Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Эскіз агароджы Беларускага політэхнічнага інстытута працы Льва Мікалаевіча Рымінскага і рэалізаваны варыянт.

#мінск #савецкаяспадчына #фотапараўнанне #праекты
Праект мураванай званіцы ў губернскім г. Магілёве, фасад царквы ў г. Княжыцах, званіца ў с. Сар'я Віцебскай губерні. Іванаўскі абласны мастацкі музей

То бок перад фасадам Сар'еўскай царквы магла быць неагатычна-псеўдаруская званіца 🥴

#Магілёў #Княжыцы #Сар#цэрквы #касцёлы #праекты
Праект газетнага шапіка для Мінска. Пачатак ХХ ст. З фондаў НГАБ
Пазначаныя месцы ўсталявання - Нізкі рынак, Ніжняя Ляхаўка, Траецкі рынак

#Мінск #малаяархітэктура #праекты
План гістарычнай забудовы XVII—XX ст.ст. у раёне Цэнтральнай плошчы, 23 жніўня 1977 г.

Чырвонай лініяй пазначаны пляц пад будаўніцтва Палаца Рэспублікі і знос гістарычнай забудовы. Знесці планавалі ўсю забудову Інтэрнацыянальнай вуліцы і музычнага завулка. Два будынкі, на той час афіцыйна прызнаныя помнікамі архітэктуры - Дом мастака Ваньковіча і Дом масонаў - па праекце "ўзнаўляліся" на новым месцы. Такім месца стала тэрыторыя кляштара бернардзінак (цяпер праваслаўны сабор). Сядзіба Ваньковічаў мусіла адкрывацца ў бок Гандлёвай (цяпер Зыбіцкай), а Дом масонаў яшчэ ніжэй да Нямігі.

Дарэчы на плане захавалася трасіроўка страчанай Касьмадзям'янаўскай вуліца (Цёмных крам), ад якой на той час заставаўся ўсяго адзін будынак пад № 8.

З фондаў НАРБ
Крыніца
#Мінск #праекты