Palunisa Vycinanka
136 subscribers
1.54K photos
90 videos
175 links
Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com
Download Telegram
Я заўжды была сабачніцай. А мая сястра мне казала: “Ты проста яшчэ не сустрэла свайго ката!” І вось аднойчы я Яго сустрэла. Гэты былі дзьверы ў каціны партал. Пасля яго я стала разумець і любіць катоў. Зараз ён далёка ад мяне і я сумую. Але ведаю, што аднойчы мы зноў будзем разам. Напэўна таму прыцягваюцца да мяне такія вось каціныя тэмы.

Партрэтная выцінанка. Коцік. 11”х14”.
Зробленая на замову.
#выцінанка #кот #palunisa #cat #papercut #catart
Барбара Радзівіл.
Выцінанка, папера, нажніцы,
16”х24” / 60х40см
2016г.
#palunisa #vycinanka #МаяГісторыя #MyHistory #2016
“Калі сям’я разам, так і душа на месцы”
Выцінанка, папера, нажніцы.
18”х24” / 45х60см.
Увесь працэс у адным посце.

#palunisa #коцікі #выцінанка #cats #vycinanka
Сённяшні расклад метафарычных карт на запыт:
“Мае перамены гэтай восенню”
Як гэта працуе:
1 - Вы пішаце камент
2 - я адказам выцягваю Вам тры карты
3 - Вы запісваеце па адной асацыяцыі на кожную, можна напісаць прама адказам пад картай.

Раю зрабіць прынт-скрын экрана - Вашы карты+асацыяцыі. А пасля праверыць 30 лістапада, што з напісанага спраўдзілася 😉

Пс: можа хто напіша свой мінулы досвед па маіх картах?
Ппс: гэтыя два дні - сёння-заўтра - 2-3 верасня калода будзе са зніжкай 50 руб замест 70.
Пппс: каб атрымаць яшчэ большую зніжку, дасылайце ў прыват прынт-скрыны Вашага ўдзелу ў мінулых раскладах. Кожны прынт-скрын - мінус 2,5 руб.

#vycinanka #palunisa #palunisa_mak
Афармленне выцінанкі той яшчэ творчы працэс і патрабуе густу, досведу, крэатыву, а часам яшчэ і добрых фінансаў! Бо абрамленне можа аказацца даражэйшым за саму працу і ў два разы!
Калі я ўбачыла гэтыя фота, я не адразу зразумела, што здарылася з маёй выцінанкай і чаму яе так павяло па краях?! Высветлілася, што пры афармленні ў багетнай студыі майстар такім чынам выбраў спосаб падкрэсліць выразаннасць выцінанкі. Хвалістая папера падымае выцінанку над сабой у некаторых месцах і адразу бачна, што гэта не прынт і не малюнак.
Нечакана, але вельмі цікава для мяне! І ўжо народжваюцца новыя ідэі дзякуючы крэатыву супрацоўніка невялічкай прыватнай багетнай майстэрні.

#vycinanka #Palunisa #frame #cat #papercut
Чырвонае дрэўца жыцця. Птушачкі. Пра сілу, каханне і будучыню.
#palunisa_tattoo #tattoo #palunisa
Як бы выглядала выцінанка, каб яна была татуіроўкай? Пафантазіруем?
Пава. Чароўная птушка з вышываных ручнікоў і маляваных макатак ды дываноў. У ружах квітнеючых. Рай на зямлі. Казка, што існуе паралельна з сусветам звыклым і будзённым. Сад душы, адкуль прыходзяць мроі, мары і натхнене жыць.
#palunisa_tattoo #tattoo #palunisa
Удот. Дзіўная птушка беларускіх лясоў. Колеру весеньскага лісця. Калі будзеце піць гарбату ў цішы яблынь, што растуць ля хаты на ўскрайку лесу, яна можа завітаць да Вас!
#palunisa_tattoo #tattoo #palunisa
Адна з маіх улюбёных выцінанак - Дух Пагорка.
Пра вецер пераменаў, часам лагодны, часам жорсткі, альбо стыхійны. Часам павольны і ледзьве адчувальны. Сонечны вецер, альбо подых Сівых Вякоў.
Дзяўчаты, запрашаю і вас да эксперымента! Дасылайце мне свае фота, а я прымераю вам якую са сваіх выцінанак 😉 Не саромейцеся! Фота можа быць любой даўніны.
#palunisa_tattoo #palunisa #tattoo
Буслік - не просты сімвал. Гэта птушка шанавалася беларусамі, бо прыцягвала шчасцце, калі сялілася побач. Яна ж мела сувязь з сусветам багоў, бо прыносіла адтуль дзяцей, а мажліва і адносіла на нябёсы светлыя душы. Што яшчэ хавае ў сабе гэтая птушка? Чаму так заварожвае нас, калі накрывае Беларусь сваімі крыламі?
Дзе яшчэ на целе можа быць месца для яе?
#palunisa_tattoo #palunisa #tattoo #buslik
Дзякуй, Pavel Dzemashkevich за фота!
Можна, канечне, спампаваць фотак мадэляў і наляпіць на іх мае выцінанкі. Але мне хочыцца “пагуляцца” са звычайнымі і незвычайнымі беларусамі! Таму працягваю выцінанкавую тату-візуалізацыю на сваіх знаёмых! І вось вам Vasil Hryń з ваўкамі! На руцэ, на вопратцы, на фоне!
Зубр - больш сучасны сімвал Беларусі. Воўк - значна больш старажытнейшы ў гэтым сэнсе. Татэмная жывёліна нашых далёкіх продкаў, надзеленая чароўнымі якасцямі. Рэхам хрысціянска-паганскіх канфліктаў апранутая ў вобраз жахлівага пярэваратня. Разумная таямнічая, патрэбная прыродзе для гарманічнага балансу істота. Воўк - бадай, улюбёная мая жывёліна! А ваша якая? І якія ў вас асацыяцыі з воўкам? А з Васілём Грынём 😉 ? Зайдзіце на яго старонку на facebook, не пашкадуеце! Сапраўдны хутарскі воўк, які аберагае унікальную рэгіянальную беларушчыну і піша на смачнай дыялектнай мове!

https://www.facebook.com/profile.php?id=100000052150387&mibextid=LQQJ4d

#palunisa_tattoo #palunisa #tattoo #wolf #воўк
Міні-татуіроўкі. Якую б вы сабе набілі і на якой частцы цела?
#palunisa_tattoo #palunisa #tattoo #minitattoo
Выцінанка-тату! Дзякую за фотаздымкі Ірына Хадарэнка! Было ў задавальненне “прымяраць” свае працы на іх!
Скажу адразу, я люблю калі тату сваёй пластыкай гарманізіруе з целам. Нагледзіўшыся рознага, пакуль даследую тэму татуіроўкі, адзначыла для сябе, што прыгожае тату гэта сапраўдны твор мастацтва! Мая мэта - спалучыць цела, мастацтва і беларускую выцінанку на новым узроўні. Падобна, што я ўжо сама ад сябе натхнілася, бо мне вельмі падабаюцца вынікі! Адна справа, калі фантазіі ў маёй галаве. І зусім іншая, калі ідэя візуалізуецца. Значыць неўзабаве пабачым і першыя рэалізацыі!!!

Я вяду асобную старонку ў instagram @Palunisa_tattoo пра свой тату-шлях. Падпісвайцеся, калі ласка!
А таксама, калі хочаце ўбачыць, як выцінанка будзе выглядаць на вашым целе, дасылайце мне фота ў прыват!

#tattoo #palunisa_tattoo #palunisa
А для вас, сябры, прапаную далучыццада да анлан-сустрэчы, якую правядзе Наталля. І дзе буду прысутнічаць і я таксама. Галоўнай мэтай будзе раскрыццё ўласных Радавых Рэсурсаў.

Калі:
20 альбо 21 студзеня (субота, альбо нядзеля), ад 20.00 да 23.00 гадзіны па беларускаму часу;
Дзе:
пляцоўка Zoom;
Які кошт і як патрапіць:
пісаць мне ў прыват.
Ўдзельнічаць можна з любой краіны свету.
Ўласную калоду карт мець не абавязкова, але ўдзельнікі змогуць набыць яе пры жаданні (са зніжкай у 30%).

#palunisa #palunisa_mak
@alovakmag зноў прыдумаў цікавае на інстаграме! І я ўдзельнічаю ў складанні таллі метафарычных карт для іх.
Але я не проста выкладу тут “карцінку”.
Сёння я выцягну кожнаму з вас Вашу асабістую карту проста без запыту. Проста для прыемнасці! І спалучу ДЗВЕ (!!!) калоды/таліі:

“РЭСУРСЫ РОДА” і “УСЕ МАЕ КАТЫ” -

новы мой завершаны праект, пра які я прасіла ў вас маральнай падтрымкі для яго завяршэння.
Вам трэба проста напісаць у каментары з якой калоды Вы хочаце катру: “рэсурсы” ці “каты” 😉

#метафарычныякарты #palunisa #Palunisa_mak

Пс: новую калоду “Усе мае каты” можна набыць пакуль толькі па-за межамі Беларусі.
https://www.etsy.com/listing/1601667374/metaphorical-association-cards-all-my

То якую асабістую карту Вы хочаце атрымаць для сябе на сёння? 🤩
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вельмі люблю гэтае слова “Шыпшына”. Мяккае, духмянае, смачное кісла-салодкае, пяшчотнае, з маёвымі салаўінымі спевамі, пахамі летніх лугоў і восеньскіх лясоў. Сплецены лазовы кошык, жнівеньскія цвыркуны і зоркапады, калядныя вечары, сяброўскія спатканні. Ўсё гэта і не толькі яно месціцца ў адным простым слове - Шыпшына! А што ў вас поўніць яго?
#шыпшына #выцінанка #palunisa #rose #papercut #мова #беларускаямова #беларуская_мова
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Я неверагодна захапляюся беларускай арнаментальнай геаметрыяй. Для мяне яна - генетычныя кады нашай жывучасці. Хто дакрануўся да іх, моц атрымлівае сусветную! Далучаецца да вытокаў нябачнай бясконцай рэчаіснасці.
Калі адчуваю няўпэўненасць, стому, трывогу, адчай - рэжу геаметрыю. А пасля - арганізую яе. Саму ўражвае, як змяняецца кампазіцыя і ўнутраны стан ў працэсе.
#арнамент #выцінанка #palunisa #papercut #guildofamericanpapercutters #belarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ніколі не думала ў сваім жыцці, што буду ў Штатах біць татухі расейскім апазіцыянерам 😳

«Всё будет хорошо, мы утешимся тем, что были честными людьми.» Цытата. А. Навальный.

#Навальный #tattoo #palunisa #palunisa_tattoo #Russia #navalny
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У самым цэнтры #washingtondc🇺🇸 цяпер існуе месца з беларускай атмасферай, якая спалучыла выцінанкавыя фіранкі, матывы слуцкіх паясоў і пахі сталічнай ежы. @sweet.lemon.bistro запрашае наведвальнікаў. А наперадзе яшчэ новыя сюрпрызы ад гэтай прасторы! Сачыце за намі! Беларуская культура насычае прастору амерыканскай сталіцы! #vycinanka #palunisa #firanki #belarus #DC #capitalfood #papercut #handemade