Сцены будуць рэстаўраваны, але не на першапачатковую вышыню. Там, дзе зусім разбурана сцяна, нейкая яе частка ад падмурка будзе адноўлена і накрыта керамічнай чарапіцай да пэўнай вышыні. Поўнае аднаўленне сцен – гэта 22 метры з аднаго боку ад вежы і столькі ж з другога. Іх закансервуюць, а таксама адноўленую да першапачатковай вышыні княжацкую вежу. Пасля выканання ўсіх работ неабходна будзе прыступаць да рэстаўрацыі, на што спатрэбіцца многа грошай і часу. Трэба адзначыць, што каля княжацкай вежы з’явіцца баявая галерэя, лесвіца, каб можна было падняцца наверх.
Цяпер Крэўскі замак значыцца ў спісе як разваліны. Я думаю, што пры заканчэнні работ на апошняй сцяне будуць унесены змяненні ў спіс. Калі раней замак быў аб’ектам другой катэгорыі, то цяпер пяройдзе ў першую, міжнароднага значэння. І хутчэй за ўсё будзе зменена назва старажытнай пабудовы, яна стане Крэўскім замкам.
З Літвы прыязджалі спецыялісты, сказалі, што Крэўскі замак выглядае лепш за лідскі, дзе верх зроблены з сучаснай цэглы. Наш больш аўтэнтычны. У Каўнаскім замку ніхто не аднаўляў усе сцены. Закансервавалі тое, што ёсць да нейкага ўзроўню, каб накрыць стрэшкай.
Калі заходзіш у праём Крэўскага замка, то бачыш сцяну з падпоркай. Апошні элемент – неаўтэнтычная рэч. Гэта было зроблена ў 1921 годзе польскімі рэстаўратарамі, бо сцяна нахілілася і магла ўпасці. Узгаданы ўчастак сцяны будзе цалкам перакладзены, знікне падпорка. А там, дзе цяпер уваход з дарогі ў замак, па праекту павінны быць уязныя вароты з пад’ёмным механізмам.
#крэва #крэўскізамак #рэстаўрацыя #замкі
http://www.smorgonsit.lepshy.by/e/2036-u-kreskim-zamku-planuyuts-stvaryits-muzey

www.smorgonsit.lepshy.by
У Крэўскім замку плануюць стварыць музей - НОВОСТИ / АНОНС - Сектор спорта и туризма Сморгонского райиспокома
Людзі, якія прыязджаюць у Крэва, напэўна, заўважаюць, што апошнім часам размешчаны тут старажытны замак пакрысе мяняе сваё аблічча, у ім выконваюцца
Даволі падрабязны артыкул з мноствам фотак і цікавых фактаў
#крэва #крэўскізамак #замкі #рэстаўрацыя
https://www.kp.by/daily/26906.7/3950758/

На заклік Лабадзенкі людзі сабралі грошы на 20 грузавікоў камянёў для Крэўскага замка
#крэўскізамак #крэва #рэстаўрацыя #замкі

Рэстаўрацыйныя работы ідуць да завяршэння. Сканчаем аднаўленне сцяны, выстаўлена кроквавая сістэма, вядзецца лачанне. Надоечы прыбыла чэшская дахоўка.
Сцяна таўшчынёй 2,4 метра, у вышыню – амаль 10. Унутраны бок яе – бутавы камень, звонку – камень і паласа цэглы. Іх спалучалі і нашы продкі, што добра бачна ў тым ліку на Княжацкай вежы. Муравалі гэтак жа, як і шмат стагоддзяў назад: дзве вярсты, а паміж імі ідзе забутоўка.
З улікам таго, што замак быў збудаваны на не зусім спрыяльнай глебе, а менавіта на тарфяніку, адна з задач – засцерагчы адрэстаўраваную сцяну ад разбурэння. Раствор падбіралі і па колеры, і па саставе. Сярод кампанентаў – мінерал, які звязвае соль і папярэджвае яе з'яўленне на муры.
#крэўскізамак #рэстаўрацыя #замкі #Крэва
https://newgrodno.by/region/krevskij-zamok-istoriya-ozhivaet-novyj-god-zamok-vstretit-pod-cherepichnoj-kryshej-i-s-vosstanovlennoj-stenoj/

NewGrodno.By
Кревский замок: история оживает. Новый год замок встретит под черепичной крышей и с восстановленной стеной - NewGrodno.By
ПОД СВОЕЙ КРЫШЕЙ Год назад работы в Кревском замке велись на Княжеской башне. Для ее консервации из фонда Президента Республики Беларусь по поддержке культуры и искусства было выделено порядка 100 тысяч рублей. Сейчас она накрыта временной крышей, которую…
Завяршаецца рэстаўрацыя паўночна-заходняй сцяны Крэўскага замка.
Частку аўтэнтычнай сцяны збіраюцца разабраць і скласці наноў
#Крэва #рэстаўрацыя #Крэўскізамак #замкі
https://www.youtube.com/watch?v=KKT7g2jgjPM

YouTube
Завершается реставрация северо-западной стены Кревского замка
В новый год – с новой страницы. В Креве завершается один из этапов восстановления легендарного замка – реставрация части его северо-западной стены и крыши.
Крэўскі замак пасля завяршэння першага этапу работ па кансервацыі паўночна-заходняй сцяны
#Крэва #кансервацыя #Крэўскізамак #замкі
https://vk.com/im?sel=122514679&w=wall-60264637_190222%2F0932573ab2ebf7059d

Міністэрству культуры ў 2020 годзе са сродкаў фонду Прэзідэнта Беларусі будзе вылучана больш за Br3 млн на рэстаўрацыю сядзібна-паркавага ансамбля ў вёсцы Закозель Драгічынскага раёна, Гальшанскага і Крэўскага замкаў, езуіцкага касцёла ў Мсціславе.
#рэстаўрацыя #Закозель #Гальшаны #Крэва #Мсціслаў
https://www.belta.by/president/view/fond-prezidenta-vydelit-minkultury-dengi-na-restavratsiju-golshanskogo-i-krevskogo-zamkov-393704-2020/?_utl_t=tm

БелТА
Фонд Президента выделит Минкультуры деньги на реставрацию Гольшанского и Кревского замков
Министерству культуры в 2020 году из средств фонда будет выделено более Br3 млн.
Ва ўнутраным двары Крэўскага замка выяўлены фрагмент пабудовы, магчыма XIV стагоддзя.
Археолаг Алег Дзярновіч: «Прыйшлі да высновы, што да Паўночнай сцяны з боку дзядзінца (замкавага двара) далучаўся нейкі будынак. Самыя адказныя элементы вымуроўваліся з цэглы ў гэтым пераважна з каменю пабудаваным замку. Матэрыял паказвае, што гэта быў рэпрэзентацыйны будынак».
#замкі #Крэва #археалогія
https://youtu.be/pldop35QGcs?t=2140

Наши новости ОНТ: Лукашенко в Гомеле: Живите как люди; урожай календулы; загадка Кревского замка
00:00 Лукашенко в Гомеле открыл поликлинику, пообщался с врачами и народом.
14:06 В традиционном формате Президент рассказал о планах по развитию не только региона, но и всей страны, а также прокомментировал внутриполитическую обстановку.
26:17 Курс доллара…

У Крэўскім замку робяць браму ў крапасной сцяне. У Фэйсбуку паспрачаліся, чаму ў гатычным замку паўцыркульная, а не спічастая арка.
#замкі #крэва #кансервацыя
#замкі #крэва #кансервацыя
Крэўскі замак з дрона пасля частковай кансервацыі. Можна параўнаць адноўленыя сцены з аскепкамі муру дзвюх іншых сцен 😟. І да іх справа дойдзе.
#замкі #Крэва #крэўскізамак #кансервацыя

“Вока” – адзін з 4 тысяч фрагментаў фрэсак Княскай вежы.
Даследчык Крэўскага замка, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч правёў у Мінску публічную лекцыю, прысвечаную адной з самых загадкавых старонак у гісторыі сярэднявечнага кастэля – паходжанню фрэсак XIV стагоддзя ў візантыйскім стылі, знойдзеных беларускімі навукоўцамі падчас раскопак з перапынкам у 25 гадоў.
У 1988 годзе у Княскай вежы, якая была цалкам засыпана друзам, раптам выявілі каляровыя ўзоры. У 2012-м зноў ускрывалі вежу: зрабілі два глыбінныя шурфы і адтуль пайшла чарговая маса фрэсак. Агулам за дзве экспедыцыі сабралі каля 4 тысяч фрагментаў, якія захоўваюцца ў Гродне і Мінску.
У сваёй масе гэта дэкаратыўныя геаметрычныя лініі ці больш складаныя “завіткі”, аднак ёсць і дэталі “антрапалагічнай мазаікі” – напрыклад, вока, якое па ўсіх характарыстыках належыць чалавеку. Адпаведна, тэарэтычна ў пакоях маглі быць і выявы кагосці з вялікіх князёў.
#роспісы #замкі #Крэва
https://kreva.travel/2022/12/12/zagadki-fresak-knyaskaj-vezhy/

Нямецкі ДАП, адноўлены пры рэстаўрацыі Крэўскага замка.
Крыніца
#рэстаўрацыя #крэва #замкі #першаясусветнаявайна #фартыфікацыя

У час вывучэння двара Крэўскага замка археолагі знайшлі каменны падмурак невядомай раней канструкцыі. Спецыялісты мяркуюць, што гэта можа быць частка моста.
Зараз археалагічныя работы вядуцца на ўчастку побач з малай брамай на паўднёвай сцяне замка. Падчас раскопак археолагі заўважылі фундамент, які, хутчэй за ўсё, належыць замкаваму мосту — ён вёў ад малай брамы ва ўнутраны двор.
«Лінія падмурка цалкам адпавядае канфігурацыі моста. А ў гэтым месцы знаходзілася замкавая сажалка, таму і была неабходнасць узводзіць каменны падмурак», — паведаміў БелТА навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат гістарычных навук Алег Дзерновіч.
Звонку ад падмурка грунт пакрыты пластом суглінку, а ўсярэдзіне захаваліся драўляныя канструкцыі.
«Сярод знойдзеных артэфактаў - фрагменты керамічных рыштункаў XVI-XVII стагоддзяў, а таксама нумізматычны матэрыял канца XVI — сярэдзіны XVII стагоддзя. Сярод досыць рэдкіх знаходак — пацерка, зробленая са срэбнай манеты часоў Стэфана Баторыя, якая была сагнутая», — дадаў Дзерновіч.
#Крэва #замкі #археалогія