Суполка беларускіх пісьменнікаў
942 subscribers
3.79K photos
3 videos
1 file
1.31K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
"Новыя фрэскі". Барыс Пятровіч 🗞

Поўня
"дарога была шырокай, далёка наперад прамой, як дзіда, і проста панад ёй на даляглядзе вісела нізка над зямлёй, яшчэ не паспеўшы падняцца ў вышыню, незвычайна вялізная поўня: такая аграмадная, што, здавалася, займала паўнеба — ясна-ясна на ёй была відаць кожная плямінка, і можна было паверыць, што яны, гэтыя плямінкі, і ёсць месяцовыя моры ды азёры
мы з татам ішлі дамоў..."


👉 Чытаць матэрыял цалкам тут

#лонгрыд
📚 "Іліяда" Гамера і вершы Рамана Абрамчука - кніжныя навінкі

"Энцыклапедыкс" упершыню выдаў “Іліяду” Гамера на беларускай мове.
З друку днямі выйшаў першы том, які ўключае 12 з 24 песень старажытнай паэмы. Пераклад са старагрэцкай мовы - Лявон Баршчэўскі. 👍

👉 Шукайце ў "Акадэмкнізе".

У выдавецтва "hochroth Minsk" выйшла першая кніга Рамана Абрамчука - «вершы для храмаў, сіза, ічу». 🔥

👉 Каб замовіць дэбютны зборнік Р. Абрамчука пішыце на адрас: minsk@hochroth.de

#палічка
Forwarded from Літархіў
📘 Вокладка

На здымку ўнікальны рарытэт: першы сшытак "Пана Тадэвуша" Адама Міцкевіча ў перакладзе на беларускую мову Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

✔️Выдадзена лацінкай у Вільні ў 1859 г.
✔️На вокладцы пазначана, што перакладчык твор "перавярнуў на беларускую гаворку".
✔️Унізе пазнака "вокладка часовая" - відаць, пры поўным перакладзе меркавалася зрабіць салідную мастацкую, але гэты сшытак застаўся адзіным, што пабачыў свет - далейшы працяг выхаду быў прыпынены царскай цэнзурай.
✔️Праўда, пазней ён перавыдаваўся. Сшытак другі раз выйшаў гэтак жа сціпла і ажно ў 1908 г.

#рарытэт
📙 Бразільскія казкі па-беларуску

Выйшла кніга "Бразільскія народныя казкі” ў запісах Сільвіа Рамэра, якую з партугальскай на беларускую мову пераклаў Дзмітрый Магілеўцаў.
Мастак - Павел Дарохін. 👍

👉 Набыць можна тут

#палічка
⭐️ "Пётр: час" - п'еса паводле рамана Дзмітрыя Плакса

Беларускі паэт і празаік Дзмітрый Плакс напісаў кнігу “Пётр” пра свайго сына, якога жорстка забіў аднагодак у 16-гадовым узросце. Цяпер драматург і загадчык літаратурнай часткі Каралеўскага драматычнага тэатра ў Стакгольме Якаб Хірдваль перапрацоўвае гэты твор у п’есу “Пётр: час”. Прэм’ера мае адбыцца 30 жніўня ў тэатры “Арыён”. 👍

👉 Больш тут

#навіны
***
Калi вясною закукуе
Зязюля ў лесе ранiцой,
Ты прыгадай вясну другую,
Сустрэчы нашыя з табой.

Згадай ўсё што сэрцу мiла,
Што сэрцу дорага было,
Забудзь, што ўсё адгаманiла,
Адкукавала, адышло.

Згадай усё што нам жадала
Зязюля ў гучным гушчары
Забудзь што ў хованкi гуляла
Жаданне з намi да зары.

Забудзь што рэху не вярнуцца
Нi да цябе, нi да мяне,
Забудзь!.. Хай сэрцы адгукнуцца
Адно другому па вясне.


Аркадзь Куляшоў

#раптамверш
⭐️ Алімпіяда па творчасці Уладзімера Арлова

Філалагічны конкурс (па прынцыпе прадметнай алімпіяды) зладзіла ў красавіку кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. 👍

Удзел бралі навучэнцы ліцэяў з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім і Беластоку.

Сёлета конкурс быў тэматычным - прысвечаным творчасці пісьменніка Уладзіміра Арлова. 🔥

Фіналістаў на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта вітаў сам У. Арлоў. 👍👍👍

Кожнаму з іх пісьменнік падпісаў кнігу «Ордэн белай мышы», а лаўрэаты конкурса атрымалі ў падарунак «Каханка яе вялікасці».

#навіны
⭐️Вядзьмар: гісторыя феномена”

Сёння 30 красавіка ў межах цыклу літаратурных інтэрнэт-спатканняў “Санаторый пад клепсідрай” пройдзе абмеркаванне творчасці Анджэя Сапкоўскага.
Госцем выпуску будзе Адам Флама -- даследчык творчасці А. Сапкоўскага і мастацкага свету “Ведзьмара”, галоўны польскі ведзьмаразнаўца, аўтар першай і адзінай біяграфіі Вядзьмара.👍

Падставай для размовы паслужыла з’яўленне чарговага тома вядзьмарскай сагі ў беларускім перакладзе.

Мадэратар - Андрэй Хадановіч.

Далучыцца дыскусіі тут


#анонс
⭐️ 7 траўня назавуць пераможцу прэміі за лепшы кніжны дызайн

7 траўня ў Варшаве пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава, якой адзначаць найлепшую кніжную вокладку.👍

На цырымоніі будзе абвешчана імя аўтара найлепшай вокладкі для кнігі, выдадзенай у 2022 годзе. Спецыяльны госць імпрэзы – Лявон Вольскі, які заспявае песні на вершы Міхала Анемпадыстава. 🔥🔥🔥

#навіны
🎧 Аўдыёкніга Сержа Мінскевіча

Серж Мінскевіч «Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка».
Перад вамі – «аповесць легендарных часоў». Захапляльная гісторыя пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў.👍
👉 Слухаць

#аўдыё
***
Не ведаю — зімою альбо летам
Мой абарвецца неспакойны век...
А дзесьці недалёка ў момант гэты
Зальецца плачам новы чалавек.

І ў міг, калі я свет круты пакіну
І певень глуха тройчы пракрычыць,
Камусьці перавяжуць пупавіну
Сардэчныя і мудрыя ўрачы.

Ён будзе цешыць іх забаўным піскам,
Зажмураны й чырвоны, як агонь,
Такі маленькі, што, дальбог, калыскай
Яму была б шырокая далонь.

Снягуркі-акушэркі ўзважаць чынна
І выпішуць шчаслівы нумарок...
Не бабка-павівалка, а дзяўчынка
Яго завяжа смела ў вузялок.

Магчыма, хлопца Сенем назавуць,
Ды не бяда, як будзе ён Валодзя...
Я не пакрыўджуся, я ціха адплыву —
Жыццю на змен
жыццё прыходзіць.


Сымон Блатун

#раптамверш
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️нераўнуючы ❗️

Гэтае слоўца роўнае абароту: “перапрашаю за параўнанне”.🧐

1. - Не так, пан Адольф, бярэш шклянкі; трэба вось як. Ну, і зграбны ж! нераўнуючы - як вол да карэты. Я. Купала

2. - Ім, недзе, пот вочы залівае, а ён сядзіць тут, склаўшы рукі, як які бяздомак, нераўнуючы. Я. Лецка.

#гаворка
Прыказка на кожны дзень

Як удасцца бычок з лысінкай, дык і здохне такі.

#прыказка
⭐️ Выйшаў новы нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”.

Змест:

📌 КРАСАВІК ПАЭЗІІ: мініанталогія вясновых вершаў
📌 ЮБІЛЕЙ: да 100-годдзя Паўлюка ВАЗЁРНАГА — артыкул «Горды вой Крывіччыны»
📌 ПРОЗА: апавяданне Міхася ЗІЗЮКА «Пацыент»
📌 ПРОЗА: іранічны дэтэктыў Віктара ВАРАНЦА «Уралачка»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Васіля ЖУКОВІЧА «Красавік у разгары»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Людмілы АНДЗІЛЕЎКА «Маці, мама, анашым»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Людмілы СІМАНЁНАК «Дажджавая акварэль»
📌 ЭСЭ: «Замалёўкі на палях сямейнага альбома» Васіля АЎРАМЕНКІ
📌 ГІСТОРЫІ: артыкул Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Энцыклапедыст, пісьменнік і філосаф Дэні ДЗІДРО»

👉 чытаць тут

#навіны
Дзень памяці Анатоля Сыса

Сёння 4 траўня ў дзень смерці паэта Антоля Сыса (1959-2005) прапануем вам паслухаць рэдкі запіс - верш “Калі люблю” у ягоным уласным выкананні. 👍

👉 https://www.youtube.com/watch?v=U_8QcjU8LiE

#аўдыё
⭐️ Тамары Барадзёнак - 65!

Сёння дзень нараджэння адзначае паэтка Тамара Дзмітрыеўна Барадзёнак.
🌺 Нарадзілася 4 мая 1959, в. Матырына, Ушацкі раён. У 1978 г. скончыла фельчарскае аддзяленне Полацкага медыцынскага вучылішча, працавала медсястрой.
🌺 Як літаратар выступае ў розных жанрах: паэзія, сатыра і гумар, проза, піша казкі для дзяцей.
🌺 Аўтарка больш дзясятка кніг: «А я люблю…», «Мелодыі душы маёй», «І жартам, і ўсур’ёз» і інш.
🌺 Жыве ва Ушачах.

Віншуем!💐💐💐

#угэтыдзень
⭐️ “Непрамоўленае” і “Volumen.2” -
водгукі з партала “Новыя беларускія кнігі”.


Працягваем знаёміць вас з водгукамі на айчынныя выданні, што збірае на сваёй пляцоўцы праект “Новыя беларускія кнігі”. На сёння там сабрана ўжо каля 120 кніг, на якія маюцца рэцэнзіі, водукі і агляды. 👍

Сёння вашай увазе тэксты пра кнігі паэзіі Анатоля Івашчанкі “Непрамоўленае” і Міхала Бараноўскага “Volumen.2”.🔥🔥🔥

#лонгрыд
Вялікдзень

Чаромхі куст расцвіў на ўзлеску.
У парку распусціўся бэз.
Прынёс Вялікдзень людзям вестку:
Хрыстос-пакутнік уваскрэс.

Як мар вясновы ў сэрцах росквіт,
як лепшай долі пасланцы,
куды ні глянь — пралескі ўроскід,
абапал сцежкі — дзьмухаўцы.

На радасць усяму ў прыродзе
па свеце крочыць белы май,
нагадвае: «Жывіце ў згодзе —
і там, дзе звіў гняздо адчай,

дзе блёкат хцівасці і злосці
труціў пачуццяў першацвет,
узыдуць кветкі прыгажосці,
якая выратуе свет...»


Васіль Гадулька

#вершдня