Palunisa Vycinanka
137 subscribers
1.54K photos
93 videos
174 links
Канал беларускай мастачкi выцiнанкi Вольгi Бабурынай.
e-mail: vitcinanca@gmail.com
Download Telegram
Выцінанка - абрамленне - інтэр’ер.
Працоўны кабінет.
Той варыянт, калі хочыцца нешта традыцыйнае беларускае ў сучасны інтэр’ер на другім канцы свету.
Стымана, афіцыйна і … душэўна.

#frame #inerior
Афармленне выцінанкі той яшчэ творчы працэс і патрабуе густу, досведу, крэатыву, а часам яшчэ і добрых фінансаў! Бо абрамленне можа аказацца даражэйшым за саму працу і ў два разы!
Калі я ўбачыла гэтыя фота, я не адразу зразумела, што здарылася з маёй выцінанкай і чаму яе так павяло па краях?! Высветлілася, што пры афармленні ў багетнай студыі майстар такім чынам выбраў спосаб падкрэсліць выразаннасць выцінанкі. Хвалістая папера падымае выцінанку над сабой у некаторых месцах і адразу бачна, што гэта не прынт і не малюнак.
Нечакана, але вельмі цікава для мяне! І ўжо народжваюцца новыя ідэі дзякуючы крэатыву супрацоўніка невялічкай прыватнай багетнай майстэрні.

#vycinanka #Palunisa #frame #cat #papercut