Суполка беларускіх пісьменнікаў
951 subscribers
4.17K photos
3 videos
1 file
1.43K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 «(не)магчымасць пісьма»

Дэбютная паэтычная кніга з такой назвай аўтаркі Марыны Хоббель выйшла ў выдавецтве hochroth Minsk.👍

Марына Хоббель — беларуска, якая жыве ў Нарвегіі і перакладае з беларускай, украінскай і рускай на нарвежскую мову.👍

Новая кніга выдавецтва адкрывае чытачу Марыну Хоббель як паэтку. 🔥

❗️Першая прэзентацыя, па словах выдаўца Дзмітрыя Строцава, пройдзе на фестывалі ПРАДМОВА ў Вільні, 6 кастрычніка.

#палічка
📙 Даведнік па фондах НГАБ

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчана даведачнае выданне «Национальный исторический архив Беларуси: путеводитель по фондам; издание 2, дополненное и исправленное». 👍

Кніга з’яўляецца найбольш поўным даведнікам па фондах аднаго з самых значных архіўных збораў краіны.🔥🔥🔥

Першае выданне выходзіла ў 2022 г. У дапоўненым і выпраўленым выданні ўдакладненыя колькасць справаў і храналагічныя межы ў шэрагу фондаў архіва, а таксама ўлічаныя фонды, створаныя пасля 2022 г. Прызначаецца для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца архіўнымі зборамі, – прафесійных даследчыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх аматараў гісторыі Беларусі канца ХІV – пачатку ХХ ст.

👉 Набыць можна у навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24, тэл.: 8(017) 363 43 09) альбо ў кнігарні «Акадэмкніга».

#палічка
📙 Кніга Уладзімера Арлова выйшла лацінкай

Цэнтр беларускай культуры разам з фондам у Kamunikat.org выдаў зборнік вершаў "Свецяцца вокны ды нікога за імі" Уладзіміра Арлова на лацінцы.👍

Кіраўнік фонду Яраслаў Іванюк пракаментаваў гэта так:
"Гэтая кніжка была ўжо раней выдадзена ў выдавецтве “Логвінаў”, але яна была зроблена па-іншаму. Там гэтыя вершы былі на лацініцы і кірыліцай. Падтрымліваючы беларускую лацінку, кіраваліся мы перш за ўсё тым, што падчас рознага тыпу сустрэчаў, выездаў, кірмашоў, людзі пыталі ці ёсць кнігі на лацініцы."

💐💐💐 Віншуем аўтара і спадзяемся, што кола чытачоў беларускай кнігі пашырыцца!

#палічка
📙 "Шолах моўчы" Валянціна Акудовіча пабачыла свет

У межах ініцыятывы “33 кнігі для іншай Беларусі” выйшла, анансаваная ў жніўні кніга філосафа і пісьменніка Валянціна Акудовіча “Шолах моўчы”. У кнізе сабраныя тэксты розных гадоў - ад праграмнага эсэ “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне” да вершаў, прысвечаных сябрам і гумарыстычных афарызмаў пра Бога і свет. 🔥🔥🔥

Выданне стала плёнам сумеснай працы выдавецтваў “Галіяфы” і Goten Publishing пры падтрымцы Інстытута Гётэ ў выгнанні і Фонду Літар.👍

#палічка
⭐️ Часопіс "Роднае слова"

У вераснёўскім нумары чытайце гэтыя і іншыя цікавыя матэрыялы:

🖍 Багдановіч Ірына. Жанр літаратурнага паслання ў шматмоўнай паэзіі Беларусі XVI–XVIII стст.
🖍 Міховіч Ульяна. Зберагальнік шляхецкай спадчыны Ігнат Ходзька.
🖍 Дрозд Дзмітрый. Хто герой быліцы “Халімон на каранацыі” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча?
🖍 Трус Мікола. Невядомы пераклад верша Паўлюка Труса.
🖍 Шамякіна Таццяна. “Чалавек, якому баліць”: Да 100 годдзя з дня нараджэння Артура Вольскага.
🖍 Садоўская Алена. Пошукі і здабыткі на ніве роднага слова: Да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Лепешава.
🖍 Міцкевіч Вера. “І сцежак тысячы людскіх”: Слова пра Данілу Міцкевіча.

👉 (электронная копія на сайце часопіса https://rod-slova.by/subscribe/):

#палічка
📚 Новыя перакладныя кнігі ад "Гутэнберга"

У выдавецтве выйшлі 4 новыя кнігі:
📘 Зборнік вершаў “Чалавек шматпавярховы” лаўрэата Нобелеўскай прэміі Чэслава Мілаша. Перакладчыкі: Юрась Бушлякоў, Алег Мінкін, Андрэй Хадановіч, Ян Чыквін і Ганна Янкута.
📘 Кніга “Яшчэ адзін дзень жыцця” польскага журналіста і пісьменніка ў Рышарда Капусціньскага.
📘 “Лялька” — сацыяльна-псіхалагічны раман, адзін з найбольш значных твораў польскага пісьменніка Баляслава Пруса.
📘 Кніжка-вершык для дзетак “Хрушч” польскага паэта, пісьменніка і перакладчыка Яна Бжэхвы.

#палічка
📚 Кніжныя навіны тыдня

📙 У Нарвегіі выйшла перакладная трохмоўная кніга паэзіі Вольгі Гапеевай. Беларускія вершы загучалі па-нарвежску і па-ангельску ў перакладах Эні Разэрфорд, Кім Мур і Марыны Хобель.👍

📙 Кнігу “Беларускія нячысцікі. Лясныя” Артура Басака і Аліны Длатоўскай, якая ў сёлета выйшла ў Беларусі, перавыдалі ў Польшчы на ангельскай мове. Цяпер “Belarusian bogeyfolk. Forest” можна набыць ў варшаўскай беларускай кнігарні ”Чабор”.👍

📙 У кніжнай серыі “Littera Scripta” (сусветная літаратура ў перакладах на беларускую), ад выдавецтва “Tsymberau”, выйшаў нямецкі раман “Авантурнік Сімпліцысімус” Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна, перакладзены Васілём Сёмухам. Шукайце ў “Акадэмічнай кнізе”, а таксама на сайце Kniger.by.🔥

📙 Таксама “Tsymberau” выдаў міфалагічна-эпічны твор майя “Попаль-Вух: Кніга Супольнасці і Роду”. Аўтар перакладу — Лявон Баршчэўскі.🔥

#палічка
📙 Марыя Чапская "Еўропа ў сям'і"

Выдавецтва "Тэхналогія" перавыдала ўспаміны пляменніцы Караля Чапскага Марыі Чапскай (1894–1981).👍👍👍

На схіле веку Марыя Чапская напісала кнігу сямейнай гісторыі, дзе сабрала звесткі пра свой род, занатавала ўспаміны пра сям’ю, а таксама з любоўю распавяла пра дарэвалюцыйны Мінск-Літоўскі, дзе напрыканцы 19 ст. гарадскім галавой быў яе дзядзька Караль.🔥🔥🔥

👉 Набыць кнігу

#палічка
📗 Электронная кніга Антося Уласенкі

Малады аўтар Антось Уласенка выдаў электронную кнігу малой прозы “Рунь дасонечных зярнятаў”. 👍

👉 Яе можна знайсці на рэсурсе Smashwords.com.

Паводле анатацыі “у зборніку мікрапрозы сабраныя невялікія — ад колькіх дзясяткаў да колькіх сотняў словаў — мастацкія тэксты. Тут няма адзінае тэмы або стылю — перад вамі калекцыя імгненняў, думак і эмоцыяў, якія аўтар назапасіў за гады творчасці. Хай гэтыя гісторыі стануць для вас тымі самымі зярнятамі, з якіх прарасце вашае ўласнае натхненне".

#палічка
📙 "Святочны час"

З друку выйшла праца "Святочны час. Народныя звычаі і павер'і ў аповедах беларусаў" Таццяны Кухаронак - кніга прысвечаная святочным традыцыям беларусаў.👍

Праца адметная тым, што не апісвае самі народныя святы, якія даўно і грунтоўна занатаваныя даследчыкамі, а звяртае ўвагу на розныя стадыі і аспекты святкавання, а таксама на вераванні, якія гэтыя справы суправаджаюць. 🔥🔥🔥

Тэкст большай часткай складаецца з палявых запісаў з розных рэгіёнаў краіны. 👍👍👍

У кнізе шмат ілюстрацый, у тым ліку архіўных. 🔥🔥🔥

👉 Шукайце ў "Акадэмкнізе".

#палічка