Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Як выглядае гістарычны некропаль у Слуцку. Дарэвалюцыйныя надмагіллі апаганены, або проста павалены са сваіх пастаментаў. Фота 2022 года, але ці змянілася хоць нешта?

#дэградацыя #могілкі #слуцк
У Магілёве на доме па Першамайскай, 32 мяняюць балконы. Будынак размешчаны на тэрыторыі гістарычнага цэнтра, але ніводнай «сталінцы», хоць іх тут і не шмат, не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Праўда, ён унесены ў ПЗА гістцэнтра, як каштоўная забудова, для якой забараняецца змяняць характар архітэктуры фасадаў.

Балконы маюць важнае значэнне ў савецкай неакласіцы, яны заўсёды багата дэкарыраваны прафіляванымі паяскамі, балясінамі, магутнымі кранштэйнамі з арнаментальнай парэзкай. Вельмі сумняваюся, што ў Магілёве для «непомніка» будуць замарочвацца і ўзнаўляць дакладна як было.

Як лічыце, наколькі насраць праекціроўшчыкам, заказчыку і мясцовым уладам насраць на рэгламенты і выгляд свайго горада? (Падказка: за апошнія гады зуродваны паштамт, дом на рагу Піянерскай і Лепяшынскага, будынак па Піянерскай, якія мелі аналагічны статус).

#магілёў #дэградацыя #савецкаяспадчына
Паглядзіце як убога рамантуюць драўляны дом па вуліцы Міцкевіча, 7 у Гродне.

У 2021 годзе прадстаўнік кампаніі «Формула вады», якая выкупіла дамы №№7 і 9, Дзмітрый Жук распавядаў, што "пастаўлена задача захаваць гістарычнае аблічча", а па факце нам падсоўваюць фуфел, які толькі аддалена нагадвае старое.

Няцотны бок вуліцы Міцкевіча уваходзіць паводле праекта зон аховы гістарычнага цэнтра Гродна ў "ахоўную зону", а дадзеныя дамы аднесены да "шараговай забудовы". Рэгламентамі ахоўнай зоны забаронена "неабгрунтаванае змяненне характару архітэктуры фасадаў шэраговай гістарычнай забудовы, якой не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці".

Канкрэтна, што не так:
* Выкарыстоўваецца непрафіляваная шалёўка, якая была раней
* У ніжняй частцы сцен і мезаніна замест вертыкальнай шалёўкі выкарыстоўваецца гарызантальная.
* Адсутнічаюць паяскі, якія аддзяляюць гарызантальную і вертыкальную шалёўку, што парушае гістарычнае чляненне фасадаў
* Адсутнічаюць праразныя падзоры на навісях даху (гэта яшчэ можна давесіць)
* Вокны маюць негістарычны колер, матэрыял, разбіўку, глыбіню ўстаноўкі адносна фасада (апошняе, вядома, праз тое, што робяць вентфасад без уцяпляльніка 🙄 навошта?)
* Абсалютна некарэктна выкананы ліштвы. На фота добра бачна, што яны былі падвойныя, унутраныя - простыя, закрывалі ўласна шчыліну між вокнамі і сценамі, а вонкавыя, з праразным дэкорам, мелі выключна дэкаратыўную функцыю. "Майстры" вырашылі, што яны самыя разумныя і хопіць тут і вонкавых. Але нават не спецыялісту бачна, што яны пралічыліся.
* Ужо набітыя праразныя падзоры пад стрэшкай давялося падразаць пад акно 🤡 Раней ліштвы амаль даходзілі да навісі даху, было ўвогуле не бачна, што за імі. Пасля спрашчэння ліштваў выявілася, што неяк часткі дэкору не стыкуюцца між сабой - падрэзалі!
* Адсутнічае традыцыйнае афармленне кутоў дома.

Падпішыцеся на наш Patreon, калі хочаце падтрымаць канал

#Гродна #гістарычнаязабудова #драўлянаедойлідства #дэградацыя
У Віцебску на грамадскае абмеркаванне вынеслі праект рэканструкцыі гасцініцы «Віцебск».

Прабачце, але гэта абсалютная творчая імпатэнцыя. Я такім архітэктарам не даверыў бы і сарціры праектаваць, не кажучы пра гістарычнае ядро горада.

Савецкая гасцініца не ахці якіх мастацкіх вартасцей, але выглядае ў разы цікавей за той гроб, што намалявалі на рэндарах. Гэта горш нават за рэканструкцыю Белпрампраекта на Нямізе і гасцініцы "Кастрычніцкай" у Мінску.

Нягледзячы на тое, што будынак размешчаны на тэрыторыі Ніжняга замка, праект зон аховы гістарычнага цэнтра не вызначае яго як дысгарманічны (там проста адсутнічае такая катэгорыя), а ў рэгламентах прапісана толькі, што "дазваляецца рамонт і рэканструкцыя існуючай гістарычнай забудовы, якой не нададзены статус
гісторыка-культурнай каштоўнасці, без павелічэння вышыні, параметраў будынкаў і змянення характару іх архітэктуры".
Але не прапісана, што забараняецца рэканструкцыя без павелічэння вышыні, параметраў будынкаў і змянення характару іх архітэктуры. Рабі, што хочаш 🤡 Не прапісана і што такое гістарычная забудова... Я проста ў шоку ад таго, што гэтыя зоны аховы праходзяць праз юрыстаў, але тыя прапускаюць такія ДЗІРЫ ў дакуменце. Гасцініцы «Віцебск» сёлета роўна 50 гадоў, а статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці можна дамагацца пасля 40 гадоў 🤔 ці азначае гэта, што гасцініца ўжо гістарычная забудова?

Вось так і ўродуюць пры поўным спрыянні на ўсіх узроўнях нашыя гарады!

#Віцебск #савецкаяспадчына #дэградацыя
Гэта гістарычны цэнтр Магілёва, у якім пасадзілі 9-павярховы новы корпус бальніцы хуткай дапамогі, быццам іншым варыянтаў не было. Ну і за адно пад яго знішчылі без даследавання тры дарэвалюцыйныя карпусы. Дзякуй, блядзь, горад вельмі пахарашэў 👍

#магілёў #дэградацыя
Спадчына
На месцы вёскі Ала ў Светлагорскам раёне, у якой у 1944 годзе фашысты спалілі і расстралялі 1758 чалавек (з іх — 950 дзяцей), тыдзень таму адкрылі новы мемарыял. Якасць уражвае: замест манументальнага бетону атрымалі нешта пад «венецыянскай» тынкоўкай, на…
Прачытаў цудоўную навіну пра тое, што праз 4 гады пасля адкрыцця мемарыял ахвярам нацыстаў у в. Ала Светлагорскага раёна будуць рэканструяваць. І справа не толькі, як заяўляецца, у «павелічэнні наведвальнікаў». Ён проста разваліўся:

«Рамонт прадугледжвае ўстаноўку дадатковых гранітных мемарыяльных пліт, рэканструкцыю выставачнага павільёна, замену разбураных надпісаў аб'ёмнымі літарамі з шклофібрабетону.»

Пры тым разваліўся ён адразу пасля адкрыцця, пра што мы пісалі ў маі 2020 года. Аб'ёмныя літары літаральна валяліся пад нагамі, цяперашняя рэканструкцыя, як бачым, ізноў тычыцца гэтых літар.

Качэства праверанае ўрэменем.

Самае смешнае ў мемарыяле, што бетонную тэкстуру імітавалі тынкоўкай. Вечны трывалы бетон імітавалі дэкаратыўным матэрыялам, які на вуліцы з часам заўсёды пачне лупіцца і адвальвацца. Таму што калгаснікі не разумеюць брутальнай прыгажосці бетону, але ў захапленні ад «венецыянкі». Ну і будзе нагода праз 10 гадоў за бюджэтныя грошы правесці чарговы рэканструкцыю.

Колькі грошай не дай, іх заўсёды можна прасрасць гэтак жа няздарна і ганебна як на мемарыяле ў Але...

#помнікі #дэградацыя #ала
У Віцебску згаўнілі (фота 2014 і 2023) былую стараверскую царкву, абшыўшы яе вентфасадам з металакасет у фірмовых для крамы «Пилакос» клоўнскіх колерах. Будынак па праспекце Генерал аЛюднікова, 2 к2 размяшчаецца ў дварах жылога раёна, на паўночны ўсход ад гістарычнага цэнтра.

#Віцебск #цэрквы #дэградацыя #непомнік
Паглядзіце як закалгасілі сарцірнай керамапліткай 600х600 паносных колераў савецкі будынак Слуцкага райвыканкама. Будынак зорак з неба не хапаў, але цяпер абсалютна ўродскі "капраліт" пасярод горада 🫣

Гэта ўсё нехта распрацаваў, а колеры, упэўнены, яшчэ насілі ў гэты будынак у аддзел архітэктуры на ўзгадненне...

#Слуцк #дэградацыя #савецкаяспадчына
Хочацца спытаць, а нахера ў горадзе Баранавічы існуе аддзел архітэктуры, калі галоўную славутасць горада - і гэта не нейкі храм, а мадэрнісцкі кінатэатр "Кастрычнік" з сеткавай металічнай "скурай", - захапіла чорт ведае якая рэклама?

Бела-зялёныя краказябры самога кінатэатра (да чаго гэтыя колеры? чаму КФС вышэй?), а знізу адзначыліся асабліва адораныя, якія не змаглі сябе змясціць у спецыяльна адведзеную пад рэкламу паласу: тут нейкі экран вылез, тут вядро з галавой палкоўніка Сандэрса, там нейкі батутны гаўнапарк і фірмовая "Славянка".

Не Баранавічы, а Усць-Зажопінск атрымаўся. Рымляне будавалі тэатры, а нашчадкі варвараў, якія занялі іхняе месца, перабудоўвалі іх у хібары і растасквалі на камяні. Тое ж сёння бачым і у Беларусі.

#рэклама #Баранавічы #дэградацыя
Спадчына
Photo
Дом афіцэраў у Полацку пафарбавалі насуперак хіміка-фізічным даследаванням.

Даследванне афарбовачных слаёў паказала, што гэты міжваенны будынак меў халодную гаму, а філёнгі на рустоўцы былі афарбаваныя ў цёмна-сінія колеры. Такімі ж былі і карнізы.


Але ў час наведвання Полацка адной высокай чыноўніцы, якая не мае ніякага дачынення да рэстаўрацыі, не спадабалася прадстаўленая рэканструкцыя аўтэнтычных колераў.

Цяпер помнік архітэктуры пафарбавалі па класічнай схеме: цёплы бэж і тэракотавы замест цёмна-сіняга. Вельмі шкада, што ў Беларусі ўсе пытанні вырашаюцца вось так...

Фота
#Полацк #савецкаяспадчына #каларыстыка #рэстаўрацыя #дэградацыя
Божа, які трэш. Закатаць у бетон невялікую жывапісную рачулку, панаставіць агароджаў зверху і пакінуць трубу цеплатрасы... Гэта не добраўпарадкаванне, гэта калгасізацыя. Ні сабе, ні людзям, ні жывёлам — рака строгага рэжыму.

#дэградацыя #гродна
Новае добраўпарадкаванне парку Уга Чавеса ў Мінску. Якое пластыкава-металічнае ўбоства. Гэта мусіла застацца ў ганебным для архітэктуры 2005 годзе, але яно ўваскрэсла ў 2024-м.

Што гэта? Прыпынак, навес для курэння? Хто ведае, падакажыце.

Куча металічных трубак, нейкіх смеццевых пруткоў і кружочкаў. Падвешаныя кашпо з ледзь жывымі раслінамі... Ды купілі б сетку і абсадзілі ўюном - было б танна, хутка і зелена.

А дах. Гэтае "ізяшчаства" няўцямнага выгіну, якое адразу выдае, што дах зроблены з таннага полікарбанату. І яшчэ гэты колер бутэлькі з-пад піва, які ніяк не стасуецца ні з чым іншым у атачэнні. А галоўнае - нахрана ён часткова празрысты? Каб ад дажджу бараніць празрыстаць не патрэбная, а калі ад сонца, то лагічна рабіць глухой, бо тут ніякіх сцен няма.

Увогуле гэтая халабуда ніяк не можа абараніць ні ад ападкаў, ні ад сонца - бо і тое, і другое, вертыкальна ніколі не падаюць, трэба ўключыць мозг і разлічыць памер, які абароніць ад касога дажджу, і размяшчэнне, якое ў гэтым канкрэтным месцы з гэтай канкрэтнай арыентацыяй лаўкі дасць напрацягу большай часткі дня хоць нейкі цень — вышэйшая матэматыка!

Лаўка на дзве сракі, калі будзе трэці чалавек у кампаніі, то трэба садзіцца на плітку - месца ёсць, але лаўку туды не дацягнулі.

2/10. Архітэктара звольніць і адабраць дыплом за прафесійную непрыдатнасць.

#мінск #дэградацыя #паркі