Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Як сёння выглядае Дом афіцэраў у Полацку, на якім з лета ідзе рэканструкцыя.

Прэс-служба Савета Рэспублікі, ад якога ў родны горад завітала Каначава, чамусьці заяўляе, што будынак з'яўляецца адзінай захаванай пабудовай 1930-х — 1940-х гадоў у Полацку. Гэта, вядома, не так. Самы буйны і яскравы з захаваных - так, але не адзіны.

У 2011 годзе з Дома афіцэраў з прычыны яго аварыйнага стану выселілі тры аддзяленні Полацкай дзіцячай школы мастацтваў. З таго часу будынак плошчай больш як 4 тысячы квадратных метраў пуставаў і разбураўся. Яго хацелі рэканструяваць пад музей гісторыі горада, затым - пад культурна-дзелавы цэнтр з канцэртнай залай. Але ўсе праекты засталіся нерэалізаванымі - грошай не было, інвестара знайсці не ўдавалася. Работы пачаліся толькі пасля таго, як яго перадалі Полацкаму ўніверсітэту.

Усе аб'екты будуць гнаць да чэрвеня 2024 года, бо ў горадзе запланаваны Форум рэгіёнаў.

https://gorod214.by/new/10269

#Полацк #рэканструкцыя #савецкаяспадчына
Дарэчы рэканструкцыя закране далёка не ўсе капліцы. Дзве капліцы каля агароджы і гаспадарчай зоны могілак, сярод якіх адна неагатычная капліца Віткевічаў, застаюцца без увагі. Таксама праігнаравана існаванне капліцы, чыя гатычная арка разбурылася недзе ў 2016 годзе. Ёсць і іншыя рэшткі збудаванняў, якія патрабуюць хоць нейкай кансервацыі.

Кальварыйскія могілкі ўнікальны аб'ект для Беларусі ў шырокім разуменні гэтага слова, па той жа колькасці капліц на квадратны метр яны статупаюць хіба што віленскім могілкам на Росе.

#могілкі #Кальварыя #Мінск #рэканструкцыя #касцёлы #рэстаўрацыя
Работы ў сутарэннях Віцебскай ратушы, дзе плануюць размясціць частку экспазіцыі.

Ратуша пабудавана ў 1775 годзе, але ў допісе гаворыцца пра сутарэнні XVI стагоддзя - яны засталіся ад ранейшай пабудовы ці гэта памылка? 🤔

#Віцебск #ратушы #рэканструкцыя
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
На круглым стале ў Акадэміі навук паказалі дызайн-канцэпцыю інтэр'ераў вежы Шчытоўкі Навагрудскага замка пасля яе рэканструкцыі.

Крыніца
#інтэр'еры #рэканструкцыя #рэстаўрацыя #замкі
Як ідзе рэканструкцыя пажарнай часці ў Полацку.

Пажарная часць па вуліцы Энгельса, 8, якая была перабудаваная з былой махорачнай фабрыкі Рыўліна, сёння ўтварае невялікі квартал у цэнтры горада.

Будынак частка гістарычнага цэнтра Полацка, унесенага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. У канцы 2023 года яе пачалі рэканструяваць.

На сайце райвыканкама была апублікавана справаздача аб ацэнцы ўздзеяння аб'екта на навакольнае асяроддзе. Там гаварылася, што будынак, дзе размешчана пажарная частка, непрыдатны для далейшай эксплуатацыі: па выніках абследавання, 75% будынкаў падлягае зносу.

Сёння бачна, што ад большасці будынкаў комплексу засталося па адной фасаднай сцяне.

#Полацк #гістарычнаязабудова #рэканструкцыя
З кінатэатра "Масква" ў Мінску збіваюць натуральны камень, каб замяніць на керамаграніт. Усё магло б быць іначай, калі б ансамбль праспекта Пераможцаў займеў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але ў гэтым статусе адмовілі, каб і далей чыніць чэрнь з помнікамі мадэрнізму. Наступным будзе Дом прафсаюзаў на рагу з Мельнікайтэ - праект з вентфасадам ужо падрыхтаваны.

#Мінск #рэканструкцыя #савецкаяспадчына
Будаўнікі паказалі як ідуць справы на рэканструкцыі кінатэатра «Перамога». Заканчваюцца работы па аздабленні фасада кінатэатра, амаль гатовы дах, замянілі вокны. Унутры працуюць над паўкруглымі фрэскамі, мазаічнымі падлогамі і дэкаратыўнай ляпнінай. У адной з залаў завяршаюць мантаж акустычных панэляў.

#Мінск #рэканструкцыя #савецкаяспадчына #рэстаўрацыя #інтэр'еры
Рэканструкцыя касцёла Святога Сымона і святой Алены ў Мінску пачнецца пасля таго, як будзе дапрацаваная праектна-каштарысная дакументацыя, паведаміў на прэс-канферэнцыі упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак.

«У дзяржаўнай экспертызы былі заўвагі да праекта, таму цяпер дакументацыя дапрацоўваецца. Калі будзе атрымана станоўчае заключэнне, тады і пачнуцца работы», — заявіў Аляксандр Румак.

#Мінск #касцёлы #рэканструкцыя
Спадчына
Photo
Наш чытач зрабіў 3D-мадэль Чарнігаўскай брамы ў Магілёве. А за адно значыць Шклоўскай і Віленскай, бо яны па адным праекце пабудаваны, толькі Быхаўская адрознівалася.

#Магілёў #гістарычнаязабудова #рэканструкцыя
https://sketchfab.com/3d-models/czarnihauskaja-brama-c431f79c8a5244afb76de26ab9760df6
Спадчына
Photo
У Полацку да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі амаль скончылі рэканструкцыю Дома афіцэраў, пабудаванага ў міжваенны час.

«Неэксплутаваны будынак заўсёды памірае. Увесь тынкавы слой прыйшлося збіваць да цэглы, ляпны дэкор таксама пайшоў пад замену».

І гэта не адзіная страта. На вялікі жаль, кіруючыся меркаваннем чыноўніцы, далёкай ад рэстаўрацыі, канчаткова была выбрана каларыстычнага гама фасадаў, якая супярэчыць таму, што паказалі хіміка-фізічныя даследаванні першапачатковай аддзелкі.

#Полацк #рэканструкцыя #рэстаўрацыя #каларыстыка #савецкаяспадчына

https://gorod214.by/new/11142
Пасля рэканструкцыі ў Вільні адкрыўся Лютэранскі сад на Боўфалавай гары, дзе раней былі евангелічныя могілкі, знесеныя бальшавікамі пасля вайны.

У час рэканструкцыі на могілкі вярнулі 12 надмагільных помнікаў з могілках на Росе і ў Салтанішках, куды яны былі перавезеныя пасля закрыцця евангелічных могілак. Дзякуючы плану могілак 1938 года 5 помнікаў удалося вярнуць на гістарычныя месцы, астатанія паставілі каля цудам захаванай капліцы Нішкоўскіх (пабудавана паводле паекта Караля Падчашынскага).

На могілках сярод іхшых былі пахаваныя графік Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, паўстанец Шыман Канарскі і лідскі маршалак Ваўжынец Путкамер, дзякуючы высілкам якога ў Слуцку паўстаў мураваны будынак лютэранскай гімназіі, якую спраектаваў усё той жа Падчашынскі.

Можа калі ў Беларусі зможам павярнуць частку помнікаў на іхнія спрадвечныя месцы - знесеных за савецкім часам могілак больш чым дастаткова, але ці ёсць звесткі пра іх размяшчэнне - пытанне.

#Вільня #могілкі #рэканструкцыя
Як выглядае рэканструкцыя кінатэатра "Масква" ў Мінску. Нагадаем, што яго рэканструкцыя ўвосень 2023 года пачалася незаконна ў той час, калі на разглядзе больш за год заставалася прапанова аб наданні ансамблю праспекта Пераможцаў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але часам не да законаў.

Абноўлены кінатэатр з чатырма заламі плануюць адкрыць у студзені 2025 года.

Як пішуць, сёння дэмантажныя работы завершаны на 90%, дзесьці зроблена новая сцяжка, пракладзены камунікацыі. Гранітную падлогу і калоны адшліфуюць. Дэмантаваны стары кінаэкран, ідзе разборка даху. Раней з фасадаў збівалі натуральны камень, каб замяніць яго на керамаграніт, але на фота большасць старой аддзелкі яшчэ на месцы.

#Мінск #рэканструкцыя #савецкаяспадчына
Спадчына
Назавіце 3 прыкметы паводле якіх ваданапорную вежу можна аднесці да готыкі? Можа быць час ўзвядзення, пачатак 20 стагоддзя? Ці паўцыркульныя вокны і нішы? Акрамя чырвонай цэглы нічога агульнага з готыкай вы не знойдзеце. Гэта архітэктура гістарызму, у якой…
У воданапорнай вежы на вуліцы Аўтадораўскай у Мінску, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і апошнія 15 гадоў належыць архітэктару, размесцяць кафэ. Установа зойме два ніжнія паверхі збудавання.

Там ужо выкладзена падлога, гатовая барная стойка, свае абрысы набывае лесвічка, якая вядзе на другі ярус.

Разам з тым права арэнды зямельнага ўчастка заканчваецца ўжо ў канцы снежня, а яго прадаўжэнне залежыць ад выніку работ. Уласнік абяцае адкрыць аб'ект праз тры месяцы — да 7 лістапада.

#Мінск #рэканструкцыя #прамысловаяархітэктура
На Доме друку па праспекце Незалежнасці, помніку канструктывізму 1935 года, зноў рэканструкцыя. Разабралі ўсё ўнутры, але фасады, арыгінальны колер якіх быў узноўлены некалькі гадоў таму, абяцаюць не чапаць.

Замест рэдакцыі рэспубліканскіх газет і часопісаў пасля рэканструкцыі тут размесцяцца Камітэт па ахове здароўя і Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, а таксама медыцынскія цэнтры.

Крыніца
#рэканструкцыя #Мінск #савецкаяспадчына
Спадчына
У цэнтры Гомеля дэмантуюць дэкаратыўнае пано “Гомель у часе” аўтарства Уладзіміра Еўтухова, якое размешчана па Савецкай вуліцы, каля дома № 25. З фотаздымкаў, якія публікуюць гомельцы ў сацсетках, бачна, што фактычна знішчаная адна з частак вялікага пано…
Абнаўленне: да дня горада ў Гомелі абнаўляюць гарадскую Дошкі гонару. Рэканструкцыя ўключае абнаўленне пано, якое адлюстроўвае гісторыю горада. З пано былі зняты трафарэты, затым на іх заштукавалі расколіны, нанеслі новую фактуру і аднаўляюць ранейшы выгляд.

Ну паглядзім ці будзе выгляд ранейшым.

#Гомель #манументальнаемастацтва #роспісы #рэканструкцыя #савецкаяспадчына
Панылі і паплакаліся, але ёсць і добрыя навіны. На банерах вакол тэатра імя Горкага ў Мінску змешчаны рэндары, на якіх паказана, як будынак будзе выглядаць пасля рэканструкцыі. Звяртае на сябе ўвагу тое, што ўсё ж асмеліліся зрабіць помнік архітэктуры больш складаным, чым ён быў дагэтуль.

Амаль усім сценам за порцікам было вырашана часткова вярнуць аўтэнтычны выгляд, якія яны мелі да таго, як Харальную сінагогу перарабілі ў стылі савецкай неакласікі.

Гэта азначае вяртанне на вуліцы Мінска элементаў неамаўрытанскага стылю, на сёння цалкам страчанага ў горадзе. Характэрную паласатую муроўку сінагогі, праўда, і сёння можна пабачыць з двара тэатра.

Абапал галоўнага ўваходу на першым паверсе раскрыюць падковападобныя аконныя праёмы, праёмам на другім паверсе нададуць іхні гістарычны трохлопасцевы выгляд. А над самім уваходам - вернуць маўрытанскі выгляд трохарачнаму праёму. На жаль, прыгожую лождую, на якую ён выходзіў аднаўляць не збіраюцца, хоць нічога гэтаму не замінае.

Акрамя таго з правага боку на рэндарах бачныя пілоны, падобныя да тых, што мела агароджа перад сінагогай. Багата аздобленыя коўкай вароты з гэтай агароджы, якія бачныя на старых фотаздымах, зоймуць месца на ўездах у двор.

У чаце заўважылі, што дапоўняць і савецкую частку: у тымпане франтона порціка з'явіцца ляпніна на тэатральную тэму з лірай, сцягамі, вянкамі і гірляндамі. Мяркуючы па стылістыцы, гэта хутчэй за ўсё элемент дэкору, які не быў выкананы пры савецкай рэканструкцыі, але захаваўся ў праектных чарцяжах.

Увогуле я б цалкам вярнуў будынку ягоны гістарычны выгляд. Сёння ў Мінску дастаткова помнікаў савецкай неакласікі, але неамаўрытанскіх - ніводнага. Але пакуль няхай хоць так, горш не будзе. У лепшы час можа будзе час на дыскусію спецыялістаў вакол таго, што і як рабіць з гэтым двухаблічным аб'ектам.

#Мінск #савецкаяспадчына #рэканструкцыя