Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Мала знішчыць храм, трэба яшчэ знявечыць усё побач, каб нічога пра былое не нагадвала. Так і ў Крычаве — цяжка здагадацца, што безаблічны будынак на цэнтральнай плошчы, гэта былая плябанія ў псеўдагатычным стылі. Выдае хіба што размяшчэнне некаторых акон.

#Крычаў #фотапараўнанне #гістарычнаязабудова #дэградацыя #непомнік
Эскіз агароджы Беларускага політэхнічнага інстытута працы Льва Мікалаевіча Рымінскага і рэалізаваны варыянт.

#мінск #савецкаяспадчына #фотапараўнанне #праекты
Пасляваенны лёс мінскай архікафедры: спачатку ў сталінку (але трэба падзякаваць архітэктарам, якія захавалі амаль увесь аб'ём, схаваўшы яго за «шырмай» новага класіцыстычнага фасада), вядомую як Дом Спартака, а ў 90-я назад у барочны касцёл.

#фотапараўнанне #Мінск #касцёлы #рэканструкцыя #рэстаўрацыя
Ёсць меркаванне, што калі б не войны, то мы б не ведалі, як выглядала Беларусь. Тут нельга не пагадзіцца, хоць праўда гэта даволі сумная, бо многія помнікі толькі на тых здымах і засталіся.

І гэтыя здымкі, якія рабілі зусім не для нас, могуць быць каштоўнай крыніцай па аднаўленні помнікаў архітэктуры. Вось некалькі здымкаў з часоў польскай акупацыі Бабруйска, на якіх пазіравалі польскія жаўнеры, а за адно заснялі мноства дэталяў: прыгожую сталярку, прыступкі, каваныя агароджы.

Першы будынак гэта асабняк Мірэнбурга па вуліцы Пушкіна, 211 выдатна захаваўся і звонку і знутры (калі будзеце, зайдзіце ўнутр, там у памяшканнях ёсць прыгожы партал і старыя кафляныя печы, якія можна папрасіць сфоткаць). Але здымак вельмі добрай якасці (на ім ёсць Уладзіслаў Андэрс) паказвае, што насамрэч мное страчана, няма прыгожай мадэрнай фрамугі, няма прафіляваных прыступак, няма агароджы мастацкай коўкі.

Астатнія два здымкі таксама з Бабруйска, але пакуль не адшукаў месца. Спарава хутчэй за ўсё не ў тым, што будынкі былі знесены, а ў тым, што ў Бабруйска велізарны (па адчуваннях больш за Брэст) і выдатна захаваны гістарычны цэнтр, але вельмі дрэнна вывучаны. Але паглядзіце якія вокны і дзверы 😍

#бабруйск #дэталі #вокны #дзверы #гістарычнаязабудова #фотапараўнанне