Palunisa Vycinanka
135 subscribers
1.59K photos
104 videos
179 links
Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com
Download Telegram
Мінск. Сустрэча. З псіхолагам @Natavycinanka , з новымі знаёмымі, з адкрыццямі свайго радаводу, з нюансамі свайго асабісіага сусвету. Дапамагалі метафарычныя карткі паводле маіх выцінанак апошніх пяці год.
Калода складаецца з 72 картак памерам 65х95мм. Ёсць наборы на продаж. Кошт 60 руб. з перасылкай па Беларусі. +375-333008909

#выцінанка #МАК #vycinanka #palunisa #papercut #псіхалогія #радавод
Проста да канца траўня - тыдзень травеньскіх паштовак. Штодзённа будзе па чатыры!
Дзень чацвёрты. #тыдзеньпаштовак
Выцінанка аўтарская. Папера, нажніцы.
Усе па 10 руб незалежна ад памеру.

#palunisa #vycinanka #выцінанка #беларусь #травень #паштоўка #papercut #postcard
Шаноўныя!
4 і 5 чэрвеня я буду ў сваім музейчыку выцінанкі #FalvarakPalunisa ў Лоску.
Ажыўляць яго і парадкавацца.
Хто захоча экскурсію - прыязджайце! Майстра-класы гэтым разам пакуль не праводжу. А вось выцінанкі паглядзець і паслухаць мае байкі - гэта калі ласка 😉.
Загадзя патэлефануйце, каб я была не месцы +375-333008909.
Адрас: Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Лоск, вул. Цэнтральная-51

#Лоск #Беларусь #музей #выцінанка #palunisa #vycinanka #losk #weekend
«Кветка Папараць»
ужо прабіваецца з-пад зямлі. Хутка ўзойдзе і зацвіце.
Штораз людзі звяртаюцца да старажытных міфаў, спадзяючыся на іх моц. З верай, што надзейныя яны і дапамогуць выстаяць, вытрымаць, дасягнуць, дачакацца свайго!
Дзе ў нашай існасці Кветка вогненная Купальская? Якія крыніцы яна адкрывае ў нас саміх? Водарам у грудзях пралятаючы паміж зорак Млечнага Шляху. Дробнымі іскрамі рассыпаючыся ў цемры самай кароткай ночы і ападаючы на такое ж чорнае люстра цёплай паверхні мокрай пяшчотнай ракі. Босымі нагамі па нябачнаму пяску. Тварам да лёгкага ветрыку. Валасамі разам з шэптам дрэў.
А сэрцам - у чаканні спаткання, прабіўшайся з цемры, прынёсшай залаты агонь дзіўнай Кветкі. Папараці старажытнай.

Выцінанка, папера, нажніцы.
30х40см.
150 руб. (+перасылка)

#папарацькветка #купалле #выцінанка
«Пàра»
Падобныя, але розныя. Жывыя. Пяшчотныя адно да аднаго. Рухомыя.
Дынамічнымі хвалямі праз абшар існавання. Ці можа гэта быць разам?

Выцінанка, папера, нажніцы.
30х40см.
150 руб. + перасылка.

#выцінанка #palunisa #papercutting #paperart
Наступны пачак газетна-кніжных выцінанак!
Звычайна, калі я не магу вызначыцца, якога з двух колераў мне выразаць выцінанку, я выразаю дзьве. І мне абедзіве падабаюцца, проста надаюць троху розны стан адчування.
Так і гэтым разам.
Зноў дзьве. Толькі рознай падфарбоўкі.
Як вам?
Дакладна ведаю, што пад розны настрой мне будзе больш да спадобы то адна, то другая.

#выцінанка #яблыня #папера #газета #кніга #фарбы #этна #фолк #vycinanka #papercut #palunisa #etno #color
Люлі-люлі-люлі, прыляцелі гулі,
Паселі на плоце ў чырвоных боцях.
Сталі сакатаці. Чаго гулям даці?
Ці гароху троху, ці ячменю жменю?
Дам я ім пшаніцы, ды сырой вадзіцы.

Гэта песенька акрамя калыханкі, мабыць яшчэ пра адвечнае жаноцкае ваганне аб тым, як зрабіць лепей. А лепей не бывае. Проста бывае рознае. І ў Бога ўсё рознае, няма абсалютовых паўтораў. Ўсе людзі розныя. Кожнаму сваё жыццё жыць і ніхто не скажа, як яго жыць правільней.

А ў мяне сёння Дзень станаўлення маці. 25 год таму я ўпершыню адчула дзіва з’яўлення ў гэты свет новага чалавечка. І, дзякуй Богу, праз усе пакуты жыцця мы з ім блізкія настолькі, наколькі гэта мажліва. І я так люблю сваіх дзетак. Я такая шчаслівая, што маю іх 🥰

#калыханка #дзеньнародзінаў #выцінанка #птушкі #гулі #люлі #papercutting #belarus #papersrt #bookart
Мяне часта пытаюцца: “А ў музеі ёсць нешта акрамя Вашых выцінанак?”
Так! Безумоўна! І нават я лічу важнейшай часткай свайго музею творы замежных і беларускіх аўтараў, а не мае ўласныя. Я так - дадатак, экскурсавод па сусвету мастацтва выразання з паперы!
Мне падабаецца раскрываць перад наведвальнікамі таямніцы індывідуальных асаблівасцяў аўтараў, альбо краін!
Я вам гарантую, што пасля наведвання майго музею ў вас будуць узнікаць зусім іншыя асацыяцыі на слова “выцінанка

#выцінанка #беларусьарт #мастацтва #papercut #vycinanca #artpaper #paper #muzeum #falvarakPalunisa #papercutart #polska #usa #ukraine #china #japan
“Левы Леў” і “Правы Леў”
Як прыемна, што эстэтыка падмаляванай газетнай выцінанкі адразу ж знайшла аднадумцаў! Вось і Львы адправіліся да сваёй гаспадыні.
Львоў у традыцыі люблілі размяшчаць на маляваных і саламяных дыванах. Пра львоў ёсць фальклорныя казкі! А ці ведалі вы, што на Беларусі не так даўно жылі львы? І яны былі вялікіх памераў, ды яшчэ й паласатыя?!
Такія мілыя сонечныя коцікі!
Раскажыце мне, калі ласка, што для вас ёсць львы?

#выцінанка #папера #беларусь #традыцыя #леў #paparcutting #paperart #lion #etno #tradition #palunisa #vycinanka
Самай смачной ежай у маім дзяцінстве быў пакомканы хлеб, спэцканы салам, што прыносіў дзед Шурка з поля, альбо з іншай дарогі. Зайчыкаў хлеб. Хіба няма таго, хто не ведае такога.
- Як табе ён даў яго, дзедя?
- А я ішоў, гляджу - заяц! Я бліжэй, а ён уцёк. Толькі хлеб на яго месцы застаўся. Сказаў, што для Альгашы.
Бывала, што дзед знаходзіў яго ў лесе на пні. Часам пад елкай ці пад кустом.
Колькі пасля спрабавала намазаць так салам акраек! Няма таго смаку.
Няма нічога даражэйшага за тое, што ляжала за пазухай самага дарагога чалавека.

Тры выцінанкі:
“Зайчыкава казка”
“Зайчыкава байка”
“Зайчыкаў гасцінец”
21х30см, папера, нажніцы, гуаш.

#заяц #выцінанка #казка #дзяцінства #байка #дзядуля #успаміны #родны #vycinanka #papercutting #story
Як народжваюцца #вобразы ? Але я лепш скажу, што яны выходзяць з мяне. Прасочваюцца з маіх штохвілінных дум у #рэчаіснасць. Праз рукі, нажніцы, паперу да вашых вачэй.
#выцінанка #папера #нажніцы #vycinanka #paperart #guildofamericanpapercutters #palunisa
Калі #рамка дапасуе да выцінанкі - гэта як спатканне сапраўдных пачуццяў! Часам рамка сама па сабе не надта і прыгожая. Ды й #выцінанка #харошая, але самотная. А разам - шчолк - і быццам створаныя для ўзаемнага існавання 😍.
Гэта асобны творчы этап - #афармленне працы. І мне ён вельмі падабаецца 🥰
Выстава-міні і міні-майстраклас ва ўтульнай кавярні @sweetlemon.cafe ў Вашынгтоне DC. У гэтую суботу. З 9й да12й гадзіны.
Выпіць амерыканскай кавы разглядаючы беларускія выцінанкі. Загадаць жаданне. Жыццё вельмі дзіўнае. Нечаканасці прыходзяць да нас душэўнымі падарункамі. Дарога лёсу рушыць да святла!
Люблю вас! Абдымаю! Запрашаю!

201 Massachusetts ave, Washington, NE, Sweet Lemon cafe

#выцінанка #vycinanka #palunisa #sweetlemon #cafe #papercut
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“Нябесная Багіня” - магутная першабытная неалітычная прамаці. Яна дае жыццё, бо з яе грудзяў ліецца на зямлю ўрадлівае малако. У нейкі час уяўленні перавярнуліся і з’явілася Маці-Зямля. Але Нябесная Ўладальніца прасочваецца і зараз у шматлікіх жаноцкіх вобразах. Упэўненая, што ў вас зараз лёгка ўсплывуць некаторыя з іх. Падзяліцеся імі.

Выцінанка, папера, сусальнае золата, нож.
#выцінанка #папера #багіня #неба #papercut #vycinanca #sky #goddess
Я заўжды была сабачніцай. А мая сястра мне казала: “Ты проста яшчэ не сустрэла свайго ката!” І вось аднойчы я Яго сустрэла. Гэты былі дзьверы ў каціны партал. Пасля яго я стала разумець і любіць катоў. Зараз ён далёка ад мяне і я сумую. Але ведаю, што аднойчы мы зноў будзем разам. Напэўна таму прыцягваюцца да мяне такія вось каціныя тэмы.

Партрэтная выцінанка. Коцік. 11”х14”.
Зробленая на замову.
#выцінанка #кот #palunisa #cat #papercut #catart
“Калі сям’я разам, так і душа на месцы”
Выцінанка, папера, нажніцы.
18”х24” / 45х60см.
Увесь працэс у адным посце.

#palunisa #коцікі #выцінанка #cats #vycinanka
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вельмі люблю гэтае слова “Шыпшына”. Мяккае, духмянае, смачное кісла-салодкае, пяшчотнае, з маёвымі салаўінымі спевамі, пахамі летніх лугоў і восеньскіх лясоў. Сплецены лазовы кошык, жнівеньскія цвыркуны і зоркапады, калядныя вечары, сяброўскія спатканні. Ўсё гэта і не толькі яно месціцца ў адным простым слове - Шыпшына! А што ў вас поўніць яго?
#шыпшына #выцінанка #palunisa #rose #papercut #мова #беларускаямова #беларуская_мова
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Я неверагодна захапляюся беларускай арнаментальнай геаметрыяй. Для мяне яна - генетычныя кады нашай жывучасці. Хто дакрануўся да іх, моц атрымлівае сусветную! Далучаецца да вытокаў нябачнай бясконцай рэчаіснасці.
Калі адчуваю няўпэўненасць, стому, трывогу, адчай - рэжу геаметрыю. А пасля - арганізую яе. Саму ўражвае, як змяняецца кампазіцыя і ўнутраны стан ў працэсе.
#арнамент #выцінанка #palunisa #papercut #guildofamericanpapercutters #belarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мяне нярэдка пытаюцца скуль я бяру натхненне? Адказ вельмі просты - з самога жыцця!

Ружа і Пчала.
Выцінанка, папера, нож.
#papercut #vycinanka #rosa #bee #пчала #ружа #выцінанка
Ну што вось і ён.
#катстрычнік_2024

Шаноуныя выцінаншчыкі і усе зацікауленыя!
Лету не канец, лета й нас нутры.
Наша творчая суполка
@palunisa @taccia.michniuk
@jak_toj_rezha
@kuzma_cut @natawycinanka_art
запускае штогадовы флэшмоб
kaTstrycnik 2024
Нагадваю умовы удзелу:
Кожны дзень кастрычніка у нас будзе адна тэма- вобраз, якую кожны увасабляе як хоча, але у
выцінанцы.
Каб мы бачылі, як нас багата,
абавязкова пазначайма
#катстрычнік_2024
#cutstrychnik
#катстрычнік

Зразумела, што на гэтыя хэштэгі лепш падпісацца
Скажы восеньскай пракрастынацыі НЕ,
Выражы і падары ці пакінь сабе!

This art genre is known as #выцінанка in Bietarus, #wycinanka in Poland, #витинанка in Ukraine, #karpiniai in Lithuania, #decoupage in France, #scherenschnitt in Germany, #papercut in England,
#kirie in Japan.