Спадчына
2.89K subscribers
9.8K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Бабруйску разрам з будынкам былой футравай фабрыкі па вуліцы Бахарава знішчылі і савецкую мазаіку.

#Бабруйск #роспісы #знішчэнне
“Вока” – адзін з 4 тысяч фрагментаў фрэсак Княскай вежы.

Даследчык Крэўскага замка, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч правёў у Мінску публічную лекцыю, прысвечаную адной з самых загадкавых старонак у гісторыі сярэднявечнага кастэля – паходжанню фрэсак XIV стагоддзя ў візантыйскім стылі, знойдзеных беларускімі навукоўцамі падчас раскопак з перапынкам у 25 гадоў.

У 1988 годзе у Княскай вежы, якая была цалкам засыпана друзам, раптам выявілі каляровыя ўзоры. У 2012-м зноў ускрывалі вежу: зрабілі два глыбінныя шурфы і адтуль пайшла чарговая маса фрэсак. Агулам за дзве экспедыцыі сабралі каля 4 тысяч фрагментаў, якія захоўваюцца ў Гродне і Мінску.

У сваёй масе гэта дэкаратыўныя геаметрычныя лініі ці больш складаныя “завіткі”, аднак ёсць і дэталі “антрапалагічнай мазаікі” – напрыклад, вока, якое па ўсіх характарыстыках належыць чалавеку. Адпаведна, тэарэтычна ў пакоях маглі быць і выявы кагосці з вялікіх князёў.

#роспісы #замкі #Крэва
https://kreva.travel/2022/12/12/zagadki-fresak-knyaskaj-vezhy/
Стары замак у Гродне гэта не толькі XVI стагоддзе, але і XIX-XX стст., калі будынак перастаў быць рэзідэнцыяй манарха і выконваў ваенна-гарамадскія функцыі. Гэтыя стагоддзі таксама пакінулі значны эстэтычны след на целе замка. Ці змогуць пры яго рэканструкцыі ўтрымаць баланс паміж ідэяй «замка Стафана Баторыя» і захаваннем напластаванняў усіх эпох?

P.S. Звярніце ўвагу на 4 здымак з фрагментам роспісу над кутнім праёмам (дзе быў эркер), на якім бачныя мужчынскія ногі ў панчохах па рэнесанснай модзе і вастрыё дзіды.

#замкі #Гродна #дэталі #выяўленне #роспісы
Роспісы пачатку XVIII ст. у левым крыле кляштара францысканцаў у Пінску.

Крыніца
#роспісы #кляштары #пінск
Раскрыццё насценнага жывапісу ў былым кляштары францысканцаў у Пінску. З архіва Аркадзя Шпунта.

#Пінск #манастыры #раскрыццё #роспісы
Рэканструкцыя першапачатковага выгляду алтара на 1730-я гады ў кафедральным касцёле ў Пінску. Выканана на падставе хіміка-фізічных даследаванняў пігментаў і зандажоў жывапісных слаёў. 1986 год. З архіва Аркадзя Шпунта.

#Пінск #касцёлы #каларыстыка #роспісы #інтэр'еры
Літоўскі рэстаўратар Даўмантас Піліпавічус (Daumantas Pilipavičius) у сваім фэйсбуку паказвае працэс і вынік рэстаўрацыі роспісаў у палацы Сапегаў XVII стагоддзя на Антокалі.

Хацелася б, каб і беларускія рэстаўратары былі больш адкрытымі да грамадства.

#роспісы #палацы #рэстаўрацыя #Сапегі #Антокаль #інтэр'еры
На інтэрнэт-аукцыёне з Германіі выстаўленыя на продаж эскізы-праекты алтарных роспісаў касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінска, выкананыя мастаком Юзафам Тэафілам Смалінскім (Józef Teofil Smoliński, 1865-1927).

#аўкцыёны #мінск #роспісы #касцёлы
Forwarded from Спадчына
Унікальны мадэрнавы інтэр'ер касцёла Святога Міхала Арханёла ў в. Цімкавічы Капыльскага раёна, створаны каля 1908 года ураджэнцам Кобрынскага павета Францішкам Бруздовічам. Ён запоўніў міжнефавы фрыз карцінамі, пакрыў раслінна-кветкавым арнаментам сцены, столь і канструкцыйныя элементы — тут былі букеты ружаў і кусты шыпшыны, галінкі яблынь, дубовае лісце, кветкі сланечнікаў, белыя рамонкі, блакітна-сінія валошкі, белыя лілеі, незабудкі і іншыя. На дзвярах мастацкая акоўка ў выглядзе галінак. Касцёл быў знішчаны пажарам ў 1985 годзе, але такі выдатны помнік заслугоўвае адбудовы або ў Строчыцах, або ў якасці залы музея архітэктуры, які калі-небудзь з'явіцца ў Беларусі.

#касцёлы #роспісы #інтэр'еры #Цімкавічы
Forwarded from Спадчына
Калі вы злавілі знаёмыя, як цяпер кажуць, вайбы (для старых: адчуванне атмасферы, агульнага настрою) ад інтэр'ераў у Цімкавічах, то, верагодна, вы проста былі ў Чырвоным касцёле да таго як адзін даўбаёб, навязваючы свае нічым не абгрунтаваныя эстэтычныя ўяўленні, не забяліў амаль ўсе размалёўкі ўнутры. Справа ў тым, што мастак Бруздовіч быў запрошаны афармляць Чырвоны касцёл, зрабіў эскізы вітражоў і роспісаў, але паспеў рэалізацаваць іх толькі часткова, бо памёр у 1912 годзе. У інтэрнэце можна знайсці толькі два фотаздымкі распісанага касцёла таго часу і ўсе яны акцэнтуюцца на незахаваным амбоне. Якасць не вельмі, а слуп, да якога амбон мацаваўся, даўно зафарбаваны ў адзін тон, але можна заўважыць, што на аркадах на заднім фоне ёсць матыў паўколаў, які меўся на іх і да нядаўняй пабелкі. Паколькі ў касцёле доўгі час быў дом кіно, то не зусім зразумела: гэтыя роспісы арыгінальныя, паноўленыя, адрэстаўраваныя або зробленыя па матывах, але стылістыка і каларыт дакладна тыя ж, што былі ў пачатку XX ст.
#роспісы