Спадчына
2.83K subscribers
9.2K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Апублікаваныя ў беларускіх медыя здымкі быццам сучаснага выгляду зачыненага пасля пажару Чырвонага касцёла такімі насамрэч не з'яўляюцца. Здымкі мусілі паказаць, што ніякія работы не вядуцца і храм проста закрыты ўвесь гэты час. Але гэта старыя здымкі, зробленыя, відаць, яшчэ мінулай зімой.

#касцёлы #мінск
Спадчына
5 мая Мінскі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адмовіў у прысваенні ахоўнага статусу царкве Святой Ганны ў Стоўбцах і руінам касцёла ў Раванічах Чэрвеньскага раёна з фармулёўкай «отсутствует необходимость». Менавіта такая фармулёўка адмовы…
І яшчэ адна цікавая навіна, якая паказвае, што нават тое, што з першага погляду скончылася няўдачай, можа мець пазітыўныя наступствы праз год і болей.

5 мая 2022 года Мінскі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адмовіў у прысваенні ахоўнага статусу царкве Святой Ганны ў Стоўбцах і руінам касцёла ў Раванічах Чэрвеньскага раёна з фармулёўкай «отсутствует необходимость»

І што вы думаеце? 23 лістапада 2023 года, "рэшткі былога касцёла святога Антонія" канца XVIII стагоддзя ціха дадалі да складу былой сядзібы.

Такім чынам касцёл у Раванічах, якому спачатку адмовілі ў статусе, праз 1,5 года атрымаў той жа статус іншым шляхам. 👏

Пішыце звароты, скаргі, прапановы - чыноўнікі нават не здагадваюцца пра тое, што яны маюць і што гэта можа быць для кагосьці каштоўным.

#Раванічы #ахова #касцёлы
У Нясвіжы скончылі рэстаўрацыю агароджы касцёла Божага Цела. Для гэтага яе давялося цалкам разабраць. Адрэстаўравана была, відаць, і капліца Булгарына на рагу агарожы, бо бачныя перафарбаваныя карнізы і замена крыццё даху. Цяпер, мяркуючы па рыштаваннях, узяліся за званіцу, якая, як лічыцца, была часткай брамы пры гарадскім умацаванні.

Дасылайце свае фота ў чат, калі бачыце, што недзе пачынаюцца, ідуць ці скончаны работы на гістарычных аб'ектах.

Крыніца фота
#нясвіж #касцёлы #рэстаўрацыя
Спадчына
Цікава, што за святы і адкуль зараз на рэстаўрацыі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі? Можа хто апазнае.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У чаціку адшукалі: скульптура Святога Амброзія Медыяланскага, заступніка пчаляроў, вывезеная з неназванага касцёла ў Слоніме ў час навуковай экспедыцыі ў 1969 годзе.

Цікава, навошта ў Беларусі створаны сайт «Дзяржаўны каталог Музейнага фонду», калі там няма такіх значных рэчаў?

#Слонім #касцёлы
Скульптурнае аздабленне Ларэтанскай капліцы (або капліцаы Св. Барбары) у бернардзінскім касцёле ў Гродне. Інтэр'ер датуецца другой паловай XVII стагоддзя. На думку Ірыны Варкулевіч стыль афармлення капліцы цалкам адпавядае працам П'етра Перці, аднаму з найвялікшых скульптараў у ВКЛ, праз што выказвае здагадку аб удзеле арцелі майстра.

Крыніца
#Гродна #касцёлы #інтэр'еры #дэталі
Дарэчы рэканструкцыя закране далёка не ўсе капліцы. Дзве капліцы каля агароджы і гаспадарчай зоны могілак, сярод якіх адна неагатычная капліца Віткевічаў, застаюцца без увагі. Таксама праігнаравана існаванне капліцы, чыя гатычная арка разбурылася недзе ў 2016 годзе. Ёсць і іншыя рэшткі збудаванняў, якія патрабуюць хоць нейкай кансервацыі.

Кальварыйскія могілкі ўнікальны аб'ект для Беларусі ў шырокім разуменні гэтага слова, па той жа колькасці капліц на квадратны метр яны статупаюць хіба што віленскім могілкам на Росе.

#могілкі #Кальварыя #Мінск #рэканструкцыя #касцёлы #рэстаўрацыя
Вяртанне барочнага каларыту касцёлам у Польшчы:

* Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла пры кляштары капуцынаў. Люблін, 1726-1733
* Касцёл Святых Янаў. Кракаў. 1715-1723
* Калегіяцкая базіліка. Познань. 1651-1705
* Касцёл Святога Войцеха і Святога Станіслава Біскупа. Каліш. 1592-1597
* Касцёл на Скалцы. Кракаў. 1733-1751
* Касцёл Святога Яна Хрысціцеля. Янаў Любельскі. 1694-1769
* Касцёл францысканцаў. Пшэмысль. 1754-1778
* Касцёл Святога Францыска Ксаверыя. Красныстаў. 1695-1717
* Базіліка Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Свента Ліпка. 1688-1730
* Базіліка Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Сейны. 1750-1779

У Беларусі пакуль не так шмат прыкладаў - рэстаўрацыя фасадаў нясвіжскага касцёла Божага Цела і мінскага касцёла Святога Іосіфа. А можа быць больш!

#каларыстыка #барока #касцёлы #польшча #замежжа
Пробныя расчысткі першапачатковага роспісу сцен і скляпенняў Чырвонага касцёла ў Мінску. 1993 г. Роспісы былі часткова ўзноўлены ў тыя гады, але пасля большая іх частка была забелена ксяндзом.

Крыніца

#роспісы #зандажы #касцёлы #мінск
Спадчына
Міністэрства культуры не ўзгадняла работы на агароджы і вежы-браме кляштара бенедыкцінак у Нясвіжы. Цікавым будзе адказ Нясвіжскага райвыканкама, дзе ўвогуле зрабілі выгляд, што ніякіх ахоўных статусаў не існуе (між іншым кляштар мае 2-ю катэгорыю), а існуе…
На кляштары бенедыкцінак XVII стагоддзя ў Нясвіжы працягнуць рамонтныя работы на фасадах.

Увосень 2022 года на агароджы і вежы-браме кляштара, нягледзячы на тое, што помнік мае 2-ю катэгорыі каштоўнасці, былі праведзеныя работы без узгаднення з Міністэрствам культуры. Ужо у сакавіку наступнага года да работ на помніку барока быў нарэшце прыцягнуты навуковы кіраўнік, частку карпусоў перафарбавалі ў пясочны колер з белымі карнізамі.

Цяпер справа дайшла да корпуса, які пафарбаваны сёння ў парсюкова-ружовы колер. Паводле хіміка-фізічных даследаванняў "Белрэстаўрацыі" найбольш раннія слаі афарбоўкі на гэта таксама жоўтая вапнавая на сценах (блізкая да Marill 110,
Marill 115, Goldocker 30) і белая на вапне - на карнізах.

Пра аднаўленне касцёльнай вежы гаворкі, на вялікі жаль, не ідзе.

#Нясвіж #рэстаўрацыя #касцёлы #кляштары #каларыстыка