Palunisa Vycinanka
141 subscribers
1.55K photos
99 videos
175 links
Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com
Download Telegram
Я магу гаварыць толькі як мастачка:
выцінанка "Рок", 22х8см, папера, нажніцы.
#vycinanka #wycinanka #palunisa #kurapaty #belarus #выцінанка #курапаты
Шаноўныя мае! Музей выцінанкі ажывае і я запрашаю на госці! Пакуль не было ўрачыстага адкрыцця. Але прыехаць можна! У любы дзень і час, толькі стэлефанаваўшыся загадзя, каб я была на месцы 😊. Абяцаю прычашчэнне да гэтага нерагоднага віду мастацтва і гарантую, што ў вашым жыцці з’явіцца яшчэ адно каханне, як гэта здарылася ў мяне!
Пакуль няма фіксаваных коштаў наведвання. Укладаннем у развіццё і ўтрыманне музея будзе любая ваша падзяка “ад сэрца”, альбо набыццё выцінанкі.
Я патрапіць туды? Патэлефанаваць па нумары +375-333008909, забраніраваць сустрэчу. Пасля сесці на аўто і праехаць у в. Лоск Валожынскага раёну - 100км ад Мінска ў бок Вільні. Альбо! Калі не маеце ўласнана аўто, даехаць цягніком да ст. Валожын, а там я сустрэну ;)

#музейвыцінанкі #выцінанка #витинанка #wycinanka #muzeum #papercut #papercutmuzeum #losk #belarus #travel #art #paperartwork
Сёння зрабіла яшчэ адзін падкаст. Гэтым разам пра Дрэва Жыцця і пра яго сімволіку. Пакуль гэта проста такі маналог. Але неўзабаве запішу гаворкі з цікавымі асобамі, якія маюць дачыненне да выцінанкавай справы 😉
Слухайце для добрага настрою!
https://palunisa.mave.digital/ep-2

#vycinanka #palunisa #wycinanka #papercut #belarus
Люлі-люлі-люлі, прыляцелі гулі,
Паселі на плоце ў чырвоных боцях.
Сталі сакатаці. Чаго гулям даці?
Ці гароху троху, ці ячменю жменю?
Дам я ім пшаніцы, ды сырой вадзіцы.

Гэта песенька акрамя калыханкі, мабыць яшчэ пра адвечнае жаноцкае ваганне аб тым, як зрабіць лепей. А лепей не бывае. Проста бывае рознае. І ў Бога ўсё рознае, няма абсалютовых паўтораў. Ўсе людзі розныя. Кожнаму сваё жыццё жыць і ніхто не скажа, як яго жыць правільней.

А ў мяне сёння Дзень станаўлення маці. 25 год таму я ўпершыню адчула дзіва з’яўлення ў гэты свет новага чалавечка. І, дзякуй Богу, праз усе пакуты жыцця мы з ім блізкія настолькі, наколькі гэта мажліва. І я так люблю сваіх дзетак. Я такая шчаслівая, што маю іх 🥰

#калыханка #дзеньнародзінаў #выцінанка #птушкі #гулі #люлі #papercutting #belarus #papersrt #bookart
Дайшоў падарунак да сваёй гаспадыні. Я заўжды ўдзячная сваім пакупнікам за фотаздымкі, якія яны адпраўляюць мне. І так нятхняюць вось гэтыя ззяючыя вочы 🤩!
Украінскі Трызуб я рабіла на замову. Мне не цікава рабіць банальныя рэчы. І гэтым разам я імкнулася надаць гэтаму сімвалу маё асабістае гучанне. Таму прасочваецца улюбёнае беларускае Дрэва Жыцця. І птушкі, што нясуць вясну. А дзе вясна, там і новае жыццё, квіценне і сонца! А калі добра ўгледзіцеся, то ўбачыце паміж усіх выразаных ліній, на самой паперы - сланечнікі - сімвал Украіны і поўнага жыцця! Перамогі!!!
#украина #беларусь #palunisa #vycinanka #paperart #ukraine #belarus #papecutting
Калі ўжываць існуючую здаўна сістэму падзялення выяўленчага мастацтва на віды, то выцінанку можна хутчэй аднесці да графікі. Але з пазіцыі свайго больш чым 30гадовага досведу супрацоўніцтва з гэтым мастацтвам, яб выдзяліла яго ў асобны від - выразанне з паперы.
Вашай ўвазе прадстаўляю радавы герб у гэтай тэхніцы!
#palunisa #vycinanka #belarus #usa #papercut #papercutart #paperkunst
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Я неверагодна захапляюся беларускай арнаментальнай геаметрыяй. Для мяне яна - генетычныя кады нашай жывучасці. Хто дакрануўся да іх, моц атрымлівае сусветную! Далучаецца да вытокаў нябачнай бясконцай рэчаіснасці.
Калі адчуваю няўпэўненасць, стому, трывогу, адчай - рэжу геаметрыю. А пасля - арганізую яе. Саму ўражвае, як змяняецца кампазіцыя і ўнутраны стан ў працэсе.
#арнамент #выцінанка #palunisa #papercut #guildofamericanpapercutters #belarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У самым цэнтры #washingtondc🇺🇸 цяпер існуе месца з беларускай атмасферай, якая спалучыла выцінанкавыя фіранкі, матывы слуцкіх паясоў і пахі сталічнай ежы. @sweet.lemon.bistro запрашае наведвальнікаў. А наперадзе яшчэ новыя сюрпрызы ад гэтай прасторы! Сачыце за намі! Беларуская культура насычае прастору амерыканскай сталіцы! #vycinanka #palunisa #firanki #belarus #DC #capitalfood #papercut #handemade