Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Веткаўскі музей дэмантаваў з дома па вуліцы Галіны Дакутовіч, 24 у Гомелі і забраў да сябе ліштвы і ўнікальны мадэрнавы кранштэйнавы ганак са стрэшкай лучковага абрысу. Дом, як уся багата дэкараваная гістарычная забудова на вуліцы, вызначаны пад знос дзеля безаблічных каробак новага жылога раёна (бачныя на заднім плане. Быццам у горадзе больш месца не было). Неаднаразовыя спробы мясцовых актывістаў дамагчыся ад мясцовых уладаў ахоўнага статусу для драўлянай спадчыны Гомеля натыкаліся на рашучыя адмовы.

#знішчэнне #драўлянаедойлідства #гістарычнаязабудова #Гомель
Спадчына
Photo
З домам па Савецкай, 5 у Гомелі ўсё нармальна, мы дарма перажывалі, Мінкультуры кажа, што ён ахоўнага статусу не меў і ў ПЗА не пазначаны, а значыць усё па законе. 🤷🏻‍♂️

#Гомель #дэградацыя #гістарычнаязабудова
Пасля петыцыі гамельчукоў гарадскія ўлады перадумалі рамантаваць помнік Леніну за 34 тысячы рублёў праз «дэфіцыт сродкаў».

#помнікі #петыцыі #Гомель
У Гомелі ўзведзена капліца ў гонар святога ідэалагічна выверанага князя Аляксандра Неўскага на тэрыторыі Свята-Траецкага храма на рагу вуліц Савецкай і Кірава. У яе аснове - праект Аляксандраўскай капліцы, якая знаходзілася на Рыначнай плошчы насупраць Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора.

https://gp.by/novosti/aktualno/news253230.html

#Гомель #капліцы
У Гомелі зноў прадаюць будынак канторы «Гомельдрэў» па вул. Севастопальскай, 61/1 (Навабеліца). Будынак пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. у характэрным для таго часу «цагляным стылі», але, з'яўляючыся ўпрыгажэннем раёна, не быў удастоены ахоўнага статусу, так што новы ўласнік зможа яго зашыць любым вентфасадам (як гэта адбылося з іншым будынкам у горадзе). Калі нехта мае, або можа зрабіць здымкі будынка з усіх бакоў — пішыце, можам паспрабаваць падрыхтаваць прапанову на наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

#Гомель #гістарычнаязабудова #непомнік #аўкцыёны
Пошукі старога Гомеля пішуць:
Інавацыямі па спадчыне. На будынку пачатку 19 стагоддзя на вуліцы Білецкага адбылася варварская рэканструкцыя.

Што гэта за будынак? Гэта камяніца румянцаўскіх часоў. У той час гэта быў двухпавярховы дом у класіцыстычным стылі. Першы яго паверх, пакрыты рустам, захаваўся нязменным. Перад Другой сусветнай будынак быў рэканструяваны і атрымаў рысы палацавай сталінскай архітэктуры.

Што адбылося зараз? У будынка змяніўся ўласнік: замест гаротнай Белкнігі дом стаў належыць прыватніку. Прыватнік, які быў матываваны здаваць плошчы ў будынку ў арэнду, не змог мірыцца са старым выглядам будынку ("арандатары засмяюць!").

Вось што змянілася ў будынку:

- Чорныя рамы, пераплёты якіх не адпавядаюць гістарычнаму ўзору. На вокнах першага паверху замест арыгінальнага малюнку з'явіліся залацістыя стужачкі, якія, відаць, павінны азначаць арыгінальны малюнак рам.

- Замест неадпаведнага шыфера, з'явілася неадпаведная чорная металадахоўка (першыя 150 год існавання будынку на ім магла быць толькі фальцавая кроўля).

- Кровельшчыкі папросту зруйнавалі кавалкі вуглавых парапетаў — каб не займацца падгонкай металадахоўкі, а частку цэнтральнага атыку заключылі металічны кораб.

- Прыватнік не змог змірыцца з арыгінальным прафіляваным парталам і закрыў яго корабам з гранітных плітак. Відаць, для таго, каб падкрэсліць "сучасную" назву свайго бізнэс цэнтру: innowise.

- Драўляныя дзверы ва ўяўленні бізнесмэна таксама не стасаваліся з інавацыямі і адправіліся на памыйку. Замест іх з'явіліся дзверы са шкла.

- Фасад будынку быў па-хуткаму пашпатляваны і атрымаў новую, відаць, ні чым не аргументаваную каларыстыку. Невядомыя маляры вырашылі афарбаваць антаблімент (фрыз і атык) у адзін колер з фасадам, недарэчна вылучыўшы светлым дэкор на іх.

Ці магло быць горш? Магло. Будынак не мае статусу гістарычнай каштоўнасці, і тэарэтычна раённы архітэктар мог даць бізнэсу поўную волю над аб'ектам, уключаючы прабіццё новых дзвярэй і фасад з керамаграніту.

#Гомель #савецкаяспадчына #антырэстаўрацыя
Заўважыў, што на Свята-Міхайлаўскай царкве ў Гомелі пазалацілі купалочкі. Лёс гэтага (ці не гэтага?) храма незвычайны.

Царква гэтая была пабудавана ў 1909 годзе ў вёсцы Вылева Добрушскага раёна. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. вёска апынулася ў зоне адсялення. Жыхары былі выселены, а дамы пахаваны, засталася стаяць толькі царква, якая на той момант была афіцыйным помнікам архітэктуры ў БССР.

17 красавіка 2000 г. быў распрацаваны план пераносу царквы ў г. Гомель.
13 снежня 2001 г. было асвячона месца і пачатак будаўніцтва падмурка храма. Храм быў разабраны і перанесены на новае месца. У 20-ю гадавіну аварыі, 26 красавіка 2006 г., перанесены храм быў асвячоны наноў.

Але, ёсць пытанні, ці сапраўды хоць нешта было перанесены з зоны адсялення ў абласны цэнтр. Новы храм досыць падобны да гістарычнага, але не з'яўляецца яго дакладнай копіяй: званіца падрасла, купал акругліўся, ну і аддзелка фасадаў ужо ў «дачным стылі» — аўтэнтыка не адчуваецца.

Па выніках разгляду звароту Гомельскі гарвыканам піша (чамусьці па-руску), што "ў наш час маюцца адрозненні з узгодненным архітэктурным праектам па рэканструкцыі і пераносе царквы, якія ўнесены ў тэхнічны пашпарт", пытанне вынесена на разгляд Гомельскага абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (мяркуючы па актыўнасці на Гомельшчыне, здаецца, гэта будзе першае пасяджэнне савета за 10 гадоў 😂)

#цэрквы #антырэстаўрацыя #Гомель #Валева #драўлянаедойлідства
На тэрыторыі палацава-паркавага ансамблю ў Гомелі знішчылі гістарычную камяніцу канца XIX - пачатку XX стагоддзя. Да нядаўняга часу тут размяшчаўся паркавы туалет. Адраса ў будынка няма, размешчаны побач з будынкам па вуліцы Гагарына, 3.

Аб'ект быў выкананы ў так званым цагляным стылі і меў цыліндрычныя скляпенні. Канал «Пошукі старога Гомеля» лічыць, што тут, хутчэй за ўсё, месціліся крамы, якія абслугоўвалі Спасаву Слабаду.

Будынак размяшчаецца на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці “Палацава-паркавы ансамбль”, які мае 0-ю каштоўнасць - гэта значыць, што каштоўнасць або ўключана або прапанавана да ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Работы тут магчымыя толькі пасля дазволу Міністэрства культуры. Будзем высвятляць ці быў такі атрыманы, ці вялося навуковае кіраўніцтва.

#Гомель #знішчэнне #ахова #гістарычнаязабудова
Прачытаў на канале «Пошукі старога Гомеля» допіс пра страчаную пабудову на тэрыторыі сённяшняга палацава-паркавага комплексу. З боку галоўнага уваходу быў шасцікалонны порцік. На раку выходзіў фасад, аздоблены шасццю пілястрамі. Ордар у дакументах названы «геркулесавым».

Аўтар канала сувярджае, што «гісторыкам архітэктуры такі ордэр невядомы. Магчыма, гэтая назва магла ўзяцца з-за капіявання ордара вядомага гістарычнага правобраза. Напрыклад з старажытнага храма-ратонды Геркулеса ў Рыме».

Храм Геркулеса Непераможнага на Бычыным форуме мае самы багаты карынфскі ордар. Але гісторыкам архітэктуры ўсё ж вядома, што «геркулесавым» ордарам называлі зусім іншы.

Пра гэта пісаў Андрэа Паладыа ў сваіх кнігах па архітэктуры:

«У плане аздабленняў яны таксама ў вышэйшай ступені лічыліся з тым, для якога бога яны будавалі: так, Мінерве, Марсу і Геркулесу яны будавалі храмы дарычнага ордара, бо такім багам, казалі яны, што апекваюцца ваеннай справай, пасуюць пабудовы, пазбаўленыя тонкасці і мяккасці. Але Венеры, Флоры, музам, німфам і самым пяшчотным багіням трэба, казалі яны, будаваць храмы, якія пасавалі б да іх квітнеючага і пяшчотнга дзявоцкага ўзросту, праз што яны і рабілі іх карынфскага ордара, бо ім здавалася, што тонкія і квяцістыя формы, упрыгожаныя лісцем і валютамі, пасуюць такому ўзросту. Юноне ж, Дыяне, Бахусу і іншым багам, якім, здавалася, не пасавалі ні строгасць першых, ні далікатнасць другіх, яны прадпісвалі іанічны ордар, які займае сярэдняе месца паміж дарычным і карынфскім.»

Уся класічная архітэктура ў нас будавалася па трактатах і праектах Паладыа, таму ордарам страчанай пабудовы амаль дакладна быў дарычны.
#лікбез #Гомель
На вуліцы Карповіча ў Гомелі праступіла брукаванка. Раскрываць, знішчаць ці забыць?

Крыніца
#Гомель #брукаванкі
Дзякуючы ўрагану ў Гомелі зрабілі навуковае адкрыццё

Аказалася, што дрэва, якое ўпала падчас нядаўняга ўрагану ў Гомелі, доўгія гады хавала ў сваіх каранях дзіўную знаходку. Па словах намесніка дырэктара музея па навуковай рабоце Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Дзмітрыя Лінданкова, былі выяўленыя сляды кладкі, якая мае форму васьмікутніка.

Прагледзеўшы ілюстрацыі і планы палаца, удалося вызначыць, што ў тым самым месцы ў другой палове XIX стагоддзя размяшчаўся фантан.

Дакументы і фота 30-х гадоў XX стагоддзя пацвердзілі, што такіх фантанаў было два, але ў пасляваенны час яны не захаваліся.

Цяпер знаходка старанна вывучаецца, пасля чаго будзе прынята рашэнне адносна яе далейшага лёсу — рэстаўрацыя або ўпарадкаванне.

#Гомель #знаходкі #археалогія
У цэнтры Гомеля дэмантуюць дэкаратыўнае пано “Гомель у часе” аўтарства Уладзіміра Еўтухова, якое размешчана па Савецкай вуліцы, каля дома № 25.

З фотаздымкаў, якія публікуюць гомельцы ў сацсетках, бачна, што фактычна знішчаная адна з частак вялікага пано з выявай рысі і заснавальнікаў горада. Ад пазнавальнай мастацкай работы ў рэдкай цяпер тэхніцы сграфіта засталіся толькі груды тынкоўкі. Для чаго праводзіцца дэмантаж мануменатальнага твора ніхто не паведамляў.

Мы неаднойчы пісалі, што ў Беларусі па законе магчымая толькі рэканструкцыя твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва пасля правядзення адпаведных узгадненняў. Аднак на практыцы закон ігнаруецца мясцовымі органамі, а Міністэрства культуры і пракуратура адмаўляюцца прыцягваць іх да адказнасці. Сваім ўсё, ворагам — закон.

#Гомель #манументальнаемастацтва #роспісы #знішчэнне #савецкаяспадчына
Спадчына
У цэнтры Гомеля дэмантуюць дэкаратыўнае пано “Гомель у часе” аўтарства Уладзіміра Еўтухова, якое размешчана па Савецкай вуліцы, каля дома № 25. З фотаздымкаў, якія публікуюць гомельцы ў сацсетках, бачна, што фактычна знішчаная адна з частак вялікага пано…
Абнаўленне: да дня горада ў Гомелі абнаўляюць гарадскую Дошкі гонару. Рэканструкцыя ўключае абнаўленне пано, якое адлюстроўвае гісторыю горада. З пано былі зняты трафарэты, затым на іх заштукавалі расколіны, нанеслі новую фактуру і аднаўляюць ранейшы выгляд.

Ну паглядзім ці будзе выгляд ранейшым.

#Гомель #манументальнаемастацтва #роспісы #рэканструкцыя #савецкаяспадчына
На будынку Руска-Азіяцкага банка ў Гомелі, пабудаваным у 1910—1912 гады па праекце пецярбургскага архітэктара Оскара Мунца, ёсць кутняя вежка, вакол круглага акенца на якой змешчана скульптурная кампазіцыя. Фігура злева распазнаецца па крылатых шлеме і сандалях, а таксама кадуцэі ў руцэ без асаблівых цяжкасцей — гэта рымскі бог гандлю, прыбылі і ўзбагачэння. Меркурый цалкам пасуе да той дзейнасці, якой займаецца любы банк.

Але хто тая жанчына па іншы бок акна? У крыніцах яна або ніяк не апазнана, або падаецца як «алегарычная жаночая скульптура».

Насамрэч гэта таксама рымская багіня — Мінерва, якой у грэчаскім пантэоне адпавядае Афіна. Не пазналі яе таму, што няма звыклых атрыбутаў багіні мудрасці і вайны: шлема з высокім грэбенем, дзіды, эгіды з галавой Гаргоны Медузы і савы.

Але калі б ведалі, што Мінерва яшчэ была багіняй рамёстваў і гандлю, то разгадку адшукалі б лёгка. Менавіта ў такой якасці, а не ў якасці ваяркі яе адлюстраваў скульптар на фасадзе гомельскага будынка.

Тое, што гэта Мінерва пацвярджае і адзіны атрыбут - галіна, якую яна трымае ў руцэ. Гэта галіна аліўкавага дрэва, традыцыйны сімвал міру, з якой багіня малюецца не менш часта, чым з савой ці дзідай. Галіна таксама адсылае нас да грэчаскага міфа пра спрэчку Афіны і Пасейдона за права быць заступнікам горада. Пасейдон даў людзям крыніцу салёнай вады, а Афіна - аліўкавае дрэва. Багіня перамагла і ў яе гонар быў названы горад Афіны.

#Гомель #дэталі