Суполка беларускіх пісьменнікаў
941 subscribers
3.81K photos
3 videos
1 file
1.31K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 "Нястрачаная спадчына"

У сераду 15 мая ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску будзе прэзентавана кніга Станіслава Янчарскага «Нястрачаная спадчына. Хрысціянскія святыні Беларусі».👍

Альбом, прысвечаны адметным помнікам сакральнай архітэктуры краіны. Кніга пабачыла свет сёлета ў сталічным выдавецтве «Альфа-кніга». 🔥🔥🔥

❗️Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19 (метро «Пралетарская»).
Пачатак а 18-ай

#анонс
⭐️ Выстава графікі Алега Аблажэя

6 траўня споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння мастака, мысляра, паэта і празаіка Алега Аблажэя (1954 — 2016).З гэтай нагоды 18 траўня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20) адкрыецца выстава графікі мастака і літаратара. 👍

А. Аблажэй займаўся жывапісам, акварэллю, ілюстраваў кнігі. У яго афармленні ў Беларусі выйшлі творы В. Жуковіча «Гуканне вясны», Д. Бічэль-Загнетавай «Гараднічанка», выбраныя вершы М. Танка «Дарога і хлеб», аповесць А. Якімовіча «Кастусь Каліноўскі», у Расеі — «Шведскія казкі» Э. Хэмінгуэя, «Сербская паэзія», у Літве — «Казка пра Султана» і інш.🔥

👉 больш тут

#анонс
⭐️ "Галасы беларускай літаратуры ў замежжы"

16 траўня (чацвер) у Бібліятэцы Кангрэса ЗША ў 18.00 па Вашынгтону адбудзецца анлайн-сустрэча «Галасы беларускай літаратуры ў замежжы». Удзел у сустрэчы возьмуць пісьменніцы Таццяна Заміроўская, Юля Цімафеева і Вальжына Морт. Сустрэча адбудзецца на ангельскай мове.🔥

👉 Дэталі тут

#анонс
⭐️ “Ноч музеяў” у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

18 траўня з 18:00–23:00
У праграме:

🌼 выступ фолк-дуэта “RALLA”;
🌼 інтэрактыўная праграма “Капітан далёкіх вандровак”;
🌼 лекцыя даследчыка Змітра Юркевіча да 205-годдзя Станіслава Манюшкі;
🌼 музычная праграма квінтэта “Радыё-брас”;
🌼 літквіз і сямейная гульнятэка ад праекта “Скарбонка гульняў” і Наталлі Галко;
🌼 экспромт-тэатр “Пярэпыты з паэтамі” ад народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”;
🌼 сустрэча з Кніжнай феяй Кацярынай Хадасевіч-Лісавой;
🌼 майстар-клас па традыцыйных беларускіх ляльках ад Ганны Сілівончык.

❗️А ў перапынках – квэсты, вясёлыя разыгранкі, акцыі ды іншыя цікавосткі!

#анонс
⭐️ Варшаўскі кніжны кірмаш

23—26 траўня ў Варшаве пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. У межах кірмаша будзе працаваць стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў.

У праграма мерапрыемстваў на стэндзе:
🖍 аўтограф-сесія з Уладзімірам Арловым,
🖍 аўтограф-сесія Лявона Вольскага, ілюстратара кнігі Альгерда Бахарэвіча “Капітан Лятучая Рыба” (выдавецтва “Янушкевіч”)
і інш.

👉 Поўная праграма кірмаша тут

❗️Месца: Палацы Культуры і Навукі (stoisko nr 138 w Sali Marmurowej, PKiN).

#анонс
⭐️ “Радзіва Прудок” у Вільні

Спектакль “Радзіва Прудок” паводле аднайменнай кнігі Андруся Горвата пройдзе 31 траўня на сцэне Літоўскага нацыянальнага драматычнага тэатра.👍

Гэта тая самая класічная версія пастаноўкі рэжысёра Рамана Падалякі, якая ішла на Малой сцэне Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы. і акторскі склад таксама класічны: Міхась Зуй, Святлана Анікей і Зміцер Есяневіч.🔥🔥🔥

👉 Набыць квіткі можна тут

#анонс
⭐️ ДАБРАЧЫННАЯ ЭКСКУРСІЯ
па выставе “Жменя сонечных промняў”


Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае
26 траўня а 16-ай
на куратарскую экскурсію па выставе “Жменя сонечных промняў”, прысвечаную беларускім паэтам-юбілярам 2024 года.

На выставе вы пазнаёміцеся з творчасцю сямі выбітных пісьменнікаў, чые юбілеі адзначаюцца ў бягучым годзе: Івана Чыгрынава, Артура Вольскага, Алеся Савіцкага, Аркадзя Куляшова, Максіма Лужаніна, Алеся Якімовіча, Міхася Лынькова. 🔥🔥🔥

Экскурсія з’яўляецца дабрачыннай – заробленыя грошы будуць залічаны на рахунак, дзе акумулююцца сродкі на стварэнне надмагільнага манумента пісьменніку і дзеячу літаратурна-грамадскага руху ў Мінску пачатку XX ст. Змітраку Бядулю. 👍

❗️Усіх удзельнікаў чакаюць памятныя сувеніры ад музея!

#анонс
⭐️ Максім Багдановіч - мерапрыемствы да дня памяці

Кожны год 25-га мая даследчыкі жыцця і творчасці, аматары Багдановіча ўшаноўваюць яго памяць. І гэты год не выключэнне.

Сёлета ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча тэматычныя імпрэзы будуць адбывацца два дні:
24-га мая:
⭐️ 12:00 – ускладанне кветак да помніка паэту ў скверы каля Вялікага тэатра;
⭐️ 18:00 – лекцыя “Апошні прытулак паэта” (чытаюць Міхал Бараноўскі і Ірына Мышкавец).
25-га мая:
⭐️16:00 – зборная экскурсія (па запісе: +375 17 363 07 61, +375 355 22 95).

❗️Уваход у Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў гэтыя дні будзе вольны. Далучайцеся!

#анонс
⭐️ Літаратурныя сустрэчы

29 траўня ў Вільні літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч правядзе лекцыю, дзе будуць разглядацца актуальныя трэнды ў сусветнай літаратуры і перашкоды кніг на шляху да заходняга рынку - чаму кнігі з Беларусі найчасцей не трапляюць ў мэйнстрым сучаснай літаратуры.👍

❗️Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы

Творчая сустрэча з пісьменнікам Віктарам Марціновічам пройдзе ў Нью-Ёрку 30 траўня.

Літаратар, што быў запрошаны выкладчыкам ва ўніверсітэт Hunter College правядзе дыскусію і чытанні.🔥

❗️Час: 18.30 (час мясцовы)
Месца: Hunter College, Elizabeth Hemmerdinger Center (706 Hunter East).

#анонс
⭐️ Застаўся тыдзень!

Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі.

Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная. 👍

Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.

Аб’ём тэксту не абмяжоўваецца. 👍

❗️Дэдлайн — 1 чэрвеня 2024 г.
Вынікі і абвяшчэнне пераможцаў пройдзе 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.

#анонс