Руіны палаца Сапегаў з аркадамі плануюць закансерваваць у Ружанах да лепшых часоў.
#Ружаны #палацы #кансервацыя
https://m.sputnik.by/culture/20200918/1045707957/Ruiny-Ruzhanskogo-dvortsa-zakonserviruyut-v-tselyakh-sokhraneniya.html

Sputnik Беларусь
Руины Ружанского дворца законсервируют в целях сохранения
Реставрационные работы в дворцово-парковом комплексе Сапегов начались в 2008 году. За это время обновлены центральные въездные ворота, восстановлены боковые флигели. Сейчас реставраторы возрождают восточный или, как его еще называют, театральный корпус.
Неяк за скандальна ізумруднымі фасадамі палаца Сапегаў мы не заўважылі, як у тых жа Ружанах БПЦ пачала рэстаўрацыю корпуса кляштара базыльянаў, пабудаванага ў 1784—1788 гадах па праекце архітэктара Яна Самуэля Бекера (які ўласна і стварыў усе славутасці мястэчка).
#Ружаны #рэстаўрацыя #гістарычнаязабудова #манастыры

Спадчына
Photo
Уся тынкоўка ў інтэр'ерах корпуса кляштара базыльянаў, пабудаванага ў 1784—1788 гадах па праекце архітэктара Яна Самуэля Бекера, які цяпер рэстаўруе пад свае патрэбы БПЦ, апынулася неаўтэнтычнай ці чаму яе так старанна знялі са сцен?
фота @I_Maklanau
#Ружаны #рэстаўрацыя #гістарычнаязабудова #манастыры #інтэр'еры

На рэстаўрацыю і аднаўленне аб'ектаў са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці выдзелена Br3 млн з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
За гэтыя сродкі будзе праведзены рамонт даху і фасадаў абарончай царквы XVI ст. ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна ў рамках падрыхтоўкі яго да святкавання 500-гадовага юбілею.
Таксама будуць завершаны рэстаўрацыйныя работы на сядзібе Агінскіх у Залессі, на паўночна-ўсходняй аркадзе Ружанскага палаца, праведзены кансервацыя з элементамі рэстаўрацыі ў сядзібна-паркавым ансамблі (я так разумею, гаворка пра пахавальню Арэшкаў) ў Закозелі і проціаварыйныя работы ў паўночна-ўсходнім корпусе Гальшанскага замка.
https://blr.belta.by/president/view/na-restauratsyju-i-adnaulenne-gistoryka-kulturnyh-abektau-vydzelena-br3-mln-z-fondu-prezidenta-118458-2022/
#рэстаўрацыя #Мураванка #цэрквы #Залессе #Закозель #Гальшаны #сядзібы #капліцы #замкі #Ружаны

У Ружанах часткова атынкавалі і пафарбавалі аркаду. Параўнайце колеры з фасадамі тэатральнага корпуса. Ці будуць яго выпраўляць? І калі так, то навошта так упарта гналі работы па корпусе, ужо ведаючы пра сваю памылку?
#Ружаны #сядзібы #аднаўленне
#Ружаны #сядзібы #аднаўленне
Спадчына
Цяпер на комплексе тупа 3 варыянты расфарбоўкі фасадаў з рознай схемай і адценнямі. На флігелях пры браме дэкор святлейшы за сцены, на корпусе увесь дэкор значна цямнейшы за сцены (белыя элементы, відаць, з'явіліся нядаўна), на аркадзе — толькі на антаблеменце…
Амаль праз год чакання праз пракуратуру ў нас нарэшце атрымалася дамагчыся адказу, чаму на Ружанскім палацы цяпер прынамсі тры варыянты расфарбоўкі фасадаў. Цяпер мы ведаем, што колішні палац Сапегаў плануюць перафарбаваць па адной схеме.
Атрыманы разгорнуты адказ ад навуковага кіраўніка тым не менш не задаволіў нас і падштурхнуў да стварэння вялікага артыкула па гэтым пытанні. Гэта ўжо другая публікацыя па каларыстыцы барока пасля перафарбоўкі касцёла Святога Іосіфа ў Мінску, можна сказаць, што вымалёўваецца пэўнага кшталту серыя.
У новым артыкуле мы разабралі што не так з прыведзенымі аргументамі і даследаваннямі, ды разам са спецыялістам-рэстаўратарам паспрабавалі рэканструяваць тое, як мусіў бы выглядаць палац, калі б яго афарбоўка вялася на падставе фактаў, а не фантазійных уяўленняў.
Колер барока: Ружанскі зялёны
Падпішыцеся на наш Patreon, калі хочаце падтрымаць нас
#Ружаны #палацы #каларыстыка

Telegraph
Колер барока: Ружанскі зялёны
Каб атрымаць адказ, што робіцца з колерамі на Ружанскім палацы, спатрэбілася трохі менш за год. Зварот па пытанні адпаведнасці і абгрунтаванасці колеравых рашэнняў на фасадах Ружанскага палаца, дасланы яшчэ мінулым летам, быў 24 жніўня перанакіраваны Пружанскім…
Спадчына
Работы на класіцыстычнай капліцы на могілках у Ружанах. #Ружаны #капліцы
За год аднавілі класіцыстычную капліцу Святога Казіміра на могілках у Ружанах. Яна была ўзведзена ў 1792 годзе па праекце архітэктара Яна Самуэля Бекера, аўтара таксама палаца Сапегаў, касцёла і царквы з кляштарам базыльянаў у мястэчку.
Фота
#рэстаўрацыя #касцёлы #ружаны
Фота
#рэстаўрацыя #касцёлы #ружаны
Лазернае 3D-сканаванне правялі на Ружанскім палацы. А маглі б напрыклад даследаваць які ўсё ж колер быў на фасадах.
#ружаны
https://youtu.be/VdzvbSdh808?si=sz5zsLFBde3u689V

YouTube
Лазерное 3D сканирование исторического архитектурного объекта
Лазерное 3D-сканирование с формированием "облака точек" исторических объектов позволяет сохранить виртуальные образы ценных архитектурных памятников, включающих полную информацию (размеры, геометрию) и визуализацию, а также предоставляет возможность получить…
Рубрыка «не туды».
Усё больш здаецца, што людзі, якія займаюцца Ружанскім палацам, не маюць аніякая разумення, што робяць. На бакавы корпус прывезлі і мантуюць архітэктурныя дэкарацыі над франтонам. Пакуль толькі ляжачыя валюты, але будзе і баба з дзідай (Афіна?).
Здавалася, дзе тут можна абасрацца?
Узнаўляюць палаца па захаваных праектных чарцяжах Яна Самуэля Бэкера, якія, вядома, не факт, што былі цалкам рэалізаваныя.
І вось цэнтральны псеўдарызаліт (выступ) той самы выпадак - у праекце паўнавартасны порцік з падвойнымі калонамі. У рэальнасці - плоскі псеўдапорцік з падвойнымі пілястрамі.
А сэрца патрабуе прыгажосці. Зрабілі на скульптурным камбінаце ляжачыя валюты, бабу з дзідай. Люба дорага глянуць.
Вось толькі незадача. Валюты гэтыя можна было паставіць там, дзе іх намаляваў Бэкер, калі б быў порцік. А без порціка там стала вельмі вузка, тумба перакрывае яндову, па якой сцякае ўся вада.
І тут гора-рэстаўратарам Ружанаў прыходзіць найгеніяльная ідэя - паставіць тумбы вышэй, дзе больш месца.
🤦♂️
Я не ведаю як апісаць прыстойнымі словамі, але на чарцяжах выразна паказана, што тарэц тумбы прывязаны да бакавой плоскаці фрыза і рызаліта. Адмыслова зрабіў схемку з тонкімі сінімі лініямі, каб паказаць, што такая прывязка праходзіць па ўсёй вышыні будынка ў праекце Бэкера.
Усё. Інакш тут быць не можа. Гэта настолькі ўніверсальнае правіла ў класічнай архітэктуры, што цяжка ўявіць, як магло прыйсці ў галаву іншае. 🤯 Знайдзіце любы праект храма з трохвугольным франтонам і скульптурамі на ім - заўсёды будзе тумба ў тых жа плоскасцях, што і фрыз, і сцяна.
Цяпер тумба не прывязана ўвогуле не да чаго. Гэтак як калі б вам адрэзалі вушы і прыляпілі на лоб (дарэчы так і выглядае).
Калі вы не разумееце класічную архітэктуру, навошта берацеся яе праектаваць? Спаганілі Стары замак сваімі дурнымі фантазіямі, цяпер яшчэ Ружанскі палац хочаце дабіць "ізыскамі"?
#Ружаны #палацы #дэградацыя #дэкор

Рубрыка «не туды». Усё больш здаецца, што людзі, якія займаюцца Ружанскім палацам, не маюць аніякая разумення, што робяць. На бакавы корпус прывезлі і мантуюць архітэктурныя дэкарацыі над франтонам. Пакуль толькі ляжачыя валюты, але будзе і баба з дзідай…
Пакуль вы спалі, мы ўсю ноч разглядалі фоткі ўсходняга корпуса Ружанскага палаца і маем заявіць, што ўсё аказалася нашмат горш, чым проста «ушки на макушке».
Па-першае, выявілася, што раней тумбы былі вымураваны менавіта там, дзе іх маляваў Бэкер на фасадах - па краях франтона. Не ідэальна, у адну плоскасць з фрызам і уступам рызаліта яны ўсё роўна дзесьці на цагліну-дзве не патрапілі, але нашмат лепш, чым цяпер.
А пасля, калі накрывалі дахоўкай, іх проста знішчылі. Відаць, заміналі будаўнікам 😄
Тут можна было б выбачыцца перад праекціроўшчыкамі, за тое, што дарма на іх ганілі. Але далей выявілася, што мы мала іх ганілі.
Мы адшукалі здымкі корпуса 2009-2013 гадоў, то бок часу, калі рэстаўрацыйныя работы толькі пачаліся. Якасць здымкаў таго часу вельмі паганая. Але нашу ўвагу прыцягнула адна рэч, пасля якой колькі-небудзь сур'ёзна ставіцца да работ на Ружанскім палацы складана.
На здымках, дзе яшчэ не перакладзены разбураны эрозіяй мур уверсе сцен, мы заўважылі шэраг адтулін. Адтуліны размешчаны парамі, роўна над кожнай пілястрай на фасадзе. Такія сляды над пілястрамі ёсць толькі на цэнтральным рызаліце.
Іх прызначэнне думаю, тлумачыць не трэба - у адтуліны ўстаўляліся бэлькі, якія нешта неслі. Унутры такія сляды сведчасць пра бэлькі перакрыццяў. А звонку ... пра балконы, лоджыі і порцікі. Улічваючы, што адтуліны ёсць над кожнай пілястры, а кожнай пілястры на фасадзе адпавядае калона на праекце Бэкера, можа прыйсці да высновы, што бэлькі гэтыя злучалі будынак з порцікам.
Атрымліваецца, праблема не ў тым, што тумбы на франтоне не там, а ў тым, што рэстаўратары зрабілі выгляд, што порціка не было, і не сталі яго аднаўляць, хоць сама муроўка сведчыць пра іншае. Сёння гэтых адтулін ужо няма, бо верх сцен перамуравалі ў час рэстаўрацыі.
Цікавая асаблівасць рэстаўрацыі ў Ружанах — адсутнасць ганкаў. 9 выхадаў з тэатральнага корпуса ў двор-курданёр, але ганкі нават прыкладна не намечаны, быццам уваходзілі прама з зямлі. Паколькі ганкі не рабілі, то і зямлю вакол будынка не капалі. Вельмі верагодна, што калі б яны гэта зрабілі, то адшукалі б падмуркі знішчанага порціка.
Трэшовы трэш.
Будзем удзячныя, калі ў вас ёсць якасныя фотаздымкі цэнтральнай часткі тэатральнага корпуса да пачатку рэстаўрацыі верху сцен (прыкладна да 2013 года)
#ружаны #антырэстаўрацыя #палацы #дэталі #дэкор