Palunisa Vycinanka
141 subscribers
1.55K photos
99 videos
175 links
Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com
Download Telegram
Шаноўныя мае! Музей выцінанкі ажывае і я запрашаю на госці! Пакуль не было ўрачыстага адкрыцця. Але прыехаць можна! У любы дзень і час, толькі стэлефанаваўшыся загадзя, каб я была на месцы 😊. Абяцаю прычашчэнне да гэтага нерагоднага віду мастацтва і гарантую, што ў вашым жыцці з’явіцца яшчэ адно каханне, як гэта здарылася ў мяне!
Пакуль няма фіксаваных коштаў наведвання. Укладаннем у развіццё і ўтрыманне музея будзе любая ваша падзяка “ад сэрца”, альбо набыццё выцінанкі.
Я патрапіць туды? Патэлефанаваць па нумары +375-333008909, забраніраваць сустрэчу. Пасля сесці на аўто і праехаць у в. Лоск Валожынскага раёну - 100км ад Мінска ў бок Вільні. Альбо! Калі не маеце ўласнана аўто, даехаць цягніком да ст. Валожын, а там я сустрэну ;)

#музейвыцінанкі #выцінанка #витинанка #wycinanka #muzeum #papercut #papercutmuzeum #losk #belarus #travel #art #paperartwork
Кропля да кроплі. Бязмежны акіян утварыўся з кропляў вады. Планета змянілася дзякуючы тым кропелькам і стала жывой. Веру, што трапятлівыя кроплі святла, што ўскалыхнуліся і абудзіліся ў душах кожнага з нас - удзельнікаў #PaperPlener - памножацца і напоўняць нашу Беларусь светам ажыўшых у нашай генетычнай памяці продкаў. Няма ніводнана выпадковага чалавечка ў нашым жыцці. Ніводнай выпадковай сустрэчы. І калі злучаюцца промні лёсаў, загараецца вогнішча будучыні!
Тонка перадаў праз свой фотаграфічны талент наш сусвет на #falvarakpalunisa @pavielhancar

#palunisa #vycinanka #wycinanka #papercut #muzeum #музейвыцінанкі #музей #пленер #plener
Сёння зрабіла яшчэ адзін падкаст. Гэтым разам пра Дрэва Жыцця і пра яго сімволіку. Пакуль гэта проста такі маналог. Але неўзабаве запішу гаворкі з цікавымі асобамі, якія маюць дачыненне да выцінанкавай справы 😉
Слухайце для добрага настрою!
https://palunisa.mave.digital/ep-2

#vycinanka #palunisa #wycinanka #papercut #belarus
Проста да канца траўня - тыдзень травеньскіх паштовак. Штодзённа будзе па чатыры!
Дзень трэцці. #тыдзеньпаштовак
Выцінанка аўтарская. Папера, нажніцы.
Усе па 10 руб незалежна ад памеру.

#palunisa #vycinanka #выцінанка #беларусь #травень #паштоўка #papercut #postcard
Мінск. Сустрэча. З псіхолагам @Natavycinanka , з новымі знаёмымі, з адкрыццямі свайго радаводу, з нюансамі свайго асабісіага сусвету. Дапамагалі метафарычныя карткі паводле маіх выцінанак апошніх пяці год.
Калода складаецца з 72 картак памерам 65х95мм. Ёсць наборы на продаж. Кошт 60 руб. з перасылкай па Беларусі. +375-333008909

#выцінанка #МАК #vycinanka #palunisa #papercut #псіхалогія #радавод
Проста да канца траўня - тыдзень травеньскіх паштовак. Штодзённа будзе па чатыры!
Дзень чацвёрты. #тыдзеньпаштовак
Выцінанка аўтарская. Папера, нажніцы.
Усе па 10 руб незалежна ад памеру.

#palunisa #vycinanka #выцінанка #беларусь #травень #паштоўка #papercut #postcard
Наступны пачак газетна-кніжных выцінанак!
Звычайна, калі я не магу вызначыцца, якога з двух колераў мне выразаць выцінанку, я выразаю дзьве. І мне абедзіве падабаюцца, проста надаюць троху розны стан адчування.
Так і гэтым разам.
Зноў дзьве. Толькі рознай падфарбоўкі.
Як вам?
Дакладна ведаю, што пад розны настрой мне будзе больш да спадобы то адна, то другая.

#выцінанка #яблыня #папера #газета #кніга #фарбы #этна #фолк #vycinanka #papercut #palunisa #etno #color
Мяне часта пытаюцца: “А ў музеі ёсць нешта акрамя Вашых выцінанак?”
Так! Безумоўна! І нават я лічу важнейшай часткай свайго музею творы замежных і беларускіх аўтараў, а не мае ўласныя. Я так - дадатак, экскурсавод па сусвету мастацтва выразання з паперы!
Мне падабаецца раскрываць перад наведвальнікамі таямніцы індывідуальных асаблівасцяў аўтараў, альбо краін!
Я вам гарантую, што пасля наведвання майго музею ў вас будуць узнікаць зусім іншыя асацыяцыі на слова “выцінанка”

#выцінанка #беларусьарт #мастацтва #papercut #vycinanca #artpaper #paper #muzeum #falvarakPalunisa #papercutart #polska #usa #ukraine #china #japan
Выстава-міні і міні-майстраклас ва ўтульнай кавярні @sweetlemon.cafe ў Вашынгтоне DC. У гэтую суботу. З 9й да12й гадзіны.
Выпіць амерыканскай кавы разглядаючы беларускія выцінанкі. Загадаць жаданне. Жыццё вельмі дзіўнае. Нечаканасці прыходзяць да нас душэўнымі падарункамі. Дарога лёсу рушыць да святла!
Люблю вас! Абдымаю! Запрашаю!

201 Massachusetts ave, Washington, NE, Sweet Lemon cafe

#выцінанка #vycinanka #palunisa #sweetlemon #cafe #papercut
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“Нябесная Багіня” - магутная першабытная неалітычная прамаці. Яна дае жыццё, бо з яе грудзяў ліецца на зямлю ўрадлівае малако. У нейкі час уяўленні перавярнуліся і з’явілася Маці-Зямля. Але Нябесная Ўладальніца прасочваецца і зараз у шматлікіх жаноцкіх вобразах. Упэўненая, што ў вас зараз лёгка ўсплывуць некаторыя з іх. Падзяліцеся імі.

Выцінанка, папера, сусальнае золата, нож.
#выцінанка #папера #багіня #неба #papercut #vycinanca #sky #goddess
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Адмыслова да Дня Волі распрацавала гэтую Пагоню! Жыве Беларусь і будзе жыць!!!
Вы можаце набыць шаблон і выразаць яго ўласнаруч (спасылка ніжэй). Вы яшчэ паспееце выразаць да свята! А можаце замовіць у мяне ўжо гатовую Пагоню ў рамцы (пішыце ў прыват @palunisa)
#Пагоня #ЖывеБеларусь #жывебеларусь🔴 #Pahonya #Pagonya #Palunisa #papercut #vycinanka
Калі ўжываць існуючую здаўна сістэму падзялення выяўленчага мастацтва на віды, то выцінанку можна хутчэй аднесці да графікі. Але з пазіцыі свайго больш чым 30гадовага досведу супрацоўніцтва з гэтым мастацтвам, яб выдзяліла яго ў асобны від - выразанне з паперы.
Вашай ўвазе прадстаўляю радавы герб у гэтай тэхніцы!
#palunisa #vycinanka #belarus #usa #papercut #papercutart #paperkunst
Я заўжды была сабачніцай. А мая сястра мне казала: “Ты проста яшчэ не сустрэла свайго ката!” І вось аднойчы я Яго сустрэла. Гэты былі дзьверы ў каціны партал. Пасля яго я стала разумець і любіць катоў. Зараз ён далёка ад мяне і я сумую. Але ведаю, што аднойчы мы зноў будзем разам. Напэўна таму прыцягваюцца да мяне такія вось каціныя тэмы.

Партрэтная выцінанка. Коцік. 11”х14”.
Зробленая на замову.
#выцінанка #кот #palunisa #cat #papercut #catart
Афармленне выцінанкі той яшчэ творчы працэс і патрабуе густу, досведу, крэатыву, а часам яшчэ і добрых фінансаў! Бо абрамленне можа аказацца даражэйшым за саму працу і ў два разы!
Калі я ўбачыла гэтыя фота, я не адразу зразумела, што здарылася з маёй выцінанкай і чаму яе так павяло па краях?! Высветлілася, што пры афармленні ў багетнай студыі майстар такім чынам выбраў спосаб падкрэсліць выразаннасць выцінанкі. Хвалістая папера падымае выцінанку над сабой у некаторых месцах і адразу бачна, што гэта не прынт і не малюнак.
Нечакана, але вельмі цікава для мяне! І ўжо народжваюцца новыя ідэі дзякуючы крэатыву супрацоўніка невялічкай прыватнай багетнай майстэрні.

#vycinanka #Palunisa #frame #cat #papercut
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вельмі люблю гэтае слова “Шыпшына”. Мяккае, духмянае, смачное кісла-салодкае, пяшчотнае, з маёвымі салаўінымі спевамі, пахамі летніх лугоў і восеньскіх лясоў. Сплецены лазовы кошык, жнівеньскія цвыркуны і зоркапады, калядныя вечары, сяброўскія спатканні. Ўсё гэта і не толькі яно месціцца ў адным простым слове - Шыпшына! А што ў вас поўніць яго?
#шыпшына #выцінанка #palunisa #rose #papercut #мова #беларускаямова #беларуская_мова
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Я неверагодна захапляюся беларускай арнаментальнай геаметрыяй. Для мяне яна - генетычныя кады нашай жывучасці. Хто дакрануўся да іх, моц атрымлівае сусветную! Далучаецца да вытокаў нябачнай бясконцай рэчаіснасці.
Калі адчуваю няўпэўненасць, стому, трывогу, адчай - рэжу геаметрыю. А пасля - арганізую яе. Саму ўражвае, як змяняецца кампазіцыя і ўнутраны стан ў працэсе.
#арнамент #выцінанка #palunisa #papercut #guildofamericanpapercutters #belarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У самым цэнтры #washingtondc🇺🇸 цяпер існуе месца з беларускай атмасферай, якая спалучыла выцінанкавыя фіранкі, матывы слуцкіх паясоў і пахі сталічнай ежы. @sweet.lemon.bistro запрашае наведвальнікаў. А наперадзе яшчэ новыя сюрпрызы ад гэтай прасторы! Сачыце за намі! Беларуская культура насычае прастору амерыканскай сталіцы! #vycinanka #palunisa #firanki #belarus #DC #capitalfood #papercut #handemade
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мяне нярэдка пытаюцца скуль я бяру натхненне? Адказ вельмі просты - з самога жыцця!

Ружа і Пчала.
Выцінанка, папера, нож.
#papercut #vycinanka #rosa #bee #пчала #ружа #выцінанка