sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
У Варшаве можа з’явіцца «Арцель» - #каворкінг для беларускіх рамесніц/_каў.
Яго неабходны фармат можна абмеркаваць!

Каворкінг будзе дарэчны, калі:
- ваша прызначэнне - ствараць прыгожыя і патрэбныя рэчы,
- у вас шмат ідэй, але нешта перашкаджае іх рэалізацыі,
- вам не хапае тэхнічных сродкаў ці прасторы для рэалізацыі,
- вам не хапае натхнення і падтрымкі,
- вам хацелася б паспрабаваць папрацаваць над праектам у камандзе.

На «Адкрытую майстэрню» запрашаюцца #рамеснікі, #мастакі, #дызайнеры, каб абмеркаваць:
- фарматы супольнай творчасці,
- наяўныя магчымасці рэалізаваць свае мініпраекты
- і, канешне, пошук новых.

▫️Калі: 27 студзеня, 19.00
▫️Дзе: каворкінг Free Belarus Center, ul. Mokotowska 24/64.

🔥Ддл: ASAP (як мага хутчэй).
👉Зарэгістравацца.

#студыя #творцы #міждысцыплінарныя_праекты #рамёствы #Польшча
🧩Школа Грамадскіх Лідараў - #курс па лідарства для актыўных беларусаў

▫️Для каго: беларускія #культдзеячы, #актывісты і інш.
▫️Калі: 6 сустрэч у інтэрвале сакавік - травень.
▫️Фармат: анлайн.

Запрашаюць да разгляду лідарства і яго розных форм, абмеркавання грамадзянскай супольнасці. Плануецца абазначыць спосабы ўмацавання супольнасці і мадэлі грамадскага дзеяння. Падчас праграмы ўдзельнікі_цы будуць мець магчымасць развіваць свае кампетэнцыі і атрымліваць інструменты, якія дапамогуць ім выконваць ролю лідараў у сваіх асяродках.

Ддл: 20 лютага.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #трэнінг #майстар_клас #студыя #актывізм #грамадскія_праекты #сацыяльная_праца
✉️Адукацыя і культура ў анлайн - нэтворкінг для вымушана эміграваўшых спецыялістаў у Варшаве, #Польшча

▫️Для каго:
#культдзеячы, #дызайнеры, медыя-#мастакі, #спецыялісты са сфер адукацыі і выхавання.
▫️Калі: 19-22 лютага.

Запрашаюць пазнаёміцца і дапамагчы новым беларускім праектам у эміграцыі. Плануюць абмяняцца досведам пераносу адукацыйнай дзейнасці ў анлайн, наладзіць кантакты паміж спецыялістамі розных сфер, паспрабаваць на практыцы стварыць розныя фарматы адукацыйных матэрыялаў, знайсці патрэбных спецыялістаў у каманду і, магчыма, запусціць свае новыя мультымедыя праекты.

Ддл: 15 лютага.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #студыя
🟣 ⚡️Duct tape and Dreams - ментарская #праграма ад экспертаў/-к сеткі Trans Europe Halles

▫️Для каго: маладыя калектывы, юрыдычна зарэгістраваныя як арганізацыя і якія рэалізуюць сваю дзейнасць у канкрэтнай культпрасторы.

▫️Калі: люты - кастрычнік 2023.
▫️Фармат: анлайн і афлайн у Лейпцыгу, #Германія.

Кіраванне культурнай прасторай можа быць асабліва складаным у першыя гады. Праграма дае інструменты для пабудовы ўстойлівай будучыні ў незалежным культурным сектары. У тым ліку магчымасць выйграць прэмію Філіпа Громбера.

Праграма TEH прапануе:
- індывідуальны коўчынг
- правядзенне майстар-класа ў вашай арганізацыі ў адпаведнасці з вашымі патрэбамі
- паездкі-стажыроўкі
- прамоцыя праз публікацыі праграмы
- праезд і пражыванне падчас канферэнцыі TEH ў Лейпцыгу
- магчымасць выйграць прэмію 5 000 EUR
- доступ супольнасці крэатыўных аднадумцаў з Еўропы і іншых краін.

Ддл: 14 лютага.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #стажыроўка #курс #майстар_клас #студыя
❤️‍🔥📝Дыстанцыйная #адукацыя для грамадзян Беларусі ад SYMPA/BIPART

▫️Для каго:
#актывісты, #культдзеячы, былыя дзяржаўныя служачыя, зацікаўленыя ў вывучэнні палітычных пераўтварэнняў і рэформ дзяржаўнага кіравання.
▫️Калі: з 6 сакавіка.

Школа маладых менеджараў дзяржаўнага кіравання SYMPA/BIPART сумесна з Каўказскай школай кіравання (Каўказскі ўніверсітэт, #Грузія) запускае новую праграму дыстанцыйнага навучання для грамадзян Беларусі, якая ўключае курсы «Дзяржаўнае кіраванне», «Еўрапеізацыя Цэнтральнай і Усходняй Еўропы» і «Упраўленне грамадскімі арганізацыямі». Удзельнікі, якія паспяхова завяршылі праграму, атрымаюць сертыфікат аб яе сканчэнні і запрашэнне на 4-дзённую адукацыйную сесію ў Тбілісі.

❗️Трэба валодаць англ. мовай на ўзроўні Upper-Intermediate ці Advanced.

Праграма пакрые:
- бясплатнае навучанне
- праезд і пражыванне ў Тбілісі.

Ддл: 2 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#курс #студыя #грамадскія_праекты #даследванні #гісторыя
✏️Анлайн-школа маладых рэфарматараў і рэфарматарак ад Цэнтра новых ідэй

▫️Для каго:
#актывісты, лідары_кі ад 18 да 30 гадоў.
▫️Калі: 19 красавіка – 27 траўня.

Гэты #курс для тых, хто жадае паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычна-арганізацыйныя навыкі. Найлепшыя беларускія эксперты і эксперткі падзеляцца тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.

Што будзе адбывацца:
- 20 лекцый пра рэформы, беларускае грамадства, палітыку, эканоміку і шмат чаго цікавага
- праца ў камандах разам з крутымі ментарамі і ментаркамі
- арганізацыя «рэфарматарскага» афлайн-івэнта.

Ддл: 16 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #трэнінг #актывізм #майстар_клас #студыя
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔈Сейбіт Прамовы. Эфектыўны публічны выступ - аўтарскі курс Андрэя Саўчанкі ад Free Belarus Center

▫️Для каго: усе, хто жадае палепшыць навыкі публічных выступаў.
▫️Калі: 6 заняткаў з 4 траўня.

Курс будзе карысны для ўсіх, хто мае патрэбу прэзентаваць сябе і свае ідэі перад публікай: грамадскіх актывістаў і актывістак, бізнэсоўцаў і бізнесвумэнак, псіхолагаў і псіхалагінь, людзей творчых прафесій. Заняткі складаюцца з трох напрамкаў – #трэнінг, тэорыя, практыка.

Аўтар курса Андрэй Саўчанка – дасведчаны тэатральны рэжысёр і актор, трэнер і педагог, дыктар і вядучы. Ён працаваў з «Купалаўцамі», выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, агучваў аўдыёгіды для музеяў Беларусі, вёў канцэрты і фестывалі і гэта далёка не ўсё.

Ддл: 26 красавіка.
👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #курс #майстар_клас #студыя #публічныя_прасторы #актывісты #акторы
🧩Генератыўныя нейрасеткі для стварэння малюнкаў – мастацкі #майстар_клас, #Варшава #Польшча

▫️Для каго:
#мастакі, #творцы, #арт-#даследчыкі.
▫️Калі: 27 красавіка, 18.00.
▫️Дзе: Музей вольнай Беларусі.

Augmentika працягвае серыю воркшопаў па новых тэхналогіях для мастакоў. На майстар-класе раскажуць, як выкарыстоўваць папулярныя нейрасеці, такія як Midjourney i Stable Diffusion, для генерацыі малюнкаў. Растлумачаць, як правільна скласці промпт і атрымаць якасны вынік, а не карцінку-галюцынацыю. Для ўдзелу не патрабуюцца веды тэхналогій ці праграмавання.

Лектары:
- Сяргей Келлер – прафесійны інжынер-праграміст, менеджер па прадуктах, заснавальнік кампаніі gosu.team, які мае багаты досвед працы з нейрасеткамі.
- Глеб Бурнашеў – мастак, фатограф, перформер, якi стварае працы на вострыя сацыяльныя тэмы i працуе з відэа, інсталяцыямі і генератыўным мастацтвам.

👉Зарэгістравацца.

#адукацыя #трэнінг #студыя
🔵Kem School 2023 – перфарматыўна-міждысцыплінарная #праграма калектыўнага навучання, #Варшава #Польшча

▫️Для каго:
#перформеры, #актывісты, #даследчыкі, #харэографы і інш. #творцы.
▫️Калі: сесіі ў чэрвені, ліпені, жніўні і верасні.

Запрашаюць для калектыўнай распрацоўкі перфарматыўных і харэаграфічных інструментаў, якія дапамогуць вынайсці мастацкія практыкі ў адпаведнасці з сацыяльна-палітычнымі ўмовамі. Тэма праграмы – «Як дакрануцца да руху?». Напрыклад, як на практыцы можна увасобіць супраціўленне праз рух? Вынікам стане серыя сумесна распрацаваных мерапрыемстваў і адзін публічны харэаграфічны #перформанс. Kem School адкрыта для людзей з розным узроўнем вопыту.

💎Праграма на польскай і англійскай мовах. Рэкамендуюць падаваць заяўкі, нават калі вы не ўпэўнены ў моўных навыках.

Праграма прапануе:
- поўнае фінансаванне
- экскурсіі, кінапраграму, удзел у дадатковых мерапрыемствах.

Ддл: 8 траўня.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #студыя #харэаграфія
📚Ад эмацыйнага інтэлекту да капірайтынгу - анлайн-#курс, які можна сабраць самастойна з курсаў па розных дысцыплінах ад Free University

▫️Для каго:
#культдзеячы і ўсе зацікаўленыя.
▫️Калі: верасень - кастрычнік.

Форын-офіс у межах пілотнай праграмы Free University падрыхтаваў 9 курсаў, незвычайных і адначасова карысных. Вы можаце сфарміраваць сваю ўласную праграму навучання, як у еўрапейскай ВНУ, павысіць скілы, атрымаць новыя веды і дыплом аб паспяховым завяршэнні праграмы. Спікеры курсаў – не прафесары, але практыкі і захопленыя людзі, з якімі атрымаецца абменьвацца меркаваннямі.

Сярод курсаў:
- гісторыя кінематографа і этычных абмежаванняў у ім
- прэзентацыйная пісьменнасць,
- канфлікт-менеджмент
- капірайтынг і іншае.

Ддл: 20 жніўня.
👉Падрабязней пра курс.

#адукацыя #майстар_клас #студыя