Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Малавядомыя здымкі Чырвонага касцёла, зробленыя ў 1960-я гады. З альбома «Абмерныя чарцяжы будынкаў былой кінастудыі навукова-папулярных фільмаў. Том I» (1969 г.)

Крыніца

#касцёлы #мінск
У 2024 годзе плануюць дадаць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў шэраг новых аб'ектаў.

У Гомельскай вобласці:
* руіны царквы ў вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна.
* Месца былога замка Сапегаў у вёсцы Антонаў Нараўлянскага раёна. (Першы раз чую пра такі!)
У Гродзенскай вобласці:
* Будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Нарэшце ўзяліся за савецкі мадэрнізм.
* Гістарычная частка Слоніма
У Магілёўскай вобласці:
* Новаствораны гістарычны цэнтр Бабруйска, у якім сёння 58 аб'ектаў, дапоўняць яшчэ 15 будынкамі.

У Віцебскай вобласці:
* Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Параф'янаве Докшыцкага раёна, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя ў стылі неабарока. Гэта брат-блізнюк касцёла ў Лынтупах, які атрымаў нарэшце ахоўны статус летась.
* Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі 1824 года ў неараманскім стылі ў Браславе.

У Мінску:
* Дом па праспекце Незалежнасці, 27А. Адзіны будынак, які застаўся ад Юр'еўскай вуліцы

Такім чынам у аўтсайдарах пакуль застаюцца Брэсцкая і Мінская вобласці. А яшчэ зноў ніводнага драўлянага будынка ці помніка манументальнага мастацтва. Але добра, што ў першай палове года ёсць нейкі план, запас аб'ектаў на год. Можа да канца года яшчэ якія помнікі падцягнуцца. Нагадаю, што падрыхтаваць прапанову на наданне ахоўнага статусу можа кожны, хоць гэта і складана.

#ахова #Антонаў #Браслаў #Параф'янава #Свержань #Бабруйск #Слонім #Мінск #Гродна
З кінатэатра "Масква" ў Мінску збіваюць натуральны камень, каб замяніць на керамаграніт. Усё магло б быць іначай, калі б ансамбль праспекта Пераможцаў займеў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але ў гэтым статусе адмовілі, каб і далей чыніць чэрнь з помнікамі мадэрнізму. Наступным будзе Дом прафсаюзаў на рагу з Мельнікайтэ - праект з вентфасадам ужо падрыхтаваны.

#Мінск #рэканструкцыя #савецкаяспадчына
Будаўнікі паказалі як ідуць справы на рэканструкцыі кінатэатра «Перамога». Заканчваюцца работы па аздабленні фасада кінатэатра, амаль гатовы дах, замянілі вокны. Унутры працуюць над паўкруглымі фрэскамі, мазаічнымі падлогамі і дэкаратыўнай ляпнінай. У адной з залаў завяршаюць мантаж акустычных панэляў.

#Мінск #рэканструкцыя #савецкаяспадчына #рэстаўрацыя #інтэр'еры
Як выглядае броваў пры Лошыцкай сядзібы пасля зачысткі гістарычных пабудоў.

#Лошыца #прамысловаяспадчына #Мінск #знішчэнне
https://realt.onliner.by/2024/05/09/rekonstrukciya-istoricheskix-postroek
На плошчы Францішка Багушэвіча дабіваюць карпусы міжваенных фабрыкі «Кастрычнік» і завода «Ударнік» (пасля аб'яднаных у «Сукно»). Замест прыстасавання і захавання гісторыі месца - поўнае знішчэнне і новае будаўніцтва невядома чаго.

Фота
#мінск #прамысловаяспадчына #знішчэнне
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей унесены цэлы шэраг габеленаў народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі. Гэта вынікае з рашэння Міністэрства культуры.

Творы Кішчанкі і раней былі пад аховай дзяржавы. Гэта габелены «Музыка» (шыфр 722Ж000041) у Музычным каледжы імя Глінкі, габелен-заслона ў Оперным тэатры (722Ж000042) і найбольш вядомы «Габелен Века» (721Ж000038), які быў унесены ў кнігу рэкордаў Гінэса, як найвялікшы ў свеце.

Аказалася, што тэатральная заслона (два перадапошнія здымкі) толькі частка з серыі габеленаў, створаных Кішчанкам у 1970-1980-я гады для Опернага тэатра. У Беларускай акадэміі мастацтваў адшукаліся яшчэ тры габелены з гэтай серыі: «Беларусь», «Музыка», «Скарына» (першыя чатыры фота), якім цяпер прысвоены статус помнікаў мастацтва рэспубліканскага значэння (722Ж000113).

Яшчэ больш габеленаў з серыі адшукалася чамусьці ў Магілёве: «Космас», «Рэвалюцыя», «Песняры», а таксама два велізарныя габелены для фае (11,5х11,12 і 11,4х11,3 м). Як яны выглядаюць - невядома. Распаўсціся па Беларусі габелены маглі ў час апошняй рэканструкцыі тэатра - савецкаму мастацтву не было месца ў лоску і бляску абноўленых інтэр'ераў.

Сёння яны захоўваюцца ў Палацы культуры Магілёўскай вобласці, адкуль у час рэканструкцыі да Форума рэгіёнаў у 2018 годзе павыкідалі ўвесь "савецкі хлам", то бок усё дэкаратыўна-манументальнае мастацтва: столі з трохмерных элементаў, габелены, літыя металічныя перагадокі, люстры з літога шкла і наборныя драўляныя пано на сценах. Большасць проста выламалі і вывезлі на сметнік.

Невядома і што стала з вялікім габеленам «Мой родны край» Славы Сакалова і Зоі Літвінавай, які ўпрыгожваў фае (апошняе фота). Сёння ўсе інтэр'еры палаца зроблены ў стылі "дорага-багата", а габелены, напэўна, пыляцца ў кладоўках.

#габелены #ахова #Мінск #Магілёў
Спадчына
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Спадчына
У цэнтры Мінска падчас планавых работ знайшлі надмагіллі XIX стагоддзя. Каменныя пліты знайшлі каля бізнес-цэнтра «Імперскі»: яны датуюцца сярэдзінай XIX стагоддзя, магчыма, 1876 і 1823 гадамі. Каму надмагіллі належаць, навукоўцам яшчэ трэба будзе высветліць.…
Надмагіллі належаць баранэсе Эміліі з Корфаў Дамброўскай, якая памерла ў 18?6 годзе і Міхаліне Нецяёўскай. Тое, што яны не яўрэйскага паходжання, відавочна. Іхнія надмагіллі перанесены сюды з іншага месца. А вось з якога - пытанне.

На першы погляд абедзве каталічкі. Гарадскімі каталіцкімі могілкамі ў Мінску былі Кальварыйскія, якія захаваліся цалкам, і пасля яшчэ Залатагорскія, якія былі былі знішчаны. Спачатку на халернай частцы пабудавалі пасля вайны дом, а ў 1970-я дабілі ўзвядзеннем Палаца мастацтва.

У 2017 годзе 12 надмагільных пліт з Залатагорскіх могілак выявілі ў лесе на ўездзе ў вёску Прылукі. Сёння яны экспануюцца на тэрыторыі вакол касцёла Святога Роха.

Але першае надмагілле наводзіць яшчэ на іншыя думкі. Корфы - разгалінаваны нямецкі род лютэранскага веравызнання. Чыёй менавіта дачкой была Эмілія пакуль высветліць не ўдалося. Але ў Мінску былі свае нямецкія лютэранскія могілкі, якія таксама былі знішчаны камуністамі ў 1970-я гады. І размешчаны яны ад вуліцы Ерусалімскай, дзе выяўлены надмагіллі ўсяго за 700 м.

На Яўрэйскія могілкі, таксама знішчаныя, маглі звазіць надмагіллі з іншых знесеных могілак. Напрыклад у Магілёве, паводле непацверджанай інфармацыі, надмагіллі з праваслаўных Саборных могілак звезлі і звалілі каля Польскіх могілак.

Увогуле ў СССР стаўленне да памяці было варварскім: не кажучы пра знос могілак і выкарыстанне надмагілляў у якасці будаўнічага матэрыялу, у тым ліку як друза для будаўніцтва дарог, ёсць жахлівыя гісторыі, як савецкія дзеці гулялі з чарапамі памерлых у футбол.

Спадзяюся, што краязнаўцы зацікавяцца гэтай знаходкай і змогуць высветліць паходжанне асоб і дзе яны былі пахаваныя. Мы ж са свайго боку звернемся да мясцовых уладаў, каб нагадаць, што гэта - археалагічная находка, з якой трэба абыходзіцца паводле палажэнняў Кодэкса аб культуры.

#могілкі #Мінск #археалогія
Рэканструкцыя касцёла Святога Сымона і святой Алены ў Мінску пачнецца пасля таго, як будзе дапрацаваная праектна-каштарысная дакументацыя, паведаміў на прэс-канферэнцыі упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак.

«У дзяржаўнай экспертызы былі заўвагі да праекта, таму цяпер дакументацыя дапрацоўваецца. Калі будзе атрымана станоўчае заключэнне, тады і пачнуцца работы», — заявіў Аляксандр Румак.

#Мінск #касцёлы #рэканструкцыя
План гістарычнай забудовы XVII—XX ст.ст. у раёне Цэнтральнай плошчы, 23 жніўня 1977 г.

Чырвонай лініяй пазначаны пляц пад будаўніцтва Палаца Рэспублікі і знос гістарычнай забудовы. Знесці планавалі ўсю забудову Інтэрнацыянальнай вуліцы і музычнага завулка. Два будынкі, на той час афіцыйна прызнаныя помнікамі архітэктуры - Дом мастака Ваньковіча і Дом масонаў - па праекце "ўзнаўляліся" на новым месцы. Такім месца стала тэрыторыя кляштара бернардзінак (цяпер праваслаўны сабор). Сядзіба Ваньковічаў мусіла адкрывацца ў бок Гандлёвай (цяпер Зыбіцкай), а Дом масонаў яшчэ ніжэй да Нямігі.

Дарэчы на плане захавалася трасіроўка страчанай Касьмадзям'янаўскай вуліца (Цёмных крам), ад якой на той час заставаўся ўсяго адзін будынак пад № 8.

З фондаў НАРБ
Крыніца
#Мінск #праекты
У Мінску па Замкавай вуліцы калісьці цалкам вынішчылі ўсю забудову, а пасля аднавілі "як было". І вось па фота бачна, што так ніколі не было - непадобнае абсалютна ўсё, ад вышыні будынкаў, якія сталі пад адзін карніз, да прапорцый акон і дэкору фасадаў.

#антырэстаўрацыя #мінск #гістарычнаязабудова
Калі ж вас, гаўнаедаў, жыццё ўжо навучыць, што вашыя архітэктурныя высеры можаце ў сябе на дачы рэалізоўваць, а на помніку архітэктуры ў цэнтры горада нельга, бо прыляціць.

І вось у 2023 годзе была нейкая плітачка на ўваходзе ў рэстарацыю ў былым будынку гасцініцы «Мачыз» на рагу Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай у Мінску. А сёння ўжо чорны партал з блэкжэкам і шлюхамі. Ну нічога, давядзецца хутка аддзіраць гэтае сваё багацце.

#мінск
Як выглядае рэканструкцыя кінатэатра "Масква" ў Мінску. Нагадаем, што яго рэканструкцыя ўвосень 2023 года пачалася незаконна ў той час, калі на разглядзе больш за год заставалася прапанова аб наданні ансамблю праспекта Пераможцаў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але часам не да законаў.

Абноўлены кінатэатр з чатырма заламі плануюць адкрыць у студзені 2025 года.

Як пішуць, сёння дэмантажныя работы завершаны на 90%, дзесьці зроблена новая сцяжка, пракладзены камунікацыі. Гранітную падлогу і калоны адшліфуюць. Дэмантаваны стары кінаэкран, ідзе разборка даху. Раней з фасадаў збівалі натуральны камень, каб замяніць яго на керамаграніт, але на фота большасць старой аддзелкі яшчэ на месцы.

#Мінск #рэканструкцыя #савецкаяспадчына