Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У процівагу ў Навагрудку з'явіцца помнік першаму вялікаму князю літоўскаму Міндоўгу.

Рашэнне аб стварэнні помніка было прынята Навагрудскім райвыканкамам яшчэ ў 2012 годзе. Тады ж адбыўся конкурс эскізных праектаў, на якім перамаглі беларускія скульптары Сяргей Бандарэнка і Павел Лук. Яны павінны былі працягнуць сумесную працу над помнікам. Але, як паведамляе сайт райвыканкама, сумесная праца так і не праводзілася.

У 2018 годзе рашэннем двух мастацка-экспертных саветаў (Гродзенскага абласнога і Рэспубліканскага) пераможцам быў названы Сяргей Бандарэнка.

Пачалася праца, быў створаны эскізны праект помніка (мадэль у пластыліне вышынёй да 35 см, візуалізацыі праекта на мясцовасці і план размяшчэння скульптуры).

Помнік плануецца паставіць за пазабюджэтныя сродкі. Таму Навагрудскі райвыканкам адкрыў дабрачынны рахунак у банку.

#помнікі #Навагрудак #Міндоўг
https://news.by/culture/640644.html
Увесну на ўездзе ў Навагрудак з боку Гродна была ўстаноўлена 3-метровая бронзавая фігура воіна.
Яго прататыпам стаў воін Вялікага Княства Літоўскага 14-16 стагоддзяў. Скульптура вагай тону была выраблена ў творчай майстэрні скульптара Генадзя Буралкіна.
#навагрудак #помнікі
https://www.sb.by/articles/v-novogrudke-na-vezdnykh-vorotakh-ustanovili-skulpturu-rytsarya-zashchitnika.html
У Навагрудку нават не ведаю, цёмная пляма на месцы камяніцы (на поўначы плошчы) і газоны на месцы гандлёвых радоў проста супадзенне ці спроба нешта абазначыць?

#выяўленне #Навагрудак
Рыначак павырашаў: у гістарычным дамку на плошчы Леніна, 4 ў Навагрудку уласнік вырашыў зрабіць вокны ў падлогу замест гістарычных акенцаў. 🙈 Правінцыйны буцік быў заўважаны і Таравыства аховы помнікаў напісала скаргу ў рай- і аблвыканкамы.

#Навагрудак #гістарычнаязабудова #разбурэнне
Пасля еўрарамонту фасады Навагрудскай мячэці 1885 года цалкам страцілі аўтэнтычны выгляд, хоць здалёк выглядае падобна да арыгіналу.

#мячэці #навагрудак #антырэстаўрацыя
Спадчына
Photo
Гісторыя з вокнамі ў падлогу ў гістарычным будынку на плошчы Леніна, 4 у Навагрудку атрымала працяг. Памеры праёмаў засталіся такімі, як хацеў уласнік. Пластык прыкрылі быццам драўлянымі накладкамі і дзвярнымі створкамі. Але цяпер старая цёмная сталярка не стасуецца з новай светла-шэрай. Дзе праўда?
#навагрудак #гістарычнаязабудова
Каўшовая археалогія на Навагрудскім замку?

#навагрудак #замкі #археалогія
У 1921 годзе польскімі ўладамі было створана Навагрудскае ваяводства з цэнтрам у маленькім непрамысловым Навагрудку, які заслужыў такі статус толькі гістарычным сваім значэннем (у тым жа ваяводстве былі Ліда і Баранавічы, які пераўзыходзілі яго ў два разы). Ваяводскі статус стаў прычынай таго, што Навагрудак стаў актыўна разбудоўвацца, так у стылі польскага нацыянальнага рамантызму паўсталі буйныя будынкі ваяводскай адміністрацыі, падатковай палаты, чыгуначнага вакзала, дом ваяводы і інш. Большасць з іх у добрым стане захавалася да нашага часу, частка змяніла функцыю: падатковая стала гімназіяй, чыгуначны вакзал стаў аўтавакзалам, бо саветы ў 1960-я гг. дабілі адзіную вузкакалейку да горада.

#польскаяспадчына #Навагрудак #фотапараўнанні
https://yozas-gubka.livejournal.com/211842.html
Засталося толькі даведацца, навошта рабіць браму ў бок балота з даўжэзным драўляным мостам складанай канструкцыі і дзе ва Усходняй Еўропе ёсць пацверджаныя аналагі такой абарончай сістэмы. Пакуль што не бачыў ніякіх варыянтаў акрамя пракладкі шляху з пасада ў дзяцінец праз самы неглыбокі ці вузкі ўчастак рова.

#Навагрудак #замкі
https://t.me/tropinki/3455?single
Урачыстасць асвячэння калоны Святога Міхала Арханёла ў Наваградку. Імшу цэлебраваў апостальскі нунцый ў Беларусі, арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
Аўтары помніка: архітэктар Аляксей Яроменка і скульптар Вадзім Мацкевіч.

Фота
#Навагрудак #помнікі
А ў Навагрудку вырашылі пагуляць у тэтрыс на руінах замка.

#Навагрудак #замкі #рэканструкцыя
18 снежня 2023 г. Беларускi рэспубліканскi навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прыняў рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці 6 новым аб’ектам і элементам.
🔴 гістарычны цэнтр г.Навагрудка XII-XX стст. з аднасеннем да катэгорыі “1” (міжнароднае значэнне). Будзе цікава паглядзець, што ў яго ўвайшло. Увогуле цікавая сітуацыя, што аказваецца ў краіне яшчэ былі помнікі міжнароднага значэння без дзяржаўнай аховы.
🔴 касцёл святога Лаўрэнція 1913 г. у г.п.Ушачы з аднасеннем да катэгорыі “3” (рэгіянальнае значэнне)
🔴 капліца святога Яна Хрысціцеля другой паловы XVIII ст. у в.Краснаазёрнае Смаргонскага раёна з аднасеннем да катэгорыі “3” (рэгіянальнае значэнне); Гэта тая капліца, якая была не так даўно адноўлена, але зусім ненавукова, што адбілася на яе дэталях, на іх спрашчэнні.
🔴 касцёл святога апостала Андрэя 1908-1914 гг. у г.п.Лынтупы Пастаўскага раёна з аднасеннем да катэгорыі “2” (нацыянальнае значэнне). Мы прапаноўвалі гэта некалькі гадоў таму, мясцовыя ўлады былі згодныя, усё ўпіралася ў асобу святара, які не падпісваў неабходныя дакументы. Якім чынам удалося яго "пераканаць", нам не вядома.

Сярод нематэрыяльнай спадчыны:
🔴 культура беларускай дуды на Гомельшчыне (катэгорыя “Б”);
🔴 тэхналогія аплятання бяростай ганчарнага посуду» ў Віцебскай вобласці (катэгорыя “Б”).

#ахова #Навагрудак #касцёлы #Ушачы #Лынтупы #Краснаазёрнае #гістарычнаязабудова
Спадчына
18 снежня 2023 г. Беларускi рэспубліканскi навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прыняў рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці 6 новым аб’ектам і элементам. 🔴 гістарычны цэнтр г.Навагрудка XII…
Нарэшце апублікавалі пастанову Мінкультуры, у якой сярод іншага надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэгорыі гістарычнаму цэнтру Навагрудка. Цалкам пазіцыя назваецца "Гістарычны цэнтр г. Навагрудка:
будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны слой" (ХІI – ХХ стагоддзі; шыфр 411Е000775), ёсць падрабязнае апісанне яго межаў, але няма ніводнага будынка і збудавання ў яго складзе.

Навошта ўвогуле такое было ствараць ды яшчэ аж но 1-й катэгорыі? А справа ў тым, што не так даўно Міністэрства культуры ўнесла змены ў Кодэкс аб культуры, перадаўшы амаль усе свае функцыі па кантролі за рэгіянальнымі каштоўнасцямі і работамі, што на іх адбываюцца, мясцовым органам. На мой погляд гэтым рашэннем ведамства прастраліла сабе абодва калены.

Змены, праўда, тычыцца толькі аб'ектаў 3-й катэгорыі, то бок большасці камяніц, сядзіб, касцёлаў, цэркваў і падобнага. Але праблемы гэта не здымае. На месцах няма кадраў, якія б разбіраліся ў ахове спадчыны і не прагібаліся пад хацелкі вышэйстаячанага кіраўніцтва.

Мабыць гэта зразумелі і Міністэрстве, таму што падвышэнні гісторыка-культурных каштоўнасцей з 3-й катэгорыі вышэй адбыліся ў Магілёве, Полацку, а цяпер у Навагрудку на пустым месцы адшукалі і стврылі помнік 1-й катэгорыі. Гэта дазволіць праводзіць усе рашэнні па цэнтры горада праз Мінкультуры, а не праз мясцовыя органы. Там ёсць юрыдычная лазейка, але можа не дадумаюцца праз яе ціснуцца.

Сваю некампетэнтнасць навагрудскія чыноўнікі ўжо паказалі на прыкладзе сядзібы О'Руркаў ва Уселюбе, дзе 10 з гакам гадоў што існуе праект зон аховы яны працягвалі знішчасць тое, што было прама забаронена чапаць. Ніхто не сеў за гэта (гэта не рэпост і не камент, за што саджаць?). Наадварот, у сваіх адказах яны здзекліва прапаноўвалі ўдзельнічаць непасрэдна ў захаванні спадчыны, якую яны знішчаюць.

#ахова #Навагрудак
Спадчына
На круглым стале ў Акадэміі навук паказалі дызайн-канцэпцыю інтэр'ераў вежы Шчытоўкі Навагрудскага замка пасля яе рэканструкцыі. Крыніца #інтэр'еры #рэканструкцыя #рэстаўрацыя #замкі
Белрэстаўрацыя паказала рэндары дызайн-канцэпцыі інтэр'ераў вежы Шчытоўкі Навагрудскага замка пасля яе рэканструкцыі, якія тэлеграм-канала «Спадчына» паказваў яшчэ ў сакавіку. 😎

Унутры вежы архітэктары запраектавалі шматузроўневую прастору. Тут з'явіцца сучасная металічная лесвіца, якая звяжа ўсе шэсць узроўняў. На ніжнім можна будзе ўбачыць старажытныя падмуркі і сцены вежы, а таксама рэшткі падмуркаў страчанага палаца, які прымыкае да яе — трыбунала.

На верхніх ярусах плануецца размяшчаць экспанаты, якія дапускаецца экспанаваць у халодным музеі. У асноўным гэта прадметы і артэфакты, знойдзеныя археолагамі падчас раскопак на Замкавай гары, пачынаючы з шасцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя. Таксама запланавана абсталяваць музей рознымі мультымедыйнымі прыстасаваннямі.

Верхні ярус запраектаваны як аглядная пляцоўка, канферэнц-зала і зала для часовых экспазіцый у цёплую пару года.

Каб трапіць у вежу, турыстам прапануюць падняцца з першага на шосты ўзровень па лесвіцах, зробленых у тоўшчы аднаўляных сцен. Назад будуць спускацца па лесвіцы, размешчанай ўсярэдзіне вежы.

Пасля рэстаўрацыі Шчытоўкі наведвальнікі таксама змогуць убачыць і адну з самых старых у Беларусі сярэднявечных прыбіральняў — данскер. Гэта канструкцыя ў выглядзе эркера, які выступае за межы асноўнай сцяны.

Крыніца
#Навагрудак #замкі #рэканструкцыя #аднаўленне #рэстаўрацыя