Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У канцы 2005 на армянскія могілкі ў Джульфе ў азербайджанскім анклаве Нахічэвань прыбылі рабочыя, якія пачалі вынішчаць старажытныя хачкары — разьбяныя каменныя надмагіллі.

Нягледзячы на шматлікія дакументальныя сведчанні, азербайджанскія афіцыйныя асобы або адмаўлялі, што пахаванні былі армянскімі, або сцвярджалі, што там могілак ніколі не было.

Многія крытыкавалі маўчанне з боку ЮНЕСКА пасля разбурэння Джульфы і параўноўвалі яго з рашучым адказам арганізацыі на знішчэнне ў 2001 гіганцкіх статуй Буды талібамі ў Афганістане і старажытнага горада Пальміра баявікамі «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі ў 2015.

Расследаванне, праведзенае OCCRP, паказала, што ў 2012–2014 гг. ценявыя кампаніі, звязаныя з Азербайджанам, заплацілі 468 тысяч долараў Каліну Мітраву — мужу Ірыны Бокавай, якая тады была гендырэктарам ЮНЕСКА.

Армяне ўспрымаюць знішчэнне могілак як культурны генацыд, але трэба адзначыць, што вынішчэнне спадчыны варожага народа адзначаецца з абодвух бакоў.

#могілкі #замежжа #Арменія #Азербайджан
Музей надмагілляў розных могілак каля касцёла ў вёсцы Капцёўка Гродзенскага раёна. Для мяне вырыванне культурнай каштоўнасці з яе натуральнага асяроддзя, асабліва калі ёй нічога не пагражае, па-за межамі разумення. А вы што думаеце на гэты конт?
#могілкі #Капцёўка
Спадчына
Проста неверагоднае адкрыццё зрабіла настаўніца гісторыі з Магілёва. Ёй удалося выявіць і перапісаць у расійскім архіве 180 лістоў са спісамі пахаванняў вядомых асоб на тэрыторыі Магілёўскай епархіі. У 1908—1911 гадах Магілёўская епархія правяла маштабную…
Даследчыца магілёўскіх некропалей і намесніца дырэктара па навучальнай рабоце школы № 34 г. Магілёва Галіна Беляева была 2 мая 2023 года ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».

Як мы пісалі раней, ёй удалося выявіць і перапісаць у расійскім архіве 180 лістоў са спісамі пахаванняў вядомых асоб на тэрыторыі Магілёўскай епархіі. Сярод імёнаў святары, ваенныя, дзяржаўныя дзеячы, педагогі.

У 1908—1911 гадах Магілёўская епархія правяла маштабную працу па перапісу даных з надмагільных пліт. Перад царкоўнымі служкамі таксама стаяла задача ўнесці ў спісы тых людзей, якія штосьці зрабілі для горада ці павета. Гэты абагульнены збор мусіў увайсці ў адзін з тамоў спецыяльнага выдання, але перашкодзіла рэвалюцыя.

Гэтыя даследавані былі пакладзены ў аснову зборніка «Неопубликованный русский провинциальный некрополь Николая Михайловича Романова : Могилевская епархия (1908–1911 гг.)», апублікаванага ў 2020 годзе.

#Магілёў #могілкі #асобы
Мінская спадчына рыхтуецца да абследавання тэхнічнага стану будаўнічых канструкцый і інжынерных сістэм перад пачаткам капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй і рэстаўрацыяй касцёла Узвіжання Святога Крыжа, шасці капліц-пахавальняў і ўваходнай брамы, размешчаных на тэрыторыі мінскіх Кальварыйскіх могілак.

Навіна добрая. Але капліц на могілках не 6, а 8. На руініраваныя капліцы забыліся? Ці забыліся прызнаць іх каштоўнасцямі і цяпер яны ў статусе "будаўнічнага друзу"? 🤔

#Мінск #Кальварыйскіямогілкі #могілкі #касцёлы #капліцы #рэстаўрацыя
Спадчына
Мінская спадчына рыхтуецца да абследавання тэхнічнага стану будаўнічых канструкцый і інжынерных сістэм перад пачаткам капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй і рэстаўрацыяй касцёла Узвіжання Святога Крыжа, шасці капліц-пахавальняў і ўваходнай брамы, размешчаных…
Як растлумачыў старшыня пастаяннай камісіі Мінгарсавета па эканамічным развіцці, фінансах і бюджэце Ігар Русакевіч, гэтае культавае збудаванне з'яўляецца камунальнай уласнасцю і горад мае права фінансаваць з бюджэту правядзенне рамонтных прац. Давесці да ладу плануецца не толькі будынак самога касцёла, размешчанага на Кальварыйскіх могілках у Мінску, але размешчаныя там жа цэнтральную ўваходную браму і шэсць капліц-пахавальняў

– У Мінгарсавет неаднаразова звярталіся жыхары сталіцы з просьбамі прывесці ў належны выгляд гэты гістарычны аб'ект, – удакладніў дэпутат. – Будынку сапраўды патрабуецца рамонт, таму было прынята рашэнне вылучыць сродкі на яго рэканструкцыю.

А вы кажаце, што звароты не працуюць. Вучыцеся!

#Мінск #Кальварыйскіямогілкі #могілкі #касцёлы #капліцы #рэстаўрацыя
https://minsknews.by/gorodskoj-byudzhet-vydelil-dengi-na-remont-kostela-vozdvizheniya-svyatogo-kresta/
Як выглядае гістарычны некропаль у Слуцку. Дарэвалюцыйныя надмагіллі апаганены, або проста павалены са сваіх пастаментаў. Фота 2022 года, але ці змянілася хоць нешта?

#дэградацыя #могілкі #слуцк
Спадчына
А вось і сама кардонная фабрыка ў Віцебску, на месцы якой будзе пабудавана Сафія. На пярэднім плане яўрэйскія могілкі па пр. Чарняхоўскага, якія маляваў Марк Шагал, відаць, таму, што тут пахаваныя яго бацькі. Як многія іншыя могілкі, асабліва чамусьці яўрэйскія…
Віцебскія ўлады не збіраюцца выпраўляць грубую памылку, дапушчаную пры складанні генеральнага плана горада і праекта дэталёвай планіроўкі раёна, паводле якіх плануецца забудавай жыллём найстарэйшыя яўрэйскія могілкі горада... таму што яны ўсё ўзгаднілі! Вось як! Паводле заканадаўства на месцы могілак, у тым ліку ліквідаваных, можа быць только рэкрэацыяйныя зона.

Могілкі на планах горада фіксуюцца з 1820-х гадоў, ёсць яны і на найбольш падрабязным плане горада за 1904 год. У 1919 годзе могілкі былі закрыты да пахаванняў, фіксуюцца на нямецкіх фотаздымках 1940-х і карцінах Марка Шагала.

У 1960-х гадоў у рамках хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі надмагіллі на могілках былі знішчаны, але эксгумацыя целаў не ажыццяўлялася. У адрозненне ад многіх іншых могілак Віцебска, якія былі забудаваны, а значыць, хутчэй за ўсё, пры будаўніцтве целы былі часткова “ўтылізаваны”, Лучоскія яўрэйскія могілкі ніколі не забудоўваліся і дагэтуль уяўляюць пустку.
Паводле артыкула 15 закона “О погребении и похоронном деле”:
Использование территории бывшего места погребения после переноса разрешается только под зеленые насаждения по истечении двадцати лет с момента его переноса. Возведение зданий и сооружений на этой территории запрещается.”

У зацверджаным генеральным плане ж тэрыторыя былых могілак абазначана не як месца пахавання (П-2.3) ці рэкрэацыйная зона (Р), але як зона змяшанай забудовы (Ж-3), што парушае заканадаўства аб пахаваннях. Аналагічная сітуацыя і з дэталёвым планам шматкватэрный жылой забудовы па пр. Чарняхоўскага, дзе на гэтай тэрыторыі размешчана зона зона змяшанай грамадска-жылой шматкватэрнай забудовы перменнай павярховасці (1-16 пав.) (Ж-3) першай чаргі рэалізацыі.

У адказе выканкама адзначана, што пры распрацоўцы гэтых праектаў яны былі ў курсе існавання могілак, бо рабілі запыт у Інстытут гісторыі, але, атрымліваецца, праігнаравалі гэты факт і палажэнні заканадаўства аб пахаваннях, намаляваўшы там новы перспектыўны раён.

#віцебск #могілкі #ахова #яўрэйскаяспадчына
У скверы перад былым Магілёўскім філіялам акадэміі музыкі спілавалі велізарны вяз(?). Унутры дрэва чакаў не вельмі прыемны напамін пра гісторыю месца - урослы ў ствол кавалак могілкавай агароджы.

Справа ў тым, што на гэтай тэрыторыі да сумнавядомых для культуры 1960-х гадоў знаходзіліся вялікія Саборныя могілкі, дзе хавалі заможных гараджан праваслаўнага веравызнання, дваран, купцоў, чыноўнікаў, ваенных, святароў.

Пры прабіўцы новай трасы на Мінск, праспекта Міру, могілкі знеслі, надмагіллі вывезлі ў невядомым кірунку, але самі пахаванні засталіся ў зямлі. Пры нядаўнім рамонце цеплатрасы таксама былі выяўлены падземныя скляпы з пахаваннямі.

Крыніца
#Магілёў #могілкі
Бязродным асаднікам не даюць спакою нават магілы.

У Лідзе на магіле ксяндза Адама Фалькоўскага зацерлі герб паўстання 1863-1864 гадоў.

Расстраляны 24 чэрвеня 1863 года царскімі ўладамі ў Лідзе ля дарогі на Крупы, дзе і пахаваны. Уся віна складалася ў тым, што ён зачытаў маніфест паўстанцаў і заклікаў сваіх вернікаў узяць удзел у паўстанні. Гэта не ідзе ні ў якае паўнанне з мільёнамі забітых асабіста Каліноўскім праваслаўных святароў.

Месца пахавання людзі аблажылі камянямі, якія шмат разоў раскідвала паліцыя. У 1919 годзе, калі імперыя ўжо зліняла за 3 дні, тут быў паўстаўлены крыж. Яго знішчылі ў 1940 годзе камуністы.

Крыжы, якія ў 1990-я ставіла грамадскасць горада на магіле ў Лідскім парку культуры і адпачынку, улады ўпарта зносілі. Урэшце ў 2010 годзе ўлады згадзіліся замяніць крыж на камень. Але праз 13 гадоў адшукалася "крамола" 🤡.

Ці памятае гісторыя тых, чые магілы імкнуліся знішчыць? Так. Ці памятае гісторыя тых, хто зносіў магілы? Не. І гэта прыгавор гісторыі.

#Ліда #помнікі #могілкі