Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Разбурэнні касцёла ў Зембіна з дрона.

фота
#касцёлы #Зембін #разбурэнне
26 красавіка ў Магілёве гарэў будынак першай гарадской электрастанцыі, узведзены ў 1910 годзе і перабудаваны ў 1930-я гады пад жылы дом у стылі канструктывізму. Фасады, калі прыгледзецца, захоўваюць рысы абодвух эпох. На жаль, будынак дагэтуль не мае ахоўнага статусу. У сакавіку 2020 года мы звярталіся ў гарвыканкам з просьбай ініцыяваць наданне яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, але там палічылі, што гэта «пакуль заўчасна», але абяцалі ўстанавіць іфармацыйную дошку (здаецца, яна так не з'явілася). Гэта ўжо не першы закінуты аб'ект у горадзе, які гарыць ад пражывання там розных бамжоў; так гарэлі будынкі па Лазарэнкі, гарэлі казармы на Крупскай.

#разбурэнне #Магілёў #гістарычнаязабудова #прамысловаяархітэктура
У гістарычным цэнтры Брэста знясуць чарговую гісторыка-культурную каштоўнасць — дом па вуліцы Савецкіх пагранічнікаў, 22 — гэта вынікае з адказу гарвыканкама. У адказе паведамляецца, што разбор будынка з наступным аднаўленнем з выкарыстаннем старой цэглы выкліканы аварыйна-небяспечным станам будынка і неабходнасцю ўсталявання падмуркаў. Праектныя рашэнні ўзгоднены Радай пры Мінкультуры.

Як нам стала вядома, прычанай зносу з'яўляецца немагчымасць умацаванняў падмуркаў. Можа яно і так, але неяк часта помнікі архітэктуры, якія прастаялі 100 гадоў, у час "рэканструкцый" сутыкаюцца з абставінамі непераадольнай сілы, якія не даюць ім існаваць далей.

#разбурэнне #брэст #гістарычнаязабудова
Франтон касцёла ў Зембіне разбяруць да карніза.

Па словах галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама Іны Сайчык, заключэнне ўжо атрымана:

- Было праведзена абследаванне тэхнічнага стану і вызначэння эксплуатацыйнай прыдатнасці канструкцыі гісторыка-культурнай каштоўнасці 2 катэгорыі "Руіны былога дамініканскага касцёла" ў аграгарадку Зембін. Згодна з гэтым існуе рэальная пагроза абвальвання франтона і сцены галоўнага фасада. Рэкамендуецца дэмантаваць франтон да ўзроўню карніза, папярэдне дэманціраваўшы скульптуру Дзевы Марыі.

Па словах спецыяліста, разбіраць мур будуць уручную, па цаглінцы. Цяпер Барысаўскі райвыканкам распрацоўвае праграму першачарговых супрацьаварыйных работ для забеспячэння максімальна магчымай захаванасці аб'екта. Усю гэтую працэдуру будзе суправаджаць навуковы кіраўнік, якога зараз і падбіраюць.

https://mlyn.by/16062022/budem-razbirat-vruchnuyu-po-kirpichiku-reshena-sudba-starinnogo-kostela-v-zembine/


#зембін #касцёлы #разбурэнне
Пад Стоўбцамі ўзрыта брукаваная дарога. Брукаваны ўчастак тракту «Новы Свержань – Мір» (брукаваная праезджая частка, узбочына, прыдарожныя пасадкі дрэў) унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (шыфр 613Г000667). Праверыць, ці адносіцца ўзрыты ўчастак да ўзятай пад ахову часткі тракту пакуль не можам.

Нагадаем, што ў Стоўбцах актыўна рыхтуюцца да Дажынак.

#дарогі #Стоўбцы #разбурэнне
З агароджы капліцы-пахавальні сям'і Кленцэ на Успенскіх могілках Магілёва зніклі ўсе краты мастацкай коўкі, а таксама былі спілаваныя дрэвы. Ці знятыя агароджы для захоўвання, ці выкінуты на сметнік, ці здадзены на металалом — невядома. Недзе год таму я дасылаў прапанову на наданне помніку ахоўнага статусу, але яна не была прынятая да разгляду.

#Магілёў #капліцы #разбурэнне
Спадчына
Франтон касцёла ў Зембіне разбяруць да карніза. Па словах галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама Іны Сайчык, заключэнне ўжо атрымана: - Было праведзена абследаванне тэхнічнага стану і вызначэння…
У Зембіне, як і абяцалі, дэмантавалі барочны франтон касцёла да ўзроўню карніза, папярэдне зняўшы з яго крыж і скульптуру Дзевы Марыі. Нагадаем, што ў красавіку гэтага года абвалілася частка сцен помніка. Невядома, ці былі праведзены фіксацыйныя абмеры дэмантаванай часткі і адбор проб для фізіка-хімічнага аналізу аддзелкі для будучага аднаўлення. З іншага боку, заявы аб «зносе касцёла» не маюць пад сабой падстаў.

https://sputnik.by/20221125/kostel-v-zembine-kotoromu-pochti-400-let-vse-zhe-snosyat--1069501857.html
#Зембін #разбурэнне #касцёлы
Першыя фотаздымкі з Чырвонага касцёла. Пра маштабы пажару судзіце самі. Звярну ўвагу на тое, што пашкоджаны вітраж у памяшканні. Вітражы Чырвонага касцёла, якія былі ўстаноўлены ў 1970-1980-я гады, калі храм яшчэ не быў перададзены вернікам і быў Домам кіно, асобна ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як помнік мастацтва рэспубліканскага значэння (шыфр 713Ж000383).

#касцёлы #мінск #вокны #разбурэнне
У выніку начнога абстрэлу Мікалаева пашкоджаны будынак заводакіравання судабудаўнічага завода (т.зв. Адміралцейства), помнік архітэктуры савецкага неакласіцызму мясцовага значэння. Будынак са шпілем пабудаваны ў 1951 годзе па праекце архітэктара Шапаваленка.

#Украіна #вайна #разбурэнне
Як паведамляе канал заброшеннаябеларусь літаральна 2 тыдні таму абрынулася сцяна корпуса бернардзінскага кляштара ў в. Селішча Ушацкага раёна. Касцёл Святой Веранікі і кляштар бернардзінцаў пабудаваны ў 1726 годзе ў стылі барока. Кляштар скасаваны ў 1832 годзе, а касцёл зачынены ў 1867. У час Другой сусветнай вайны дах і вежы разбураны, у такім напаўзруйнаваным стане ён захоўваецца дагэтуль. Комплекс уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (шыфр 212Г000807), але ніякіх дзеянняў па яго кансервацыі дагэтуль не прадпрынята.

#касцёлы #кляштары #разбурэнне #Селішча