Суполка беларускіх пісьменнікаў
951 subscribers
4.17K photos
3 videos
1 file
1.43K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Сябрына❗️

так называецца кола сяброў ці сяброўскае застолле. 🧐

Вось дык дзіўная сябрына, што за дружны люд такі, тут магутныя мужчыны і дзяды, і хлапчукі. П. Броўка

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Вочап❗️

Так завецца жэрдка ў канструкцыі пад’ёмнага механізму калодзежа да якой мацуецца вядро. 🧐

Цётка ўзялася за вочап і зачэрпвала вады, але вось жа паспрабуй уліць у карыта. М. Лужанін

Набраўшы вады, дзяўчына ўжо звыкла намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі. І. Мележ

#гаворка
🧐 Моўны лікбез

Памятка пра папулярную і прыкрую моўную памылку: "густ"-"смак"

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Рáта ❗️

Гэтак называецца адна з частак агульнай выплаты (частка пазыкі). 🧐

1. Узяў хату на выплату, штогод выплачваў наступную рату, і так выплата расцягнулася на многа год. К. Чорны

2. Тым часам з’явілася старажыха, аму пасёлак плаціў за ахову дач узімку, прышла сыскваць з нас недаплачаную рату. М. Лужанін

#гаворка
Прыказка на кожны дзень

Хто як хоча, той так і плача: хто ў кулак, а хто ніяк. 😔

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Лой❗️

гэтак называецца - нутраны тлушч ялавічыны ці барана.🧐

1. Самым большым далікатэсам была смажаная бульба, кансерваваная з лоем фасоля… С. Грахоўскі

2. Хто яго ведае, ці авечы, ці гавяджы: чаго не ведаю, таго не скажу, але лой добры. К. Чорны.

3. Я застаўся з машыністам, якому дзяўчынка прынесла абед - паўглечыка малака і запраўленыя лоем бульбяныя аладкі ў місачцы. Т. Хадкевіч.

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Зэдлік
❗️

Так завецца маленькая хатняя скамеечка.🧐

1. Спяшаюць гледачы ў клуб - хто з зэдлікам, хто з табурэткай… Р. Барадулін.
2. Мне даражэй за ўсё на свеце вось гэты зэдлік і услон. Я. Пушча.

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Пятроўка
❗️

Летні час (чэрвень), на які прыпадаў Пятроўскі пост. 🧐

Калі гэта было? - Ды на пятроўку. Акурат на пятроўку, ага… В. Быкаў.

Мы пасцілі не толькі ў пятроўку ці ў піліпаўку, але і кожную сераду і пятніцу. М. Лужанін

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Шнур
❗️

вузкая палоска зямлі выдзеленая пад ворыва.🧐

Шнур быў, праўда кажучы, ані большы ані выгаднейшы, ані зямліца на ім не лепшая, - можа нават горшая, бо пры канцы шнура была страшэнная гара, дзе апроч грэчкі ды ярыцы нічога не радзіла... Ядвігін Ш.

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️нераўнуючы ❗️

Гэтае слоўца роўнае абароту: “перапрашаю за параўнанне”.🧐

1. - Не так, пан Адольф, бярэш шклянкі; трэба вось як. Ну, і зграбны ж! нераўнуючы - як вол да карэты. Я. Купала

2. - Ім, недзе, пот вочы залівае, а ён сядзіць тут, склаўшы рукі, як які бяздомак, нераўнуючы. Я. Лецка.

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Капеж
❗️

Так завецца край страхі, што выступае за сцяну хаты. 🧐

1. Часцей у вокны свеціць сонца, а ў дзень і капне з капяжа… Я. Колас.

2. Старая леснічоўка з саламяным капяжом, што наехаў на вокны, як вялікая шапка на вочы чалавеку, стаяла адразу за крынічкаю, пад высокімі дубамі. С.Александровіч.

3. З капяжоў звісалі густыя восці ледзяных, вытачаных, нібы верацёны, таўкачоў. В. Адамчык.

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Падпаветка❗️

Так называецца гаспадарчая пабудова з навесам, што служыць дрывотняй. 🧐

1. Мы жывем у падпаветцы, у якой бацька выразаў невялікае, на чатыры блонкі, акенца, паклаў столь, зрабіў печ, выбіў гліняны ток… В. Адамчык

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Флянс (флянц)
❗️

Гэтак называецца адзінка расады ці саджанец. 🧐

1. Чаму у флянсах у васпана сляды быдлячыя? - (дзядзька) пытае, а сам так скрыва паглядае, насупіў твар і зрушыў бровы. Я. Колас

2. Раслося флянцам і парасткам. Р. Барадулін

#гаворка
⭐️ Моўны лікбез

Вось колькі розных найменняў у гаворках беларускай мовы мае самы звычайны і ўсім з дзяцінства знаёмы хрушч! 🧐

#гаворка
Пачаўся першы месяц восені, які прэтэндуе на званне адной з найпрыгажэйшых паравінаў на нашай зямлі. З чым вас і віншуем, шаноўныя нашыя чытачы!🥂

Дзякуй, што застаецеся з намі!👍👍👍

#гаворка
Прыказка на кожны дзень

Працавіты спіць уночы як забіты.🧐

#гаворка
⭐️ Моўны лікбез

Восень - час утульных пасядзелак за сталом. Спраўдзіце, ці ўсе кухарскія слоўцы вам знаёмыя і дашліце сябрам і сяброўкам)!🧐

#гаворка