Суполка беларускіх пісьменнікаў
941 subscribers
3.83K photos
3 videos
1 file
1.32K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ На расійскім аўкцыёне з'явіўся асобнік легендарнай Берасцейскай Бібліі.

Лот каштуе 105 тыс. даляраў. ❗️
Па ацэнцы некаторых знаўцаў асобнік гэты варты ўвагі і каштуе запрошанай сумы, нягледзячы на тое, што ён рэстаўраваўся. У прыватнасці ў кнігі новая вокладка (19-20 ст.), адсутнічаюць некаторыя аркушы (найперш гэта тычыцца першых аркушаў з тытульным уключна), але яны адноўленыя ў выглядзе акуратных копій.
З адметнасцяў адзначаеца прысутнасць у кнізе гербавага экслібрыса Марціна Свінарскага.🧐

👉 старонка аўкцыёна тут

#рарытэт
⭐️ Да 100-годдзя часопіса “Крывіч”

У чэрвені споўнілася сто год з выхаду першага нумару часопіса “Крывіч” – месячніка літаратуры, культуры і грамадзкага жыцьця, які выдаваўся Вацлавам Ластоўскім і Кляўдыем Дуж-Душэўскім у Коўне у 1923—1927 гг. Выйшла ўсяго 12 нумароў "Крывіча", 10 з якіх захоўваюцца ў беларускай Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. 🧐

На здымках рарытэты з фондаў бібліятэкі.

👉 Болей інфармацыі тут

#рарытэт
⭐️ Рарытэт

Максім Лужанін
"Галасы гарадоў" (1933)

#рарытэт
⭐️ Да 100-годдзя "Маладняка"

100 год таму, летам 1923 года, выйшаў першы нумар часопіса "Маладняк".

Аўтары першага нумару: Міхась Чарот, Янка Купала, Алесь Чарвякоў, Усевалад Ігнатоўскі, Сафія Фрай, Язэп Пушча, Уладзімір Дубоўка, Цішка Гартны, Алесь Дудар, Змітрок Бядуля, Анатоль Вольны і інш.

#рарытэт
⭐️ Кніжныя скарбы

Ілюстрацыя мастака Яўгена Куліка да кнігі Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні ".

#рарытэт
Здымак 📸

Артыкул Юрыя Туронка пра першы паэтычны вечар маладой паэткі Надзеі Артымовіч. 1976 г.

#рарытэт
⭐️ Вокладка

На здымках першыя выданні кніг з трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”:
“У палескай глушы” (1923 г.) і ў “Глыбі Палесся” (1927 г.)

Адметнасць таксама ў подпісе - “Тарас Гушча” ідзе раней за “Якуба Коласа”.

#рарытэт
⭐️ Узгадкі пра Яўгенію Янішчыц

На тыдні паэтку узгадвалі ў сувязі з 75-ай гадавінай з дня нараджэння, сёння - 25 лістапада - 35-ыя угодкі яе смерці. У гэты дзень у 1988 г. Я. Янішчыц звяла рахункі з жыццём.

Працягваючы тэму памяці, сабралі для вас цікавыя матэрыялы, што ўсплылі на прасторах сеціва:
1. Жывы голас Я. Янішчыц - верш “Добры вечар, землякі!”
2. Успамін Ніла Гілевіча пра Яўгенію Янішчыц (1993 г.)
3. Артыкул Міколы Асаўца “Не страляйце ў ластавак”, прысвечаны жыццю і творчасці паэткі.

#відэа#рарытэт
⭐️ Рэдкія выданні “Маладняка”

Працягваючы тэму пачэснага юбілею першай беларускай пісьменніцкай арганізацыі “Маладняк”, прапануем вам зірнуць на рарытэтныя кнігі маладнякоўскай серыі з фондаў Скарынаўскай бібліятэкі.

Зборнік Алеся Дудара “Сонечнымі сцежкамі” 1925 г. з дарчым подпісам Пятру Глебку, зборнік Уладзіміра Дубоўкі “Credo”, зборнік Уладзіміра Хадыкі “Суніцы” і інш.

👉 Больш цікавостак па спасылцы

#рарытэт
Forwarded from Літархіў
📘 Вокладка

На здымку ўнікальны рарытэт: першы сшытак "Пана Тадэвуша" Адама Міцкевіча ў перакладзе на беларускую мову Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

✔️Выдадзена лацінкай у Вільні ў 1859 г.
✔️На вокладцы пазначана, што перакладчык твор "перавярнуў на беларускую гаворку".
✔️Унізе пазнака "вокладка часовая" - відаць, пры поўным перакладзе меркавалася зрабіць салідную мастацкую, але гэты сшытак застаўся адзіным, што пабачыў свет - далейшы працяг выхаду быў прыпынены царскай цэнзурай.
✔️Праўда, пазней ён перавыдаваўся. Сшытак другі раз выйшаў гэтак жа сціпла і ажно ў 1908 г.

#рарытэт