Palunisa Vycinanka
135 subscribers
1.59K photos
104 videos
179 links
Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com
Download Telegram
Наступны пачак газетна-кніжных выцінанак!
Звычайна, калі я не магу вызначыцца, якога з двух колераў мне выразаць выцінанку, я выразаю дзьве. І мне абедзіве падабаюцца, проста надаюць троху розны стан адчування.
Так і гэтым разам.
Зноў дзьве. Толькі рознай падфарбоўкі.
Як вам?
Дакладна ведаю, што пад розны настрой мне будзе больш да спадобы то адна, то другая.

#выцінанка #яблыня #папера #газета #кніга #фарбы #этна #фолк #vycinanka #papercut #palunisa #etno #color
“Левы Леў” і “Правы Леў”
Як прыемна, што эстэтыка падмаляванай газетнай выцінанкі адразу ж знайшла аднадумцаў! Вось і Львы адправіліся да сваёй гаспадыні.
Львоў у традыцыі люблілі размяшчаць на маляваных і саламяных дыванах. Пра львоў ёсць фальклорныя казкі! А ці ведалі вы, што на Беларусі не так даўно жылі львы? І яны былі вялікіх памераў, ды яшчэ й паласатыя?!
Такія мілыя сонечныя коцікі!
Раскажыце мне, калі ласка, што для вас ёсць львы?

#выцінанка #папера #беларусь #традыцыя #леў #paparcutting #paperart #lion #etno #tradition #palunisa #vycinanka
Самай смачной ежай у маім дзяцінстве быў пакомканы хлеб, спэцканы салам, што прыносіў дзед Шурка з поля, альбо з іншай дарогі. Зайчыкаў хлеб. Хіба няма таго, хто не ведае такога.
- Як табе ён даў яго, дзедя?
- А я ішоў, гляджу - заяц! Я бліжэй, а ён уцёк. Толькі хлеб на яго месцы застаўся. Сказаў, што для Альгашы.
Бывала, што дзед знаходзіў яго ў лесе на пні. Часам пад елкай ці пад кустом.
Колькі пасля спрабавала намазаць так салам акраек! Няма таго смаку.
Няма нічога даражэйшага за тое, што ляжала за пазухай самага дарагога чалавека.

Тры выцінанкі:
“Зайчыкава казка”
“Зайчыкава байка”
“Зайчыкаў гасцінец”
21х30см, папера, нажніцы, гуаш.

#заяц #выцінанка #казка #дзяцінства #байка #дзядуля #успаміны #родны #vycinanka #papercutting #story
Як народжваюцца #вобразы ? Але я лепш скажу, што яны выходзяць з мяне. Прасочваюцца з маіх штохвілінных дум у #рэчаіснасць. Праз рукі, нажніцы, паперу да вашых вачэй.
#выцінанка #папера #нажніцы #vycinanka #paperart #guildofamericanpapercutters #palunisa
Шаноўныя!
Прагаласуйце смайлікам за варыянт зоркі, сюжэт якой найбольш прывабны на ваша меркаванне?
#Раство🤩, “#Каток❤️, “#Зубр🔥, “#Анёлы👍🏻

Хачу зрабіць макет для шырокага выкарыстання. Каб можна было спампаваць, раздрукаваць, выразаць і склеіць.
• як #верхавіна для ялінкі
• як святочны #дэкор на сцяну
• як упрыгожанне на #вакно
• як цудоўны #падарунак для супольнага дасугу ў добрай кампаніі

Хутка #Каляды! Не адчайваемся! Змагаемся з лістападаўскай тугой стварэннем #свята!!! Я гатовая дапамагчы!
Хто з Беларусі захоча набыць такі макет, пішыце мне ў прыват @palunisa.
Любое выкарыстанне выяваў з зоркі толькі з дазволу аўтара!

#palunisa #vycinanka
Выстава-міні і міні-майстраклас ва ўтульнай кавярні @sweetlemon.cafe ў Вашынгтоне DC. У гэтую суботу. З 9й да12й гадзіны.
Выпіць амерыканскай кавы разглядаючы беларускія выцінанкі. Загадаць жаданне. Жыццё вельмі дзіўнае. Нечаканасці прыходзяць да нас душэўнымі падарункамі. Дарога лёсу рушыць да святла!
Люблю вас! Абдымаю! Запрашаю!

201 Massachusetts ave, Washington, NE, Sweet Lemon cafe

#выцінанка #vycinanka #palunisa #sweetlemon #cafe #papercut
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Адмыслова да Дня Волі распрацавала гэтую Пагоню! Жыве Беларусь і будзе жыць!!!
Вы можаце набыць шаблон і выразаць яго ўласнаруч (спасылка ніжэй). Вы яшчэ паспееце выразаць да свята! А можаце замовіць у мяне ўжо гатовую Пагоню ў рамцы (пішыце ў прыват @palunisa)
#Пагоня #ЖывеБеларусь #жывебеларусь🔴 #Pahonya #Pagonya #Palunisa #papercut #vycinanka
Весна ўжо адчуваецца ў паветры. Ўжо іншыя пахі нас атачаюць і сонца свеціць цяплей. Не ўся шэрань застанецца па-за спіной. Але мы можам ўзяць у свой заплечнік нешта самае каштоўнае для нас. Тое, што дасць нам натхненне жыць далей.

Сённяшнняя метафарычная картка для вас на за запыт:

Што я вазьму з сабой з мінуўшага ў новую вясну, для жыцця і натхнення?

Проста пішыце камент і я кожнаму выцягну індывідуальную картку. Вам трэба спакойна паглядзець на яе і зафіксаваць 5-9 вобразаў, якія прыйдуць. Пасля падумайце, якую якасць, альбо падзею, альбо эмоцыю яны для Вас пазначаюць. Вазьміце тыя з іх сабе, якія натхняюць Вас на жыццё.
#метакартыpalunisa #vycinanka #palunisa
Дайшоў падарунак да сваёй гаспадыні. Я заўжды ўдзячная сваім пакупнікам за фотаздымкі, якія яны адпраўляюць мне. І так нятхняюць вось гэтыя ззяючыя вочы 🤩!
Украінскі Трызуб я рабіла на замову. Мне не цікава рабіць банальныя рэчы. І гэтым разам я імкнулася надаць гэтаму сімвалу маё асабістае гучанне. Таму прасочваецца улюбёнае беларускае Дрэва Жыцця. І птушкі, што нясуць вясну. А дзе вясна, там і новае жыццё, квіценне і сонца! А калі добра ўгледзіцеся, то ўбачыце паміж усіх выразаных ліній, на самой паперы - сланечнікі - сімвал Украіны і поўнага жыцця! Перамогі!!!
#украина #беларусь #palunisa #vycinanka #paperart #ukraine #belarus #papecutting
Калі ўжываць існуючую здаўна сістэму падзялення выяўленчага мастацтва на віды, то выцінанку можна хутчэй аднесці да графікі. Але з пазіцыі свайго больш чым 30гадовага досведу супрацоўніцтва з гэтым мастацтвам, яб выдзяліла яго ў асобны від - выразанне з паперы.
Вашай ўвазе прадстаўляю радавы герб у гэтай тэхніцы!
#palunisa #vycinanka #belarus #usa #papercut #papercutart #paperkunst
Барбара Радзівіл.
Выцінанка, папера, нажніцы,
16”х24” / 60х40см
2016г.
#palunisa #vycinanka #МаяГісторыя #MyHistory #2016
“Калі сям’я разам, так і душа на месцы”
Выцінанка, папера, нажніцы.
18”х24” / 45х60см.
Увесь працэс у адным посце.

#palunisa #коцікі #выцінанка #cats #vycinanka
Сённяшні расклад метафарычных карт на запыт:
“Мае перамены гэтай восенню”
Як гэта працуе:
1 - Вы пішаце камент
2 - я адказам выцягваю Вам тры карты
3 - Вы запісваеце па адной асацыяцыі на кожную, можна напісаць прама адказам пад картай.

Раю зрабіць прынт-скрын экрана - Вашы карты+асацыяцыі. А пасля праверыць 30 лістапада, што з напісанага спраўдзілася 😉

Пс: можа хто напіша свой мінулы досвед па маіх картах?
Ппс: гэтыя два дні - сёння-заўтра - 2-3 верасня калода будзе са зніжкай 50 руб замест 70.
Пппс: каб атрымаць яшчэ большую зніжку, дасылайце ў прыват прынт-скрыны Вашага ўдзелу ў мінулых раскладах. Кожны прынт-скрын - мінус 2,5 руб.

#vycinanka #palunisa #palunisa_mak
Афармленне выцінанкі той яшчэ творчы працэс і патрабуе густу, досведу, крэатыву, а часам яшчэ і добрых фінансаў! Бо абрамленне можа аказацца даражэйшым за саму працу і ў два разы!
Калі я ўбачыла гэтыя фота, я не адразу зразумела, што здарылася з маёй выцінанкай і чаму яе так павяло па краях?! Высветлілася, што пры афармленні ў багетнай студыі майстар такім чынам выбраў спосаб падкрэсліць выразаннасць выцінанкі. Хвалістая папера падымае выцінанку над сабой у некаторых месцах і адразу бачна, што гэта не прынт і не малюнак.
Нечакана, але вельмі цікава для мяне! І ўжо народжваюцца новыя ідэі дзякуючы крэатыву супрацоўніка невялічкай прыватнай багетнай майстэрні.

#vycinanka #Palunisa #frame #cat #papercut
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У самым цэнтры #washingtondc🇺🇸 цяпер існуе месца з беларускай атмасферай, якая спалучыла выцінанкавыя фіранкі, матывы слуцкіх паясоў і пахі сталічнай ежы. @sweet.lemon.bistro запрашае наведвальнікаў. А наперадзе яшчэ новыя сюрпрызы ад гэтай прасторы! Сачыце за намі! Беларуская культура насычае прастору амерыканскай сталіцы! #vycinanka #palunisa #firanki #belarus #DC #capitalfood #papercut #handemade
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мяне нярэдка пытаюцца скуль я бяру натхненне? Адказ вельмі просты - з самога жыцця!

Ружа і Пчала.
Выцінанка, папера, нож.
#papercut #vycinanka #rosa #bee #пчала #ружа #выцінанка
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шчыры дзякуй арганізатарам і спонсарам Belfest у #Philadelphia ! Столькі прыемных сустрэч! І столькі ўспомнілася пачуццяў! Паднялося, рэхам зрэзаніравала тое, што ўжо пачало забывацца тут у ЗША. Як дзіўна назіраць, што нічога не знікае. Толькі мы становімся багацейшымі прымаючы змены ў сябе і ў сваё жыццё! Доўгіх гадоў фестывалю! У наступным годзе абавязкова прыеду зноў!
#fest #festival #belfest #palunisa #vycinanka #people #happy #september