Паглядзіце якія калгасныя рамы ўстаноўлены ў аконныя праёмы былога будынка паліграфкамбіната на плошчы Якуба Коласа. 🫣 На гісторыка-культурных каштоўнасцях такое сорамна і на дваровы фасад ставіць, не кажучы пра галоўны, парадны фронт забудовы праспекта.
#вокны #дэталі #мінск #антырэстаўрацыя
#вокны #дэталі #мінск #антырэстаўрацыя
Манаграма ZS на доме інжынера Зыгмунта Збігневіча Свянціцкага (1880-1963; Zygmunt Święcicki), які трымаў з іншым вядомым мінскім архітэктарам Генрыкам Гаем архітэктурнае бюро.
#дэталі #Мінск
#дэталі #Мінск
Рэстаўрацыя спецыялістамі Беларускага пячнога таварыства (і такое ёсць) печаў у Жыровіцкім манастыры. Выглядае быццам бы прыстойна, толькі чаму спрасцілі карнізік апошняй печы?
http://belpo.by/restavracija-staryh-pechej-v-belarusi/
#дэталі #рэстаўрацыя #інтэр'еры
http://belpo.by/restavracija-staryh-pechej-v-belarusi/
#дэталі #рэстаўрацыя #інтэр'еры
Стары замак у Гродне гэта не толькі XVI стагоддзе, але і XIX-XX стст., калі будынак перастаў быць рэзідэнцыяй манарха і выконваў ваенна-гарамадскія функцыі. Гэтыя стагоддзі таксама пакінулі значны эстэтычны след на целе замка. Ці змогуць пры яго рэканструкцыі ўтрымаць баланс паміж ідэяй «замка Стафана Баторыя» і захаваннем напластаванняў усіх эпох?
P.S. Звярніце ўвагу на 4 здымак з фрагментам роспісу над кутнім праёмам (дзе быў эркер), на якім бачныя мужчынскія ногі ў панчохах па рэнесанснай модзе і вастрыё дзіды.
#замкі #Гродна #дэталі #выяўленне #роспісы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску вынішчаюць старыя савецкія слупы з тумбамі, якія з'яўляюцца адной з візітовак сталіцы і нед'емнай часткай ансамблю праспекта Незалежнасці. Замест іх з'яўляюцца безаблічныя слупы, якія маюць большы дыяметр за старыя, так што спадзеву на тое, што металічныя тумбы са старых слупоў перанясуць на новыя, няма. Раней у Мінску практыкавалі замену чыгунных тумб на пластыкавыя (і нават рознакаляровыя), але атрымлівалася не вельмі натуральна.
Не беражом тое, што маем, а пасля будзем з нуля рабіць муляжы.
#Мінск #дэградацыя #знішчэнне #дэталі #савецкаяспадчына
Не беражом тое, што маем, а пасля будзем з нуля рабіць муляжы.
#Мінск #дэградацыя #знішчэнне #дэталі #савецкаяспадчына
На двухпавярховых сталінках часта можна ўбачыць казырок такой вось незвычайнай канструкцыі.
А што яшчэ ён вам нагадвае? Напішыце ў каментарыях
#савецкаяспадчына #драўлянаедойлідства #дэталі
А што яшчэ ён вам нагадвае? Напішыце ў каментарыях
#савецкаяспадчына #драўлянаедойлідства #дэталі
Спадчына
Photo
У Магілёве на доме па Першамайскай, 32 мяняюць балконы. На ім, як «каштоўнай забудове» забаронена змяняць характар архітэктуры фасадаў.
Выглядае падобнае, але не выглядае дакладна: адсутнічае раскрапоўка (выступ) плоскасці парапетнай сценкі, адсутнічае кесаніраванне ніжняй плоскасці балкона, бо няма «бэлькі», якая быццам бы абапіралася на фігурныя кранштэйны з парэзкай расліннага матыву, балясы чорт ведае якога ляда выстаўлены не ў адной плоскасці з парапетнай сценкай, а заглыблены, самі балясы з прамых цыліндраў з карынфскай капітэлькай ператварыліся ў фігурныя з дарычнай капітэлькай, адсутнічаюць прафіляваныя паяскі (гэта яшчэ могуць дадаць), а тыя, што зроблены - не адпавядаюць тым, што былі да рамонту. Магчыма, што пры аднаўленні паяскоў кіраваліся прафілямі з гістарычных чарцяжоў будынка, але іншыя вышэй пералічаныя хібы кажуць пра тое, што чарцяжы тут наўрад ці адыгрывалі нейкую ролю. Больш менш праўдападобна аднавілі хіба што самі кранштэйны — і гэта ўжо вялікі прагрэс для горада.
#Магілёў #савецкаяспадчына #дэталі #гістарычнаязабудова

Рэстаўрацыя касцёла Святога Іосіфа ў Мінску працягваецца. Пачалі замяняць савецкія рамы з форткамі на запаўненні, набліжаныя па выкананні да гістарычных. Пакуль замянілі з паўночнага боку. Не так даўно на ўваходзе таксама былі пастаўлены шаляваныя дзверы.…
На дзверы на ўваходзе ў Іосіфаўскі касцёл дарэчы дадалі металічныя клёпкі і іншую фурнітуру. Здаецца, бракуе толькі нашчыльніка.
#рэстаўрацыя #мінск #касцёлы #дэталі #дзверы
#рэстаўрацыя #мінск #касцёлы #дэталі #дзверы