sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🔥🎭Беларускае тэатральнае кам’юніці адкрыла рэгістрацыю на канферэнцыю па стварэнні Беларускага інстытута тэатра і запрашае на падрыхтоўчыя анлайн-сустрэчы

Нагадаем пра два важныя працэсы, ініцыяваныя працоўнай групай Belarus Theatre Community:

1️⃣ 🚀 7 — 9 верасня адбудзецца канферэнцыя, на якой БТК прапануе калегам па тэатральным сектары абмеркаваць пытанні зместу і працы патэнцыйнага БІТ.

Агулам далучыцца да гэтай працы можна некількамі спосабамі:
⁃ Прыняць удзел у канферэнцыі афлайн у Варшаве
⁃ Прыняць удзел у канферэнцыі анлайн
⁃ Прапанаваць свае ідэі, тэмы, тэзы і пытанні, якія будуць абмяркоўвацца на канферэнцыі

👉Дзеля гэтага, калі ласка, запоўніце гэтую анкету рэгістрацыі і прапановаў.
🔥 Ддл: 14 жніўня 23:59 СЕТ.


2️⃣ 🤞У рамках падрыхтоўкі да канферэнцыі кожную сераду жніўня каманда БТК ладзіць анлайн-сустрэчы з прадстаўнікамі тэатральнай інстытуцый з еўрапейскіх краін.

⚡️ Ужо заўтра: Анлайн-сустрэча з Бек Бергер з “Новага Інстытута тэатра Латвіі”

▫️Старт: 9 жніўня, 15.00 Мінск / 14:00 СЕТ (Варшава)
▫️Працягласць: каля 90 хв.

У плане размовы:
— арганізацыйная мадэль i каманду Інстытута;
— асноўныя функцыi i фiнансавая мадэль Інстытута;
— праца з прафесiйнай супольнасцю i партнёрамi.

👉Спасылка на Zoom
👉Дадаць мерапрыемства ў Google каляндар

👉Сачыць за падзеямі праз сацыяльныя сеткі БТК:
🔗Telegram: канал + чат
🔗Instagram

#тэатр #харэаграфія #рэжысёры #акторы #харэографы #сцэнічныя_мастацтвы #перфарматыўныя_мастацтвы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉La Biennale di Venezia - #конкурс праектаў на харэаграфічнае біенале ў #Венецыя, #Італія

▫️Для каго:
#харэографы і #танцоры да 35 гадоў.
▫️Калі: 2024.

Дэпартамент танца Венецыянскай біенале падтрымлівае вытворчасць новых харэографаў і танцавальных калектываў. Запрашаюць падаць праект, які дагэтуль не прэзентаваўся публічна.

Арганізатары прапануюць:
- падтрымку праекту да 30 000 EUR
- выдаткі на праезд і пражыванне
- выдаткі, звязаныя з тэхнічным райдэрам
- прэм’еру ў межах Biennale Danza 2024.

Ддл: 12 верасня.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #танец #харэаграфія
🎶🎥The Music You Hear, The Music You See - танцавальная і #відэа-#рэзідэнцыя ў #Італія

▫️Для каго:
#харэографы, #танцоры, #рэжысёры і #творцы відэа.
▫️Калі: 10 студзеня - 9 сакавіка 2024.

Запрашаюць зрабіць праект, які спалучае музыку, тэатральны танец і выяўленчае мастацтва.
Усе створаныя працы будуць прэзентаваныя ў Спесе і Мілане. Ментар праграмы Маўра Бутафава – кампазітар і рэжысёр. Куратар будзе суправаджаць удзельнікаў на працягу рэзідэнцыі. Тэма – «пакой», чакаецца, што творцы будуць даследаваць канцэпцыю гэтага месца праз рух і візуальныя эфекты.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- абсталяванне
- настаўніцтва
- грант на мабільнасць
- суткавыя 25 EUR / дзень.

Ддл: 18 верасня.
👉Падаць заяўку.

#харэаграфія #кіно #міждысцыплінарныя_праекты
🎉Vivo Center: Res.Art - харэаграфічная #рэзідэнцыя ў #Італія

▫️Для каго:
#харэографы і #танцоры да 36 гадоў.
▫️Калі: 10 дзён у 2023-2024.

Запрашаюць зрабіць новы танцавальны праект. Харэографы будуць працаваць разам з прафесійнымі танцорамі VIVO FLYOUT. Праекты плануецца паказаць напрацягу года, магчыма, некалькі разоў. Res.Art дае маладым творцам магчымасць рэпрэзентацыі.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 600 EUR
- праезд
- пражыванне
- працоўную студыю.

Ддл: 30 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#харэаграфія #танец #выканальніцкія_мастацтвы
🎶 Music Biennale Zagreb 2024 - #конкурс партытур для новага балета аб разарваных адносінах у #Харватыя

▫️Для каго: #кампазітары і #музыкі.

Шукаюць музыку для новай балетнай п'есы для камернага ансамбля (электроніка таксама вітаецца), якая датычыцца тэмы фестывалю – «Разарваныя адносіны». Пасля аб'яўлення вынікаў па партытурах будзе аб'яўлены набор харэографаў. Пераможцы двух конкурсаў рэалізуюць праект сумесна з мастацкай камандай MBZ. Твор павінен быць напісаны для камернага аркестру і доўжыцца 20 хвілін.

Арганізатары прапануюць:
- узнагароду 6000 EUR
- транспартныя выдаткі да 300 EUR
- пражыванне падчас фінальных рэпетыцый і прэм'еры (ад 3 да 5 начэй, у залежнасці ад патрэб).

Ддл: 15 студзеня.
👉Падаць заяўку.

#музыка #харэаграфія #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы #танец
🎉 Köttinspektionen Dans - #рэзідэнцыя па танцу ў #Швецыя

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #артысты танца.
▫️Калі: 28 траўня - 23 чэрвеня 2024.

Köttinspektionen – культурны цэнтр, які займаецца танцам, тэатрам і выяўленчым мастацтвам. Рэзідэнцыя арыентавана на прафесійных танцораў, якія шукаюць ціхую прастору для працэсуальнай працы, каб паспрабаваць новыя метады, кінуць выклік звыклым практыкам і інструментам. Праграма стартуе падчас фестывалю перформансаў Revolve Performance Art Days, і артысту прапануецца прыняць удзел у фестывалі з публічным выступленнем.

Арганізатары прапануюць:
- удзел у Revolve Performance Art Days
- доступ да памяшканняў для рэпетыцый, выступленняў і тэхнічнага абсталявання
- суткавыя і ганарар 60 000 SEK
- пражыванне
- відэадакументацыю перформанса
- PR на публічных мерапрыемствах.

Ддл: 15 студзеня 2024.
👉Падаць заяўку.

#харэаграфія #танец #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #фестываль
🌱Творчая праграма развіцця эка-прававога актывізма!🌱

Праект на скрыжаванні права і перфоманса шукае 6-9 удзельнікаў/_ніц беларускай нацыянальнасці, зацікаўленых у рэфлексіі над сувяззю прыроды і палітычнага рэжыму.

▫️Для каго: #актывісты, #культдзеячы, #творцы, #даследчыкі, #юрысты і інш.
▫️Калі: 8 сустрэч - #анлайн, афлайн на тэрыторыі #Аўстрыі/#Польшы - з сакавіка па чэрвень (канкрэтныя даты сустрэч абяруцца калектыўна).

Праграма напалову складаецца з воркшопаў ад экспертаў/_ак па экалагічным праве, правах прыроды і экалагічнай сітуацыі ў Беларусі і напалову з практычнага ўзаемадзеяння з лесам праз цялесна-арыентаваныя практыкі.

Напрыканцы праекта ўва ўдзельніка/_ніц будзе шанец распрацаваць сваю эксперыментальную версію зялёнай канстытуцыі Беларусі і прэзентаваць яе ў выглядзе перфоманса.

📌Удзел бясплатны, выдаткі на праезд і пражыванне пакрываюцца.

Ддл: 7 сакавіка.

☎️👉Для выказвання зацікаўленасці дашліце кароткую матывацыйную нататку (да 250 словаў) @wddln у Тэлеграм альбо на пошту jerilly.je@gmail.com, пазначце вашае месца пражывання.

#танец #харэаграфія #перформанс #міждысцыплінарныя_праекты #мастацтва #экалогія
🎉3 #арт-рэзідэнцыі ад Académie des beaux-arts x Cité internationale des arts, #Францыя

Праграмы з'яўляюцца часткай агульнага праекта, створанага Акадэміяй прыгожых мастацтваў і сеткай са 150 французскіх і міжнародных партнёраў.

1️⃣ выяўленчае #мастацтва

▫️Для каго: #мастакі.
▫️Калі: верасень 2024 - чэрвень 2025.
▫️Дзе: Манмартр.

Удзельнікам прапануюць:
- пражыванне
- суткавыя 1500 EUR/месяц
- грант 5000 EUR
- прафесійную падтрымку.

2️⃣ #архітэктура і ландшафт

▫️Для каго: #архітэктары і #убраністы.
▫️Калі: 5 месяцаў у 2024-2025.
▫️Дзе: Marais de la Cité.

Удзельнікам прапануюць:
- пражыванне
- суткавыя 1500 EUR/месяц
- грант 3000 EUR
- прафесійную падтрымку.

3️⃣ #харэаграфія

▫️Для каго: #харэографы і #танцоры.
▫️Калі: 5 месяцаў у 2024-2025.
▫️Дзе: Marais de la Cité.

Удзельнікам прапануюць:
- пражыванне
- суткавыя 1500 EUR/месяц
- грант 3000 EUR
- прафесійную падтрымку.

Ддл: 15 красавіка.
👉Падаць заяўку на адну з рэзідэнцый.

#візуальныя_мастацтвы #архітэктура #урбанізм #танец #рэзідэнцыям
🌿 Space & Place Falun - танцавальная #рэзідэнцыя ў #Швецыя

▫️Для каго: #харэографы, #танцоры, #перформеры танца.
▫️Калі: 26 жніўня - 8 верасня.

Запрашаюць харэографаў паўзаемадзейнічаць з мясцовымі жыхарамі і горадам. Плануецца даследаваць дынаміку паміж мастацтвам, месцам і яго насельніцтвам. Адбудзецца рэзідэнцыя ў горадзе Фалун – гістарычным шахцёрскім мястэчку, унесеным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- працоўную прасторы
- праезд
- ганарар.

Ддл: 22 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты
🌿 RedSapata Kulturinitiative - #рэзідэнцыя ў Лінцы, #Аўстрыя

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #перформеры і г.д.
▫️Калі: 2 тыдні 2025.

Запрашаюць тых, хто працуе ў галіне танца, у SonnensteinLOFT. Творцам прапануецца правесці альбо студыйную дэманстрацыю працы, альбо прэзентаваць яе падчас публічнага мерапрыемства.

🔸Рэзідэнцыя не пакрые пражыванне, праезд і суткавыя. Але можна пашукаць трэвэл-грант.

Арганізатары прапануюць:
- працоўную студыю.

Ддл: 17 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #перформанс
Kseij Dance Company - #рэзідэнцыя па стварэнні харэаграфічнага праекта ў #Генуя, #Італія

▫️Для каго: #харэографы і #танцоры да 35 гадоў.
▫️Калі: узгадняецца з рэзідэнтамі.

Запрашаюць маладога харэографа на рэзідэнцыю для стварэння новага шоу, якое будзе ўключана ў рэпертуар Kseij Dance Company. Кожны удзельнік можа прадставіць адзін харэаграфічны праект (існуючы ці новы). Харэаграфія павінна доўжыцца прыкладна 15-20 хвілін.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне
- ганарар 400 EUR
- магчымасць правесці бясплатны семінар у Генуі.

Ддл: 22 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #выканальніцкія_мастацтвы
🎭 O Espaço do Tempo - #рэзідэнцыя па выканальніцкім мастацтве ў #Партугалія

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #акторы, #перформеры і г.д.
▫️Калі: 1 красавіка - 25 мая 2025, 26 мая - 1 чэрвеня + і верасень 2025.

Projecto Casa імкнецца стымуляваць творчасць у галіне танца, тэатра і перформансу. Запрашаюць зрабіць сцэнічныя праекты на доўгатэрміновых рэзідэнцыях. Вынікам павінна стаць прэм’ера працы.

Праграма прапануе:
- #грант 25 000 EUR (ганарар, вытворчасць, пражыванне, працоўная студыя, суткавыя).

Ддл: 12 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #перформанс #тэатр #выканальніцкія_мастацтвы
🟣 SOMATIC MOVEMENT & improvisation in contact - #майстар_клас па цялесных практыках у #Вільнюс, #Літва

▫️Калі: 15 і 16 лiпеня ў 19:00-21:00 (па Вільнюсу).
▫️Дзе: CreateCulture Space (Karmelitų 5).

Запрашаюць паспрабаваць практыкi вольнага руху i танца, якія накіраваны на кантакт з целам і уласнымі адчуваннямі, працу з увагай і напружанасцю.

1️⃣ Практыкі 15 ліпеня прысвечаны самарэгуляцыі праз дотык, самамасаж, вольныя рухі, танец і гульню.

2️⃣ Практыкі 16 ліпеня будуць пра асновы кантактнай імправізацыі: гравітацыю, вагу, давер.

🔹Вядучая – Алеся Серая. Выпускніца Вышэйшай школы мастацтваў, прафесійны харэограф, танцорка, перформерка з Беларусі. Праводзіць танцавальна-саматычныя практыкі, кантактную імправізацыю і масажныя сустрэчы. У працы з целам выкарыстоўвае тэхнікі імправізацыі, гульні, саматыкі, аўтэнтычнага танца. ПАртыстка танцтэатру «Quadro».

🔸Кошт аднаго занятка – 10 EUR.

👉Зарэгістравацца.

#танец #харэаграфія #адукацыя
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟣 EU Dance Hack - танцавальна-перфарматыўная #рэзідэнцыя ў #Будапешт, #Венгрыя

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #перформеры і тэхнічныя спецыялісты.
▫️Калі: 11 - 15 лістапада.

Запрашаюць тых, хто працуе з тэхналогіямі ці жадае іх выкарыстоўваць у працы. Мэта лабараторыі – даследаваць узаемасувязь паміж танцам і тэхналогіямі, каб даць штуршок будучыні перформансу. Удзельнікі будуць працаваць разам пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў. Напрыканцы рэзідэнцыі запланаваны нефармальны абменам ідэямі з аўдыторыяй.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 2000 EUR
- праезд.

Ддл: 14 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#танец #харэаграфія #перформанс