Спадчына
2.83K subscribers
9.2K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
Нагадваем, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры праводзіць збор сродкаў на помнік ЗМІТРАКУ БЯДУЛЮ ☝️З мэтай увекавечання памяці класіка беларускай літаратуры, выбітнага паэта, празаіка, публіцыста, мовазнаўцы Змітрака Бядулі, абвешчаны збор сродкаў…
У рэпартажы АНТ нарэшце паказалі як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках.

Змітрок Бядуля ўвайшоў у гісторыю як пісьменнік, паэт, грамадскі дзеяч і супрацоўнік газеты Наша Ніва.

Як распавёў нам аўтар помніка, скульптар Сяргей Гумілеўскі, ён будзе вырашаны ў выглядзе асіметрычнай пліты з дарагога зялёнага граніту, якая па форме нагадвае ніву пад парывам ветру, на пліце - бронзавая скульптурная выява паэта ў час паэтычнага роздуму. Асіметрыя надмагільнай пліты таксама будзе надаваць помніку паэтычнае гучанне. Падыход да помніка прапануецца зрабіць з брукаванкі, што сімвалізуе складаны жыццёвы шлях, якім прайшоў Бядуля, і праз шмат гадоў вярнуўся на Радзіму. Вышыня помніка 180 см - такое абмежаванне ўстаноўлена законам аб пахаваннях.

#помнікі #мінск
Урачыстасць асвячэння калоны Святога Міхала Арханёла ў Наваградку. Імшу цэлебраваў апостальскі нунцый ў Беларусі, арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
Аўтары помніка: архітэктар Аляксей Яроменка і скульптар Вадзім Мацкевіч.

Фота
#Навагрудак #помнікі
22 чэрвеня ва ўрочышча Басіны Слонімскага раёна, якое знаходзіцца недалёка ад Жыровіцаў, пасля рэстаўрацыі быў адкрыты помнік ахвярам нацызму. У кастрычніку 1941 года на гэтым месцы былі расстраляныя каля паўсотні яўрэяў.

https://grodnonews.by/news/zhizn/v_urochishche_basiny_slonimskogo_rayona_posle_restavratsii_otkryli_pamyatnik_zhertvam_natsizma.html

#вайна #Басіны #помнікі #яўрэйскаяспадчына
Спадчына
Photo
Сімптаматычная сітуацыя адбылася са знакам на Дзяржынскай гары. З аднаго боку радуе, што гэты самапал ніхто не ўзгадняў, і нават пагражаюць кагосьці пакараць, а з іншага пужае, што нікога не засмуціла такая самадзейнасць. Ну паглядзім чым скончыцца, нешта не верыцца, што гэты трэш прыбяруць.

#помнікі
Перад уваходам у Віцебскую ратушу паставілі скульптурны макет "Віцебск гістарычны". Макет адлюстроўвае гістарычны цэнтр горада на пачатак XX стагоддзя, так як ён выглядаў да татальнага разбурэння ў час вайны і пад савецкім кіраўніцтвам. Аўтар - мясцовы скульптар Сяргей Сотнікаў

P.S. Здагадайцеся на якой мове выкананы назвы вуліц і рэк на макеце

Фота
#Віцебск #помнікі
Спадчына
Помнік расстралянаму ў час сталінскага тэрору беларускаму грамадскаму і дзяржаўнаму дзеячу, гісторыку і акадэміку Вацлаву Ластоўскаму, што пастаўлены ў Курапатах, ізноў апаганены бязроднымі фашыстамі. #курапаты #мінск #помнікі #вандалізм
Дубль тры. У Курапатах чарговы раз ачышчаны ад абразлівых надпісаў помнік расстралянаму ў час сталінскага тэрору беларускаму грамадскаму і дзяржаўнаму дзеячу, гісторыку і акадэміку Вацлаву Ластоўскаму.

Надпіс: «Трудись, гнида!» :)

#курапаты #мінск #помнікі #вандалізм
Ад «бязвінных людзей» у парку Чалюскінцаў сімвалічна засталіся толькі -б- ды -й-.

Знак быў пастаўлены ў 1990 годзе, гэта значыць яшчэ да развалу СССР, на Дзяды. Аўтарам з'яўляецца скульптар Уладзімір Слабодчыкаў. Цяпер знак замены цалкам, у выніку чаго з яго знікла згадка пра рэпрэсіі.

#помнікі #Мінск
Спадчына
Photo
Спачатку Гродзенскі гарвыканкам не ведаў, што памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года, які размяшчаўся на тэрыторыі чыгуначнага вакзала з'яўляецца творам дэкаратыўна-манументальнага мастацтва, а калі іх паўторна тыкнулі носам у канкрэтны пункт, то ўжо выявілася, што яны нічога не ведаюць ні пра знак, ні пра тое, што з ім стала. Ага. Ну тады давядзецца пісаць заяву на выкраданне твора мастацтва.

#Гродна #помнікі #знішчэнне
У Мінску паставяць помнік Аляксандру Неўскаму, які не мае ніякага дачынення да Беларусі. Папярэднім падарункам беларусам стаў помнік Пушкіну, які мае прыкладна такое ж дачыненне.

Ну ладна, на халяву і воцат салодкі!
А чо там па помніку Глебу Менскаму, які мае дачыненне? 6 гадоў таму абмяркоўвалі, 4 гады як паказалі эскізныя праекты. І ўсё — забілі. Паспелі адкрыць помнікі «літоўскаму заваёўніку» Гедыміну і «польскаму пану» Льву Сапегу, а старажытнаруская спадчына аказалася нікому непатрэбная, нягледзячы на публічныя заявы?

Абноўлена: паводле інфармацыі, атрыманай ад чытачоў, упраўленне культуры Мінгарвыканкама не змагло атрымаць грошы на помнік.

#Помнікі #Мінск