Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
На Доме друку па праспекце Незалежнасці, помніку канструктывізму 1935 года, зноў рэканструкцыя. Разабралі ўсё ўнутры, але фасады, арыгінальны колер якіх быў узноўлены некалькі гадоў таму, абяцаюць не чапаць.

Замест рэдакцыі рэспубліканскіх газет і часопісаў пасля рэканструкцыі тут размесцяцца Камітэт па ахове здароўя і Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, а таксама медыцынскія цэнтры.

Крыніца
#рэканструкцыя #Мінск #савецкаяспадчына
Спадчына
Чарговая рыгалаўка вырашыла атрымаць усе бенефіты лямпавага ўтульнага квартала Асмалоўкі ў Мінску, пры гэтам абсалютна напляваўшы на аблічча самога квартала. Утульнасць і лямпавасць хутка скончыцца, калі кожная бізнес-мразота будзе рабіць такую дзіч. #Мінск…
Пайшла рэакцыя:

"Змяненні фасадаў былі выкананы ў поўнай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Уласнік звярнуўся з неабходнымі паперамі ў раённую адміністрацыю, пасля чаго на аснове праектнай дакументацыі быў выдадзена адпаведны дазвол. Адзначу, што ні вышыня будынка, ні аб'ём, ні дэкарацыі не зведалі змен. Самі хаты, дарэчы, не з'яўляюцца культурна-гістарычнай каштоўнасцю — такой валодае квартал у цэлым. У данай сітуацыі ўтульнасць і каларыт захаваны.

Раённая адміністрацыя з трапятаннем адносіцца да падобных сітуацый, і ў будучыні, калі ўзнікнуць спрэчныя моманты, то пытанне будзе глыбока і старанна вывучацца, перш чым падпісаны якія-небудзь дазволы",
— начальніца ўпраўлення па архітэктуры і будаўніцтве адміністрацыі Цэнтральнага раёна Вікторыя Якіменка.

Цешыць, што абяцаюць выправіцца ў будучыні, але я больш веру ў паперкі, а не ў словы. Работы сапраўды выкананы ў адпаведнасці з заканадаўствам, бо заканадаўства аказалася з грубай памылкай, пра якую мы пісалі.

Але я не пагаджуся з іншымі словамі Якіменка. Дэкарацыі зведалі змены - пры пашырэнні аконных праёмаў былі знішчыны дэкаратыўныя ляпныя падаконні на невялікіх кансольках. Але справа не толькі ў гэтым. Паводле праекта зон аховы ахоўваецца не толькі дэкор, але і архітэктурнае рашэнне фасадаў.

Напэўна Міністэрству культуры варта зацвердзіць нейкі слоўнічак тэрмінаў, бо, відаць, не ўсе разумеюць такія высокія матэрыі як "архітэктурнае рашэнне". Для мяне, як архітэктара, відавочна, што архітэктурнае рашэнне гэта ўсе параметры фасадаў, закладзеныя архітэктарам:
* колер і фактура
* матэрыял
* дэкор
* кампазіцыйныя рашэнні (змяненне часткі акон прывяло да асіметрыі фасадаў, якія былі задуманы сіметрычнымі)
* прапорцыі (парушаны арыгінальныя памеры акон)
і інш.

Наколькі я разумею чыноўнікі памылкова думаюць, што архітэктурнае рашэнне = дэкор. Але навошта тады напісалі "забараняецца змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў будынкаў", калі гэта поўныя сінонімы? Насамрэч можна было б абысціся без "дэкору", бо дэкор гэта прыватны выпадак архітэктурнага рашэння. Перастрахаваліся на выпадак ушлага ўласніка, але недастаткова.

#Мінск #Асмалоўка #ахова

https://minsknews.by/remont-doma-v-osmolovke-raskritikovali-v-minskih-pablikah-uznali-v-chem-delo/
Ніколі не верце архітэктарам з іхнімі прыгожымі рэндарамі — вас спрабуюць на*баць.

Вось і Мінск чарговы раз (але не апошні) на*балі.

Гатэльны комплекс на месцы знесенага «Белэкспа» спраектавала беларускае бюро «Вараб'ёў і партнёры». Усе рэндары проста казка нейкая: святочны настрой, рамантычны змрок і цёплая падсветка, узвышаная лёгкасць і паветраная празрыстаць архітэктуры. Сапраўднае ўпрыгажэнне гістарычнага цэнтра!

Ну вось нарэшце дамучалі гэта даўгабуд. І што па выніку атрымаў горад?

Ды гэта проста грувасткі, цяжкаважны, нудны бетонны куфар, пазбаўлены ўсіх тых добрых якасцей, якія нам прадавалі разам з рэндарамі.

Але сапраўдны боль гэта двухпавярховая катавальня на ножках, якая навісае над Свіслаччу. Чаму катавальня? Таму што я не магу ўявіць, для чаго яшчэ акрамя канібальскай оргіі магло спатрэбіцца абсалютна чорнае непразрыстае панарамнае шкло. Маю мізэрную надзею (не), што гэта нейкая плёнка, пра выкарыстанне якой на будоўлях я раней не чуў.

Звярніце ўвагу на два апошнія рэндары, якія паказвалі першапачаткова: гэты аб'ём на іх цалкам празрысты і аднапавярховы, толькі ў дальняй частцы невысокая надбудова, перад якой адкрытая тэраса са столікамі пад тэнтавымі навесамі.

Такое рашэнне было прынятае, каб захаваць традыцыйны краявід з ракі на Траецкі манастыр, якія нядаўна быў адрэстаўраваны. Але ў час будоўлі праект "перайгралі" ў бок павелічэння плошчаў для забудоўшчыка за кошт краявідаў нашай сталіцы.

Цяпер замест помніка архітэктуры мяжы XVIII-XIX стагоддзяў мы будзем атрымліваць асалоду ад чорнага шкла дарагога рэстарана.

Мінск ператварылі ў сапраўдную архітэктурную шлюху, якая гатовая прагнуца ў невіданай раней позе за пятак.

Фота
#Мінск #дэградацыя
Пра тое, чаму не варта фарбаваць цагляную архітэктуру. Сёння па вуліцы Карла Маркса ў Мінску адбываецца (ці ўжо адбылася) рэстаўрацыя фасадаў адразу некалькі будынкаў, размешчаных побач. Адзін з іх - так званы Чырвоны дом на рагу з вуліцай Валадарскага.

Яго фасады з чырвонай цэглы колькі сябе памятаю невядома для чаго фарбавалі ў ружовы колер. Здалёк выглядала быццам і няблага, але зблізку фарба толькі падкрэслівала швы, з якіх даўно вываліўся раствор, і сколы.

І вось гэтую фарбу змылі, а схаваныя швы зрабілі наноў. І што мы бачым - стан цагляных фасадаў блізкі для ідэальных, не бачна, каб нейкія ўчасткі перакладаліся наноў у час рэстаўрацыі. Кожная цагліна мае ўнікальны малюнак і колер, гэтая разнастайнасць аптычна зліваецца ў агульны тэракотавы колер будынка. Але зблізку кожная цагліна іграе па-свойму. І нават калі там будуць нейкія дэфекты, то яны не будуць гэтак кідацца ў вочы, чым калі ўсё было раўнамерна пафарбавана ў ружовы.

Кантраст паміж адмытай і падноўленай муроўкай і тым выглядам, які нам навязвалі гаспадарныя калгаснікі, выдатна бачны каля эркера, якія пакуль не адрэстаўравалі.

Яшчэ б замяніць вокны на драўляны я зняць ралеты з першага паверха і прыгажосць была б поўнай.

А ўявіце якім будзе Геранёнскі касцёл, калі яго фасады не будуць фарбаваць і замазваць цэментам!

П. С. Так, агароджы на балконах сінія - такімі яны былі гістарычна.

#рэстаўрацыя #Мінск #гістарычнаязабудова
Мінск-Свет як галоўны жах любога ўрбаніста.

Частка 1. Гэта ж трэба было прыдумаць планіроўку, у якой усе вуліцы вялікага раёна сходзяцца на велізарнай паркоўцы, няхай і часовай. Паркоўцы перад фасадам гісторыка-культурнай каштоўнасці — аэравакзалам былога Мінскага аэрапорта. У гэтага будынка ні гістарычна, ні тым больш цяпер, не было нейкага менш важнага дваровага фасада, за якім можна было схаваць нешта непрывабнае. Абодва фасады парадныя.

Ну то бок усё сходзіцца не на раскошнай плошчы з добрым добраўпарадкаваннем і азеляненнем, не на велічным мануменце, напрыклад, у гонар уз'яднання Беларусі, а на плоскаснай паркоўцы.

Я такое бачыў хіба што на здымках ў знішчаных аўтамабілізацыяй гарадах ЗША 50 гады даўніны. Так, калісьці і плошча перад Нотр Дам дэ Пары была ператворана ў паркоўку. Але з таго часу мінула паўстагоддзя, памылку ўсвядомілі і выправілі. Але чужыя ўрокі ў нас не хочуць засвойваць, лепш нарабіць сваіх памылак і пасля дзесяцігоддзямі іх выпраўляць.

Але ў гэтым праекце нейкі беспрасветны заняпад творчай думкі. Аўтары слепа малююць прыгожыя лініі на паперы, але не ўкладаюць у іх ніякіх думак.

Архітэктары, якія гэта робяць, яўна б не хацелі, каб іхнія дзеці нараджаліся з анальнай адтулінай на твары, але дакладна гэта яны робяць у сваім праекце з горадам.

Цяпер гэты лапік забудавалі, няглядзечы на звароты грамадзян, пра парушэнне зон аховы помніка, вышыннымі чалавейнікамі, якія сказілі традыцыйнае ўспраманне помніка і нічога не далі гораду.
#Мінск #дэградацыя
Панылі і паплакаліся, але ёсць і добрыя навіны. На банерах вакол тэатра імя Горкага ў Мінску змешчаны рэндары, на якіх паказана, як будынак будзе выглядаць пасля рэканструкцыі. Звяртае на сябе ўвагу тое, што ўсё ж асмеліліся зрабіць помнік архітэктуры больш складаным, чым ён быў дагэтуль.

Амаль усім сценам за порцікам было вырашана часткова вярнуць аўтэнтычны выгляд, якія яны мелі да таго, як Харальную сінагогу перарабілі ў стылі савецкай неакласікі.

Гэта азначае вяртанне на вуліцы Мінска элементаў неамаўрытанскага стылю, на сёння цалкам страчанага ў горадзе. Характэрную паласатую муроўку сінагогі, праўда, і сёння можна пабачыць з двара тэатра.

Абапал галоўнага ўваходу на першым паверсе раскрыюць падковападобныя аконныя праёмы, праёмам на другім паверсе нададуць іхні гістарычны трохлопасцевы выгляд. А над самім уваходам - вернуць маўрытанскі выгляд трохарачнаму праёму. На жаль, прыгожую лождую, на якую ён выходзіў аднаўляць не збіраюцца, хоць нічога гэтаму не замінае.

Акрамя таго з правага боку на рэндарах бачныя пілоны, падобныя да тых, што мела агароджа перад сінагогай. Багата аздобленыя коўкай вароты з гэтай агароджы, якія бачныя на старых фотаздымах, зоймуць месца на ўездах у двор.

У чаце заўважылі, што дапоўняць і савецкую частку: у тымпане франтона порціка з'явіцца ляпніна на тэатральную тэму з лірай, сцягамі, вянкамі і гірляндамі. Мяркуючы па стылістыцы, гэта хутчэй за ўсё элемент дэкору, які не быў выкананы пры савецкай рэканструкцыі, але захаваўся ў праектных чарцяжах.

Увогуле я б цалкам вярнуў будынку ягоны гістарычны выгляд. Сёння ў Мінску дастаткова помнікаў савецкай неакласікі, але неамаўрытанскіх - ніводнага. Але пакуль няхай хоць так, горш не будзе. У лепшы час можа будзе час на дыскусію спецыялістаў вакол таго, што і як рабіць з гэтым двухаблічным аб'ектам.

#Мінск #савецкаяспадчына #рэканструкцыя
Спадчына
У 2018 годзе Міністэрствам культуры быў зацверджаны праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей за Оперным тэатрам. Пад ціскам грамадскасці зоны аховы нацягнулі на кварталы 2-павярховых дамкоў, якія вядомыя як Асмалоўка. Дом па вул. М. Багдановіча…
Міністэрства культуры падрыхтавала пастанову аб ўнясенні змяненняў у праект зон аховы аховы, які ахоплівае кварталы Асмалоўкі.

Нагадаем, праз памылку друку адзін з двух кварталаў утульнага пасляваеннага раёна цалкам выпаў з-пад аховы, што прывяло да перабудовы фасадаў уласнікамі. Менавіта гэтую неадпаведнасць і збіраюцца выправіць.

#Асмалоўка #ахова #Мінск #Міністэрства_культуры
Спадчына
Міністэрства культуры падрыхтавала пастанову аб ўнясенні змяненняў у праект зон аховы аховы, які ахоплівае кварталы Асмалоўкі. Нагадаем, праз памылку друку адзін з двух кварталаў утульнага пасляваеннага раёна цалкам выпаў з-пад аховы, што прывяло да перабудовы…
Праўда, кварталу, якія заставаўся пад аховай, гэтая ахова ніяк не дапамагла.

Адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска адказала, што яны сапраўды выдалі дазвол на рэканструкцыю ўбудаванага памяшкання ў доме па Куйбышава, 25.

А дэмантаж дэмантаж часткі сцяны пад вокнамі ўзгадніў ЖКГ Цэнтральнага раёна Мінска. І пофіг, што ў праекце зон аховы прама прапісана забарона на змяненне архітэктурнага рашэння фасадаў і знішчэння дэкору (у тым ліку дэкаратыўных падаконняў).

"Аб'ёмна-планіровачнае рашэнне не зменіцца". Вы, бляха, дакумент, зацверджаны Міністэрствам культуры, адкрыйце і паглядзіце, што там не толькі "аб'ёмна-планіровачнае рашэнне" прапісанае. Фантастычная слепата.

#Асмалоўка #Мінск #ахова #Адміністрацыя_Цэнтральнага_раёна_Мінска
Дабудавалі Глебаўку, што хаваецца пад бокам у БНТУ. Будавалі з 2010 года, скончылі ў 2024. Значыць ёсць шанец, што і 15-ы корпус БНТУ калі-небудзь дабудуюць.

Але я зноў хачу звярнуць увагу на тое, наколі жудасная архітэктура атрымалася. Я разуме, што будынак не цэнтравы, але тут ну зусім ніхто не думаў пра фасады. Нават у той час, калі па старым праекце малявалі альтанкі на дарычных калонах. Праект спрасцілі, пазбавалі ад "капіталістычнага рамантызму" з крыва зрэзанымі дахамі і фігурнымі атыкамі.

Але наўзамен не прыйшло нічога - гэта проста хаатычны набор акон і карычневых палос псеўдарустоўкі па сценах стандартнага бэжавага колеру.

Не ведаю чаму, можа каб паздзекавацца, у Беларусі самыя адказныя аб'екты, звязаныя з культурай даручаюцца самым нікчэмным архітэктарам. Ад музея ў Чэрвені, да новага Нацыянальнага гістарычнага музея і Глебаўкі (апошнія два гэта "Мінскпраект").

Іронія ж у тым, што ў гэтым пачварным будынку маладых людзей будуць навучаць гармоніі, прапорцыям, знаёміць з помнікамі рэнесансу і мадэрнізму.

А вакол апагей безыдэйнасці, безгустоўнасці, нікчэмнасці, прыклад поўнага творчага выраджэння. Як у такіх сценах паверыць у тое, што мастацтва яшчэ каму-небудзь патрэбнае ў краіне?

#Мінск #дэградацыя
Праект рэканструкцыі Цэнтральнага дзіцячага парку імя Горкага ў Мінску 1998-1999 гг.

#Мінск #паркі