Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Магілёве знішчылі капліцу і агароджу на нямецкіх могілках за пасёлкам Кірава.

Могілкі ўтварыліся ў 1945 – 1948 гг. Нямецкія салдаты з’яўляліся ваеннапалоннымі і паміралі ў шпіталі пасёлка Халмы, а таксама падчас аднаўленчых прац у горадзе. Тут на ўскрайку горада, у пачатку Любужскага лесапарку пахавана па афіцыйных дадзеных больш за 200 нямецкіх салдат, а па неафіцыйных – каля 1000.

У савецкія часы могілкі былі закінуты і не ахоўваліся. Мясцовы люд праводзіў самадзейныя раскопкі пахаванняў у пошуку залатых зубоў.

Упарадкаванне памерлых пасля вайны нямецкіх ваеннапалонных адбылося на нямецкія сродкі ў 1996 г. На месцы пахавання была ўзведзена капліца з чырвонай цэглы, а каля яе пастаўлены памятны знак.

У апошнія гады металічную агароджу сталі раскрадаць на металічны лом. Такі ж вандалізм зведалі ўсё могілкі ў горадзе: выкрадалі старыя надмагіллі, выламвалі агароджы капліцы сям'і Кленцэ... Злодзеяў амаль ніколі не знаходзілі.

Што тычыцца капліцы, то гэта яўна не праца вандалаў, якія шукаюць на што купіць гарэлкі.

Магілёўцы стварылі петыцыю, патрабуючы ад гарадскіх уладаў адказу на якой падставе разбураецца вайсковае пахаванне.

#могілкі #Магілёў
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей унесены цэлы шэраг габеленаў народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі. Гэта вынікае з рашэння Міністэрства культуры.

Творы Кішчанкі і раней былі пад аховай дзяржавы. Гэта габелены «Музыка» (шыфр 722Ж000041) у Музычным каледжы імя Глінкі, габелен-заслона ў Оперным тэатры (722Ж000042) і найбольш вядомы «Габелен Века» (721Ж000038), які быў унесены ў кнігу рэкордаў Гінэса, як найвялікшы ў свеце.

Аказалася, што тэатральная заслона (два перадапошнія здымкі) толькі частка з серыі габеленаў, створаных Кішчанкам у 1970-1980-я гады для Опернага тэатра. У Беларускай акадэміі мастацтваў адшукаліся яшчэ тры габелены з гэтай серыі: «Беларусь», «Музыка», «Скарына» (першыя чатыры фота), якім цяпер прысвоены статус помнікаў мастацтва рэспубліканскага значэння (722Ж000113).

Яшчэ больш габеленаў з серыі адшукалася чамусьці ў Магілёве: «Космас», «Рэвалюцыя», «Песняры», а таксама два велізарныя габелены для фае (11,5х11,12 і 11,4х11,3 м). Як яны выглядаюць - невядома. Распаўсціся па Беларусі габелены маглі ў час апошняй рэканструкцыі тэатра - савецкаму мастацтву не было месца ў лоску і бляску абноўленых інтэр'ераў.

Сёння яны захоўваюцца ў Палацы культуры Магілёўскай вобласці, адкуль у час рэканструкцыі да Форума рэгіёнаў у 2018 годзе павыкідалі ўвесь "савецкі хлам", то бок усё дэкаратыўна-манументальнае мастацтва: столі з трохмерных элементаў, габелены, літыя металічныя перагадокі, люстры з літога шкла і наборныя драўляныя пано на сценах. Большасць проста выламалі і вывезлі на сметнік.

Невядома і што стала з вялікім габеленам «Мой родны край» Славы Сакалова і Зоі Літвінавай, які ўпрыгожваў фае (апошняе фота). Сёння ўсе інтэр'еры палаца зроблены ў стылі "дорага-багата", а габелены, напэўна, пыляцца ў кладоўках.

#габелены #ахова #Мінск #Магілёў
У Магілёве на скрыжаванні Пушкінскага праспекта і вуліцы Астроўскага рыюць катлаван пад будаўніцтва падземнага пераходу.

Праблема ў тым, што менавіта на гэтым скрыжаванні, у граніцах катлавана ў пачатку XIX стагоддзя была пабудаваная адна з парадных уязных арак — Чарнігаўская брама. Помнік класіцызму, як і аналагічная брама на быхаўскім кірунку, не перажыў пасляваеннае аднаўленне горада.

Тым не менш ягоныя падмуркі ўсё яшчэ знаходзяцца ў зямлі. Помнік не абмераны, не прывязаны да мясцовасці, не зафіксаваны. Калі яго падмуркі разбураць, то будзе цалкам страчаны для навукі.

Горадабудаўнічая сітуацыя дазваляе нават зрабіць такую развязвязку, якая б дазволіла аднавіць гэтае збудаванне на сваім гістарычным месцы.

На жаль у горадзе праводзіцца палітыка, якая ігнаруе патрэбы пешаходаў, веласіпедыстаў, маламабільных грамадзян. Усё дзеля аўтамабіляў. Яшчэ адну паласу дадамо і загонім людзей пад зямлю і ўсё паедзе.

Не паедзе. Праверана на сотнях еўрапейскіх гарадоў яшчэ ў сярэдзіне XX стагоддзя. Нажаль гэтыя «свежыя» навіны ўрбанізму дагэтуль не дабраліся да кабінетаў магілёўскіх чыноўнікаў. Падземны здзек з людзей падаецца як падарунак жыхарам!

Думаю, будаўніцтва падземнага пераходу выклікана яшчэ адной прычынай — неабходнасцю загрузіць будаўнічыя і праектныя арганізацыі горада хоць нейкай працай. З той жа прычыны праектуецца велізарны пацёмкінскі жылы раён на ўскраіне, хоць горад адзіны з абласных цэнтраў, які паводле перапісу імкліва змяншаецца. Старыя паміраюць, а маладыя з'язджаюць у месцы, дзе не будуюць падземныя пераходы на кожным скрыжаванні...

#Магілёў #археалогія #знішчэнне #гістарычнаязабудова
Спадчына
Photo
У Магілёве, відаць, адрылі такі падмуркі Чарнігаўскай брамы. Як адзначаюць краязнаўцы - у раскопе выяўлены мур з раздвоеным вуглом. Менавіта такі раскрапаваны вугал адлюстраваны на чарцяжах і гістарычных фота Чарнігаўскай брамы.

Ці спыніць гэта будаўнікоў? Ну вядома ж не, асобліва калі не пісаць нікуды. Але зараз выхадныя і да панядзелка ніхто рэагаваць не будзе, а падмуркаў ужо можа не стаць.

Фота
#Магілёў #гістарычнаязабудова #выяўленне
Спадчына
Photo
Наш чытач зрабіў 3D-мадэль Чарнігаўскай брамы ў Магілёве. А за адно значыць Шклоўскай і Віленскай, бо яны па адным праекце пабудаваны, толькі Быхаўская адрознівалася.

#Магілёў #гістарычнаязабудова #рэканструкцыя
https://sketchfab.com/3d-models/czarnihauskaja-brama-c431f79c8a5244afb76de26ab9760df6
Спадчына
У Магілёве, відаць, адрылі такі падмуркі Чарнігаўскай брамы. Як адзначаюць краязнаўцы - у раскопе выяўлены мур з раздвоеным вуглом. Менавіта такі раскрапаваны вугал адлюстраваны на чарцяжах і гістарычных фота Чарнігаўскай брамы. Ці спыніць гэта будаўнікоў?…
Інстытут гісторыі НАН Беларусі паведамляе, што на месцы раскопак катлавана пад будаўніцтва падземнага пераходау ў Магілёве, дзе меркавана размяшчалася Чарнігаўская брама, помнік класіцызму, усё ж такі вядзецца археалагічны нагляд супрацоўнікамі МДУ імя А. А. Куляшова.

На месцы катлавана часткова аголены цагляныя падмуркі, якія фіксуюцца і інтэрпрэтуюцца спецыялістамі. Выяўленыя падмуркі часткова ўваходзяць у межы катлавана, асноўная іх частка сыходзіць у бок тратуара, дзе земляныя работы не вядуцца.

#Магілёў #археалогія
У Магілёве праваслаўныя царалюбцы хочуць вынішчыць Замкавую гару і адзіны ў цэнтры горада парк пад свой "Дыснейлэнд" — музейны комплекс вакол царквы у гонар Царскіх Пакутнікаў (гісторыя яе пабудовы ў 2000-я гады асобная тэма, можаце пагугліць), у якім будуць распавядаць пра падзеі 20 стагоддзя: Першая сусветная вайна, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, сям'я Мікалая II, Георгіеўскія кавалеры, Лютаўская рэвалюцыя 1917 года.

Па інфармацыі сайта Магілёўскага гарвыканкама, з 5 ліпеня пачнецца працэдура грамадскага абмеркавання гэтага праекта, а скончыцца 19 ліпеня.

Не магу зразумець, у горадзе завяліся шкоднікі ці проста адзін праектант-выскачка (стыль "архітэктуры" пазнавальны) не ведае куды і каму падсунуць свае калгасныя пражэкты, каб увекавечыць сябе на самых важных пунктах у цэнтры?

150 метраў ад царквы ў гонара цара - і побач Ратушная плошча (плошча Славы), дзе стаяў палац губернатара, жыў цар і сядзела Стаўка. Будынак выдатна зафіксаваны нават знутры на шматлікіх фота часоў Першай сусветнай. А галоўнае - яго месца цалкам вольнае (цяпер там газон). Не толькі вольнае, але з 2005 года ў праекце зон аховы цэнтра прапісана аднаўленне гэтага будынка як часткі ансамблю плошчы. І з таго моманту для гэтага зроблена А Н І Ч О Г А. Вось аднавіце палац і зрабіце музей Стаўкі, якога ляда вы свой псеўдагістарычны лубок на помнік археалогіі цягнеце?

https://magilev.by/news/2024/07/02/muzejnyj-kompleks-planiruyut-postroit-v-parke-gorkogo-mogileva

#Магілёў
У 1981 годзе пры будаўніцтве мемарыяла Змагарам за савецкую ўладу на Савецкай плошчы ў Магілёве была выяўлена драўляная маставая 17 стагоддзя. Яе перанеслі на тэрыторыю музея этнаграфіі, дзе яна экспанавалася на адкрытым паветры некалькі гадоў.

#Магілёў #археалогія
«Рэстаўрацыя» Мікольскага манастыра ў Магілёве - суцэльная хлусня і фальсіфікацыя, якую выдаюць за аўтэнтыку. Відаць, папоўская машына ў браму не пралазіла, дык «магілёўскае барока» падкарэктавалі.

#Магілёў #цэрквы #антырэстаўрацыя
Спадчына
«Рэстаўрацыя» Мікольскага манастыра ў Магілёве - суцэльная хлусня і фальсіфікацыя, якую выдаюць за аўтэнтыку. Відаць, папоўская машына ў браму не пралазіла, дык «магілёўскае барока» падкарэктавалі. #Магілёў #цэрквы #антырэстаўрацыя
У чаце спыталіся калі знеслі браму. Браму разам з агароджай знеслі ў міжваенны час. На нямецкіх фотаздымках аж да самага сабора голае поле.

У 1981 г. скончаны знешнія работы па аднаўленні і рэканструкцыі комплексу паводле праекта, распрацаванага ў Спецыялізаваным навукова-рэстаўрацыйным аб’яднанні «Белрэстаўрацыя». Архітэктарам значыцца Аляксандр Канаваленка, будучы начальнік Упраўлення музеяў і аховы помнікаў Мінкультуры БССР.

Так, гэтую дзіч тварыла сёння паважаная «Белрэстаўрацыя». Тады панавала меркаванне, што можна «аднаўляць» помнікі лепш, чым яны былі. Так прыземістую манастырскую браму зрабілі больш вытанчанай, а на саборы знішчылі дзве больш познія вежы — ці то змагаліся з «расейскім уплывам», ці то шукалі выкшталцоную, незамутную, спрадвечна беларускую архітэктуру.

Падобнае нацыянал-фэнтэзі адбывалася ў той жа час на Траецкім прадмесці. Замест знішчанага фронту забудовы, што выходзіць да моста, намарафецілі ўнутрадваровыя будынкі, надаўшы ім выгляд распіснога перніка.

І вельмі хацелася, каб было як у Еўропе. У губернскім Мінску не было камяніц з дахоўкай? Небяды! Перабудуем дахі і накрыем ёю (бляха і дахоўка патрабуюць рознага ўхілу, таму каб выкарыстаць дахоўку там, дзе ад пачатку была бляха, нарошчвалі франтоны).

Так і зрабілі. Задача была нагнаць і перагнаць Вільню, Рыгу і Талін, а не займацца сапраўднай рэстаўрацыяй.

Дарэчы засталося фота з часоў «рэстаўрацыі» манастыра, на якім бачна, на фэнтэзійнай браме пакідалі выступы цэглы, каб было за што фігурныя калонкі з парэзкай мацаваць. І дзе яны? Нідзе, цэглу збілі і затынкавалі. Затое цыбуліну на канёк упяндзюрылі. Красіва.

#Магілёў #Мінск #антырэстаўрацыя
Мая любімая вуліца ў Беларусі — вуліца Крывуліна ў Магілёве. Яна названавая ў гонар першага сакратара Магілёўскага абкама КПБ, але той, хто яе так назваў, меў цудоўнае пачуццё гумару — на плане горада вуліца Крывуліна сапраўдная... крывуліна! Яна 3 разы кардынальна змяняе свой кірунак, загінаючыся ў крывуліну 😄

#Магілёў #тапаніміка #кур'ёзы
Спадчына
У Магілёве праваслаўныя царалюбцы хочуць вынішчыць Замкавую гару і адзіны ў цэнтры горада парк пад свой "Дыснейлэнд" — музейны комплекс вакол царквы у гонар Царскіх Пакутнікаў (гісторыя яе пабудовы ў 2000-я гады асобная тэма, можаце пагугліць), у якім будуць…
У Магілёве па выніках грамадскага абмеркавання рэкамендавалі прыняць да рэалізацыі праект музея цара, які прывядзе да знішчэння Замкавай гары з рэшткамі гарадскіх умацаванняў і паловы найстарэйшага парку горада.

З 143 галасоў, сабраных пад петыцыяй супраць будаўніцтва, улічылі толькі 5(!). Пры гэтам аднекуль з дзіркі ад бубліка з'явілася 498 меркаванняў за рэалізацыю - гэта, вядома, мёртвыя душы з епархіі ці ад бюджэтнікаў па разнарадцы. Тое ж самае бачылі па выніках грамадскіх абмеркаванняў і ў іншых гарадах.

Прыведзеныя нарматыўна-прававыя абмежаванні на будаўніцтва ў гэтым месцы цалкам праігнараваны.

Што ж, кіраўніцтва горада будуе сабе той жа помнік, што збудаваў сабе некалі старшыня Віцебска, які загадаў узарваць помнік XII стагоддзя — нашчадкі вам гэтага ніколі не даруюць.

#Магілёў #замкі #паркі #знішчэнне #петыцыі