Суполка беларускіх пісьменнікаў
951 subscribers
4.17K photos
3 videos
1 file
1.43K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
❗️Новагодні спеўнік шукае падтрымкі

З’явіўся праект з назвай “Гэй, ты братка, Новы годзе”, які прадугледжвае выданне кнігі з песнямі на навагоднія і зімовыя вершы беларускіх паэтаў.🔥🔥🔥

Ініцыятарка - спявачка і музыка Таццяна Грыневіч. 👍

👉 Больш на краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka.org

#навіны
⭐️ «Фронтавая лінія Васіля Быкава: паміж літаратурай і кіно».

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) сумесна з Лабараторыяй даследаванняў візуальнай культуры і сучаснага мастацтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта 24-25 верасня праводзяць міжнародную канферэнцыю «Фронтавая лінія Васіля Быкава: паміж літаратурай і кіно».

👉 Месца правядзеньня: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, вул.Savičiaus, 17, Вільня, Літва.

❗️Для наведвання патрэбная рэгістрацыя

👉 Больш тут

#навіны
⭐️ "Па што ідзеш, воўча?" намінант на шведскую прэмію

Пераклад раману Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” увайшоў у шортліст літаратурнуай прэміі Kulturhuset Stadsteatern. 👍

Паводле статута прэміі, узнагароджваюцца як самі аўтары кніг, так і іх перакладчыкі. У выпадку перамогі яны пароўну падзеляць галоўны прыз, які складае 150 тыс. крон.🔥🔥🔥

На шведскую мову твор сёлета пераклалі Крысціна Бандурына і Мікаэль Нюдаль.

❗️Пераможцаў абвесцяць 24 кастрычніка.

#навіны
⭐️ Рэя Брэдберы выдадуць па-беларуску

На тыдні выдавецтва "Янушкевіч" паведаміла, што набыла правы на пераклад трох раманаў пісьменніка: «Марсіянскія хронікі», «Віно з дзьмухаўцоў», «451 ° па Фарэнгейту».👍👍👍

Першымі павінныя з'явіцца «Марсіянскія хронікі», якія выйдуць ужо ў канцы лістапада. Іншыя выйдуць цягам 2025 г.🔥🔥🔥

#навіны
⭐️ Прэмія Анемападыстава

З'явіўся поўны спіс намінантаў на Прэмію Міхала Анемпадыстава, што ўручаецца за лепшую кніжную вокладку.

У лонг-ліст за 2023 г. увайшло тры дзясяткі прэтэндэнтаў.🔥

👉 Чытаць тут

#навіны
⭐️ Раман "Сабакі Эўропы" у шорт-лісце літпрэміі Гамбурга

Раман "Сабакі Эўропы" Альгерда Бахарэвіча трапіў у шорт-ліст Літаратурнай прэміі горада Гамбурга-2024 (у катэгорыі "Кніга года").🔥

На нямецкую мову твор пераклаў Томас Вайлер. 👍

❗️Абвяшчэнне пераможцаў пройдзе ў лістападзе.

#навіны
⭐️ Прэмія Гедройця - кароткі спіс

Стаў вядомы кароткі спіс Прэміі Гедройця за 2023 год, што будзе ўручаная ў лістападзе:

📘 «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» – Валянцін Акудовіч.
📘 «Забіць упалмінзага» – Зміцер Бартосік.
📘 «Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая» – Ева Вайтоўская.
📘 «На прызбе ў Сілічах» – Марыя Вайцяшонак.
📘 «Вольнеры. Прадвесце» – Валер Гапееў.
📘 «Час пустазелля» – Ганна Янкута.

#навіны
⭐️ Фільм пра Дзяды - збіраем гісторыі

Этнаграфічная суполка "Традыцыйны строй" збірае матэрыял для стужкі пра старадаўняе беларускае свята "Дзяды" і звяртаецца па дапамогу да тых, хто ведае і захоўвае ў сям'і цікавыя традыцыі датычныя гэтага сакральнага дня.👍

"Нам цікава зафіксаваць лакальныя традыцыі з розных рэгіёнаў.
Калі вашая сям’я спраўляе Дзяды, вашыя бабулі ці дзядулі могуць распавесці пра свята, то мы зробім пра гэта сюжэт!
Не саромцеся нам напісаць, збіранне культурнай памяці - вартая і цікавая рэч, то зробім гэта разам!"
🔥🔥🔥

❗️Хто ж дапаможа, як ні літаратары ды аматары прыгожага пісьменства)?

👉 Пішыце ў паведамленні суполкі ці на tradycyjnystroj@gmail.com

#навіны
⭐️ "Беларусь як тэкст"

Цыкл лекцый з такой назвай распачынаюць Ганна Севярынец і інтэрнэт-часопіс TAŬBIN.👍

У 15 відэа пісьменніца Ганна Севярынец расказвае, якія тэксты паўплывалі на нас як на нацыю, зрабілі нас тымі, кім мы ёсць, і чаму сёння мы апынуліся там, дзе апынуліся.

❗️Першая лекцыя — філаматам і філарэтам.

👉 Глядзець тут - https://youtu.be/2xoyylm5_Ao?feature=shared

#навіны
⭐️ "Кнігаўка" бярэ ўдзел у конкурсе любімай кнігарні Варшавы

Кнігарня "Кнігаўка" ўдзельнічае ў конкурсе "Ulubiona Księgarnia Warszawy" ў катэгорыі "Księgarnia specjalistyczna". 👍

👉 Вы можаце дапамагчы здабыць перамогу - для гэтага трэба прагаласаваць тут.

❗️Галасаванне працягнецца з 1 па 31 кастрычніка.

#навіны
⭐️ Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова

У аўторак, 8 кастрычніка, у хабе «Новая Зямля» адбудзецца прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «ŚVIECIACCA VOKNY DY NIKOHA ZA JIMI».👍

У праграме:
📌 слова пра гісторыю і сучаснасць беларускай лацінкі;
📌 вершы з кнігі і паэтычны сюрпрыз;
📌 выступы ад выдаўцоў — дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоля Вапы і кіраўніка Фонду Kamunikat.org Яраслава Іванюка.

❗️Пачатак а 19.00.
Уваход вольны.

👉 Адрас: ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток.

#навіны
⭐️ Нобелеўская прэмія па літаратуры

Сёння ў Стакгольме Нобелеўскі камітэт назваў імя лаўрэата па літаратуры. Ім стала карэйская пісьменніца Хан Кан.

Прэмію ўручылі з фармулёўкай «за напружаную паэтычную прозу, якая супрацьстаіць гістарычным траўмам і агаляе далікатнасць чалавечага жыцця».👍

У 2016 г. пісьменніца Хан Кан атрымала Букера. 🔥

Мы не будзем рабіць выгляд, што ведалі пра яе нешта дасюль - так што, гугліце самі.😊

#навіны
⭐️ Кацярына Дубовік - намінантка на прэмію Астрыд Ліндгрэн

Беларускую мастачку і ілюстратарку Кацярыну Дубовік намінавалі на Прэмію імя Астрыд Ліндгрэн. 👍

Astrid Lindgren Memorial Award — на сёння самая прэстыжная ў свеце ўзнагарода, якой адзначаюць тых, хто працуе з дзіцячай літаратурай.👍👍👍

Раней, Кацярына Дубовік на Радзіме двойчы атрымлівала Прэмію Цёткі за “Найлепшае мастацкае афармленне” кнігі для дзяцей і падлеткаў.🔥🔥🔥

❗️Абвяшчэнне адбудзецца ў красавіку 2025 г.

#навіны
⭐️ Трэці Статут ВКЛ выкуплены беларусамі

У межах працы па вяртанні беларускіх каштоўнасцяў ініцыятыва MALDZIS, што абвесціла сваёй задачай вяртанне беларускіх каштоўнасцяў на Радзіму, выкупіла Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588-га года, надрукаваны ў Вільні ў 1693-ім годзе на польскай мове.👍

Статут – падмурак беларускай дзяржаўнасці і найважнейшы прававы дакумент, надрукаваны ў Вялікім Княстве Літоўскім за ўсе часы яго існавання - звод законаў і правобраз канстытуцыі. 🔥🔥🔥

#навіны
⭐️ Прэмія Анемпадыстава - шортліст

Журы прэміі за найлепшы дызайн вокладкі абвесціла прэтэндэнтаў:

📕 Кацярына Пікірэня двойчы за– вокладкі кніг «Анталогія паэтак: выбранае Вальжынай Морт» і Мэіра Шалева «За сіняй гарой».
📕 Сяргей Шабохін двойчы – вокладкі кніг Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра» і Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сонца»
📕 Анатоль Лазар – вокладка кнігі Алеся Разанава «З маланкаю ў сэрцы»
📕Адам Паўлоўскі – вокладка кнігі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой»
📕 Святлана Дземідовіч, Лукаш Левандоўскі – вокладка кнігі Насты Кудасавай «Побач»
📕 Сяргей Шаматульскі – вокладка кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт»
📕 Артур Камароўскі, Ксенія Шталенкова – вокладка кнігі Артура Камароўскага «Corpus Vile»

#навіны
🗞 Новы нумар “Літаратурнай Беларусі”

📌 ГРАМАДА: «Слава і памяць» — пра крывавую ноч 29-га кастрычніка 1937 году
📌 ЮБІЛЕЙ: «Казаў праўду…» — артыкул Алы ПЕТРУШКЕВІЧ да 100-годдзя Івана ЛЕПЕШАВА
📌 ЭСЭ: «Беларуская мова…» — «пытанні да сябе і сусвету» Ганны СЕВЯРЫНЕЦ
📌 ПРОЗА: Віталь БЫЛЬ з апавяданнем «Чалавек-памылка»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Валянціны ОСІПАВАЙ «Экраны Пандоры»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: раздзелы рамана Аляксея ХАРУЖКІ «Добрушская гісторыя»
📌 ПАЭЗІЯ: турэмная нізка вершаў Дзяніса СІДАРОКА «Вокны крыж-накрыж»
📌 ФОРУМ: аповед «Заява» Генадзя МІШЧУКА і вершаваныя пераклады з польскай паэзіі Мікалая МІШЧАНЧУКА
📌 КРЫТЫКА: водгукі на кнігі
📕«Вандроўнік. Дарогамі Міколы КУПРЭЕВА»,
📕«Volumen.3» Міхала БАРАНОЎСКАГА
📕«Вольнеры. Бясконцы дзень» Валерыя ГАПЕЕВА
📌 ГІСТОРЫІ: артыкул Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Мастацкі выклік грамадству: Элізабэт ГАСКЕЛ»

#навіны
⭐️ Адкрыты збор сродкаў на выданне пра спевы старавераў Беларусі

Кніга “І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі” этнамузыколага Вольгі Барышнікавай складаецца са 100 старонак, змяшчае 45 нотных і тэкставых транскрыпцый песень з навуковымі каментарыямі, уступны артыкул, архіўныя фотаздымкі, расшыфроўкі экспедыцыйных гутарак і аўдыядадатак. 🔥🔥🔥

👉Дапамагчы выданню можна тут

#навіны
📙 Уладзіміра Караткевіча выдалі ў Азербайджане

Кніга твораў класіка беларускай літаратуры пабачыла свет у Баку. «Вершы і апавяданні» Уладзімра Караткевіча, выдадзеныя ў Азербайджане, змяшчаюць два празаічныя творы («Кніганошы» і «Маленькая балерына») і трынаццаць вершаў.👍

Перакладчыкамі на азербайджанскую сталі: Кямран Гаджыеў ("Кніганошы"), Севіндж Худзіева («Маленькая балерына»), вершы пераўвасобілі Нізамі Байрамлы, Ібрагім Гуліеў, Айдан Хандан.🔥🔥🔥

Па словах ініцыятараў выдання перакладная кніга Караткевіча была задуманая яшчэ да 90-годдзя з дня нараджэння аўтара. Меркавалі выдаць зборнік паэтычных і празаічных твораў яшчэ ў 2020 г. Але пандэмія і іншыя прычыны сталі памехай для рэалізацыі гэтага творчага праекта.

#навіны
⭐️ Шыльду ў гонар Васіля Быкава хочуць усталяваць у Горадні

Мемарыяльную шыльду на доме па вул. Вялікая Траецкая, 28 дзе жыў Васіль Быкаў пад час гарадзенскага побыту прапануюць усталяваць жыхары Гродна. 👍

Петыцыя з адпаведнай прапановай з’явілася на рэсурсе e-petitions.by, піша @hrodnaonelove.

❗️Збіраць подпісы будуць да 24 лістапада, пасля петыцыю накіруюць у гарвыканкам.

#навіны
⭐️ У ЗША рэстаўравалі стужку па Караткевічы

Амерыканская студыя "Deaf Crocodile" у сумесна з "Seagull Films" правяла рэстаўрацыю рэжысёрскай версіі фільма Валерыя Рубінчыка «Дзікае паляванне караля Стаха» знятай у 1980 г. на "Беларусьфільме" паводле славутага твора Уладзіміра Караткевіча. 👍👍👍

Фільм прадаецца на Blu-ray разам з брашурай, якая змяшчае эсэ кінакрытыкаў і гісторыкаў кіно, аналіз фільма і яго значэння ў кантэксце гатычнага хорару, два аўдыякаментары ад экспертаў-рэстаўратараў. 🔥🔥🔥

#навіны