Palunisa Vycinanka
135 subscribers
1.59K photos
104 videos
179 links
Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com
Download Telegram
Калі я была маленькай дзяўчынкай, у майго любімага дзядулі быў сабака-воўк. Хаця дакладней было б называць яго воўка-сабакам. Добра памятаю агароджу, за якім жыў гэты звер і рукавіцу з ватніка, якую апранаў мой дзед каб карміць яго.
Напэўна, я вельмі хачу узгадаць вочы звера, таму так шмат атрымалася выцінанак з ваўкамі, і гэта не канец. Я пакуль не адчуваю тэму вычарпанай.
#wolf #palunisa #vycinanka #wycinanka #papercutting #выцінанка #воўк
3D-выцінанка. Гэтым разам зусім лёгкая, зусім вясновая. Гульня разбеленых каляровых нюансаў, святла і цені! За гэта люблю 3D!
#vitcinanca #palunisa #3D #spring #bird #paperart #papercut #wycinanka
Прадаецца - 40 брб + перасылка\альбо перадаю ў Мінску
Памер 15х21см, рамка драўляная
Я магу гаварыць толькі як мастачка:
выцінанка "Рок", 22х8см, папера, нажніцы.
#vycinanka #wycinanka #palunisa #kurapaty #belarus #выцінанка #курапаты
Думаю, што афіша падзеі з выкарыстаннем матываў выцінанкі ловіцкай ў літарах - своеасаблівы і невыпадковы адказ палякаў на выкарыстанне тых жа матываў Мінскім ЦУМам і падачай іх як элементаў беларускіх маляваных дываноў
#palunisa #wycinanka #lowich #polska #vycinanka #выцінанка
Брош “Згода”
матэрыял - дрэва, папера, металічная зашпілька
толькі экалагічныя матэрыялы і беларуская выцінанка!
25 руб (11eur) + перасылка ў любую частку свету

#brooch #palunisa #vycinanka #wycinanka #handmade #paperlove #paperartist #papers #belarusart #выцінанка #bijouterie
#art
Вітаю ўсіх сваіх падпішчыкаў.
Вырашыла расказаць пра сабе, таму што ёсць шмат новых сяброў, зацікаўленыя маёй творчай дзейнасцю. Але ж пра мяне нічога не ведаюць.
Дык вось, знаёмімся.
Я, Вольга Palunisa - народны майстар Беларусі па выцінанцы, загадчык секцыі выцінанкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, сябра Студэнцкага этнаграфічнага таварыства і сябра Guild of American Papercutters (ЗША), дзяржаўны стыпендыят у галіне культуры і мастацтва.
Любоў да выцінанкі пераняла ад бабулі і маці і ўдасканаліла з Вікторыяй Мікітаўнай Чэрвонцавай (Маладзечанская школа выцінанкі).
Зараз гэтае мастацтва - галоўны накірунак дзейнасці і самарэалізацыі.
Характэрнай асаблівасццю маіх прац з’яўляецца ўжыванне шматколернай паперы з ужо існуючым малюнкам.
У сваёй творчасці звяртаюся як да традыцыйных плыняў, так і да ўласных творчых вобразаў, а таксама да сучасных актуальных тэматык і тэндэнцый. Трансфармуючы і развіваючы іх.
Імкнусь да сімбіёзу выцінанкі з іншымі мастацкімі тэхнікамі і выкарыстаннем яе ў рознастайных галінах і накірунках дызайну.
Я, з’яўляюся аўтарам распрацовак вялікай колькасці лякалаў для выцінання і дапаможнікаў засваення гэтага віду творчасці.
Таксама, аўтар уласных методык выкладання выцінанкі, апошняя з каторых - “Практыка інтуіцыйнай выцінанкі”.
Пераможца рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
Акрамя выцінанкі пішу апавяданні-прытчы, займаюся адраджэннем экажыцця беларускай вёскі, развіваю накірунак беларускіх зёлкавых напояў-гарбат у сваім Фальварку Palunisa.
Запрашаю да сябе ў сацыяльныя сеткі:
ВК https://vk.com/wall25640072_741
FB https://www.facebook.com/volga.baburyna
Instagram https://www.instagram.com/palunisa
Telegram https://t.me/palunisachannel
#выцінанка #беларускаявыцінанка #майстрывыцінанкі #беларусь #белорусскиемастеравытинанки #вырезание #выцінанка_Мінск #вырезание_из_бумаги #wycinanka #papercuttingart #papercutting #art #craft #handcrafted #handmade #papercut
Вітаю, паважаныя сябры. Працягваю знаёміць вас з маёй творчасцю.
Сёння раскажу вам аб сваім творчым праекце “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека”.
Караценькая гістарычная спраўка “10 снежня 1948 года была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. З таго часу сусветная супольнасць адзначае гэты дзень, бо ён нясе ідэю роўных магчымасцяў для кожнага, незалежна ад полу, расы і іншага. У 70-годдзе дэкларацыі (2018 г.), у Нацыянальную бібліятэку Беларусі перадалі выданне гэтага дакумента на беларускай мове.”
Мой праект састаіць з 30 выцінанак памерам А3, кожная з якіх ілюструе адзін параграф Дэкларацыі.
Ідэя была паказаць сучасны міжнародны дакумент сродкамі традыцыйнага мастацтва. Паказаць, што гэта спалучаецца і традыцыі могуць быць актуальнымі заўжды!

#усеагульнаядэкларацыя #выцінанка #беларусь #ручнаяработа #вытинанка #беларускаявыцінанка #майстрывыцінанкі #белорусскиемастеравытинанки #вырезание #выцінанка_Мінск #вырезание_из_бумаги #wycinanka #papercuttingart #papercutting #art #craft #handcrafted #handmade #papercut
Сябры, усіх вітаю.
У маёй творчай капілцы ёсць цудоўнае выданне ў якім грунтоўна распрацаваны ідэі работы з выцінанкай.
Гаворка пра кнігу “Мая выцінанка”, дзе ў суаўтарстве са мной мая кума і старадаўняя сяброўка Народны майстар Беларусі па выцінанцы Natallia Sukhaya.
Атрымаўся сапраўдны падручнік па выцінанцы.
У змест кнігі ўвайшлі: гістарычны матэрыял, тут і выцінанка для пачатковай школы, і кампазіцыя, і асноўныя прыёмы выразання, і самы прыемны момант – дадатак.
Кніга выйшла ў свет у 2010 годзе 1е выданне з маёй дачкой на вокладцы. 2014 - 2е выданне. І прызначана натхніць чытача да развіцця ўласнай і дзіцячай творчасці.
Падзяліцеся, калі ласка ўраджаннямі, хто ўжо працаваў з ёй?
#выцінанка #беларускаявыцінанка #майстрывыцінанкі #беларусь #белорусскиемастеравытинанки #вырезание #выцінанка_Мінск #вырезание_из_бумаги #wycinanka #papercuttingart #papercutting #art #craft #handcrafted #handmade #papercut

Відэа-агляд кнігі https://www.facebook.com/volga.baburyna/videos/2218648768203535/?
Шаноўныя мае! Музей выцінанкі ажывае і я запрашаю на госці! Пакуль не было ўрачыстага адкрыцця. Але прыехаць можна! У любы дзень і час, толькі стэлефанаваўшыся загадзя, каб я была на месцы 😊. Абяцаю прычашчэнне да гэтага нерагоднага віду мастацтва і гарантую, што ў вашым жыцці з’явіцца яшчэ адно каханне, як гэта здарылася ў мяне!
Пакуль няма фіксаваных коштаў наведвання. Укладаннем у развіццё і ўтрыманне музея будзе любая ваша падзяка “ад сэрца”, альбо набыццё выцінанкі.
Я патрапіць туды? Патэлефанаваць па нумары +375-333008909, забраніраваць сустрэчу. Пасля сесці на аўто і праехаць у в. Лоск Валожынскага раёну - 100км ад Мінска ў бок Вільні. Альбо! Калі не маеце ўласнана аўто, даехаць цягніком да ст. Валожын, а там я сустрэну ;)

#музейвыцінанкі #выцінанка #витинанка #wycinanka #muzeum #papercut #papercutmuzeum #losk #belarus #travel #art #paperartwork
Кропля да кроплі. Бязмежны акіян утварыўся з кропляў вады. Планета змянілася дзякуючы тым кропелькам і стала жывой. Веру, што трапятлівыя кроплі святла, што ўскалыхнуліся і абудзіліся ў душах кожнага з нас - удзельнікаў #PaperPlener - памножацца і напоўняць нашу Беларусь светам ажыўшых у нашай генетычнай памяці продкаў. Няма ніводнана выпадковага чалавечка ў нашым жыцці. Ніводнай выпадковай сустрэчы. І калі злучаюцца промні лёсаў, загараецца вогнішча будучыні!
Тонка перадаў праз свой фотаграфічны талент наш сусвет на #falvarakpalunisa @pavielhancar

#palunisa #vycinanka #wycinanka #papercut #muzeum #музейвыцінанкі #музей #пленер #plener
Сёння зрабіла яшчэ адзін падкаст. Гэтым разам пра Дрэва Жыцця і пра яго сімволіку. Пакуль гэта проста такі маналог. Але неўзабаве запішу гаворкі з цікавымі асобамі, якія маюць дачыненне да выцінанкавай справы 😉
Слухайце для добрага настрою!
https://palunisa.mave.digital/ep-2

#vycinanka #palunisa #wycinanka #papercut #belarus
Ну што вось і ён.
#катстрычнік_2024

Шаноуныя выцінаншчыкі і усе зацікауленыя!
Лету не канец, лета й нас нутры.
Наша творчая суполка
@palunisa @taccia.michniuk
@jak_toj_rezha
@kuzma_cut @natawycinanka_art
запускае штогадовы флэшмоб
kaTstrycnik 2024
Нагадваю умовы удзелу:
Кожны дзень кастрычніка у нас будзе адна тэма- вобраз, якую кожны увасабляе як хоча, але у
выцінанцы.
Каб мы бачылі, як нас багата,
абавязкова пазначайма
#катстрычнік_2024
#cutstrychnik
#катстрычнік

Зразумела, што на гэтыя хэштэгі лепш падпісацца
Скажы восеньскай пракрастынацыі НЕ,
Выражы і падары ці пакінь сабе!

This art genre is known as #выцінанка in Bietarus, #wycinanka in Poland, #витинанка in Ukraine, #karpiniai in Lithuania, #decoupage in France, #scherenschnitt in Germany, #papercut in England,
#kirie in Japan.