Суполка беларускіх пісьменнікаў
951 subscribers
4.17K photos
3 videos
1 file
1.43K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 "Пра словы і цішыню між імі"

Зборнік перакладной украінскай паэзіі па-беларуску з такой назвай, што друкавалася на старонках он-лайн часопіса "Taubin" цягам апошніх гадоў будзе прэзентаваны ў Варшаве 14 кастрычніка.👍

Госці вечарыны: Паўло Карабчук, Барыс Херсонскі, Олеся Мамыч і інш.🔥

👉 Дэталі тут

#анонс
⭐️ Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Стакгольме

13 кастрычніка літаратурная імпрэза "Беларусь, якую мы ўзялі з сабой" з удзелам пісьменніка Уладзіміра Арлова і кіраўніка фонда "Kamunikat" Яраслава Іванюка пройдзе ў Стакгольме.👍

У праграме прэзентацыя кніг, дыскусія, кніжны кірмаш і аўтограф-сесія.🔥🔥🔥

👉Адрас: кнігарня Interbook, Hantverkargatan 32, Stockholm

❗️Пачатак а 18-ай.
Уваход вольны.

#анонс
⭐️ ХІІ Фестываль беларускай культуры

Ва Ўроцлаве 16—20 кастрычніка пройдзе XII Фестываль незалежнай беларускай культуры. 👍👍👍

На фінальны дзень фестывалю запланаваныя літаратурныя мерапрыемствы - у нядзелю 20 кастрычніка з 11 гадзіны будзе працаваць кніжны кірмаш і буккросінг, а 15-ай пачнецца літаратурная сустрэча “Што далей у літаратуры?” з удзелам: Евы Вежнавец, Уладзіміра Някляева і Насты Кудасавай.🔥🔥🔥

👉 Поўная праграма фэсту тут

#анонс
⭐️ Новы набор у Школу маладога пісьменніка

Доўгачаканая восеньская навіна - Школа маладога пісьменніка абвяшчае новы навучальны год і збірае заяўкі ад маладых аўтараў.👍👍👍

ШМП паспяхова працуе ўжо больш 10 гадоў, як нефармальны адукацыйны праект для літаратараў-пачаткоўцаў. 🔥🔥🔥

Заняткі складаюцца з лекцый, практыкі і майстар-класаў.👍

Сталы калектыў выкладчыкаў дапаўняюць спецыяльна запрошаныя госці.🔥🔥🔥

❗️Навучанне бесплатнае і дыстанцыйнае.

👉 Дэталі і заяўка тут

#анонс
⭐️ “Бардаўская восень”

Сёлетні 29-й фестываль аўтарскай песні “Бардаўская восень”, які пройдзе ў Бельску-Падляскім, Беластоку і Гайнаўцы 25-27 кастрычніка, акрамя традыцыйных выступаў музыкаў атрымае і літартурны складнік - у праграме заяўленыя Уручэнне Прэміі імя Міхала Анемпадыстава і прэзентацыя праекту Уладзіміра Някляева “Без Айчыны", што пройдуць 25 кастрычніка а 18-ай у Бельскім Доме Культуры.👍

А 27 кастрычніка ў 18:00 у Беластоцкім тэатры лялек пройдзе прэзентацыя дакументальнага фільма аўтарства Марка Уладзімірава “Пабыць у тым часе, які мінуў” пра бельскую паэтку Надзею Артымовіч.🔥

#анонс
⭐️ 19-20 кастрычніка PRADMOVA ў Берліне

19-20 кастрычніка ў Берліне, у прасторы Hotel Continental - Art Space in Exile адбудзецца працяг фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, што днямі стартаваў у Вільні.👍

У праграме: мерапрыемствы са Святланай Алексіевіч, Альгердам Бахарэвічам, Сяргеем Шупам, канцэрт Лявона Вольскага і іншыя імпрэзы.🔥🔥🔥

👉 Больш тут

#анонс
⭐️ Прэзентацыі кнігі „Żubr i inne opowiadania” Міхала Андрасюка

„Żubr i inne opowiadania” — зборнік апавяданняў Міхала Андрасюка упершыню выдадзены на польскай мове з беларускамоўных кніг "Мясцовая гравітацыя" і "Фірма". (пераклад на польскую - Марцін Рэмбач) будзе прэзентаваны публіцы. 👍👍👍

18 кастрычніка а 17-ай у Гайнаўцы
👉 Месца: Centrum Promocji Regionu “Czerlonka” (ul. T. Sołoniewicz 2)

22 кастрычніка, 18.30 — прэзентацыя ў Беластоку
👉 Месца: Zmiana Klimatu, ulica Warszawska 6

#анонс
⭐️ Вечарына памяці расстраляных пісьменнікаў

Бібліятэка імя Скарыны ў Лондане і Англа-беларускае таварыства правядуць 25 кастрычніка вечар прысвечаны памяці пісьменнікаў, расстраляных у 1937-ым.

Сёлета арганізатары вырашылі ўзгадаць найперш беларускіх жанчын-пісьменніц, якія пацярпелі ў гады рэпрэсій: сярод іх паэтка Ганна Брэская, якая памерла каля 1936 г. пасля расстрэлу мужа; паэтка і дзяячка Валянціна Казлоўская, расстраляная ў 1938 г.; паэткі Наталля Вішнеўская і Яніна Германовіч, якія таксама былі жонкамі расстраляных паэтаў (і ўрэшце перасталі пісаць з-за страху судовага пераследу) і інш.

❗️Пачатак а 19-ай. Уваход вольны.

#анонс
⭐️ "Беларуская хатка" запрашае школьнікаў у восеньскія канікулы

Адмысловая праграма на 27 кастрычніка - 3 лістапада:

1. Экскурсія "У госці да Максіма Багдановіча і яго сяброў" па пастаяннай экспазіцыі музея.
2. Музейна-педагагічны занятак "Сам зраблю батлеечную ляльку".
3. Паказ батлеечных інтэрмедый.🔥🔥🔥

👉 Адрас: г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19 (ст.м. "Інстытут культуры").

#анонс
⭐️ Прэзентацыя кнігі А. Гужалоўскага ў Мінску

19 кастрычніка ў 15:00 Музей гісторыі горада Мінска запрашае ў Мінскую гарадскую ратушу на лекцыю-прэзентацыю кнігі прафесара, доктара гістарычных навук Аляксандра Гужалоўскага “У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)”. 👍👍👍

👉 Адрас: пл. Свабоды, 2а
А 15-ай

#анонс
⭐️ МАДОННЫ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
лекцыя


"Літаратурны музей Максіма Багдановіча" запрашае заўтра 18 кастрычніка а 19-ай на лекцыю, дзе вы пачуеце адказ на пытанні:
✏️ Чаму менавіта Мадонна стала адным з самых важных вобразаў-сімвалаў для Максіма Багдановіча?
✏️ Якой жанчыне Максім паказаў свае першыя дзіцячыя вершы па-беларуску?
✏️ Каму падарыў цацку, якая цяпер жыве ў нашым музеі?
✏️ Хто з’яўляецца “Зоркай-Венерай” Максіма Багдановіча?

#анонс
⭐️ Школа маладога пісьменніка - засталося 3 дні на падачу заяўкі!

Школа маладога пісьменніка абвяшчае новы навучальны год і збірае заяўкі ад маладых аўтараў.👍

❗️Узрост удзельнікаў – да 35 гадоў.

Заяўка павіннa ўключаць:
✏️ 1) уласны мастацкі твор любога жанру, альбо фрагмент, на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2-5 ст.;
✏️ 2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце паступіць у ШМП;
✏️ 3) спіс з 5-10 кніг, якія на вас паўплывалі найбольш.

👉 Заяўкі дасылайце на паштовую скрыню bellit.info@gmail.com

#анонс
⭐️ Прэзентацыя Уладзіміра Някляева ў Варшаве

27 кастрычніка ў Варшаве адбудзецца культурная падзея, прысвечаная прэм’еры паэмы «Каляды» і прэзентацыі новай кнігі «Без Айчыны» беларускага паэта, празаіка і грамадскага дзеяча Уладзіміра Някляева. 👍

❗️Пачатак а 16:00.

👉 адрас: вул. Foksal 11

#анонс
❗️Апошні дзень падачы заявак

Збіраліся, але адкладалі да апошняга?) Паведамляем - сёння апошні шанец!❗️❗️❗️

👉 Пішыце bellit.info@gmail.com

#анонс
⭐️ "Ноч паэтаў" у Варшаве

29 кастрычніка ў Моладзевым хабе пройдзе мерапрымства, прысвечанае трагічнай ночы ў гісторыі беларускай культуры, калі былі расстраляныя дзясяткі творцаў.

Паэт Андрэй Хадановіч апавядзе пра лёсы рэпрэсаваных літаратараў.

Прагучаць вершы Тодара Кляшторнага, Юлія Таўбіна, Мойшэ Кульбака, Алеся Дудара, Ларысы Геніюш і іншых аўтараў.👍👍👍

❗️Пачатак а 18:30, Беларускі Моладзевы Хаб, (Dożynkowa, 6a).

#анонс
⭐️ "Cвяточны час: народныя звычаі і павер’і ў аповедах беларусаў" - прэзентацыя

Сёння ў Мінску ў Музеі Якуба Коласа а 18-й пройдзе на прэзентацыя і дыскусія вакол кнігі Т.І. Кухаронак "Святочны час: народныя звычаі і павер’і ў аповедах беларусаў". 🔥

Мадэратар сустрэчы - Сяргей Грунтоў.👍

👉 Адрас: вул. Акадэмічная, 5

#анонс
⭐️ Фестываль Pradmova 2-3 лістапада

❗️Сачыце за мерапрыемствамі анлайн.

Час мерапрыемстваў GMT+01:00 Цэнтральнаеўрапейскі час CET (Варшава). Трансляцыі будуць дасяжныя ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook і (ці) на Youtube-канале.👍

👉Што і калі глядзець? Праграма

#анонс
📙 "Чырвоны крыж" выйдзе па-беларуску

Выдавецтва "Gutenberg" працягвае выданне перакладаў кніг Сашы Філіпенкі. 👍👍👍

У студзені на беларускай мове ў выдавецтве мае выйсці раман “Чырвоны крыж” Сашы Філіпенкі. Цяпер адкрытая перадзамова на сайце gutenbergpublisher.eu.🔥🔥🔥

Раней выдавецтва выпусціла ў беларускіх перакладах два іншыя раманы: “Былы сын” і “Крэмулятар”.

#анонс
⭐️ Прэзентацыя кнігі Ірыны Мышкавец “РЭ/ЭКСПАЗІЦЫЯ”

5 лістапада 2024 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя кнігі Ірыны Мышкавец “РЭ/ЭКСПАЗІЦЫЯ. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча”.👍

Пад адной вокладкай сабраны плён шматгадовай пошукавай і даследчыццай працы. Прадстаўлены унікальныя знаходкі і новыя штрыхі да партрэта знакамітага творцы і яго бліжэйшага атачэння. 🔥

Цягам мерапрыемства Вы даведаецеся пра гісторыю стварэння кнігі, пошук шляхоў да новых знаходак, пытанні, што хвалююць супрацоўніцу музея, для якой “Максім перадусім”. 🔥🔥🔥

❗️Напрыканцы мерапрыемства адбудзецца аўтографсесія.

#анонс
⭐️ Прэмія Гедройця будзе ўручаная ў Гданьску

Цырымонія ўручэння прэміі за лепшую празаічную кнігу імя Ежы Гедройця пройдзе сёлета ў Гданьску 26 лістапада.

Будуць назаваныя тры лепшыя кнігі за 2023 год з сёлетняга шорт-ліста:
📘«Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» – Валянцін Акудовіч, выдавецтва «Логвінаў».
📘«Забіць упалмінзага» – Зміцер Бартосік, «РС"».
📘 «Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая» – Ева Вайтоўская, выдавецтва «Янушкевіч».
📘«На прызбе ў Сілічах» – Марыя Вайцяшонак, выдавецтва «Пфляўмбаўм».
📘«Вольнеры. Прадвесце» – Валер Гапееў, выдавецтва «Янушкевіч».
📘«Час пустазелля» – Ганна Янкута, выдавецтва «Янушкевіч».

#анонс