Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Дарэчы рэканструкцыя закране далёка не ўсе капліцы. Дзве капліцы каля агароджы і гаспадарчай зоны могілак, сярод якіх адна неагатычная капліца Віткевічаў, застаюцца без увагі. Таксама праігнаравана існаванне капліцы, чыя гатычная арка разбурылася недзе ў 2016 годзе. Ёсць і іншыя рэшткі збудаванняў, якія патрабуюць хоць нейкай кансервацыі.

Кальварыйскія могілкі ўнікальны аб'ект для Беларусі ў шырокім разуменні гэтага слова, па той жа колькасці капліц на квадратны метр яны статупаюць хіба што віленскім могілкам на Росе.

#могілкі #Кальварыя #Мінск #рэканструкцыя #касцёлы #рэстаўрацыя
Нямецкі ДАП, адноўлены пры рэстаўрацыі Крэўскага замка.

Крыніца

#рэстаўрацыя #крэва #замкі #першаясусветнаявайна #фартыфікацыя
Рэстаўрацыя гатычнага Ёркскага сабора XIII стагоддзя.

Асцярожна, некаторыя кадры могуць выклікаць пачуццё болю ў асабліва адчувальных ахоўнікаў старызны.

#Англія #рэстаўрацыя
11 лютага ў кафедральным касцёле Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё і пасвячэнне адноўленага алтара Бічавання Пана Езуса.

Выканаўца алтара невядомы. Ён быў сур’ёзна пашкоджаны: падчас Другой сусветнай вайны з правага боку святыні выбіла шыбы, з гэтай прычыны ўнутр трапляла вільгаць, і дрэва падгніло.

У ходзе рэстаўрацыі давялося поўнасцю разабраць алтар, чаго не рабілі з папярэднімі. Усе яго часткі былі сабраныя нанава, некаторыя элементы заменены. Жывапіс алтара быў рэстаўраваны гродзенскім мастаком Уладзімірам Кіслым.

Па словах пробашча катэдральнай парафіі ксяндза каноніка Яна Кучынскага, плануецца аднаўленне і іншых алтароў, наступным з якіх будзе алтар Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

Пробашч дадае, што ёсць мара аднавіць усе цэнтральныя алтары ў кафедры, каб кожны, хто заходзіць у святыню, мог захапіцца яе архітэктурай, «бо яна прамаўляе».

«Кожны завіток мае сваё значэнне. І калі штосьці ведаеш пра сакральнае мастацтва, то зусім па-іншаму глядзіш на разьбу, абразы: не толькі як на „золата“. Заходзіш у касцёл — і як кнігу чытаеш… Усё гэтае багацце паказвае неверагодную прыгажосць і прыцягвае чалавека да Бога», — кажа святар.

#гродна #касцёл #інтэр'еры #дэталі #рэстаўрацыя

https://catholic.by/3/news/belarus/16934-u-katedralnaj-bazylitsy-grodne-biskup-kashkevich-nanava-pasvyatsi-adno-leny-altar-bichavannya-khrysta
Як будзе выглядаць Дом афіцэраў у Полацку пасля рэканструкцыі. У даваенны час ён быў пафарбаваны вельмі нязвыкла для нас - цёмна-сінія філёнгі на рустоўцы, такія ж цёмныя карнізы. Пасля вайны ўнармавалі каларыстыку, але цяпер плануюць вярнуць арыгінальнае рашэнне. Паглядзім, ці не сустрэне яно супраціву з боку густу чыноўнікаў.

https://t.me/vitebsk_region_officially/23531

#Полацк #савецкаяспадчына #каларыстыка #рэстаўрацыя
Спадчына
У Беразвецкім кляштары ў Глыбокім быццам бы пачалі аднаўляць барочныя шчыты на жылых карпусах. Касцёл не захаваўся, быў знішчаны камуністамі ў 1970 годзе. Чаму «быццам бы»? Калі прыгледзецца да гістарычных фота, то бачна, што ўсё неяк не так. Не ведаю, можа…
У Беразвецкім кляштары ў Глыбокім плануюць адрэстаўраваць роспісы. Гэта вынікае з закупак. У помніку барока сярэдзіны XVIII стагоддзя доўгі час знаходзіцца турма. Праз гэта дакладна невядома што там захавалася і ў якім знаходзіцца стане. З мінулага года на турэмным корпусе папраўчай калоніі №13 вядзецца аднаўленне барочных шчытоў.

Калі вы маеце актуальныя фота адноўленых шытоў, дашліце нам у бота @spadczyna_szepat_bot.

#Беразвечча #Глыбокае #кляштары #рэстаўрацыя #роспісы
У Глыбокім абы як аднавілі барочны шчыт на Беразвецкім базыльянскім манастыры XVIII ст.

Кляштар быў збудаваны ў 1750-60-я гады у адзін час з царквой, хутчэй за ўсё тым жа архітэктарам, што будаваў і храм - Янам Тобіем Дыдэрштэйнам. Доўгі час у манастыры знахозіцца сумнавядомая турма, а касцёл пасля вайны ўзарвалі камуністы. Помнік барока прыйшоў да поўнай дэградацыі.

Здавалася б варта радавацца рэстаўрацыі. Але цярпець не магу, калі нешта называюць рэстаўрацыяй, але не могуць аднавіць тыя дробязі, якія ўласана і складаюць любы помнік архітэктуры.

Так і тут. Аднавілі шчыт. Мы і раней заўважалі, што аднавілі досыць тапорна, але спадзяваліся, што падправяць лепкай. Не падправілі.

Арыгінальны барочны шчыт аднаго з крылаў манастыра ў сваіх абрысах не меў ніводнай гарызантальнай лініі - чыстая песня барочнай формы. Але ці то сённяшнім праектантам, ці то сённяшнім будаўнікам такая форма незразумелая, занадта складаная, яны над кожнай пілястрай і па краях робяць вялікія гарызантальныя паліцы, роўныя, выведзеныя пад грунтвагу фрагменты карніза, як у класіцызме, якія ўжо злучае нейкая крывуліна.

Жудаснае неадчуванне формы і эстэтыкі барока.

Дрэнная якасць сучаснага фота, але здаецца, што і іншая дэталіроўка храмае: на пілястры не ўзноўлена спрошчаная крывалінейная капітэль з валютамі, а па тарцах карніз прама ссечаны, хоць на гістарычных здымках, на якія быццам бы абапіраліся, бачна, што карніз заходзіць на бакавыя грані, а вынас яго знізу падпіраюць невялікія крывалінейныя кранштэйны.

"Не развальваецца і дзякуй богу!" Усё так. Але менавіта такія дробныя памылкі НІКОЛІ пасля не выпраўляюцца. Рабіць добра трэба адразу, не спадзявацца на нейкія наступныя пакаленні.

Крыніца фота
#Глыбокае #кляштары #Беразвечча #рэстаўрацыя