Palunisa Vycinanka
136 subscribers
1.59K photos
103 videos
179 links
Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com
Download Telegram
Мяне часта пытаюцца: “А ў музеі ёсць нешта акрамя Вашых выцінанак?”
Так! Безумоўна! І нават я лічу важнейшай часткай свайго музею творы замежных і беларускіх аўтараў, а не мае ўласныя. Я так - дадатак, экскурсавод па сусвету мастацтва выразання з паперы!
Мне падабаецца раскрываць перад наведвальнікамі таямніцы індывідуальных асаблівасцяў аўтараў, альбо краін!
Я вам гарантую, што пасля наведвання майго музею ў вас будуць узнікаць зусім іншыя асацыяцыі на слова “выцінанка”

#выцінанка #беларусьарт #мастацтва #papercut #vycinanca #artpaper #paper #muzeum #falvarakPalunisa #papercutart #polska #usa #ukraine #china #japan
Калі ўжываць існуючую здаўна сістэму падзялення выяўленчага мастацтва на віды, то выцінанку можна хутчэй аднесці да графікі. Але з пазіцыі свайго больш чым 30гадовага досведу супрацоўніцтва з гэтым мастацтвам, яб выдзяліла яго ў асобны від - выразанне з паперы.
Вашай ўвазе прадстаўляю радавы герб у гэтай тэхніцы!
#palunisa #vycinanka #belarus #usa #papercut #papercutart #paperkunst