Вяртанне барочнага каларыту касцёлам у Польшчы:
* Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла пры кляштары капуцынаў. Люблін, 1726-1733
* Касцёл Святых Янаў. Кракаў. 1715-1723
* Калегіяцкая базіліка. Познань. 1651-1705
* Касцёл Святога Войцеха і Святога Станіслава Біскупа. Каліш. 1592-1597
* Касцёл на Скалцы. Кракаў. 1733-1751
* Касцёл Святога Яна Хрысціцеля. Янаў Любельскі. 1694-1769
* Касцёл францысканцаў. Пшэмысль. 1754-1778
* Касцёл Святога Францыска Ксаверыя. Красныстаў. 1695-1717
* Базіліка Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Свента Ліпка. 1688-1730
* Базіліка Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Сейны. 1750-1779
У Беларусі пакуль не так шмат прыкладаў - рэстаўрацыя фасадаў нясвіжскага касцёла Божага Цела і мінскага касцёла Святога Іосіфа. А можа быць больш!
#каларыстыка #барока #касцёлы #польшча #замежжа

Самыя вядомыя прыклады ілюзорных перспектыў: галерэя ў палацы Спада, лесвіца Апостальскага палаца і тэатральныя дэкарацыя тэатра Алімпіка - пра іх варта асобна распавесці, хоць нядаўна ў СМІ быў вялікі матэрыял пра іх.
Але ў найлепшых традыцыях Дэна Браўна самы вялікі сакрэт схаваны прама ва ўсіх на вачах у Ватыкане. Гаворка пра плошчу Святога Пятра.
Яе спраектаваў знакаміты Джавані Ларэнца Берніні па даручэнні папы Аляксандра VII. Калі будзеце ў Рыме, то паглядзіце вакол сябе: калі ўбачыце на вяршыні абеліскаў ці на картушах (а вы іх убачыце!) сем горак з васьміканцовай зоркай над імі, то ведайце, што гэта герб роду Кіджы, да якога належаў усяго адзін папа - Аляксандр VII.
Аляксандру VII мы абавязаны тым Рымам, які мы ведаем сёння. Замест таго, каб піздзіць грошы на ўзбагачэнне ўласнай сям'і, ён на іх перабудаваў Вечны горад у стылі барока. Ён любіў літаратуру, філасофію і архітэктуру, дык так, што асабіста прымаў удзел у распрацоўцы праектаў вуліц Рыма. А Берніні быў яго ўлюбёным майстрам-архітэктарам.
Скончу гэтую вялікую рэмарку так: кожны валадар, калі хоча застацца ў гісторыі, мусіць публічна апекавацца мастацтвамі. Эканамічныя дасягненні і заваяванні забудуцца, а мастацтва вечнае і ўдзячнае.
Дык вось Берніні спраектаваў плошчу перад новым фасадам базілікі Святога Пятра, ахапіўшы яе паўколамі сваіх каланад.
Храм будавалі па праекце Мікеланджэла як цэнтрычны храм з уражвальнага памеру купалам, а але пасля да храма прыбудавалі пярэднюю частку з грувасткім фасадам, які закрыў сабою купал.
Плошча здараванная, на яе можна паставіць Калізей і яшчэ застанецца месца. Дык вось Берніні абыграў гэтыя памеры плошчы ілюзіяй. Каланада мае два крылы, якія прымыкаюць непасрэдна да сабора. На іх ніхто не звяртае ўвагі, а дарма - менавіта ў іх і схаваны фокус.
Правіла перспектывы такое: дзве паралельныя лінія заўсёды сыходзяцца ў адной кропцы. Майстры перспектыўных падманак разварочвалі лініі так, каб ясны сыходзіліся бліжэй. Гэта стварала (разам з памяньшэннем памераў дэталяў і адлегласцей паміж імі) эфект глыбіні пры яе адсутнасці.
А што, калі развярнуць лініі так, каб лініі разыходзіліся? Гэта і правярнуў Берніні з крыламі сваёй каланады - яны разыходзяцца ад плошчы ў бок сабора. Вугал невялікі, таму яны ўсё роўна сыходзяцца ў перспектывае, але далей. Такі прыём дазваляе скараціць даўжыню плошчы, наблізіць фасад да людзей.
За адно Берніні яшчэ схаваў і пагарок, на якім стаіць сабор. Крылы трохі паўзуць па пагорку, але з такой хітрай перспектывай здаецца, што яны пабудаваныя на роўнай зямлі. Каб ілюзія была поўнай, усе гарызантальныя лінія на крылах паралельныя ўхілу пагорку. Гэта першае месца ў свеце, дзе я пабачыў не прамавугольныя вокны, а вокны ў форме паралелаграма!
Навошта гэта было рабіць? Усё дзеля тэатральнага барочнага эфекта. З плошчы сабор выглядае звычайным, нават меншым чым ёсць. Але калі чалавек трапляе на частку плошчы перад самі саборам, плошча пачынае пашырацца, перспектыўны эфект крылаў, якія губляюцца ў бакавым зроку знікае, і над чалавекам на пагорку раптам вырастае не звычайны храм, а каласальны.
Берніні дарэчы не быў вынаходнікам і гэтай аптычнай ілюзіі, нешта падобнае да яго правярнуў на плошчы Капітолія Мікеланджэла, але Берніні давёў ідэю да дасканаласці.
Сапраўдную магію перспектывы і архітэктурнай кампазіцыі можна адчуць, калі прайсці па Віа дэла Канчыліяцыёнэ, якую пачалі прасякаць у шчыльнай забудове італьянскія фашысты ў 1936 годзе. З-за фасада выпаўзае купал, але нават без яго на такім значным аддаленні сабор выглядае каласальным - чаго не адчуваеш на самой плошчы Святога Пятра.
#лікбез #Рым #перспектыва #Італія #барока