Суполка беларускіх пісьменнікаў
941 subscribers
3.82K photos
3 videos
1 file
1.32K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Дзень друку

Сёння ў Беларусі адзначаецца прафесійнае свята - дзень друку. Каб не псаваць вялікоднага настрою, канстатуючы відавочнае, дзелімся з вамі тэматычным мемчыкам і віншуем усіх датычных! 💐

#угэтыдзень
Да 100-годдзя Паўлюка Вазёрнага 🗞

Прапануем вам артыкул да стогадовага юбілею Паўла Урбана (літаратурны
псеўданім Паўлюк Вазёрны) са старонак свежага нумару літаратурна-мастацкага праекту “Літаратурная Беларусь”.

“Паўлюк Вазёрны абараніў дысертацыю «Вялікае Княства Літоўскае за часамі вялікага князя Аляксандра (1492—1506)». Праз нейкі час выехаў у Рым, дзе збіраў матэрыялы для доктарскай дысертацыі ў багатай бібліятэцы Усходняга Інстытута. Меў таксама доступ у Ватыканскую бібліятэку і нават у Ватыканскі сакрэтны архіў.
Пропускі туды дапамог атрымаць кардынал Тысеран, які сам і запрапанаваў дапамогу. У Рыме Паўлюк Вазёрны пасябраваў з айцом Аляксандрам Надсанам, які вучыўся тады ў Грыгарыянскім інстытуце. Пасябраваў і са спеваком Пётрам Конюхам ды айцом Пётрам Татарыновічам, які вёў беларускія перадачы на Ватыканскім радыё.”


👉 артыкул цалкам

#лонгрыд
⭐️ Яўгеніі Казловай - 75!

Паэтка Яўгенія Яўгенаўна Казлова нарадзілася 6 мая 1949 года ў Вільні.
🌺 Скончыла Віцебскае медвучылішча, працавала ў Аршанскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
🌺 З вершамі дэбютавала ў друку ў 1999 г. у “Аршанскай газеце”.
🌺 Аўтар дзвюх кніг паэзіі — “Спеў флейты” (2004) і “Мора любові” (2007).
🌺 Жыве ў Оршы.

Віншуем!💐💐💐

#угэтыдзень
📅 120 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Труса

Паэт нарадзіўся 6 траўня 1904, в. Нізок, Уздзенскі р-н, Мінская вобл. — памёр 30 жніўня 1929, Мінск).
📌 У 1923—1927 гг. вучыўся ў Беларускім пэдагагічным тэхнікуме ў Менску. Сябраваў з Язэпам Пушчам, Максімам Лужаніным, Сяргеем Дарожным, Зінаідай Бандарынай і многімі іншымі літаратарамі свайго часу.
📌 Разам з М. Лужаніным і П. Глебкам выпускаў вусную сатырычную газэту «Чырвоны прамень» пад псэўданімам «Шавец». У 1925 прыняты ў літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк».
📌 Друкавацца пачаў з 1923 г. У 1923—1924 публікаваўся ў газэтах «Радавая рунь», «Малады араты», «Савецкая Беларусь», «Чырвоная зьмена», часопісах «Беларускі піянэр», «Маладняк», «Полымя» і інш.
📌 Аўтар зборнікаў паэзіі «Вершы» (1925) і «Ветры буйныя» (1927). Рыхтаваў трэці зборнік пад назваю «Чырвоныя ружы» і працаваў над паэмаю «Сірата Алеся».
📌 Памёр 30 жніўня 1929 ад тыфу ва ўзросце дваццаці пяці гадоў.

#угэтыдзень
⭐️ Прэмія Міхала Анемпадыства - ужо заўтра

7 траўня
ў Варшаве а 18:00 пачнецца цырымонія ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава, якой адзначаць найлепшую кніжную вокладку.👍

Будзе абвешчана імя аўтара найлепшай вокладкі для кнігі, выдадзенай у 2022 г. Спецыяльны госць – Лявон Вольскі, які заспявае песні на вершы М. Анемпадыстава.🔥🔥🔥

#анонс
📚 Новыя дзіцячыя кніжкі ад "Папуры"

У выдавецтве пабачылі свет тры кніжачкі ад вядомай пісьменніцы і псіхолага Сюзанны Ізерн:
🌸 "Лісяня кажа няпраўду",
🌸 "Яноцік хоча быць першым",
🌸 "Вавёрачка не ўмее казаць "не".

Кнігі скіраваныя на развіццё эмацыйнага інтэлекту, бо кожная гісторыя дае важныя жыццёвыя ўрокі. Сюзанна Ізерн апісвае сітуацыі, якія могуць здарыцца з кожным дзіцём і дапамагае зразумець, як лепей у такіх сітуацыях паводзіць сябе. 👍

👉 Шукайце навінкі ў кнігарні "Параграф 45" (Мінск, вул. Леаніда Бяды, 45), а таксама на Wildberries.

#палічка
⭐️ Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA запрашае да абмеркавання

З дапамогай меркаванняў неабыякавых наведвальнікаў каманда фэсту плануе даведацца, што і як можна дапрацаваць, каб мерапрыемствы сталі больш цікавымі.

Калі вы былі на імпрэзах фэсту афлайн альбо глядзелі іх анлайн і гатовыя выказаць сваё меркаванне, PRADMOVA запрашае вас паразмаўляць з сябрамі каманды. 🔥

❗️Для ўдзелу трэ запоўніць форму. (Дэдлайн да 15 траўня).

#навіны
⭐️ Прэмія Міхала Анемпадыства

Прэмію за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі атрымала дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA за вокладку кнігі “Людзі лесу”.

З фармулёўкай журы: "За майстэрскую перадачу ідэі, зместу і вартасці выдання, што падымае цэлы пласт беларукай мінуўшчыны, праз гарманічнае спалучэнне мадэрнісцкага знака, шрыфту, геаметрычнай формы і фатаграфічнай выявы”. 👍

#навіны
Беларускія краявіды

Беларускія
краявіды...
Перазвоны
азёр і бароў.
Над палеткамі
бульбы і жыта -
Песня
велічных курганоў.
Гэта наша
зямля дарагая,
Гэта нашы
лугі і палі,
Над якімі
спрадвеку лунае
Бусел -
сімвал
бяссмерця
зямлі.


Анатоль Грачанікаў


#вершдня
📙 "Бяс край" - зборнік Ігара Кулікова

У выдавецтве hochroth Minsk выйшаў чарговы томік паэзіі - цяпер гэта "БЯС КРАЙ" Ігара Кулікова. 👍

У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя аўтарам за апошнія гады. 🔥🔥🔥

👉 Замовы на новую кнігу і іншыя кнігі выдавецтва можна дасылаць на адрас: minsk@hochroth.de

#палічка
⭐️ Літаратурная рэзідэнцыя

Варшаўскі Старамесцкі Дом Культуры (SDK) запрашае падаваць заяўкі на літаратурныя рэзідэнцыі ў Варшаве для пісьменнікаў з Беларусі. Мяркуецца выбраць як мінімум пяць рэзідэнтаў для пражывання ад 2 да 6 тыдняў. 👍

❗️Заяўку трэба падаць да 19 траўня

👉 Дэталі тут

#навіны
📙 «Лёгка сказаць» - кніга прыказак для дзяцей

Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла дзіцячую кнігу беларускіх прыказак з малюнкамі «Лёгка сказаць».👍

Кніга для ўсіх, хто хоча ўзбагаціць сваё маўленне трапным слоўцам і дасціпным выразам.🔥

👉 Перадзамова тут

#анонс
⭐️ Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі.

Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная. 👍

Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.

Аб’ём тэксту не абмяжоўваецца. 👍

❗️Дэдлайн — 1 чэрвеня 2024 г.
Вынікі і абвяшчэнне пераможцаў пройдзе 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.

#анонс
📙 Паэзія Уладзіміра Арлова па-польску

"Na brzegu innego czasu” (“На беразе іншага часу”) — так называецца зборнік вершаў пісьменніка Уладзіміра Арлова, які мае выйсці ў чэрвені ў польскім выдавецтве Państwowy Instytut Wydawniczy. Вершы пераклаў па-польску паэт і перакладчык Богдан Задура. 👍

#анонс
⭐️ Аўтограф-сесія Лявона Вольскага ў "Кнігаўцы"

Сёння 10 траўня ў беларускай кнігарні "Кнігаўка" у Варшаве стартуюць продажы новага рамана Альгерда Бахарэвіча "Капітан Лятучая Рыба". 👍

З 16 да 18 гадзін гэтую кнігу можна будзе набыць з аўтографам Лявона Вольскага, які выступіў ілюстратарам выдання. 🔥🔥🔥

👉 Адрас: ul. Kłopotowskiego, 4.

#анонс
“Літаратурная Беларусь” 🗞

“Хата: жыхары, гаспадары ды іншыя насельнікі” (Замалёўкі на палях сямейнага альбома) Васіль Аўраменка

“Жыла-была адна хата. Чаму жыла? — спытаеце. І сапраўды! Хата толькі была, а жылі якраз у ёй — мышы ды каты, мухі ды павукі, макрыцы ды прусакі, іншыя насельнікі і кватаранты. І, вядома ж, не абышлося без самых прыкметных хатніх жыхароў — людзей. Людзі, увогуле, вельмі саманадзейныя істоты, бо лічаць сябе галоўнымі і бадай адзінымі насельнікамі хаты. Але нават калі ты нешта пабудаваў і лічыш тое толькі сваім, — будзь упэўнены: заўсёды знойдзецца нехта, хто будзе
карыстацца вынікамі твае працы і без твайго ведама. Асаблівым нахабствам, як мне здаецца, надзелены найбольш таямнічыя насельнікі хаты — шашалі…”


👉 чытаць цалкам

#лонгрыд
***
Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог,
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Не курыцца светлы пыл усцяж дарог,
Ў небе месяца праглянуў бледны рог,
Ў небе ціха зоркі расцвілі.

Знічка коціцца агністаю слязой,
Прашумела мякка скрыдламі сава;
Бачу я, з прыродай зліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ў цішы, як расце трава.

(1910)

Максім Багдановіч

#раптамверш
📙 “Yesterday” - новая кніга Вінцэся Мудрова

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла кніга прозы пісьменніка Вінцэся Мудрова. Новую кнігу празаіка складаюць стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню.👍

👉 набыць тут

#палічка
⭐️ Назоўнае і вінавальнае. Артур Камароўскі пра трапяткую летуценнасць быцця

Падборка вершаў Артура Камароўскага ад пляцоўкі “Litradio” .

***
я кладу ў далоні табе
водар вуліц
пахі паслядажджавых праспектаў
вечнае лета
вусціш маўклівай цемры
і пошчак світання
трапяткі бергамот
vrai з rue boudreau
будзе сцежкаю да мяне
пакуль свет захлынаецца
ў роспачы і немаце
я ўдыхаю
цябе


👉 уся нізка тут

#лонгрыд
⭐️ Міколу Захаранку - 75 гадоў

Пісьменнік Мікола Андрэевіч Захаранка нарадзіўся 13 мая 1949, Васілевічы, Рэчыцкі р-н, Гомельская вобл.
🌺 Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Доўгі час настаўнічаў у вёсцы Швабы Лагойскага р-на. Вядомы як празаік, паэт і драматург.
🌺 Апавяданні друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Дзеяслоў», «Роднае слова», «Вясёлка», газеце «Звязда»; вершы і публіцістыка ― ў «ЛІМе».
🌺 Аўтар кніг: «І тады ўдарыў бом…» (2013), Такі вецер, такі вецер…» (2019)

Віншуем і зычым натхення і новых кніг!💐💐💐

#угэтыдзень