Спадчына
Херсонскі краязнаўчы музей быў створаны на базе заснаванага ў 1890 годзе археолагам Віктарам Гашкевічам (1860—1928) Музея старажытнасцей Херсонскага края пры Херсонскім губернскім статыстычным камітэце. Магіла Гашкевіча знаходзіцца на тэрыторыі музея. Мабыць…
Херсонскі краязнаўчы музей цалкам разрабаваны. Вынеслі літаральна ўсё, што здолелі падняць.
Таксама паводле словаў міністра культуры Украіны з мастацкага музея скрадзена каля 80% твораў мастацтва.
#вайна
Таксама паводле словаў міністра культуры Украіны з мастацкага музея скрадзена каля 80% твораў мастацтва.
#вайна
Спадчына
Рэйхсфюрар СС Генрых Гімлер аглядае Дзяржаўную карцінную галерэю БССР. Жнівень 1941 г.
Канфіскацыяй і вывазам культурных каштоўнасцяў з акупаваных тэрыторый у нацысцкай Германіі займаўся адмысловы Аператыўны штаб рэйхсляйтара Розенберга (Einsatzstab Reichsleiter Rosenberg). Аддзяленне гэтай арганізацыі існавала і ў Менску.
Дзейнасць штаба характарызавалася імкненнем ажыцявіць поўны агляд і ўлік збораў і калекцый архіваў, музеяў, бібліятэк, навучальных устаноў і навуковых устаноў незалежна ад іх паходжання і прыналежнасці. У далейшым праводзіўся планамерны адбор культурных каштоўнасцяў для іх вывазу з Беларусі пад выглядам забеспячэння захаванасці на час ваенных дзеянняў ці вяртання ў Германію прадметаў культуры і мастацтва нямецкага паходжання. З крахам аперацыі «Барбароса» прапагандаваная ідэя клопату аб культурных каштоўнасцях на акупаваных беларускіх тэрыторыях канчаткова саступіла месца татальнаму рабаванню.
Агулам Штабам за гады акупацыі з Беларусі было вывезена не менш за 80 вагонаў архіўных матэрыялаў. У той ці іншай меры рабаванню падвергліся музеі ў Мінску (Мінскі сацыяльна-гістарычны музей, Дзяржаўная мастацкая галерэя), Магілёве, Віцебску, Полацку, Гомелі, Гродне, Баранавічах, Пінску, Ваўкавыску, Слоніме, а таксама музейныя зборы Акадэміі навук БССР і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Лёс большай часткі вывезеных з Беларусі музейных каштоўнасцяў дагэтуль з'яўляецца загадкай.
Больш падрабязна пра гэтую старонку генацыду беларускага народа можна даведацца ў артыкулах Генінай і Гужалоўскага.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Марыупалі вынішчаюць гістарычны цэнтр горада. На відэа бачна як трыма эскаватарамі зносяцца руіны гістарычных дамоў па вуліцы Мікалаеўскай на адрэзку паміж Грэчаскай і Харлампіеўскай — гэта самае ядро гістарычнага цэнтра. Украінскай дзяржавай у Марыупалі, пры ўсім багацці архітэктурнай спадчыны, у пералік помнікаў культурнай спадчыны, ды й тое мясцовага значэння, быў уключаны толькі адзін будынак — будынак драмтэатра (праўда былі зацверджаны межы і граніцы выкарыстання арэалаў гістарычных населеных месцаў [аналаг нашых ПЗА], якія зараз недаступныя, але, магчыма, вызначаюць гістарычную забудову горада як каштоўнасць).
#Украіна #вайна #знішчэнне
#Украіна #вайна #знішчэнне
У выніку начнога абстрэлу Мікалаева пашкоджаны будынак заводакіравання судабудаўнічага завода (т.зв. Адміралцейства), помнік архітэктуры савецкага неакласіцызму мясцовага значэння. Будынак са шпілем пабудаваны ў 1951 годзе па праекце архітэктара Шапаваленка.
#Украіна #вайна #разбурэнне
#Украіна #вайна #разбурэнне
22 чэрвеня ва ўрочышча Басіны Слонімскага раёна, якое знаходзіцца недалёка ад Жыровіцаў, пасля рэстаўрацыі быў адкрыты помнік ахвярам нацызму. У кастрычніку 1941 года на гэтым месцы былі расстраляныя каля паўсотні яўрэяў.
https://grodnonews.by/news/zhizn/v_urochishche_basiny_slonimskogo_rayona_posle_restavratsii_otkryli_pamyatnik_zhertvam_natsizma.html
#вайна #Басіны #помнікі #яўрэйскаяспадчына
https://grodnonews.by/news/zhizn/v_urochishche_basiny_slonimskogo_rayona_posle_restavratsii_otkryli_pamyatnik_zhertvam_natsizma.html
#вайна #Басіны #помнікі #яўрэйскаяспадчына
На тэрыторыі гістарычнага цэнтра Адэсы, які з'яўляецца Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА, уначы пашкоджаны шэраг помнікаў архітэктуры. Гэта прынамсі
* Дом Саламос 1905 года пабудовы па Праабражэнскай вуліцы, 4. Тут знішчаны цэлы паверх, страчаны вітражы
* Асабняк графа Талстога 1830 года пабудовы на Сабанеевым мосце, у якім цяпер размяшчаецца музей Дома навукоўцаў.
* Моцна пашкоджаны Спаса-Праабражэнскі сабор, адноўленыя ў часы незалежнасці як рэпліка сабора XIX стагоддзя, знішчанага бальшавікамі.
І іншыя будынкі, якія не паддаюцца ідэнтыфікацыі.

На першым фота добра бачна (левы верхні вугал), што сабор аднаўлялі "сучаснымі сродкамі". Замест выкарыстання гістарычных прыёмаў і матэрыялаў вымуравалі асноўныя сцены, а ўсё астатняе зрабілі фактычна з вентфасада, які тоўстым слоем аддзелалі і абляпілі дэкорам. Танна, амаль ніхто не адрозніць ад звычайнай сцяны, але вось адзін удар - і ўжо няма што аднаўляць, трэба ўсё рабіць наноў.
#вайна
#вайна