Спадчына
2.89K subscribers
9.8K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Свяцкі палац у маі, жніўні і кастрычніку. Усе вонкавыя работы набліжаюцца да завяршэння.

#палацы #Свяцк #рэстаўрацыя
Ці варта было спыніцца на Ружанскім замку, пераўзгадніць колер і перафарбаваць невялікі кавалак будынка, калі стала зразумела, што адбылася памылка? Здаецца, выканаўцы так не лічаць.

#Ружаны #палацы
Спадчына
Photo
У адным з дасланых нам адказаў змяшчалася вельмі цікавая інфармацыя. Калі пра ўнясенне ў Дзяржспіс гістарычнага цэнтра Бабруйска мы ведалі і ўжо раней распавядалі, то навіны з Магілёва шчыра здзівілі. Пачнем па парадку:

На ўскраіне Магілёва існаваў маёнтак уніяцкага мітрапаліта Пячэрск. Пасля далучэння земляў да Расійскай імперыі, Магілёў, які ў Рэчы Паспалітай быў апошнім аплотам праваслаўя, становіцца цэнтрам каталіцтва, а главой усіх католікаў імперыі — Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, архібіскуп магілёўскі. Ён пабудаваў сабе палац у самім горадзе, а таксама загарадную рэзідэнцыю ў Пячэрску.

Сестранцэвіч памірае ў 1826, у 1831 годзе «польскае паўстанне» — а ўжо ў 1835 ў Пячэрску пачынаецца праектаванне вар'яцкага дома. За наступныя дзесяцігоддзі псіхіятрычная бальніца разбудоўваецца і становіцца найбуйнешай прынамсі на Беларусі. Выразы «Лёва з Магілёва» і «ці ты дурны, ці ты з Магілёва» ідуць менавіта адсюль.

1937 год адзначыўся тым, што ў час сталінскага тэрору тут быў залечаны да смерці пісьменнік і дзяржаўны дзеяч Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч). А ў час нямецкай акупацыі псіхбальніца стала месцам фізічнага знішчэння каля 1200 хворых, якая праводзілася нацыстамі ў рамках еўгенічнай праграмы «Т-4».

Пасля вайны бальніца аднавіла сваю працу, але ўжо ў 2000-я пакінула гістарычная карпусы і перабралася на іншы канец горада. Комплекс былой рэзідэнцыі / псіхбальніцы заставаўся закінутым, але быў афіцыйнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Дзеля парадачку па ініцыятыве мясцовых уладаў комплекс быў пазбаўлены статусу і большасць будынкаў была неадкладна знесена ў 2009, як тады пісалі, «рана раніцай, пакуль ніхто не бачыць». Засталіся толькі будынкі, якія на той час яшчэ выкарыстоўваліся. У тым жа годзе каля аднаго з іх старшыня аблвыканкама і консул Германіі адкрылі памятны знак у памяць пра ахвяр. Ёсць пэўная іронія ў тым, каб адкрываць памятны знак у такім важным для гістарычнай памяці месцы пасля амаль поўнага зносу гэтага месца.

Праз дзесяць гадоў Пячэрск ізноў нагадвае пра сябе: у канцы 2019 года на грамадскае абмеркаванне выносіцца праект 8-10 павярховай жылой сценкі на месцы гістарычнага комплексу. І тут архітэктура наносіць удар у адказ. Адзін з трох будынкаў, што не былі знесены ў 2009 годзе — адпапавярховы эклектычны дамок па Сурганава, 53 — нейкім цудам захаваў за сабой статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Адсюль пачынаецца нашая з іншымі актывістамі барацьба за гэтую мясціну. Мы са свайго боку звяртаем увагу пра недапушчальнасць згодна з заканадаўствам распрацоўкі праектнай дакументацыі, калі для прылеглай гісторыка-культурнай каштоўнасці не распрацаваны зоны аховы. Экаактывісты са свайго боку актывізуюцца ў кірунку надання Пячэрскаму лесапарку статусу заказніка. Па ходу справы высвятляецца, што праект зон аховы знаходзіцца ў Мінкультуры на апошняй стадыі ўзгаднення і там закладзена забарона на любое будаўніцтва «акрамя аднаўлення гістарычных карпусоў бальніцы». Вось гэта паварот! Але, па нашай інфармацыі, мясцовыя ўлады адклікалі праект зон аховы «на дапрацоўку», праўда, чамусьці нічога не змаглі з ім зрабіць, і ён быў зацвержаны ў поўным аб'ёме. А Пячэрскі лесапарк стаў заказнікам. Планы па будаўніцтве чарговага чалавейніка давялося адкласці.

І вось 2022 год, ніякіх навін ад Пячэрска не чакаеш, а раптам выяўляецца, што два астатнія будынкі, якія не былі зачышчаны ў 2006-2009 гадах, але не мелі ахоўнага статусу: лячэбны корпус 1920-1930-х гг. і ваданапорныя вежа (якую дарэчы збіраліся знесці пры будаўніцтве дома) — стануць помнікамі гісторыі пад аховай дзяржавы. 😧

Вельмі падазраю, што праца актывізавалася ў рамках Года гістарычнай памяці і генацыду беларускага народа. Праўда, якая розніца чаму, калі вынік цалкам задавальняе? Гэта ўсё ж не музейныя цаглінкі, а будынкі, якія ўвесь час былі на валасок ад зносу. Але ж вельмі крыўдна за тое, што самы дыямент комплексу, палац, так па-варварску не збераглі.

#Магілёў #гістарычнаязабудова #міжваеннаяархітэктура #палацы #ахова
Пасля рэканструкцыі і частковай рэстаўрацыі палацава-паркавага комплексу ў вёсцы Свяцк адкрылі першую чаргу аб'екта, перадае БЕЛТА.

У час рэканструкцыі цалкам адноўлены знешні выгляд, праведзены работы ў інтэр'ерах флігелях і галерэях палаца. У палацы сёння размясціліся гасцініца з камфартабельнымі нумарамі для размяшчэння 58 чалавек, SPA-цэнтр, рэстаран, бровар, залы для правядзення выставак, канферэнцый і прэзентацый. Першых гасцей комплекс прыме ў канцы мая.

Акрамя таго, раней былі вычышчаны сажалкі ад глею, праведзена санітарная ўборка вакол вадаёмаў, завершаны працы па рэканструкцыі водапрапускных збудаванняў, шлюза, добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол сажалак.

Палац быў пабудаваны па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака з Вероны на заказ прадстаўнікоў магнацкага роду Валовічаў. Ён быў узведзены ў 1779 годзе і меў рысы ранняга класіцызму. Канчаткова палацавы ансамбль склаўся ў пачатку XIX стагоддзя, калі былі пабудаваны бакавыя флігелі, якія злучаліся з палацам паўцыркульнымі галерэямі.

P. S. Пасажданая 15 мая гродзенскімі чыноўнікамі ліпавая, вядома, была адзначана шыльдай з тэкстам выключна па-руску.

#Свяцк #палацы #рэстаўрацыя
Спадчына
Цяпер на комплексе тупа 3 варыянты расфарбоўкі фасадаў з рознай схемай і адценнямі. На флігелях пры браме дэкор святлейшы за сцены, на корпусе увесь дэкор значна цямнейшы за сцены (белыя элементы, відаць, з'явіліся нядаўна), на аркадзе — толькі на антаблеменце…
Амаль праз год чакання праз пракуратуру ў нас нарэшце атрымалася дамагчыся адказу, чаму на Ружанскім палацы цяпер прынамсі тры варыянты расфарбоўкі фасадаў. Цяпер мы ведаем, што колішні палац Сапегаў плануюць перафарбаваць па адной схеме.

Атрыманы разгорнуты адказ ад навуковага кіраўніка тым не менш не задаволіў нас і падштурхнуў да стварэння вялікага артыкула па гэтым пытанні. Гэта ўжо другая публікацыя па каларыстыцы барока пасля перафарбоўкі касцёла Святога Іосіфа ў Мінску, можна сказаць, што вымалёўваецца пэўнага кшталту серыя.

У новым артыкуле мы разабралі што не так з прыведзенымі аргументамі і даследаваннямі, ды разам са спецыялістам-рэстаўратарам паспрабавалі рэканструяваць тое, як мусіў бы выглядаць палац, калі б яго афарбоўка вялася на падставе фактаў, а не фантазійных уяўленняў.

Колер барока: Ружанскі зялёны

Падпішыцеся на наш Patreon, калі хочаце падтрымаць нас

#Ружаны #палацы #каларыстыка
Інтэр'еры палаца Булгакаў у Жылічах пасля рэстаўрацыі.

#жылічы #палацы #рэстаўрацыя
Літоўскі рэстаўратар Даўмантас Піліпавічус (Daumantas Pilipavičius) у сваім фэйсбуку паказвае працэс і вынік рэстаўрацыі роспісаў у палацы Сапегаў XVII стагоддзя на Антокалі.

Хацелася б, каб і беларускія рэстаўратары былі больш адкрытымі да грамадства.

#роспісы #палацы #рэстаўрацыя #Сапегі #Антокаль #інтэр'еры
Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» ў наступным годзе пройдзе ў Бешанковічах.

Начальніца аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Галіна Шалепіна распавяла, што чакаецца рэканструкцыя цэнтральнага парку:

«Парк плануецца зрабіць у стылі XVIII стагоддзя. Менавіта тады быў пабудаваны палац Храптовічаў, што знаходзіцца ў парку і з'яўляецца яго архітэктурнай дамінантай.»

Пры гэтым да «Дажынак» плануецца завяршыць рэканструкцыю гэтага старажытнага будынка. Сягоння ў палацы Храптовічаў знаходзіцца Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў.

«Пасля рэканструкцыі старадаўні будынак будзе адпавядаць эпосе свайго будаўніцтва. Плануецца ўсталяваць дубовыя лесвіцу і дзверы. І ў цэлым вонкавае і ўнутранае аздабленне палаца будзе ў стылі той эпохі, у пясочных колерах.»

Непадалёк знеслі аварыйны будынак. [Спадзяюся, што гэта не гістарычны гаспадарчы будынак сядзібы???]

#Бешанковічы #палацы #рэстаўрацыя
У Варшаве выбралі пераможцу архітэктурнага конкурсу на аднаўленне Саксонскага палаца і Палаца Бруля. Гэтыя палацы размяшчаліся ў Варшаве на цяперашняй плошчы Пілсудскага, але былі наўмысна і поўнасцю знішчаны нямецкімі войскамі ў Другую сусветную.

Конкурс быў міжнародным, у ім прынялі ўдзел 12 архітэктурных студый і кансорцыумаў. Судзейскі корпус складаўся з вопытных архітэктараў, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады і Варшавы, рэстаўрацыйных службаў і дзеячаў мастацтва. Пераможцам стала студыя WXCA з Варшавы.

У адпаведнасці з патрабаваннямі конкурсу архітэктары з WXCA захавалі вонкавы выгляд Саксонскага палаца і Палаца Бруля, якімі яны былі ў момант пачатку Другой сусветнай вайны.

Увесь Палац Бруля і паўночнае крыло Саксонскага палаца зойме Сенат Польшчы. На візуалізацыях звяртаюць на сябе ўвагу яго сучасныя інтэр'еры, асабліва круглая зала пасяджэнняў. У сваю чаргу вестыбюль Палаца Бруля з лесвіцай выглядае так, як і на даваенных кадрах. У паўднёвым крыле Саксонскага палаца размесціцца офіс Упраўлення мазавецкага ваяводы.

У прынятым Соймам спецыяльным законе аб аднаўленні Саксонскага палаца разам са спадарожнымі будынкамі ўказана, што работы завершацца да 2030 года і будуць каштаваць 2,4 мільярда злотых.

Канцэпцыя вельмі нагадвае аднаўленне Берлінскага гарадскога палаца, таксама разбуранага ў час вайны, дзе адышлі ад поўнага аднаўлення кожнага пакоя і фасада, замест гэтага прадставіўшы кампрамісны варыянт паміж гістарычнай дакладнасцю і сучаснасцю.

А ў Беларусі пасля пары ратуш і двух віцебскіх храмаў, адноўленых у 2000-х, не магу прыгадаць нічога значнага, што было б адноўлена з нуля. Затое знішчанага - дзясяткі.

#замежжа #Польшча #палацы #аднаўленне #Варшава
https://www.the-warsaw.com/80812/varshava-za-2-4-mlrd-zlotyh-vosstanovit-saksonskij-dvorec-razrushennyj-nemcami-vo-vtoruju-mirovuju-vot-kak-on-budet-vygljadet/
Палац у Гродне быў пабудаваны ў XVII стагоддзі галандскім архітэктарам Тыльманам з Гамерэн фактычна па адным плане з ягоным арыгінальным праектам палаца Бруля ў Варшаве (сёння ў перабудаваным выглядзе). Шмат падабенства мае і ягоны палац у Беластоку.

#Гродна #палацы #рэстаўрацыя
У 2020 годзе рэканструявалі палац Храптовічаў у Бешанковічах, а сёння зноў рамантуюць фасады - "якасць, правераная часам".

Увогуле нейкая дзіцячая размалёўка на фасадах, тыя ж белыя аконныя адкосы - дзіва дзіўнае. Рэстаўрацыяй тут і не пахла. Паглядзіце на гістарычны здымак: парапет быў ніжэйшым, карнізы на франтоне больш магутнымі - іх так іне аднаўлялі. Сандрыкі над вокнамі мелі вертыкальныя кранштэйны. Вокны на другім паверсе мелі выразна акрэсленыя перамычкі. Першы паверх быў руставаны. І дзеры са звычайнымі філёнгамі - і нічога гэтага не адноўлена!

#палацы #Бешанковічы #антырэстаўрацыя
У Гродне прадаюць частку сядзібы Панямунь апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якая знаходзіцца па вуліцы Прагулачнай 15/1.

Прадаецца нежылая, часткова мураваная частка будынка, плошчай 271,2 кв. м. Там пасля 1945 года доўгі час знаходзіўся клуб мясцовай «Сельгастэхнікі» з кіназалай і бібліятэкай.

Сядзібу ў Панямуні пабудавалі ў 1771 годзе ў стылі позняга барока. Там размяшчалася загарадная рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Палац быў цагляны, атынкаваны і не меў ніякіх дэкаратыўных элементаў на знешніх фасадах. Адзіным упрыгожаннем можна лічыць чатырохкалонны порцік на высокім цокалі. На аўкцыён выставілі частку будынка менавіта з ім.

Да часткі, якая прадаецца, прыбудаваны двухпавярховы драўляны аб’ём. Там жывуць некалькі сем’яў звычайных гродзенцаў.

Недалёка ад сядзібы знаходзіцца капліца сярэдзіны XIX стагоддзя ў стылі неаготыкі, якую перарабілі пад гараж.

#аўкцыёны #Гродна #палацы
Зафіксую, што руіны Смальянскага замка не з'яўляюцца стабільнымі: за апошнія гады абвалілася адна з дзвюх арак верхняга яруса. Помнік незаўважна, але працягвае разбурацца. Ніякіх мер па кансервацыі ці рэстаўрацыі не прадпрымаецца, нягледзячы на тое, што аб'ём зусім невялікі. Сёння ад былога замка засталася добра калі 10-я частка - фактычна адна скрыня лесвічнай клеткі ад усяго іншага комплексу ў стылі паўночнага маньерызму засталіся хіба што падмуркі ў зямлі.

Мір, Нясвіж, Гродна, Крэва, Гальшаны - гэта ўсё добра, але чаму Усходняй Беларусі не перападае аніводнай крошкі з барскага стала? Мсціслаў у руінах, Быхаў у руінах, Смальяны ў руінах.

Дарэчы паміж далёкімі Гальшанамі і Смальянамі ёсць сувязь: камін у вежы Гальшанскага замка амаль ідэнтычны картушу, які нейкім цудам захаваўся на сцяне Смальянскага замка.

#Смальны #разбурэнне #замкі #палацы