Суполка беларускіх пісьменнікаў
941 subscribers
3.83K photos
3 videos
1 file
1.32K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📅 90 гадоў з дня смерці Алеся Салагуба

Алесь Салагуб нарадзіўся 18 кастрычніка 1906, в. Зарудзічы, цяпер Смаргонскі р-н — расстраляны 17 мая 1934) — беларускі паэт, вязень Лукішак.
📌 Друкаваўся з 1925 г., у 1929 г. у Мінску выйшаў зборнік вершаў «Лукішкі».
📌 Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1927), у 1928 г. нелегальна перайшоў у БССР, дзе скончыў БДУ (1931).
📌 10 жніўня 1933 г. арыштаваны і 17 мая 1934 г. расстраляны.
📌 У 1961 годзе ў часопісе «Полымя» апублікаваны яго «Лукішскі дзёньнік».

#угэтыдзень
📅 100 гадоў таму ў гэты дзень выйшла газета “Сын беларуса”

«Сын белару́са» — заходнебеларуская газета, што выдавалася з 18 мая да 19 верасня 1924 г. у Вільні на беларускай мове 3 разы на тыдзень. Прадаўжала традыцыі забароненай польскімі ўладамі газеты «Голас беларуса».
📌 На старонках друкаваліся ўспаміны пра Ф. Багушэвіча, І. Буйніцкага, І. Луцкевіча, артыкулы У. Самойлы пра творчасць К. Сваяка, апавяданне В. Адважнага. Інфармавала пра новыя беларускія кнігі.
📌Выйшлі 42 нумары. Зачынена польскімі ўладамі.

#угэтыдзень
⭐️ 65 гадоў Міколу Яцкову

Паэт Мікола Яцкоў нарадзіўся 22 траўня 1959 г. у Магілёве.
🌺 Скончыў Магілёўскае культасьветвучылішча імя Н. К. Крупскай (1977), а потым Менскі інстытут культуры (1981)
🌺 Друкаваўся у мясцовых і рэспубліканскіх пэрыядычных выданьнях, у калектыўных зборніках “Брама”, «Дняпроўскія хвалі», «Матчына слова», «Тутэйшы шляхціч».
🌺 Выдаў зборнікі паэзіі «Міколавы прыпеўкі» (2005), «Кракаўскія сшыткі» (2005), «Хрышчацік» (2007) і інш.
🌺 Жыве і працуе у Магілёве.

Віншуем і зычым натхнення! 💐💐💐

#угэтыдзень
📅 125 гадоў таму нарадзіўся Мікола Чарнецкі

Грамадскі дзеяч, публіцыст, педагог нарадзіўся 22 мая 1899, в. Малыя Азяраны, каля Крынак — загінуў 19 студзеня 1944, Беластоцкая вобл.
📌 Паходзіў з сялянскай сям’і. У 1918 г. скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. З 1919 г. актывіст Грамады беларускай моладзі ў Гродне. Скончыў Пражскі універсітэт, доктар філасофіі.
📌 У 1929 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, працаваў настаўнікам беларускіх гімназій у Радашковічах і Клецку. У 1931—1939 гг. жыў у Вільні, дзе разам з А. Аніськам выдаваў часопіс «Золак». За дзейнасць у беларускім нацыянальна-вызвольным руху пераследаваўся польскімі ўладамі.
📌Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце ў Беластоку. Удзельнік беларускага нацыянальнага падполля.
📌 Забіты польскімі партызанамі 19 студзеня 1944 г. Пахаваны на Праваслаўных могілках у Беластоку.

p.s. на здымку - другі злева.

#угэтыдзень
⭐️ Ірыне Дубянецкай - 60 гадоў

Сёння адзначае дзень народзінаў паэтка, перакладчыца, доктарка філасофіі і тэалогіі Іры́на Міха́йлаўна Дубяне́цкая.
🌸 Нарадзілася 23 траўня 1964, Мінск, у сям’і выдаўца і пісьменьніка Міхася Дубянецкага.
🌸 Скончыла Інстытут замежных моваў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі, Скарынаўскім цэнтры, часопісе «Крыніца».
🌸 Вучылася ў Лонданскі місіянэрскім інстытуце і Лёвэнскім унівэрсытэце. Першая жанчына ў Беларусі, якая атрымала ступень доктаркі сакральнай тэалогіі.
🌸 У 1989 стала адной зь ініцыятарак руху за адраджэньне беларускае грэка-каталіцкае царквы. У 1990 разам з Каралінай Мацкевіч і Сержуком Абламейкам заснавала часопіс «Унія» і стала ягонай галоўнай рэдактаркай.
🌸 Піша вершы на беларускай і ангельскай мовах, працуе як перакладчык і педагог. Займаецца біблеістыкай, вывучае старажытныя мовы і цывілізацыі Блізкага Усходу.

Віншуем! 💐💐💐

#угэтыдзень
⭐️ Тамары Аўсяннікавай - 75

Пісьменніца Тамара Аўсяннікава нарадзілася 24 мая 1949, в. Сяўкі, Лоеўскага раёну.
🌼 Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1971), працавала настаўніцай, бібліятэкаркай, інжынерам, метадыстам. Шмат гадоў кіравала моладзевым літаратурным клубам “Святліца”.
🌼 Аўтарка лекцый для настаўнікаў-філолагаў па тэорыі вершаскладання і аналізе паэтычных твораў. Займаецца даследваннем творчасці Н. Гілевіча і Я. Янішчыц.
🌼 Піша паэзію і прозу.
🌼 Аўтар кніг вершаў «Ноты сэрца», «Лістапад гадоў», “Скрыжалі”, кнігі прозы «Любачка» і інш.
🌼 Жыве ў Магілёве.

Зычым моцнага здароўя і натхнення! 💐💐💐

***
Не сустрэліся
Ён і Яна. Абое
Нешчаслівыя.
А сонца ў небе свеціць,
І зоркі ноччу гараць.


Т. Аўсяннікава


#угэтыдзень
⭐️ Паўлу Касцюкевічу - 45

Пісьменнік і перакладчык Павел Касцюкевіч нарадзіўся 24 мая 1979, у Мінску.
🌺 Каля 10 гадоў жыў у Ізраілі, скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжа. У 2008 г. вярнуўся ў Мінск.
🌺 Піша прозу, перакладае з іўрыта і ангельскай.
🌺 У 2012 г. стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».
🌺 Аўтар кніг апавяданняў і аповесцяў, рамана «План Бабарозы». Пераклаў на беларускую паасобныя творы У. Вайля, К. Вонегута, Э. Кішона, Э. Манро, М. Шалева і інш.

Зычым новых твораў і посьпеху ў справах! 💐💐💐

#угэтыдзень
⭐️ Дзень народзінаў Насты Кудасавай

Сёння 40-годдзе адзначае паэтка Наста Кудасава. Нарадзілася 25 мая 1984 г. у Рагачове, Гомельскай вобл.
🌸 Скончыла аддзяленне рускай філалогіі БДУ, магістратуру БДУ па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства».
🌸 Дэбютавала ў канцы 1990-ых гг. Друкавалася ў перыядычных выданнях («НН», «Літаратурная Беларусь», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Верасень» і інш.).
🌸 Аўтарка кніг паэзіі: «Лісце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021), “Я працягваю”, “Побач” (2023).
🌸 Лаўрэат і прызёр прэмій: Прэмія «Празрысты Эол» (2018) у намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года», Лаўрэатка першага фэсту Уладзіміра Караткевіча (2019), Лаўрэатка літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова (2021), Лаўрэатка Глінянага Вялеса (2022) і інш.

Віншуем, зычым натхнення і чакаем новых твораў! 💐💐💐💐💐

#угэтыдзень
📅 70 гадоў з дня нараджэння Алеся Асташонка

Празаік, кінасцэнарыст, перакладчык Алесь Асташонак нарадзіўся 1 чэрвеня 1954, у Мінску — памёр 7 верасня 2004, у Кіеве.
📌 Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Працаваў перакладчыкам у Алжыры, выкладчыкам французскай мовы Беларускага політэхнічнага інстытута, рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Упраўлення тэатраў і музычных устаноў Міністэрства культуры БССР, рэдактарам у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П. Броўкі.
📌 Перакладаў з французскай, ангельскай, летувіскай моў. Пераклаў раманы «Порт туманаў» Ж.Сіменона («Сучасны замежны дэтэктыў», 1988), «Планета малпаў» П.Буля («Сучасная замежная фантастыка», 1990), п'есы «Улюбёнец публікі» С.Палякова (пастаўлена ў 1985) і інш.
📌 Аўтар кніг: «Фарбы душы»: проза (1989), «Іскры ўначы»: п'еса (1982), «Камедыянт, ці Узнёсласць сумнай надзеі»: п'еса (1984), «Жоўты колер белага снегу»: апавяданні, эсэ (Мінск, 2005) — пасмяротнае выданне і інш.

#угэтыдзень
⭐️ Ігару Бабкову - 60 гадоў

Паэт, празаік, філосаф, культуролаг нарадзіўся 2 чэрвеня 1964, у Гомелі.
🌺 Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ. У канцы 1980-х гг. быў сябрам літаратурных суполак «Бабілён» і «Тутэйшыя».
🌺 Быў адным з заснавальнікаў Беларускага Калегіума. Выдаваў і рэдагаваў часопіс «Фрагмэнты». У 2003 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Філасофія Яна Снядэцкага і станаўленне познеасветніцкай рацыянальнасці ў Беларусі і Літве (першая трэць XIX ст.)» і атрымаў ступень кандыдата філасофскіх навук.
🌺 Аўтар кніг: «Solus Rex» (1986), «Герой вайны за празрыстасць» (1998), «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» (2001), «Хвілінка. Тры гісторыі» (2013) і інш.
🌺 Лаўрэат прэмій: «Залаты апостраф» (2011), Прэмія Гедройца за кнігу «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014).
🌺 Жыве і працуе ў Мінску.

Віншуем!💐💐💐

#угэтыдзень