💫1️⃣Конкурс на размешчанне мастацкіх прац на білбордах у #ЗША
Ваша праца можа быць абраная для «экспазіцыі» на білбордах па ўсіх Штатах на месяц цягам восені-зімы 2022 (журы абярэ 20 пераможцаў). Ёсць і іншыя прызы.
Для каго: #творцы ў візуальных #мастацтва’х: #жывапіс #фатаграфія #ілюстрацыя #графічны_дызайн #digital і да т.п.
Неабходна:
⁃ зарэгістраваць бясплатны акаўнт на платформе Pixel, загрузіць 3 свае лепшыя працы на #конкурс, падзяліцца абвесткай пра гэта ў сацсетках і сабраць 100+ галасоў.
Ддл: 31 жніўня.
👉Падрабязней.


🧿2️⃣Jutta Cuny-Franz Memorial Award 2023 - #прэмія за творы мастацтва, зробленыя з прымяненнем шкла.
Удзел бясплатны і адкрыты ўсім творцам ва ўзросце да 40 гадоў любой нацыянальнасці.
Умовы:
⁃ работы на #конкурс павінны быць выкананыя ў перыяд 2021-22;
⁃ максімум 3 працы ад аднаго аўтара.
Прызы - грашовыя прэміі:
⁃ 10.000 EUR;
⁃ 2 Заахвочвальныя прызы па €1500.
Ддл: 11 кастрычніка.
👉Падрабязней.


🎎3️⃣Roots - конкурс плакату аб павазе і захаванні культурной самабытнасці
Ствараючы плакат, вы можаце ўдыхнуць культуру ўласнай краіны (музыку, мастацтва, кулінарыю, прыроду, паэзію, традыцыі, рамёствы і інш.). Па выніках 50 адабраных журы прац складуць выставу, якая пройдзе ў некалькіх краінах, пачынаючы з Мексікі ў кастрычніку-лістападзе 2022. Удзельнікі будуць адзначаны электроннымі сертыфікатамі.
Для каго: #дызайнеры і #мастакі, незалежна ад месца пражывання.
Умовы:
⁃ Можна адправіць да 10 прац вашага аўтарства.
⁃ Арганізатары просяць не публікаваць працу ў сацыяльных сетках да аб'яўленых вынікаў. Прытым дапускаецца, што яны маглі публікавацца ў вас яшчэ да пачатку конкурсу.
Ддл: 20 жніўня.
👉Сайт конкурсу з брыфам і рэферансамі для натхнення.
👉Форма рэгістрацыі.
🖼No But Where Are You Really From - мастацкі #конкурс праектаў, #Вялікабрытанія

▫️Для каго: #мастакі, #фатографы, #дызайнеры і інш. #творцы.
▫️Калі: 2023.

Галерэя запрашае мастакоў падаць творы ў наступных катэгорыях: #фатагрфія, #жывапіс, #малюнак, #ілюстрацыя, #візуальныя_мастацтвы і інш. Тэма заклікае мастакоў задаваць своечасовыя пытанні аб паходжанні, інклюзіўнасці, прыналежнасці, пераходзе і абмене вопытам. Мы жывем у глабалізаваным свеце міжнародных падарожжаў і масавай міграцыі. Якую ролю ўсё яшчэ адыгрывае месца ў ідэнтычнасці?

Пераможцы атрымаюць:
- 2000 GBP
- падтрымку галерэі
- выставу прац на міжнароднай пляцоўцы
- выдаткі на выраб, мантаж і рэкламу
- тэхнічную дапамогу і інш.
- удзел у анлайн-дыскусіі
- выдаткі на праезд да выставы 200 GBP
- і г.д.

Ддл: 23 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
📚Тым, хто робіць дзіцячыя кнігі: NART - восеньская #рэзідэнцыя ў Нарве, #Эстонія

▫️Для каго: #аўтары і #ілюстратары кніг для дзяцей.
▫️Калі: кастрычнік - лістапад 2023.

У рамках супольнай праграмы, мастацкая рэзідэнцыя NART у Нарве і Эстонскі цэнтр дзіцячай літаратуры прапануюць:
- пражыванне.
- 2000 EUR.

Ддл: 10 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #мастацтва #арт #ілюстрацыя
📖Art Pradmova: Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova абвесціў #конкурс-выставу ілюстрацый кнігі

▫️Для каго: #ілюстратары/_кі і #дызайнеры/_кі 17-35 год.

Art Pradmova дае магчымасць звярнуць на сябе ўвагу беларускіх выдаўцоў, а таксама шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы.

Умовы ўдзелу:
〰️На конкурс прымаюцца працы, звязаныя з кнігамі (вокладкі, ілюстрацыі, арт-букі, мастацкія праекты і іншае).
〰️Заяўка мусіць утрымліваць кароткія звесткі, прапанаваны твор і мець прыкладзеныя выявы аб’ектаў (кніг/ілюстрацый) у лічбавай форме.
〰️Ад аднаго ўдзельніка на конкурс можа быць пададзена толькі адна заяўка.

❤️‍🔥Найлепшыя творы па выніках працы журы конкурсу будуць выстаўлены ў межах фестывалю.

Ддл: 27 жніўня.
👉Падаць заяўку - на pradmova@gmail.com.
🔗Даведацца больш.

🙌Нагадваем, што да 21 жніўня прымаюцца заяўкі на асноўную праграму фестывалю.

#літаратура #літаратары #аўтары #пісьменнікі #паэзія #тэксты #дызайн #графічны_дызайн #ілюстрацыя
📚Тым, хто робіць дзіцячыя кнігі: NART - #рэзідэнцыя для літаратараў і ілюстратараў у #Нарва, #Эстонія

▫️Для каго: #аўтары і #ілюстратары кніг для дзяцей.
▫️Калі: снежань 2024.

У рамках супольнай праграмы, мастацкая рэзідэнцыя NART у Нарве і Эстонскі цэнтр дзіцячай літаратуры запрашаюць аўтараў дзіцячых кніг і ілюстратараў. Можна падаваць заяўку асобна альбо ў тандэме.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- 1500 EUR.

Ддл: 12 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #мастацтва #арт #ілюстрацыя
✏️Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova абвяшчае конкурс-выставу ілюстрацыі і дызайну кнігі

▫️Для каго: беларускія #дызайнеры/_кі і #ілюстратары/_кі ад 17 да 39 гадоў уключна

Art Pradmova дае магчымасць звярнуць на сябе ўвагу міжнародных выдаўцоў, а таксама шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы.

Умовы ўдзелу:
- На конкурс прымаюцца працы, звязаныя з кнігамі (вокладкі, ілюстрацыі, арт-букі, мастацкія праекты і іншае).
- Ілюстрацыі можна даслаць у лічбавым фармаце проста ў гугл форме!
- Ад аднаго ўдзельніка на конкурс можа быць пададзена толькі адна заяўка

Найлепшыя творы па выніках працы журы конкурсу будуць выстаўлены ў межах фестывалю, таксама пераможцы атрымаюць прыемныя падарункі і новыя творчыя магчымасці ад ArtPradmova💛

Ддл: 3 верасня.
👉Падаць заяўку.

#дызайн #ілюстрацыя #творцы #літаратура
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM