Суполка беларускіх пісьменнікаў
941 subscribers
3.81K photos
3 videos
1 file
1.31K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
Памёр Алесь Клышка

Алесь Клышка нарадзіўся 8 сакавіка 1948 г. у Мінску. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, быў кандыдатам тэхнічных навук, вынаходнікам.

Аўтар кніг: «Ад каранёў да кроны» (два выданні) (2002, 2004), «Далёкае — блізкае» (2004), «Абярог» (2008), «Мінская зямля» (2010), «Даравальная нядзеля» (2010), «Минская земля. Семейный архив» (2011), «Сямейная чытанка» (2013), «Сустрэча» (2014).

Спачуванні блізкім і сябрам спачылага.

Развітанне адбудзецца ў храме Усіх Святых 25.04 з 17 гадзін, адпяванне - 26.04 у 10.30, пахаванне - на Лясных могілках.

#навіны
⭐️ 20 гадоў кніжнай серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны"

Сёлета вядомая кніжная серыя "Бібліятэка Бацькаўшчыны" адзначае сваё дваццацігоддзе.👍👍👍

За гэты час у ёй выйшла каля 50 кніг: архівы, мемуары, дакументы, успаміны, выбраныя мастацкія творы.
Многія з кніг сталі бестсэлерамі і ператварыліся ў бібліяграфічную рэдкасць, некаторыя - можна набыць і цяпер. Галоўнае - серыя працягвае працу і мае новыя выдавецкія планы.🔥🔥🔥

Віншуем чытачоў, аўтараў, укладальнікаў і ўсіх датычных ды чакаем новых цікавых кніг! 💐💐💐

#навіны
⭐️ "Пётр: час" - п'еса паводле рамана Дзмітрыя Плакса

Беларускі паэт і празаік Дзмітрый Плакс напісаў кнігу “Пётр” пра свайго сына, якога жорстка забіў аднагодак у 16-гадовым узросце. Цяпер драматург і загадчык літаратурнай часткі Каралеўскага драматычнага тэатра ў Стакгольме Якаб Хірдваль перапрацоўвае гэты твор у п’есу “Пётр: час”. Прэм’ера мае адбыцца 30 жніўня ў тэатры “Арыён”. 👍

👉 Больш тут

#навіны
⭐️ Алімпіяда па творчасці Уладзімера Арлова

Філалагічны конкурс (па прынцыпе прадметнай алімпіяды) зладзіла ў красавіку кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. 👍

Удзел бралі навучэнцы ліцэяў з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім і Беластоку.

Сёлета конкурс быў тэматычным - прысвечаным творчасці пісьменніка Уладзіміра Арлова. 🔥

Фіналістаў на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта вітаў сам У. Арлоў. 👍👍👍

Кожнаму з іх пісьменнік падпісаў кнігу «Ордэн белай мышы», а лаўрэаты конкурса атрымалі ў падарунак «Каханка яе вялікасці».

#навіны
⭐️ 7 траўня назавуць пераможцу прэміі за лепшы кніжны дызайн

7 траўня ў Варшаве пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава, якой адзначаць найлепшую кніжную вокладку.👍

На цырымоніі будзе абвешчана імя аўтара найлепшай вокладкі для кнігі, выдадзенай у 2022 годзе. Спецыяльны госць імпрэзы – Лявон Вольскі, які заспявае песні на вершы Міхала Анемпадыстава. 🔥🔥🔥

#навіны
⭐️ Выйшаў новы нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”.

Змест:

📌 КРАСАВІК ПАЭЗІІ: мініанталогія вясновых вершаў
📌 ЮБІЛЕЙ: да 100-годдзя Паўлюка ВАЗЁРНАГА — артыкул «Горды вой Крывіччыны»
📌 ПРОЗА: апавяданне Міхася ЗІЗЮКА «Пацыент»
📌 ПРОЗА: іранічны дэтэктыў Віктара ВАРАНЦА «Уралачка»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Васіля ЖУКОВІЧА «Красавік у разгары»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Людмілы АНДЗІЛЕЎКА «Маці, мама, анашым»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Людмілы СІМАНЁНАК «Дажджавая акварэль»
📌 ЭСЭ: «Замалёўкі на палях сямейнага альбома» Васіля АЎРАМЕНКІ
📌 ГІСТОРЫІ: артыкул Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Энцыклапедыст, пісьменнік і філосаф Дэні ДЗІДРО»

👉 чытаць тут

#навіны
⭐️ Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA запрашае да абмеркавання

З дапамогай меркаванняў неабыякавых наведвальнікаў каманда фэсту плануе даведацца, што і як можна дапрацаваць, каб мерапрыемствы сталі больш цікавымі.

Калі вы былі на імпрэзах фэсту афлайн альбо глядзелі іх анлайн і гатовыя выказаць сваё меркаванне, PRADMOVA запрашае вас паразмаўляць з сябрамі каманды. 🔥

❗️Для ўдзелу трэ запоўніць форму. (Дэдлайн да 15 траўня).

#навіны
⭐️ Прэмія Міхала Анемпадыства

Прэмію за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі атрымала дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA за вокладку кнігі “Людзі лесу”.

З фармулёўкай журы: "За майстэрскую перадачу ідэі, зместу і вартасці выдання, што падымае цэлы пласт беларукай мінуўшчыны, праз гарманічнае спалучэнне мадэрнісцкага знака, шрыфту, геаметрычнай формы і фатаграфічнай выявы”. 👍

#навіны
⭐️ Літаратурная рэзідэнцыя

Варшаўскі Старамесцкі Дом Культуры (SDK) запрашае падаваць заяўкі на літаратурныя рэзідэнцыі ў Варшаве для пісьменнікаў з Беларусі. Мяркуецца выбраць як мінімум пяць рэзідэнтаў для пражывання ад 2 да 6 тыдняў. 👍

❗️Заяўку трэба падаць да 19 траўня

👉 Дэталі тут

#навіны
📙 Вершы Ганны Янкуты выйшлі па-дацку


У выдавецтве Forlaget Silkefyret выйшла кніга паэткі Ганны Янкуты - “Канстытуцыя” ў перакладзе на дацкую мову. 👍

Перакладчыцай зборніка стала Трынэ Сёндэргар (Trine Søndergaard).

“Я страшэнна хвалююся, бо гэта першая мая кніга, якая выйшла ў перакладзе, і з нецярпеннем чакаю магчымасці патрымаць яе ў руках. А пакуль хачу падзякаваць усім, хто зрабіў гэта магчымым”, – напісала Ганна Янкута ў сацсетках.

#навіны
Памерла паэтка Ала Нікіпорчык

Нарадзілася 11 чэрвеня 1957 г. у в. Копці Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобл.
📌 Скончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай на Дзятлаўшчыне і Мастоўшчыне, у музеі Максіма Багдановіча ў Гародні, у Гарадзенскай абласной бібліятэцы імя Я.Карскага.
📌 Друкавалася ў рэспубліканскіх літаратурных альманахах, газетах і часопісах. Выдала зборнікі паэзіі “Сляза і малітва”, “Пад бахаўскую такату дажджу” і іншыя.
📌 Жыла ў Гародні.

Спачуванні сябрам і блізкім паэткі.

#навіны
⭐️ Андрэй Янушкевіч прэтэндуе на прэмію Prix Voltaire 2024

Днямі міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) абвясьціла шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2024 у гонар выключнай мужнасьці ў адстойваньні свабоды кнігавыданьня. 🔥

У ім 5 прэтэндэнтаў (прыватных асобаў і арганізацый) і ў тым ліку беларускі кнігавыдавец Андрэй Янушкевіч.

❗️Цырымонія ўручэння прэміі IPA Prix Voltaire адбудзецца на 34-м Міжнародным кангрэсе выдаўцоў у Гвадалахары (Мексіка) у снежні 2024 г.

#навіны
📙"Аранжавы" - новы зборнік Віктара Жыбуля

У Віктара Жыбуля, пасля вялікага перапынку, новая кніга - "Аранжавы". 🔥

Папярэдняя выходзіла восем гадоў таму. Кніга выйшла ў выдавецтве hochroth Minsk. 👍

Пра выхад навінкі паведаміў у сацсетках Дзмітрый Строцаў - кіраўнік выдвецкага праекта.

Віншуем аўтара і чытачоў)! 💐

#навіны
⭐️ 15 гадоў “Прайдзісвету”

На тыдні сваё 15-годдзе адзначыў анлайн-часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”.

Часопіс вырас з ініцыятывы маладых перакладчыкаў “Перакладчыцкай майстэрні” пры Беларускім Калегіюме і ўцялесніўся не толькі ў ан-лайн праект, які актыўна дзейнічаў каля 10 гадоў (2009-2019), але і ў адметную выдавецкую серыю, што выдавалася пры падтрымцы “Саюза беларускіх пісьменнікаў”.🔥🔥🔥

У серыі выйшла паўтары дзясяткі кніг замежнай класікі па-беларуску. Гэта творы Артура Конана Дойла, Оскара Уайлда, Г. Ф. Лаўкрафта, Эдгара По і іншых.

Многія ўдзельнікі праекта цяпер сталі вядомымі літаратарамі і перакладчыкамі.👍👍👍

👉 Цяпер у сеціве можна вольна пагартаць архіў часопіса

#навіны
⭐️ Кароткі спіс другога сезону конкурса “Шуфлядка”

Журы другога сезону конкурсу рукапісаў на беларускай мове «Шуфлядка» вызначыла кароткі спіс. У яго ўвайшлі наступныя рукапісы:

Масавыя жанры:
📕 Дзяціна і Бульбачка
📕Забойства ў Менску
📕НІ-ЦІ
📕Скарб, які не дастаўся нікому

Нон-фікшн і дакументальная проза:
📘 Коцікі Беларусі
📘 Нашы зёлкі
📘 Цягнік да Познані

Творы для дзяцей і падлеткаў:
📗 Асілак з-пад Менска
📗 Маленькі шкодны прывід
📗 Матулін дзень
📗 Хто ты, дрон?
📗 Я жыву ў краіне цмокаў

❗️Пасля вызначэння пераможцаў у кожнай намінацыі спісы будуць апублічаныя з імёнамі аўтараў.

#навіны