📙 "Шолах моўчы" Валянціна Акудовіча пабачыла свет
У межах ініцыятывы “33 кнігі для іншай Беларусі” выйшла, анансаваная ў жніўні кніга філосафа і пісьменніка Валянціна Акудовіча “Шолах моўчы”. У кнізе сабраныя тэксты розных гадоў - ад праграмнага эсэ “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне” да вершаў, прысвечаных сябрам і гумарыстычных афарызмаў пра Бога і свет. 🔥🔥🔥
Выданне стала плёнам сумеснай працы выдавецтваў “Галіяфы” і Goten Publishing пры падтрымцы Інстытута Гётэ ў выгнанні і Фонду Літар.👍
#палічка

⭐️ Часопіс "Роднае слова"
У вераснёўскім нумары чытайце гэтыя і іншыя цікавыя матэрыялы:
🖍 Багдановіч Ірына. Жанр літаратурнага паслання ў шматмоўнай паэзіі Беларусі XVI–XVIII стст.
🖍 Міховіч Ульяна. Зберагальнік шляхецкай спадчыны Ігнат Ходзька.
🖍 Дрозд Дзмітрый. Хто герой быліцы “Халімон на каранацыі” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча?
🖍 Трус Мікола. Невядомы пераклад верша Паўлюка Труса.
🖍 Шамякіна Таццяна. “Чалавек, якому баліць”: Да 100 годдзя з дня нараджэння Артура Вольскага.
🖍 Садоўская Алена. Пошукі і здабыткі на ніве роднага слова: Да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Лепешава.
🖍 Міцкевіч Вера. “І сцежак тысячы людскіх”: Слова пра Данілу Міцкевіча.
👉 (электронная копія на сайце часопіса https://rod-slova.by/subscribe/):

📚 Новыя перакладныя кнігі ад "Гутэнберга"
У выдавецтве выйшлі 4 новыя кнігі:
📘 Зборнік вершаў “Чалавек шматпавярховы” лаўрэата Нобелеўскай прэміі Чэслава Мілаша. Перакладчыкі: Юрась Бушлякоў, Алег Мінкін, Андрэй Хадановіч, Ян Чыквін і Ганна Янкута.
📘 Кніга “Яшчэ адзін дзень жыцця” польскага журналіста і пісьменніка ў Рышарда Капусціньскага.
📘 “Лялька” — сацыяльна-псіхалагічны раман, адзін з найбольш значных твораў польскага пісьменніка Баляслава Пруса.
📘 Кніжка-вершык для дзетак “Хрушч” польскага паэта, пісьменніка і перакладчыка Яна Бжэхвы.

📚 Кніжныя навіны тыдня
📙 У Нарвегіі выйшла перакладная трохмоўная кніга паэзіі Вольгі Гапеевай. Беларускія вершы загучалі па-нарвежску і па-ангельску ў перакладах Эні Разэрфорд, Кім Мур і Марыны Хобель.👍
📙 Кнігу “Беларускія нячысцікі. Лясныя” Артура Басака і Аліны Длатоўскай, якая ў сёлета выйшла ў Беларусі, перавыдалі ў Польшчы на ангельскай мове. Цяпер “Belarusian bogeyfolk. Forest” можна набыць ў варшаўскай беларускай кнігарні ”Чабор”.👍
📙 У кніжнай серыі “Littera Scripta” (сусветная літаратура ў перакладах на беларускую), ад выдавецтва “Tsymberau”, выйшаў нямецкі раман “Авантурнік Сімпліцысімус” Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна, перакладзены Васілём Сёмухам. Шукайце ў “Акадэмічнай кнізе”, а таксама на сайце Kniger.by.🔥
📙 Таксама “Tsymberau” выдаў міфалагічна-эпічны твор майя “Попаль-Вух: Кніга Супольнасці і Роду”. Аўтар перакладу — Лявон Баршчэўскі.🔥

📙 Марыя Чапская "Еўропа ў сям'і"
Выдавецтва "Тэхналогія" перавыдала ўспаміны пляменніцы Караля Чапскага Марыі Чапскай (1894–1981).👍👍👍
На схіле веку Марыя Чапская напісала кнігу сямейнай гісторыі, дзе сабрала звесткі пра свой род, занатавала ўспаміны пра сям’ю, а таксама з любоўю распавяла пра дарэвалюцыйны Мінск-Літоўскі, дзе напрыканцы 19 ст. гарадскім галавой быў яе дзядзька Караль.🔥🔥🔥
👉 Набыць кнігу

📗 Электронная кніга Антося Уласенкі
Малады аўтар Антось Уласенка выдаў электронную кнігу малой прозы “Рунь дасонечных зярнятаў”. 👍
👉 Яе можна знайсці на рэсурсе Smashwords.com.
Паводле анатацыі “у зборніку мікрапрозы сабраныя невялікія — ад колькіх дзясяткаў да колькіх сотняў словаў — мастацкія тэксты. Тут няма адзінае тэмы або стылю — перад вамі калекцыя імгненняў, думак і эмоцыяў, якія аўтар назапасіў за гады творчасці. Хай гэтыя гісторыі стануць для вас тымі самымі зярнятамі, з якіх прарасце вашае ўласнае натхненне".

📙 "Святочны час"
З друку выйшла праца "Святочны час. Народныя звычаі і павер'і ў аповедах беларусаў" Таццяны Кухаронак - кніга прысвечаная святочным традыцыям беларусаў.👍
Праца адметная тым, што не апісвае самі народныя святы, якія даўно і грунтоўна занатаваныя даследчыкамі, а звяртае ўвагу на розныя стадыі і аспекты святкавання, а таксама на вераванні, якія гэтыя справы суправаджаюць. 🔥🔥🔥
Тэкст большай часткай складаецца з палявых запісаў з розных рэгіёнаў краіны. 👍👍👍
У кнізе шмат ілюстрацый, у тым ліку архіўных. 🔥🔥🔥
👉 Шукайце ў "Акадэмкнізе".

📙 "Савецкая Беларусь" пад рэдакцыяй Міхася Чарота
Выйшла новая кніга Ганны Севярынец. Асноўны яе змест - выбраныя артыкулы з газеты "Савецкая Беларусь" у 1925-1929 гг.👍👍👍
Па словах укладальніцы, гэта зрэз гісторыі паўсядзённасці без палітыкі: "Я свядома не ўключала туды матэрыялы з першых палос... Ёсць - жыццё горада і вёскі. Лёсы простых людзей. Ёсць тагачасны крымінал. Ёсць - развагі пра беларусізацыю і нацыянальную культуру. Вы здзівіцеся, наколькі гэта надзённа".🔥🔥🔥
Таксама ў кнізе ёсць вялікі архіўны дадатак. 👍
У прадмове - гісторыя газеты і яе рэдактара. 🔥
👉 Набыць кнігу "Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота" можна будзе на фестывалі Прадмова, а таксама ў кнігарнях Варшавы і Вільні.

📙 Анталогія беларускай паэзіі па-італійску
З’явілася кніга “Il mondo è finito e noi invece no: Antologia di poesia bielorussa del XXI secolo” (Свет скончыўся, а мы не: анталогія беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя), якая ўключае пераклады на італійскую мову беларускай паэзіі апошніх дзесяцігоддзяў. 👍👍👍
Пад адной вокладкай укладальнікі сабралі сорак аўтараў і больш за сотню вершаў.🔥🔥🔥
Прадмова Улляны Верынай.👍

📙 "Добрая прыказка як да мяшка прывязка"
У другой кнізе серыі "Фальклёрныя скарбы Беларусі" сабраны як папулярныя, так і больш рэдкія беларускія прыказкі, якія ў сціслай вытанчанай форме адлюстроўваюць гаспадарчы і жыццёвы вопыт народа, яго назіранні і веды, яго філасофію, педагагічныя погляды і правілы. Да кожнай падабраныя рускія і англійскія адпаведнікі, якія дэманструюць універсальнае і спецыфічнае ў кожнай з моваў. Тэксты ілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва - выцінанкамі.👍👍👍

📙 Забойства ва «Усходнім экспрэсе»
⠀
Рэцэпт ідэальнага герметычнага дэтэктыва: некалькі дзён снегавой пасткі, вагон міжнароднага цягніка, труп у замкнёным знутры купэ, трынаццаць пасажыраў і адзін Эркюль Пуаро — змяшаць, прыправіць драбочкам Еўропы 30-х мінулага стагоддзя і падаваць у інтэр’еры ар-дэко - бестсэлер Агаты Крысці выйшаў па-беларуску ў выдавецтве "Логвінаў".👍
Пераклад: Аляксандра Дзмітранок.🔥
⠀
👉 Набыць дэтэктыў можна тут

📙 Новая кніга вершаў Веры Бурлак
Выдавецтва hochroth Minsk выдала паэтычны зборнік Веры Бурлак “Амаль”.
“Віншуем Веру і жадаем кнізе шчаслівага лёсу!” — напісаў выдавец Дзмітрый Строцаў на сваёй старонцы фэйсбуку.👍👍👍
Кніга паэткі сталася 20-ым выданнем маладой выдавецкай ініцыятывы. Яе прэзентацыя публіцы адбылася на берлінскай частцы фестывалю "Прадмова" і неўзабаве з'явіцца ў продажы.🔥🔥🔥

📙 Зборнік артыкулаў пра Максіма Багдановіча
За аўтарствам супрацоўніцы музея Ірыны Мышкавец выйшла кніга ў галіне багдановічазнаўства
"Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча".👍👍👍
Зборнік уключае матэрыялы, прысвечаныя асабістаму і творчаму шляху класіка беларускай літаратуры, а таксама яго блізкім, родным, калегам, сябрам.🔥🔥🔥
Матэрыялы будуць цікавыя даследчыкам, навукоўцам, аматарам творчасці паэта.👍

📙 “Нябесная механіка ва ўяўленні старажытных беларусаў”
Праца надоечы пабачыла свет у лічбавым фармаце.👍
У электроннай кнізе “Нябесная механіка ва ўяўленні старажытных беларусаў” даследчыцы Ірыны Клімковіч чытачы знойдуць сюжэты пра Сонца, Месяц, планету Венера і іншыя нябесныя свяцілы, пра сувязь міфалогіі з каляндарнымі святамі і звычаямі, а таксама інфармацыю пра тое, як міфалогія фармавала культуру і традыцыі Беларусі.👍👍👍
Праект стаў вынікам супрацы аўтаркі з беларускай гадзіннікавай мануфактурай HVILINА.🔥🔥🔥
👉 Кніга дасяжная да вольнага спампоўвання

📙 Беларускія псеўданімы і крыптанімы (XVI–XX стст.)
Энцыклапедычны слоўнік-даведнік за аўтарствам Янкі Саламевіч выйшаў у мінскім выдавецтве "Тэхналогія".👍👍👍
Слоўнік змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячоў ад XVI да канца XX cт. 🔥🔥🔥
Ён абымае ўсё публікацыі на беларускай мове, а таксама публікацыі на польскай і рускай мовах, якія выходзілі ў Беларусі. Агульная структура слоўніка адпавядае прынятай у сусветнай практыцы сістэме падачы матэрыялаў такога тыпу.👍
Прызначаецца для літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, выкладчыкаў, студэнта, а таксама для шырокага кола чытачоў.

📙 Выйшла кніга калядных песень
Выйшаў зборнік спеваў "Гэй ты, братка Новы годзе". 🔥🔥🔥
У ім змешчаныя спевы на вершы беларускіх паэтаў.👍👍👍
Укладальніца Таццяна Грыневіч.

⭐️ "Мая нябачная Беларусь"
Каляндар на 2025 г. з таямнічай і кранальнай назвай "Мая нябачная Беларусь" змяшчае мастацкія выявы страчаных архітэктурных скарбаў Бацькаўшчыны.👍👍👍
Тут знайшлося месца і Дзярэчынскаму Палацу Сапегаў, і Высокай сінагозе ў Дуброўне, і Койданаўскаму Кальвінскаму збору і Мячэту і Даўбучках і іншым знакавым пабудовам, што не захаваліся да нашых дзён.🔥🔥🔥
👉 Замовіць каляндар тут

📘"Спатканне з лесам"
Новы маляўнічы насценны каляндар на 2025 год “Спатканне з лесам” прадстаўляе дванадцаць жывёл у самых запаведных кропках Беларусі.🔥🔥🔥
Кожная старонка прысвечана птушцы ці зверу, якія характэрныя для пэўнай прыроднай тэрыторыі.👍👍👍
Фармат А3, 13 старонак, папера глянцавая, сшыўка на металічную спружыну.
👉 Шукайце ў кнігарнях ці ў інтэрнэт-краме

📙"Чалавек шматпавярховы" - па-беларуску
У выдавецтве Gutenberg Publisher пабачыла свет чарговае выданне серыі “Класіка польскай літаратуры для беларускіх чытачоў” - кніга Чэслава Мілаша "Чалавек шматпавярховы”.👍
Кніга сталася плёнам працы беларускіх перакладчыкаў, сярод якіх Юрась Бушлякоў, Алег Мінкін, Андрэй Хадановіч, Ян Чыквін і Ганна Янкута. З'яўленне кнігі стала магчымым дзякуючы праекту, які рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Польшчы.🔥🔥🔥
👉 Кнігу можна бясплатна атрымаць у беларускіх супольнасцях і бібліятэках па ўсім свеце. Каб пакінуць заяўку, можна запоўніць форму тут.