⭐️ Аргентынскі пас’янс. Ганна Янкута пра пошук (не)страчанага
Памяць — гэта рух праз падзеі і сітуацыі, з якіх мы наўздагон таму, што адбылося, складаем пэўныя патэрны. І лічым іх мінулым. Кожны крок па-за межы відавочнага — прыгода з непрадказальным фіналам. Кожная спроба паразумецца з чужым жыццём — рызыкоўны досвед асабістага самавызначэння. Дык што і каго шукае Ганна Янкута ў чужой аргентынскай зямлі? Запытайцеся ў мрояў Борхеса. Ценяў на могілках. Старых архіваў. Ці запіленай кружэлкі з тваім эмігранцкім танга, - новы тэкст ад пляцоўкі “Літрадыё” на нядзельнае чытанне
#лонгрыд

⭐️ Скрадальнік лекаў. Гагар Янай - водгук
Працягваем традыцыйнае знаёмства са свежымі водгкамі на выданні з пляцоўкі "Новыя беларускія кнігі".🔥
Сёння гэта пераклад на беларускую ізраільскай кнігі "Скрадальнік Лекаў" (пераклад П. Касцюкевіч).👍
"Найбольш аб’ектыўнае ўражанне ад невядомай кнігі будзе тады, калі ты нічога не ведаеш пра аўтара, ягонае імя табе нічога не кажа. Таму разгарнуўшы тэкст, я не палез у Вікіпедыю. Пачытаў.
І зразумеў, што я зайздрошчу аўтару. Гэта адна з тых адзінак кніг, якія б хацеў напісаць я сам."
👉 Водгук на кнігу цалкам

⭐️ Між Пачатку і Спачыну
Нядзельны лонгрыд ад новай "Літаратурнай Беларусі" - вершы Антаніны Хатэнкі.
***
Між Айчыны і чужыны
б’ецца лёс напятай жылай.
А над лёсам — цёмны цень.
І святыя на куце.
Пахінуся да Айчыны —
ані звання, ані чыну.
А чужына, як спружына,
закруціла, закружыла —
аніяк не разбяру,
што прыгорнецца да рук:
ці спагада, ці праклён,
ці расада, ці быллё...
Над Айчынаю й чужынай
плача доля неспажынна:
што пасеяць, што пажаць?..
Скрозь душу — імжа, мяжа.
👉 Усю нізку свежых вершаў паэткі можна прачытаць тут

⭐️ Узгадваючы "Тараса на Парнасе"
"130 гадоў таму ў газеце «Мінскі лісток» упершыню пабачыла свет ананімная паэма «Тарас на Парнасе», твор, ахутаны таямніцамі з самага пачатку свайго існавання і дагэтуль. І, здаецца, таямніцы яго не скончацца ніколі. Так склалася, што прафесійная, аўтарская беларуская літаратура бярэ пачатак ад двух твораў, аўтары якіх якраз-такі былі невядомыя. Ці думалі асобы, якія стваралі «Энеіду навыварат» і «Тараса на Парнасе», наколькі важнае значэнне адыграюць іх сачыненні ў айчыннай культуры?" 👍
👉 Чытаць артыкул Марыі Шамякінай

📙“Валадар пярсцёнкаў. Брацтва пярсцёнка” - у перакладзе Ігара Кулікова
Знаёмім вас з грунтоўным водгукам на пераклад эпахальнага твора сусветнай літаратуры, што да беларускай быў перакладзены ўжо больш чым на 90 моваў свету - на першы том трылогіі Дж. Р. Р. Толкіена “Валадар Пярсцёнкаў”, што выйшаў з друку ў перакладзе Ігара Кулікова. Аўтар - Андрэй Строцаў.🔥

⭐️ Віктар Жыбуль. Лёска лёсу.
Новыя вершы паэта Віктара Жыбуля на пляцоўцы "Litradio":
"Віктар Жыбуль — культурная анамалія. Бо паснулай краіне ты без патрэбы. Фармалісту цяжка — бо стабільна трапляеш у нефармалы. Абсурдысту млосна — бо краіна шызее лепш. Можна шчэ сысці ў дзяціннасць — але ты ўжо забыўся, як гэта робіцца. Тады застаецца хістацца і збочваць. Блытаць сляды. Мармытаць пад нос ды спяваць абы-што. Каб ніхто не распазнаў у тваёй хваробе свой боль. Каб вершык кульгаў далей."
👉 Чытаць тут

⭐️ Павел Капанскі на "Litradio"
***
ці не твае рукі
габлююць з майго
драўлянага сэрца
бяскрылых галубоў?
Даведка:
Павел Капанскі — паэт. Hарадзіўся ў 1986 г. у Берасці, скончыў магістратуру філалагічнага факультэта БДУ. Фіналіст конкурсаў маладых літаратараў імя Л. Геніюш, Ч. Мілаша, М. Танка, “Экслібрыс”. Удзельнік міжнародных паэтычных фестываляў. Друкаваўся ў зборніках, часопісах, газетах. Жыве ў Варшаве.
👉 Уся нізка вершаў паэта

“Быў маім сябрам” згадкі Дануты БІЧЭЛЬ пра Васіля БЫКАВА 🗞
Тэкст са стронак “Літаратурнай Беларусі”.
Узгадвае Данута Бічэль:
“Васіля Быкава першы раз убачыла на паседжанні Аб’яднання маладых літаратараў Гародні ў вялікай зале рэдакцыі «Гродзенскай праўды». Кіраваў маладымі літаратарамі Валянцін Чэкін (пісаў па-руску). Я вучылася на першым курсе педінстытута, сяброўкі, якія пісалі вершы, мяне туды запрасілі. Мы сядзелі высока, на галёрцы…
Нехта чытаў верш. Пасля гэты твор «крытыкавалі», разбівалі ў пух і порах. І тут усе сціхлі. Увайшоў Васіль Быкаў. Я яго ўбачыла зверху…”
👉 чытаць цалкам тут

⭐️ Ганчарная дэманалогія. Антось Уласенка пра чартаўню ў збанку.
“Каталагізацыя звышнатуральнага — справа важная і патрэбная. Бо кожнае спатканне з нячысцікам непазбежна патрабуе абгрунтаванага разумення: хто гэта, навошта і што з ім рабіць? Аўтар відавочна рушыць па слядах знакамітай борхесаўскай калекцыі чароўных жывёл, але дадае сваім даследаванням выдатны лакальны каларыт. Трэба чакаць працягу працы — бо сённяшняя беларуская чартаўня таксама вартая годнай рэпрэзентацыі.” - тэкст Антося Ўласенкі на “Litradio” - чытаць цалкам.

⭐️ Прэмія Гедройця - чытаем водгукі
Сабралі для вас водгукі на большую частку выданняў, што сёлета прэтэндуць на званне “лепшай празаічнай кнігі”. Усе яны размешчаныя на пляцоўцы “Новыя беларускія кнігі”. Недзе гэта толькі невялікая апісальная анатацыя, а недзе адразу некалькі добрых рэзэнзій! 👍
❗️Прайдзіцеся па спасылках - гэта цікава!
📕«На прызбе ў Сілічах», Марыя Вайцяшонак.
👉 Чытаць водгук
📕«Джа: Легенда аб забраным сэрцы», Эліяш Барт.
👉 Чытаць водгук
📕«Жамяра: жаночыя гісторыі», Алена Вешторт.
👉 Чытаць водгук
📕«Вольнеры. Прадвесце», Валер Гапееў.
👉 Чытаць водгук
📕«Хлопчык Томчык = Tomčyk the Boy», Сяргей Календа.
👉 Чытаць водгук
📕«Круглая Square: Іранічны жыццяпіс чалавека і імперыі», Вал Клемэнт.
👉 Чытаць водгук
📕«Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая», Ева Вайтоўская.
👉 Чытаць водгук
📕«Камень Вавілонскай вежы», Уладзімір Мароз.
👉 Чытаць водгук
📕«Слюнькоў. Палітычная біяграфія», Дзяніс Марціновіч.
👉 Чытаць водгук
📕«Час пустазелля», Ганна Янкута.

⭐️ "Litradio" - разбор палётаў ад Андрэя Дудко
Андрэй Дудко разбірае па костках кнігі выдавецтва "Мяне Няма". Усе пяць: Акудовіча, Краўчанку, Прылуцкага, Казлова і лашдэн. І само выдавецтва таксама. 👍👍👍
"Мяркуючы па колькасці выдадзеных кніг на адзінку часу, муціць выдавецтва — не такая і лёгкая справа, як пра тое марыў летуценны Павел-Дзін Анціпаў-Марыярці за стырном магутнага рухавіка ўнутранага згарання з поўным бакам бензіну, аж выліваецца". 🔥
👉 Чытаць цалкам тут.

Літаратурная Беларусь 🗞
Прапануем да чытання нізку новых вершаў «Паміж зорак і хмар» гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль.
Адна
Адна ў беспрытульнай цямрэчы…
Дзе Твае мужчынскія плечы?
Дзе Айцоўская воля здалечы?
Спіхнеш маё сумнае ложа
да супакою падножжа,
і скончыцца падарожжа,
Духу Святы, Мой Божа!
І прыйдзе новае ранне,
і сэрца балець перастане,
і сонейка не загляне…
Духу Святы, Мой Пане!
І хто ж падасць мне кілішак
у мой халодны зацішак, —
хто, як не ты, мой сябра святы,
паэта святы Францішак?
Данута Бічэль
👉цалкам тут

“Літаратурная Беларусь” 🗞
Нізка вершаў паэта Уладзімера Някляева “Без Айчыны”.
Сцяна
Як мы адолеем гэту разлуку?
Чым мы засыплем бяздонны разлом?
Бесправадная энергія гуку
Нам дапаможа? Пакінуты дом?
Не аціхаюць над ім навальніцы,
Б’юць бліскавіцы люцей і люцей!
Мы не паспелі ў тым доме нажыцца,
Узгадаваць не паспелі дзяцей.
Не ўзгадаваныя, кім яны стануць?
Напаўзабытыя, кім станем мы?..
З болем, з адчаем вяртаецца памяць
Да непабураных сценаў турмы.
Птушкай параненай ледзьве крыляе,
Перамагаючы боль нажавы,
Б’ецца аб сцены, за краты гукае,
Каб адазваўся хоць нехта жывы.
👉 Цалкам тут

Успаміны пра Міколу Купрэева 🗞
19 верасня споўнілася 20 гадоў з дня смерці адметнага творцы Міколы КУПРЭЕВА (1937—2004), пісьменніка-вандроўніка, вершы і проза якога, як і сам трагічна-гарэтны аўтар, свабодныя ад догмаў і штампаў, нечаканыя арыгінальныя. Як вянок памяці — гэтыя сяброўскія ўспаміны пра Міколу Сямёнавіча…👍
Прапануем са стронак свежай “Літаратурнай Беларусі” арыткул Святаслава Кажадуба “Дзве апошнія сустрэчы з Міколам Купрэевым”🔥
👉 чытаць тэкст тут

Непазбежнасць правінцыйных фантазій 🗞
Працягваем знаёміць вас з успамінамі пра паэта Міколу Купрэева - на традыцыйнае чытанне сёння прапануем тэкст са старонак “Літаратурнай Беларусі” за аўтарствам Аляксея Белага:
“Жывучы на Ганцаўшчыне, Мікола выкладаў у Малькавіцкай школе беларускую мову і літаратуру. Хату ён здымаў на беразе ці то рачулкі, ці то канавы, зусім недалёка быў лес. Як успамінаеВіктар Гардзей, сустракаліся яны там неаднаразова. Бачыліся на пахаванні Васіля Праскурава, дзе Мікола чытаў свой верш «Лістапад». А аднойчы, калі Віктар спазніўся на цягнік на Мінск, на станцыі ў Ганцавічах, ён сутрэў Купрэева. Паехалі ў Малькавічы. Гэта быў 1987 год, вечар, калі ў школах праходзяць выпускныя балі…”
👉 чытаць цалкам

🎧 Вершы Насты Кудасавай на "Litradio"
"Я — іголка". Наста Кудасава пра разарванасць быцця і суворую нітку верша.👍
"Катастрафічнасць — нязменная тэма. Старонка ўсё не (пера)гортваецца. Смешна рабіць выгляд, што не баліць. І немагчыма харчавацца адно сваёй тугой. На гэтых арэлях ляціць новая вершаванка Насты Кудасавай. Тут усё не так. Безнадзейна і пераможна. Адчайна ды пяшчотна. Аўтарка рызыкуе, грае жорстка і ні аб чым не шкадуе. Гэта тэксты надзвычайнага стану. Лірыка глабальнага трындзяца. Па якой калісьці нехта будзе вывучаць наша сённяшняе невыноснае беларускае шчасце". 🔥🔥🔥
👉 Чытаць

“Сусед” - Адам Глобус узгадвае пра Уладзіміра Караткевіча 🗞
Прапануем вам успаміны Адмама Глобуса пра класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча са старонак “Літаратурнай Беларусі”:
“У той час я жыў побач са стадыёнам, на вуліцы Карла Маркса, і, стоячы на гаўбцы, мог курыць ды слухаць гудзенне, крыкі і авацыі футбольных заўзятараў. На суседнім гаўбцы курыў папяросу Уладзімір Караткевіч, якому я перадаў свой першы зборнік вершаў. Ён называўся не зусім паэтычна — «10х10», але яму пашанцавала, бо першым чытачом і крытыкам у яго стаў Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Прачытаўшы мае паэтычныя эцюды, Уладзімір Сямёнавіч вярнуў зборнік з водгукам і жартоўным вершам пра стадыён, які мы разам слухалі, курачы на гаўбцах папяросы…”