Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Зембіне Барысаўскага раёна часткова абваліўся касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, узведзены ў 1809 годзе. Касцёлу даўно не шчасціць: спачатку яго адабралі ў царскую казну, у пачатку XX ст. вярнулі вернікам і адрэстаўравалі, пасля чаго ў 1932 годзе зноў зачынілі — з таго часу ён працягвае руйнавацца. Мясцовыя ўлады, відаць, занадта занятыя пасяўнымі і "гістарычнай памяццю", каб праводзіць хоць якія кансервацыйныя работы на нешматлікіх помніках архітэктуры. Дарэчы, касцёл мае 2 катэгорыю, то бок з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння.

#касцёлы #зембін #разбурэнне
Журналістам Onlíner у Зембінскім сельсавеце паведамілі, што інфармацыя пра тое, што плануюць абваліць рэшткі франтона ўнутр Зембінскага касцёла — усяго толькі чуткі. Рашэнні па аб'екце будуць прымацца пасля наведвання супрацоўнікаў МНС і спецыялістаў Мінкультуры.

#Зембін #разбурэнне #касцёлы
Разбурэнні касцёла ў Зембіна з дрона.

фота
#касцёлы #Зембін #разбурэнне
Франтон касцёла ў Зембіне разбяруць да карніза.

Па словах галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама Іны Сайчык, заключэнне ўжо атрымана:

- Было праведзена абследаванне тэхнічнага стану і вызначэння эксплуатацыйнай прыдатнасці канструкцыі гісторыка-культурнай каштоўнасці 2 катэгорыі "Руіны былога дамініканскага касцёла" ў аграгарадку Зембін. Згодна з гэтым існуе рэальная пагроза абвальвання франтона і сцены галоўнага фасада. Рэкамендуецца дэмантаваць франтон да ўзроўню карніза, папярэдне дэманціраваўшы скульптуру Дзевы Марыі.

Па словах спецыяліста, разбіраць мур будуць уручную, па цаглінцы. Цяпер Барысаўскі райвыканкам распрацоўвае праграму першачарговых супрацьаварыйных работ для забеспячэння максімальна магчымай захаванасці аб'екта. Усю гэтую працэдуру будзе суправаджаць навуковы кіраўнік, якога зараз і падбіраюць.

https://mlyn.by/16062022/budem-razbirat-vruchnuyu-po-kirpichiku-reshena-sudba-starinnogo-kostela-v-zembine/


#зембін #касцёлы #разбурэнне
Барысаўская раёнка абвергла інфармацыю пра тое, што ў шматпакутным Зембіне збіраюцца пазбавіць ахоўнага статусу мікву (яўрэйскую рытуальную купальню).

Мы таксама не публікавалі гэтую інфармацыю, бо палічылі сумніўнай. Паводле Кодэкса аб культуры пазбавіць помнік архітэктуры ці гісторыі статусу магчыма фактычна пры адной умове — аб'ект страчаны, навуковае аднаўленне немагчымае. Ну а як немагчыма аднавіць, калі сотні здымкаў па кожным аб'екце знойдзецца? Проста нагадаем, што браму Старога замка ў Гродне аднаўляюць па невялічкім фрагменце гравюры і аб'ектах-аналагах. І калі б члены Рады пры Мінкультуры па такіх пытаннях радзей падымалі руку па ўласным меркаванні, а часцей у адпаведнасці з Кодэксам, то выключаных са Спісу аб'ектаў не было б увогуле. Ды і не раз пракуратура прызнавала менавіта такія рашэнні Рады незаконнымі і вяртала аб'ектам ахоўны статус.

P.S. Гэта не тычыцца помнікаў археалогіі, іх выключаюць пасля поўнага вывучэння
#ахова #Зембін #яўрэйскаяспадчына
Спадчына
Франтон касцёла ў Зембіне разбяруць да карніза. Па словах галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама Іны Сайчык, заключэнне ўжо атрымана: - Было праведзена абследаванне тэхнічнага стану і вызначэння…
У Зембіне, як і абяцалі, дэмантавалі барочны франтон касцёла да ўзроўню карніза, папярэдне зняўшы з яго крыж і скульптуру Дзевы Марыі. Нагадаем, што ў красавіку гэтага года абвалілася частка сцен помніка. Невядома, ці былі праведзены фіксацыйныя абмеры дэмантаванай часткі і адбор проб для фізіка-хімічнага аналізу аддзелкі для будучага аднаўлення. З іншага боку, заявы аб «зносе касцёла» не маюць пад сабой падстаў.

https://sputnik.by/20221125/kostel-v-zembine-kotoromu-pochti-400-let-vse-zhe-snosyat--1069501857.html
#Зембін #разбурэнне #касцёлы
Скульптура Дзевы Марыі з дэмантаванага франтона Зембінскага касцёла. Фрагменты скульптуры зараз знаходзяцца ў мясцовым музеі.

#касцёлы #зембін
Экскаватарная кансервацыя руін касцёла ў Зембіне.

#касцёлы #зембін