sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🌿Municipality of Plovdiv - творчая #рэзідэнцыя, #Балгарыя

▫️Для каго: #творцы, якія знаходзяцца ў Еўропе.
▫️Калі: 4-6 тыдняў у 2023.

Запрашаюць стварыць новыя працы, натхнёныя горадам Плоўдзіў і яго эклектычным спалучэннем старажытнай гісторыі, сацыялістычнай спадчыны і сучаснасці. Падаць заяўкі можна з абласцей: #жывапіс, #тэатр, #перформанс, #digital медыя, #архітэктура, #скульптура, #музыка, #танец, #land_art, мастацкія практыкі ў публічнай прасторы, сацыяльныя інавацыі і #грамадскія_праекты.

Рэзідэнцыя прапануе:
- грант 1000 EUR
- пражыванне
- пакрыццё транспартных выдаткаў
- мастацкі ганарар
- вытворчы бюджэт да 2500 EUR.

Ддл: 20 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🦚Верагодна, гэта павевы вясны выводзяць публічныя прэзентацыі ў топ-трэнд тыдня: інфанагоды не спыняюцца! 😅Сёння аддамо ім асаблівую авагу.

***

💻У кам’юніці чаце „Культурны Код” можна супольна пабрэйншторміць вакол #digital-праектаў, тэматычна звязаных з культурай Беларусі, пашукаць для сваіх культурніцкіх стартапаў людзей ці фідбэк.
Далучайцеся, калі хочаце адсочваць навіны распрацоўкі праектаў на стыку культуры і ІТ, і асабліва - калі самі маеце такія праекты ці ідэі!

Увага! Паколькі чат публічны, ацаніце бяспечнасць актыўнасці для сябе.

Раз на месяц можна прадставіць свае ідэі на пітчынгу, і першы адбудзецца ўжо заўтра!

▫️Калі: 2 сакавіка 17:00 СЕТ / 19:00 Мінск
▫️Дзе: ZOOM, па спасылцы.

Глядзіце апісанне праектаў далей👇👇👇
🟪#ПРАЕКТАР - АНЛАЙН: Якія праекты можна прадставіць у сакавіку?

Нагадаем, што мы анансавалі пітчынгі культурных праектаў, і адразу ў двух фарматах:

👉 Анлайн: культурніцкія праекты з фокусам на пэўную сферу дзейнасці і для рэалізацыі якіх шукаюцца партнёры ў Польшчы. Ладзіць каманда @sekktor.
👉 Афлайн: культурніцкія і творчыя праекты без абмежавання тэм. Ладзіць каманда CreateCulture Group, нашыя дарагія партнёры ў #Вільня, #Літва.


💫Ніжэй даем больш падказак па праектах, якія чакаюцца на кожным з трох анансаваных пітчынгаў АНЛАЙН:

➡️ 10 сакавіка - „Перфарматыўныя праекты”. Маюцца на ўвазе ідэі ў сферах: #тэатр, #перформанс, #танец / #харэаграфія, #цырк, перфарматыўныя практыкі на сумежжы з візуальнымі мастацтвамі.
Па фарматах гэта могуць быць розныя лайв-івэнты ад „адкрытага мікрафона” да фестываляў, а таксама анлайн- ці #digital-праекты.

➡️ 17 сакавіка - „Візуальныя мастацтвы”. Вітаюцца ідэі, звязаныя з рознымі жанрамі візуальнага #мастацтва (уключаючы, але не абмяжоўваючыся менавіта суч_артам).
Па фарматах: выставы, любога кшталту галерэйныя праекты, экскурсіі, курсы, анлайн-экспазіцыі і да т.п.

➡️ 24 сакавіка - „Літаратурныя праекты”. Сэсія можа ахопліваць калялітаратурныя фарматы. Мяркуем, што можа быць цікава ўдзельнічаць з пітчамі па выдавецкай справе, аўдыёкнігам, пісьменніцкім праектам, дыскусійным літаратурным клубам, платформам для літаратурнага кантэнту і г.д.


МОЖНА падаваць:
⁃ адукацыйныя і медыя-фарматы,
⁃ міждысцыплінарныя і сумежныя праекты да названай сферы дзейнасці.

Не абавязкова мець фокус выключна на беларускую культуру, але важна, каб праект быў прапанаваны ад беларускіх дзеячаў, альбо меў скіраванасць на міжкультурны дыялог.

👐Мы можам толькі меркаваць тое, якія тэмы і жанры могуць быць раскрыты на пітчынгах, і спісамі вышэй ні ў якім разе не жадаем вас абмяжоўваць.
Чакаем заяўкі і ад самых нечаканых камбінацый жанраў і сфер!

🔗Больш інфармацыі - praektar.com.
👉Сувязь: online@praektar.com
🗿 #семінар «Канструяванне і эфектыўная прэзентацыя гісторыі захавання культурнай спадчыны Беларусі», #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: #даследчыкі, эксперты, практыкі, #актывісты, #студэнты.

▫️Калі: тры дні ў першай палове ліпеня 2023

Задача семінара
- аб’яднаць экспертаў і энтузіястаў, зацікаўленых ці ўжо паспяхова працуючых у дзвюх галінах:

📍Новыя фарматы прэзентацыі і папулярызацыі гісторыі.
Акрамя традыцыйных метадаў, новыя #тэхналогіі даюць вялікія магчымасці для самых нечаканых эксперыментаў: #digital-праекты, пуцяводнікі, мерапрыемствы для лакальных супольнасцяў і г.д.

📍Гісторыя захавання культурнай спадчыны Беларусі. 
Асноўнае пытанне гісторыі захавання спадчыны Беларусі ў тым, што яна ўсё яшчэ не напісана. Ды і як менавіта яе пісаць?...

🔗Чытаць больш.

Прадастаўляюцца (па ўзгадненні!):
⁃ гатэль,
⁃ праезд,
⁃ харчаванне.
Арганізатары не забяспечваюць адкрыццё літоўскай візы.

Ддл: 15 сакавіка.

👉Падаць заяўку.
☎️ stsiapan.stureika@ehu.lt

#гісторыя #спадчына #digital
🔥Hack for Politzek: Imaguru у Варшаве правядзе #хакатон для дапамогі палітвязням!

▫️Калі: 17-19 сакавіка.
▫️Для каго: #распрацоўшчыкі, продакт-#дызайнеры, #актывісты, інфлюэнсеры і інш.

❤️Мэта хакатона - даць буст развіццю платформы Politzek.me як у тэхнічным, так і ў маркетынгавым плане, запусціўшы тым самым новую хвалю салідарнасці і дапамогі палітвязням.

За 48 гадзін 50 спецыялістам з розных сфер трэба будзе вырашыць 10 задач ад платформы.

Сярод канкрэтных задач:
- Спрасціць User Flow
- Перавынайсці Product Design платформы
- Пабудаваць новую архітэктуру БД
- Зрабіць адэкватную версію для замежнікаў
- Пакрэатывіць сцэнары ролікаў для Цік-току
- Убудаваць у сайт рэалістычную турэмную 3D-камеру.

🤸Абяцаюцца добрая вясёлая беларуская атмасфера, крыху ежы і напояў.

Ддл: 10 сакавіка.
👉Даведацца больш.

#digital #IT #грамадскія_праекты #медыя
💥"Digital-метады дэманстрацыі сучаснага мастацтва" — паблік-ток з Ксюшай Тырсікавай ад „Культурнага Коду” + фокус-група па выкарыстанні платформы VARTA!

🧏‍♀Ксенія Тырсікава — блогерка, менеджарка культ. праектаў, зараз працуе над стварэннем агрэгатара экспазіцыйных праектаў VARTA!, прызначаным сабраць #digital-варыянты дэманстрацыі беларускага мастацтва на адной платформе.

1️⃣На паблік-току Ксенія раскажа на прыкладах пра найбольш вядомыя тэхналагічныя сродкі стварэння мастацкіх экспазіцый (якія, між тым, у дачыненні да рэпрэзентацыі беларускага мастацтва маглі б выкарыстоўвацца часцей).
🔹 Metaverse
🔹 3D, 360 выставы
🔹 #AR і #VR-тэхналогіі для прэзентацыі мастацтва.

▫️Калі: 28 сакавіка, 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск
▫️Дзе: ZOOM.

2️⃣У працяг Ксенія арганізуе закрытую фокус-групу па магчымасцях выкарыстання varta.digital для віртуальных экспазіцый.

Запрашаюцца
#мастакі, #куратары і #прадзюсары розных арт- праектаў.

▫️Калі: 5 красавіка 17:00 СЕТ
▫️Дзе: ZOOM
❗️Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.
💻EU-EaP Civic Tech Acceleration - #хакатон для распрацоўкі грамадсказначных праектаў

▫️Калі: травень - чэрвень 2023
▫️Дзе: анлайн

Сёлетні EU-EaP Civic Tech Acceleration Hackathon працягвае лепшыя традыцыі EaP Civil Society Hackathons 2017-2020 і адкрывае новы этап штогадовых хакатонаў для грамадзянскай супольнасці.

Ён збярэ каля 45 актывістаў грамадзянскай супольнасці, ІТ-спецыялістаў і дызайнераў з 6 краін Усходняга Партнёрства і краін ЕС.

📌Адпаведна, заяўкі на сёлетні хакатон прымаюцца толькі ад каманд з існуючым прататыпам і мінімальным+ наборам тэхнічных навыкаў.

Мэта хакатона - паляпшэнне існуючых прататыпаў #digital-рашэнняў, якія задавальняюць патрэбы супольнасцяў, дапамагаючы грамадзянам лепш прыцягваць свае ўрады да адказнасці і/або спрыяючы паляпшэнню публічных паслуг.

Удзельнікі атрымаюць падтрымку і парады ад міждысцыплінарнай каманды ментараў з даказаным досведам працы ў грамадзянскіх тэхнічных ініцыятывах, #ІТ-стартапах і кансалтынгу.

🔗👉Даведацца больш.

#грамадскія_праекты
💫PEOPLE-PERFINAR - самаарганізаваная анлайн-#рэзідэнцыя для творцаў

Творчая група PEOPLE з беларускімі каранямі, якая папулярызуе сучаснае (і) перфарматыўнае #мастацтва, прапануе акт сумеснага мастацкага дзеяння.

▫️Для каго: #мастакі/ #творцы / #артысты
- самых розных мастацкіх кірункаў
- індывідуальна альбо калектывам
- з любой кропкі свету.

У выніку перфінара будзе створаны справаздача-сайт з вынікамі прац, у якіх можна ўбачыць адну агульную тэму. Абраць яе прапануецца пры рэгістрацыі - праз галасаванне:
⁃ Пра што кажуць сны?
⁃ 0 (Адзінота)
⁃ Так ці не? (Выбар)
⁃ Апошні дзень на зямлі (Канец сусвету)

Як будзе будавацца праца:
▪️Дыстанцыйна індывідуальна ці камандамі
▪️Цягам 2 тыдняў з моманту абвяшчэння старту
▪️Форма арт-выказвання - любая.

Ддл: 30 траўня.
🔗👉Зарэгістравацца.

#сцэнічныя_мастацтвы #візуальныя_мастацтвы #digital #відэа_арт #тэксты
🔵🎉AI Art Night - #арт-лабараторыя і #выстава для беларускіх мастакоў, прысвечаная #media_art

▫️Для каго: беларускія #мастакі, якія жывуць у ЕС.
▫️Калі: з 20 жніўня.

Праект прадэманструе перасячэнне творчасці і тэхналогій. Маста(ч)кі будуць працаваць з нейронавымі сеткамі як сродкам іх мастацкага самавыяўлення. Тэма – «Будучыня». Антыўтапічная, утапічная ці пратапічная. Можна падаць ідэі на любой стадыі развіцця. AI Art Night арганізаваны @augmentika.fundacja і @karma7warsaw пры фінансавай падтрымцы Інстытута имя Гётэ ў межах праекта EU4Culture.

🔸Куратар выставы – Міхаліна Саблік, гісторык мастацтва, крытык і куратар.

Арганізатары прапануюць:
- доступ да папулярных інструментаў штучнага інтэлекту: Midjourney, Stable Diffusion, Exactly. ai і ChatGPT
- удзел у выставе
- ганарар 300 EUR.

Ддл: 31 ліпеня, 13.00 (па Варшаве).
👉Падаць заяўку.

#мастацтва #new_media_art #публічныя_прасторы #digital
💥Паблік-токі тыдня:

1️⃣Анлайн-серада для тэатральных дзеячаў: Знаёмства з Тэатральным Інстытутам ім. Збігнева Рашэўскага арганізацыяй, якая зараз актыўна дапамагае беларусам.

▫️Калі: 23 жніўня 14.00 СЕТ / 15.00 Мінск.
▫️Дзе: ZOOM.

🦹‍♀Госця - Эльжбета Уратноўская-Гмыз, дырэктарка Інстытута.

У плане размовы:
гісторыя стварэння інстытута як ініцыятывы па захоўванні і архівацыі тэатральнай спадчыны;
развіццё інстытута ад суполкі да шырокай арганізацыі;
а таксама супраца з незалежнымі беларускімі дзеячамі і супольнасцю.

Працоўныя мовы: PL + пераклад на BY, RU.

👉Дадаць мерапрыемства ў Google-каляндар
🔗Сачыць за навінамі Беларускага тэатральнага кам’юніці.

#тэатр #перфарматыўныя_мастацтвы #Польшча #рэжысёры #акторы #харэографы


2️⃣“Выходзім за межы: творчасць і #AR” - паблік-ток ад “Культурнага Коду” з мастаком, дызайнерам Уладзімірам Маляўкам

▫️Калі: 24 жніўня 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск
▫️Дзе: ZOOM.

Гаворка пойдзе пра:
🔺Тры самыя папулярныя платформы для працы з AR — дапоўненай рэальнасцю: Spark AR, Lens Studio, Effecthouse;
🔺WebAR — тэхналогію, што дазваляе выкарыстоўваць функцыі AR у браўзеры;
🔺працу AR з мастацтвам і творчасцю.

+ У паблік-току запланаваная практычная частка.

🦸‍♂Уладзімір Маляўка — сучасны мастак з Мінска, цяпер жыве ў Варшаве. Арганізаваў першую выстаўку сучасных беларускіх мастакоў у дапоўненай рэальнасці Lusterka. Фотаздымкі Уладзіміра публікавалі буйныя брэнды Apple, Samsung, Huawei.

#паблікток #WebAR #EU4Culture #мастацтва #digital
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💻💥Калі вы працуеце над дыгітальнымі прадуктамі, звязанымі з беларускай культуры і/альбо творчымі індустрыямі, не прапусціце наступныя падзеі:

1️⃣Для экспрэс-падтрымкі, анлайн-пракачкі вашай праектнай ідэі і пашырэння сувязяў:

🌟Калядны анлайн-пітчынг праектаў / ідэй ад супольнасці “Культурны Код”

🎁 Не абыйдзецца без святочных падарункаў! Па традыцыі ўдзельнікі чата выберуць самы цікавы, на іх думку, праект з ліку прадстаўленых на пітчынгу. Ён і атрымае прыз — каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і гд.).

▫️Калі: 22 снежня а 16:00 CET / 18:00 Мінск.
▫️Дзе: ZOOM

Запрашаюцца як дасведчаныя каманды, так і навічкі. Можна прадставіць гатовы праект ці толькі яго задумку. Галоўнае, каб ідэя была звязаная з ІТ і працавала на вырашэнне задач культурніцкага ці творчага сектараў.

Фармат + таймінг для кожнага праекта:
⁃ 5 хвілін пітча
⁃ 5-7 хвілін на абмеркаванне.

Ддл: 20 снежня.
🔗Зарэгістравацца.

***

2️⃣Калі вы ў #Вільнюс #Літва, працуеце (ці гатовыя працаваць) у міжнароднай камандзе, звярніце ўвагу:

💥УЖО заўтра адбудзецца прэзентацыя CreateCulture Lab.

▫️Калі: 19 снежня 2023, 19.00.
▫️Дзе: Прастора CreateCulture, Karmelitų gatvė 5, Vilnius

Праграма будзе разгортвацца ў Вільні і дыстанцыйна цягам 2 месяцаў наступнага года і будзе складацца з:
⁃ 3 афлайн-воркшопаў у студзені
⁃ спрынту ў 2-3 тыдні паглыбленай анлайн-працы над вашым праектам
⁃ фінальнага пітчынгу з магчымасцю трапіць у акселератар на вясну 2024.

🔗Даведацца больш.

#пітчынг #digital #IT
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Viborg UNESCO Creative City - #рэзідэнцыя па лічбавым мастацтве ў Выбаргу, #Данія

▫️Для каго: #творцы, які займаюцца #media_art.
▫️Калі: 3-4 месяцы з сакавіка 2024.

Запрашаюць стварыць прататыпы лічбавага #мастацтва, якія будуць прэзентаваныя публіцы ў розных месцах горада. Падчас праграмы мастакі будуць запрошаны далучыцца да сеткі міжнародных творчых гарадоў, дзе яны змогуць даследаваць розныя вобласці лічбавага мастацтва, уключаючы анімацыю, відэамэпінг, дадаткі і гульні, #XR і г.д.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- фінансавую падтрымку 3350 EUR
- праезд
- кансультацыі
- працоўную прастору ў PLASTIC Collective.

Ддл: 5 студзеня 2024.
👉Падаць заяўку.

#new_media_#міждысцыплінарныя_праекты #digital_art
💥 Летняя школа Амбасадараў лічбавых навыкаў ад Digital Skills Coalition Belarus (дэдлайн заўтра!)

▫️Калі: жнівень-верасень 2024.

⁉️Якія #digital навыкі маюцца на ўвазе?
- Супрацьстаянне дэзінфармацыі і контрпрапаганда
- Лічбавая бяспека і канфідэнцыяльнасць
- Стварэнне і прасоўванне кантэнту для розных інклюзіўных груп.

▫️Курс для вас, калі вы:
⁃ лідар/_ка лічбавых змен,
⁃ прадстаўляеце пэўную грамадскую арганізацыю/ініцыятыву/супольнасць,
⁃ хочаце прапампаваць свае веды па названых лічбавых навыках,
⁃ ! гатовы падзяліцца новымі ведамі ў сваіх арганізацыях/ініцыятывах/супольнасцях.

Тэмы курса

1. Супрацьстаянне дэзінфармацыі і контрпрапаганда. Prebunking
⁃ Што такое «дэзінфармацыя», «маніпуляцыя» і «фэйкавыя навіны» і як яны з'явіліся
⁃ Віды дэзінфармацыі і зразумееце, як яна распаўсюджваецца
⁃ Крытычная ацэнка навінаў і інфаплыняў
⁃ Стратэгіі і метады барацьбы з дэзінфармацыяй у жыцці.

2. Лічбавая бяспека і канфідэнцыяльнасць
⁃ Якія лічбавыя рашэнні абраць для абароны ад пагроз
⁃ Як гарантаваць бяспеку свайго жыцця і працы ў Беларусі
⁃ Бяспечная камунікацыя і надзейнае шыфраванне
⁃ Прылады бяспекі.

3. Стварэнне і прасоўванне кантэнту для розных інклюзіўных груп
⁃ Асноўныя правілы сторытэлінга і мантажу
⁃ Як знайсці сваю нішу і аналізаваць канкурэнтаў
⁃ Як ствараць круты кантэнт з мінімальнымі выдаткамі
⁃ Прасоўванне кантэнту на розных платформах.

У ліку экспертаў: Арцём Прыпісноў, Марына Сакалова, Мікалай Кванталіяні.

У праграме:
⁃ 4 семінары ў Zoom + хатнія заданні
⁃ Індывідуальныя ментарскія сустрэчы.

🦺Для ўдзельнікаў з Беларусі будуць прыняты дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі і ананімнасці пасля верыфікацыі.

🤞Тыя, хто паспяхова завершаць #курс, будуць запрошаныя на 3-дзённы афлайн #трэнінг прасунутага ўзроўню, у Варшаве ці Вільнюсе ў верасні.

🔥🔥Ддл: 10 жніўня.

👉Зарэгістравацца.
🔗Даведацца больш.

#грамадскія_праекты #НДА #актывізм #бяспека
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎧 А зараз галоўны анонс гэтай пятніцы — для тых, хто знайшоў сябе ў стварэнні і развіцці #digital-прадуктаў 🌐

😵‍💫 CON#FFFAAAA 2.0 - #канферэнцыя па дызайн-крэатыве з афтэпаці ў #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 6 верасня 2024. Ідэальная пятніца, каб узяць выходны!
▫️Дзе: Fort Mokotów.

69pixels - студыя дызайну і распрацоўкі, калісьці заснаваная ў Мінску, а зараз прысутная ў Польшчы і Грузіі, ужо другі раз ладзіць канферэнцыю для кам’юніці [беларускіх] #digital-крэатараў.

▫️Запрашаюцца #дызайнеры, #творцы, #менеджары, распрацоўшчыкі, тэсціроўшчыкі, #фаўндары, #культдзеячы, інвестары і ўсе,хто цікавіцца дызайнам і крэатывам, — дзе б вы зараз ні знаходзіліся. Не выпусціце шанец пазнаёміцца ​​з новымі людзьмі і перазагрузіцца!

⚙️ Цэлы дзень у адным месцы вы зможаце трапіць на:
⁃ лекцыі,
⁃ дызайн-рэвью,
⁃ майстар-класы,
⁃ выставачную зону,
⁃ адпачынак і афтэрпаці.

🔸Early-bird квіток – 200 PLN (хутка будзе даражэй!). Лайфхак і адмысловая прапанова для груп 5+ сяброў – зніжка 20%.
👉Набыць квіткі.

🔗Сачыць за навінамі івэнта (а яны актыўна дадаюцца!):
➡️ confffaaa.com
➡️Telegram: @confffaaa
➡️ Instagram: @confffaaa_live + @69pixels.studio
➡️ Facebook: 69pixels.
➡️ Linkedin: 69pixels

#дызайн #публічныя_прасторы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🦄 Women in Tech абвясціў набор на #курс Login to Tech для беларусак, якія хочуць пачаць сваю кар’еру ў IT. Дэдлайн паслязаўтра!

▫️Калі: верасень - кастрынік, старт - 6 верасня.

Цягам двух месяцаў у вас будзе магчымасць пазнаёміцца з рознымі прафесіямі ў сферы айці, структураваць свой папярэдні досвед, а таксама прайсці тэставае сумоўе з рэкруцёркамі. Акрамя гэтага, вас чакаюць міні-курсы па IT English і AI, а таксама бясконцая падтрымка суполкі і каманды праекта.

🔥Ддл: 30 жніўня.
🔗Зарэгістравацца.

#IT #digital #адукацыя
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗓🎤Перагортваючы сёння каляндар, можна пабачыць, што да con#fffaaa засталося толькі 3 дні! Таму, калі вы дызайнер(-ка), візіянер(-ка), кіруеце дызайн- альбо маркетынгавымі працэсамі, а #Варшава — у зоне вашай дасягальнасці, самы час вызваліць пятніцу на самую заўважную падзею ў беларускім прадуктовым кам’юніці!

▫️Калі: 6 верасня, з 10:00.
▫️Дзе: Fort Mokotow, Варшава, #Польшча.

➡️У праграме - ужо 18+ keynote-прэзентацый, сярод якіх:

🔘 Дзяніс Трусіла, крэатыўны дырэктар Pocket Rocket Agency, заснавальнік FSP Festival - "10 найбольшых драм у маркетынгу і лайфхакі для іх вырашэння"
🔘Леанід Вазнюк, прадуктовы дызайнер у LogicLike - "Дызайн карысных прадуктаў для дзяцей і як не загінуць у працэсе"
🔘 Дзяніс Місіуля, СEO Moloko Creative Inc. - "Рэцэпт шчасця ў брэндынгу"
🔘Аксана Наўмава, дырэктарка дызайну і UX-даследаванняў у AIBY - "Дызайн прадукту: практычныя крокі і ідэі для поспеху ў тэхналагічных кампаніях"
🔘 Анастасія Зайцава, CCO у ZiMAD, стратэгічныя камунікацыі, спецыялістка па брэнд-маркетынгу - "Павышэнне крэатыўнасці і ўвасабленне ідэй у жыццё: парады са Стэнфорда"
🔘Дзмітры Гінтафт, арт-дырэктар па брэнд-ідэнтыцы: "Чаму графічны і прадуктовы дызайн могуць навучыцца адзін у аднаго"
🔘 Аляксей Коваль, энтузіяст дызайну шрыфтоў, графічны дызайнер у Reserved - "(Сама-)цытаванне ў дызайне: перастаньце азартна гуляць са шрыфтамі"
🔘 Дзяніс Гярко, кіраўнік дызайну прадуктаў і UX-даследаванняў у Gismart - "Як захапіць увагу і матывацыю карыстальнікаў, і якую ролю ў гэтым адыгрываюць кагнітыўныя скажэнні?"
🔘Павел Заметны, заснавальнік TurboReview.pro, CDO у Hypetrain.io, ментар па дызайне - “Мысленне росту — ключавы навык, які варта развіваць сёння"
🔘Марына Стасевіч, сузаснавальніца SOTA, бізнес-коуч, 10+ гадоў досведу - "Натхненне без выгарання: як кіраваць праектамі і сабой”.

[Спіс дапаўняецца]

А таксама:
🔘Анлайн-падключэнне з Уладзімірам Цэслерам і Mr Freeman (тым самым!)
🔘 HutkaSmachnaa, CIDR Family, Znivien, Booko, Swag 42, GooseVintage, LSTR, KYT, Polyakova, 3D друк, зона для відэагеймераў.

🎫 Набываючы квіткі, абавязкова скарыстайцеся прома-кодам SEKKTOR — нашым падпісчыцам і падпісчыкам даецца зніжка ў 15% 🔥

🔗Сачыць за навінамі івэнта:
➡️Telegram: @confffaaa
➡️ Instagram: @confffaaa_live + @69pixels.studio
➡️ Facebook: 69pixels
➡️ Linkedin: 69pixels.

#дызайн #канферэнцыя #digital #дызайнеры
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM