Спадчына
2.86K subscribers
9.48K photos
80 videos
22 files
1.54K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Неяк за скандальна ізумруднымі фасадамі палаца Сапегаў мы не заўважылі, як у тых жа Ружанах БПЦ пачала рэстаўрацыю корпуса кляштара базыльянаў, пабудаванага ў 1784—1788 гадах па праекце архітэктара Яна Самуэля Бекера (які ўласна і стварыў усе славутасці мястэчка).

#Ружаны #рэстаўрацыя #гістарычнаязабудова #манастыры
Вынікі сёлетняй рэстаўрацыі брамы-званіцы Жыровіцкага манастыра.

#рэстаўрацыя #манастыры #жыровіцы
https://glubinka.by/grodnenskaya-oblast/slonimskij-rajon/zhirovichi.html
А даволі вядомыя хлопчыкі тым часам мераюцца шпілямі і трасуць бубянцамі. У пачатку месяца разам сабраліся Веніямін, генарал-губернатар расійскі пасол Мезенцаў і архітэктар-рэстаўратар Генадзь Лаўрэцкі, каб абмеркаваць чарговую варыяцыю 58-метровай вежы, якую не пакідаюць надзеі пабудаваць з божай і расійскай дапамогай на тэрыторыі манастыра-помніка архітэктуры для размяшчэння ўжо адлітых у Варонежы 12-ці званоў. Па прапанове Веніяміна ў званіцы павінен размясціцца храм (у манастыры адчуваецца недахоп, відаць), бібліятэка царкоўнай літаратуры, музей гісторыі манастыра.

#манастыры #Жыровіцы
http://sobor.by/page/Arhitekturno_hudogestvenniy_sovet_Minskoy_eparhii_obsudil_stroitelstvo_kolokolni_na_territorii_Girovichskogo_monastirya
Спадчына
Photo
Уся тынкоўка ў інтэр'ерах корпуса кляштара базыльянаў, пабудаванага ў 1784—1788 гадах па праекце архітэктара Яна Самуэля Бекера, які цяпер рэстаўруе пад свае патрэбы БПЦ, апынулася неаўтэнтычнай ці чаму яе так старанна знялі са сцен?

фота @I_Maklanau
#Ружаны #рэстаўрацыя #гістарычнаязабудова #манастыры #інтэр'еры
Нягледзячы на тое, што шпіталь у Асвеі, пабудаваны ў 1759 годзе пры манастыры міласэрных сясцёр, мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, гэта не замінае грамадзянам разбіраць унутры печы на металалом.

#вандалізм #Асвея #манастыры #дэталі
На агароджы і вежы кляштара бенедыкцінак у Нясвіжы вядуцца нейкія фасадныя работы, тынкуюць, верагодна, цэментнай тынкоўкай (што недапушчальна на гістарычных аб'ектах), таксама знішчылі абсалютна ўсе дрэвы перад кляштаром.

#Нясвіж #манастыры #касцёлы
Раскрыццё насценнага жывапісу ў былым кляштары францысканцаў у Пінску. З архіва Аркадзя Шпунта.

#Пінск #манастыры #раскрыццё #роспісы
Полацкаму манастыру не дае пакою статус лаўры, якога ён не мае. Будуюць горад у горадзе. Побач з храмам і падмуркамі XII стагоддзя такая актыўная і маштабная будаўнічая дзейнасць будзе звязана з непрадуманымі рашэннямі і стратамі на карысць інтарэсаў будоўлі. Спадзяюся, што як і большасць беларускай спадчыны, манастыр выратуе адсутнасць сродкаў.

#полацк #цэрквы #манастыры
Зацверджаны праект зон аховы Куцеінскага манастыра ў Оршы. Рэгламентамі ахоўнай зоны на тэрыторыі манастыра забаронена любое будаўніцтва акрамя аднаўлення страчаных аб’ектаў, пацверджаных архіўна-бібліяграфічнымі звесткамі, а гэта прынамсі драўляны Богаяўленскі сабор XVII стагоддзя, які згарэў у 1885 годзе ад ўдару маланкі, палова барочнага жылога корпуса і яшчэ некалькі пабудоў уздоўж агароджы.

Таксама забаронена знішчэнне, прычыненне шкоды элементам аўтэнтычнай агароджы, праўда, не зразумела навошта гэта прапісана, бо агароджа ўнесена ў Дзяржаўны спіс і ўсе гэтыя меры да яе выконваюцца па змоўчанні.

Усе прыбудовы да гістарычных і савецкіх капітальных збудаванняў прызнаныя дысгарманічнай забудовай і мусяць быць прыбраныя.

Хацелася б, каб праект зон аховы быў першай ластаўкай аднаўлення комплексу, бо на сёння манастырскія карпус і агароджа ў гаротным стане. Радуе, што карпусы хаця б маюць дах, што запавольвае разбурэнне.

Пры манастыры ў 1630-я гады дзейнічала друкарня, якая была цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. У ёй Спірыдон Собаль выдаў свой знакаміты «Буквар» і іншыя кнігі.

#Орша #праектызонаховы #манастыры #Куцейна