Palunisa Vycinanka
136 subscribers
1.59K photos
103 videos
179 links
Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com
Download Telegram
Кропля да кроплі. Бязмежны акіян утварыўся з кропляў вады. Планета змянілася дзякуючы тым кропелькам і стала жывой. Веру, што трапятлівыя кроплі святла, што ўскалыхнуліся і абудзіліся ў душах кожнага з нас - удзельнікаў #PaperPlener - памножацца і напоўняць нашу Беларусь светам ажыўшых у нашай генетычнай памяці продкаў. Няма ніводнана выпадковага чалавечка ў нашым жыцці. Ніводнай выпадковай сустрэчы. І калі злучаюцца промні лёсаў, загараецца вогнішча будучыні!
Тонка перадаў праз свой фотаграфічны талент наш сусвет на #falvarakpalunisa @pavielhancar

#palunisa #vycinanka #wycinanka #papercut #muzeum #музейвыцінанкі #музей #пленер #plener
Шаноўныя!
4 і 5 чэрвеня я буду ў сваім музейчыку выцінанкі #FalvarakPalunisa ў Лоску.
Ажыўляць яго і парадкавацца.
Хто захоча экскурсію - прыязджайце! Майстра-класы гэтым разам пакуль не праводжу. А вось выцінанкі паглядзець і паслухаць мае байкі - гэта калі ласка 😉.
Загадзя патэлефануйце, каб я была не месцы +375-333008909.
Адрас: Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Лоск, вул. Цэнтральная-51

#Лоск #Беларусь #музей #выцінанка #palunisa #vycinanka #losk #weekend